• Часопісы
  • Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў  Таццяна Кухаронак

    Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў

    Таццяна Кухаронак

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 140с.
    Мінск 2017
    41.83 МБ
    Нормы звычаёвага права прадугледжвалі і для парадзіхі пэўныя правілы паводзін: якая 6 здаровая яна ні была і чым бы ні займалася, заўважыўшы жанчыну, што ішла ў адведкі, кідала работу і клалася ў ложак. Так яна павінна была прымаць кожную наведвальніцу да хрышчэння дзіцяці (П. Шэйн). На Палессі, дзе жанчын, што прыйшлі наведваць парадзіху, не частавалі, парадзіха «аддорвала», гэта значыць давала ім гарбузікаў, сушаных чарніц, цукру, абаранкаў і інш. (А. Сержпутоўскі). Невыкананне гэтага няпісанага правіла магло наклікаць на парадзіху разнастайныя няшчасці і непрыемнасці («яна можа захварэць», «прападзе малако»). Адведкі былі пранізаны ўсялякімі ўмоўнасцямі і правіламі паводзін для парадзіхі і тых, хто прыходзіў яе наведаць. Так, паводле сведчання А. Сержпутоўскага, «жанчыны моўчкі заходзілі ў хату, хутка праходзіля да полагу і, прысеўшы на край ложка, разгортвалі і аддавалі парадзісе ежу, што прынеслі. Толькі тады яны пачыналі гаварыць і “віншаваць”. Парадзіха жусваю чаргу, як прынясуць ёй якую-небудзь страву, павінна была тут жа пры гэтай наведвальніцы, якая прынесла ежу, пакаштаваць ежу і пахваліць яе. Гэта трэба было зрабіць, паводле народных меркаванняў, каб “самой парадзісе хутчэй набрацца сіл, каб дзіця было здаровае і ў яго хутчэй раслі зубкі».
    Паводле нормаў звычаёвага права, нельга было ісці адведваць парадзіху з пустымі рукамі, таму жанчыны прыносілі для яе самыя на той час і ў тых абставінах каларыйныя і смачныя стравы. Нават самыя бяднейшыя імкнуліся прынесці ёй хоць кавалак хлеба і солі. 3 прадуктаў харчавання абавязковымі з’яўляліся разнастайныя мучныя вырабы ці мука, крупы і яечня / яйкі. Неслі таксама кашу, каўбасу, сыр, масла, смятану, малако, мёд, мяса / сала (у скаромныя дні і калі была такая магчымасць). Багатым быў набор страў для наведвання парадзіхі на Палессі: бліны, булачкі, аладкі, піражкі, варэнікі, гаршчок крута зваранай кашы, боршч, патраўка (суп з курыцай), дзеруны (бульбяныя аладкі), звар (кампот з сушаных яблыкаў, ігруш, чарніц). Паводле сведчання А. Сіцынскага, на Палессі ў сярэдзіне XIX ст.: «...жанчыны, ідучы наведваць парадзіху, неслі тры гаршкі яды: 1) у адным “узвар” адвар ягад чарніц, сушаных ігруш, яблыкаў, сліў, вішань, цукру і еду; 2) гаршчок з квасам ці капустай, да якіх дабаўлена ў посныя дні -
    РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
    перцу, грыбоў, яршоў і таранаў, уюноў; у скаромныя дні перцу, сала, бараніны (на замену гэтай стравы зрэдку гатавалі яечню); 3) гаршчок з кашай, прасяной ці грэцкай. Каша замянялася калі-нікалі творагам са смятанай. Акрамя таго, пяклі грэцкія бліны ці аладкі з цёртым макам, якія макаліся ў алей ці ў свіное сала». Прадукты харчавання аддавалі парадзісе з разнастайнымі пажаданнямі: «З'еш, каб заклалася месца ў жываце», «Што выйшла з радзільніцы, то штоб папоўнілася», «Малае прыміце, а на большае выбачайце». Парадзіха ставіла ці клала прынесенае тут жа на ложку.
    Паводле сведчанняў большасці нашых інфармантаў, адведкі захоўваліся доўгі час у сваім традыцыйным выглядзе: «Як жонка родзіць, к ей ішлі ў вотведы бабы. Шчо е, то й няслі: кісель, пампушкі, кашу, хлеб» (в. Мілашэвічы Лельчыцкага р-на); «Яку атведкі ідзеш, напячэш бліноў, і булку такую. Пячэння накладуць у міску, стаіць цэлая тарэлка» (в. Азяркі, Верхнядзвінскага р-на); «В отвідкі ходылы, на родыны. Кашы навараць, кампоту яблык сухіх. Хліба булку спэкуць, чорнога, пшана, і шось шчэ домашняга возьмуць. Тылько жанчыны ходылы» (в. Оса Кобрынскага р-на); «Адветкі былі на другі, трэці дзень, a то і ў той дзень прідуць, як с бальніцы пріедзеш. Ідзець у адветкі абязацельна далжна несць закуску. Сумку нада накласць. Баба кісялю наваря ўсягда, міску грушак прінясець, хто халадзец, хто што. А цяперя ўжо грошы ў карман і пашоў» (в. Палядкі Краснапольскага р-на). У галодныя пасляваенныя гады парадзіхі рады былі кавалку хлеба: «У атветкі пріхадзілі. Свякровіна цётка прышла, праснушку прінясла эта бульбу с мукой таўклі ў ступе, а тады ў печ. Так эта цётка, у яе была карова, намакала ў смятану і прінясла мне праснушкі. Як сечас помню» (в. Палядкі Краснапольскага р-на); «Пріходзілі ў атветкі. Тады нічога па магазінах не было, усё сваё: ладак спячеш, сала крошку возьмеш, мы былі рады хлеба паесць» (пас. Леніна Краснапольскага р-на).
    Для дзіцяці прыносілі старыя сарочкі, палатно »на пялёнкі»: «На радзіны хадзілі, неслі, што было ў каго. У маё ўжо ўрэмя неслі распашонкі, а раньше якую навалачку старую баба распора, нічога ж не было ў людзей» (в. Буглаі Краснапольскага р-на). Непажаданым лічылася ў час адведак цікавіцца здароўем дзіцяці, наогул падыходзіць і глядзець на яго, каб не сурочыць. Мужчынам і незамужнім дзяўчатам забаранялася хадзіць у адведкі: «У атветкі пріходзілі жэншчыны, саседкі, маміны падругі, мужчыны не, на чорта ж мужчыны пойдуць к бабам. Бабы пасядзяць адны, пагаворяць, бутылачку разап'юць / ўсё» (в. Сава Горацкага р-на); «Шчыталася, што дзеўкам і мужыкам не нада хадзіць у атветкі» (в. Палядкі Краснапольскага р-на). Калі ў час адведак у хату
    выпадкова заходзіў мужчына, то з яго зрывалі шапку, выганялі з хаты і пасля ў вёсцы доўга смяяліся, што «ён пуп аблізаў». Паводле народнага меркавання, ісці наведваць парадзіху не маглі цяжарная жанчына і жанчына, у якой у дадзены момант была менструацыя. Іх прыход, лічылі, мог прынесці шкоду парадзісе і дзіцяці.
    Агульнабеларускі характар мела перакананне, што наведванне парадзіхі станоўча магло паўплываць і на саміх жанчын, што прыходзілі ў адведкі, «на тым свеце яны пападуць у рай». У час наведвання ладзілася невялікае застолле для жанчын. Муж парадзіхі, калі ў сям’і не было іншых жанчын, павінен быў частаваць тых, хто прыйшоў наведаць яго жонку.
    У Заходнім Палессі зафіксаваны спецыфічны звычай, які не сустракаўся на астатняй частцы Беларусі. Згодна з ім, да парадзіхі незадоўга да святкавання хрэсьбін (акрамя адведак) збіраліся на радзіны толькі яе родныя («свой род»), зрэдку павітуха і будучыя кумы. Ладзілася невялікае застолле, абавязковым частаваннем на якім была каша, прынесеная жанчынамі ці прыгатаваная самой парадзіхай. Парадзіха ела кашу першай, пасля усе астатнія госці, выказваючы пры гэтым разнастайныя пажаданні, адрасаваныя як парадзісе, так і дзіцяці: «Каб у паражыллі малако было», «Каб крэпкі рос», «Каб кашу таксама еў, моцны быў».
    Калі ж парадзіхай аказвалася незамужняя дзяўчына, то да яе звычайна ніхто не прыходзіў, акрамя павітухі і вельмі блізкіх сябровак. Напрыклад, на Віцебшчыне, паводле сведчання А. Шлюбскага, »у такім разе дзяўчаты “ў складку” куплялі падарункі для сваёй нешчаслівай сяброўкі і адсылалі ёй праз павітуху».
    Наданне імя дзіцяці
    Усведамляючы, што ўсё на зямлі ўзаемазвязана, беларусы вельмі адказна падыходзілі да выбару імя дзіцяці, бо ад гэтага залежаў яго лёс, яго шчаслівае ці, наадварот, нешчаслівае жыццё. Паводле традыцыйных уяўленняў, дзіця, якое не мела імя, было небяспечным, яно было нічым. Вера ў рэальную магчымасць перадаць праз слова тыя якасці, уласцівасці, што адлюстраваны ў яго значэнні, паступова стварала імёны, у якіх было выказана пажаданне тых ці іншых рысаў характару. Такімі з’яўляліся старажытнарускія імёны Дабрыня, Уладзіслаў, Яраслаў, Усевалад, Уладзімір і г. д. Як адзначалі этнографы мінулага стагоддзя і як сведчаць нашы экспедыцыйныя матэрыялы, на тэрыторыі Беларусі шырокае распаўсюджанне мела павер’е, што калі даць дзіцяці імя
    РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА ЎТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЫУРЫ БЕЛАРУСАЎ
    вядомых у наваколлі людзей з дрэннай рэпутацыяй (п’яніц, злодзеяў, гультаёў), то і дзіця будзе такім жа дрэнным чалавекам.
    Каб папярэдзіць смерць дзіцяці (калі ў сям’і папярэднія дзеці паміралі), для яго «з мёртвых знімалі імя», гэта значыць давалі імя даўно памерлага продка, імкнуліся тым самым паставіць дзіця пад ахову рода. У асобных сем'ях імя, асабліва для хлопчыкаў, перадавалася ад пакалення да пакалення. Імя дзіцяці, якое нядаўна памерла, новаму немаўляці не давалі, баючыся, што яго напаткае такі ж самы лёс. Бывалі выпадкі, калі давалі імя першага сустрэчнага чалавека, якога бацька нованароджанага чакаў, стоячы на перакрыжаванні дарог (так рабілі, калі папярэднія дзеці ў гэтай сям’і паміралі).
    Пры хрышчэнні дзіця атрымлівала імя аднаго з праваслаўных ці каталіцкіх святых, свята ў гонар якога адзначаецца ў 8-дзённы тэрмін з дня нараджэння дзіцяці. Нельга было выбіраць імя святога, чый дзень памяці ўжо прайшоў. Праўда, для дзяўчатак межы часта пашыраліся, бо святых жанчын было не так шмат. Усяго ў святцах сустракалася 2500 святых, з іх каля 600 жанчын, аднак імён значна менш: каля 900 мужчынскіх і 250 жаночых. Лічылася, што пры нараджэнні Бог дае кожнаму чалавеку анёла-ахоўніка, а пры наданні імя чалавек набывае яшчэ і анёла-апекуна святога, у гонар якога ён быў названы. Суаднесенасць імя з днём таго ці іншага святога давала немаўляці неабходную яму падтрымку і апеку ў зямным жыцці.
    Разам з тым працягваў існаваць абрад надання імя дзіцяці бабайпавітухай пад назвай «ахрысціць дзіця з вады», асабліва калі немаўля было слабое і магло памерці заўчасна. Калі павітуха купала першы раз дзіця, яна па просьбе бацькоў давала яму імя. Пасля выздараўлення дзіцяці, кумы ў дадзеным выпадку гаварылі ў царкве (касцёле): «Бабка дала (такое-та) імя», і святар, як правіла, згаджаўся з гэтым, хоць былі і выключэнні.
    Як сведчаць этнаграфічныя матэрыялы XIX ст., наданні імя дзіцяці ў Магілёўскай губерні адбываліся наступным чынам: бабка-павітуха купляла белы хлеб і ішла да святара «па імя». Прыйшоўшы да яго ў хату, яна клала на стол белы хлеб і казала: «Бог даў (такому-та) сына (дачку), прыйшла па імя». Святар чытаў малітву і даваў імя. Бабка вярталася ў хату бацькоў і, павіншаваўшы іх, аб’яўляла імя дзіцяці; калі ў сям'і былі дзеці, то бабка гаварыла: «Я вам прынесла маленькага братца Іваньку, глядзіце, жалейце і любіце яго» (А. Дэмбавецкі). Звычай несці падарунак святару, каб «атрымаць імя», існаваў паўсюдна: часцей за ўсё кумы неслі хлеб, пірог, ручнік, пазней грошы. 3 развіццём капіталістычных адносін на вёсцы падарункі сталі замяняцца адпрацоўкай пэўнай коль-
    Пасведчанне аб нараджэнні. Фотаздымак Т. Валодзінай