• Часопісы
  • Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў  Таццяна Кухаронак

    Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў

    Таццяна Кухаронак

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 140с.
    Мінск 2017
    41.83 МБ
    На Віцебшчыне, каб выклікаць бабку, госці спявалі:
    Аты, бабка, шавяліся, Ды на кашу не скупіся. Hi хавай ты пад палу, А давай яе к сталу
    (в. Вялікае Жэжліна Лепельскага р-на).
    У Шчучынскім р-не, пакуль не дзялілі кашу (яечню, упрыгожаную вялікімі папяровымі кветкамі), хто-небудзь з гасцей пераапранаўся ў старое адзенне, браў сякеру і рашуча накіроўваўся да яе «лес сячы на кашы». У Мядзельскім р-не на хрэсьбіны ў час падзелу бабінай кашы
    прыходзіў пераапрануты персанаж «бусел» (чалавек у вывернутым кажуху, зверху звязаныя рукавы нагадвалі дзюбу птушкі). Ён віншаваў бацькоў з нараджэннем дзіцяці, прыносіў ляльку (другое дзіця) і казаў, звяртаючыся да іх: «Калі добра будзеце прасіць, дык я іх (дзяцей) буду насіць, насіць і насіць».
    Паводле няпісаных вясковых правілаў выкупіць гаршчок з кашай і разбіць яго павінен быў абавязкова кум: «Гулялі крезьбіны, кашу варілі, кум разьбіваў махотачку эту / па кусочку ўсім дзялілі» (г. п. Хоцімск); «На кашу ж доряць, / самы бальшы падарак должан падаріць кум. Ён ложыць падарак наверх, а патом эту кашу б’ець» (в. Палядкі Краснапольскага р-на); «Баба кашу варыць, паб'юць кашу, у гаршку гліняным паб'юць. Хто больш грошай паложыць той / б’е кашу, кум найчасцей» (в. Паварчыцы Салігорскага р-на).
    Калі ж здаралася, што выкупляў кашу нехта іншы, гэта лічылася вялікай ганьбай для кума, і яго больш не запрашалі на такую ганаровую ролю. Мужчыны, ведаючы традыцыю, імкнуліся падражніць кума, кладучы пасля яго яшчэ больш грошай («набівалі кума»), Кум кожны раз клаў большую купюру, так што сума атрымлівалася немалая. Нарэшце, пасля працяглага «торгу», кум атрымліваў у сваю ўласнасць гаршчок з кашай і заяўляў: «“Я купіў кашу! Будзем біць?” Госці крычалі: “Бі кашу, паглядзім, што там унутры". Кум два разы ціхенька стукаў гаршчок аб вугал стала і толькі на трэці раз разбіваў яго, прыгаворваючы: “За первым разам добрым часам, за другім разам добрым часам, за трэццім разам добрым часам!” Або: “Б'ю кашу за трэццім разам!» (в. Ліпаўка Хоцімскага р-на); «Як ужо кресьбіны былі, бабіну кашу варілі. Гаршок разбівалі аб вугал стала, кум абычна разбіваў. Ніхто яе не дзяліў, кушалі ўсе ложкамі, черпалі / кушалі» (в. Ляды Дубровенскага р-на).
    Разбіць гаршчок з кашай правільна вялікае майстэрства, бо каша павінна была застацца цэлай, а не рассыпацца тады ў дзіцяці будзе шчаслівы лёс, добрае здароўе: «Як опытны кум, ён знаець, б'ець аб вугалок і бачком. У гаршчка дно крепкае. Ну, каша крепкая, харошая будзець здаровы рябёнак» (в. Канічы Касцюковіцкага р-на); «Кашу бабіну як разаб'юць, яна далжна стаяць тады харашая жізнь рябёнку. А як упадзець тады плоха. Бабка як гатовіць кашу, нада вынуць яе і быстренька ў ваду халодную пастаў. Тады разабьець кум яна і стаіць» (в. Гарадзецкая Краснапольскага р-на); «Кашу білі, б'юць пряма на стале. А тады ўжо ўхітріліся, варілі ў чом-нібудзь, каб яна не сразу разбілася. Інціресна гуляць было» (в. Міхалінава Дубровенскага р-на). Верагодна, адсюль узнікла і прымаўка: «Не разбіўшы гаршочка, не будзем есці кашкі».
    РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
    Кум рабіў і іншы неабходныя і патрэбныя на хрэсьбінах, з пункту гледжання носьбітаў традыцый, рэчы: «Як толькі біць кашу, кум трі ложкі сьверьху снімаў, там жа яшчэ канфеткі сьверьху ложаць, такія абвязвалі на нітачку. I тыя канфетачкі, і кашу перядавалі парадзісе» (в. Гарадзецкая Краснапольскага р-на). У той час, калі разбівалі гаршчок з кашай, хто-небудзь з мужчын падносіў дзіця да стала: «Хто-та, мужчына, пріносіць младзенца, трі разы падымаець, штоб бальшы рос» (в. Канічы Касцюковіцкага р-на); «Вот яшчэ што, када кашу кум біў і <гаварыў>: “Маё выша”, хто-та прінасіў дзіцёнка і падымаў “Маё выша”. Перад цем, як біць кашу, маленькага вынасілі падымалі, каб бальшы рос» (в. Гарадзецкая Краснапольскага р-на). Кум разбіваў гаршчок, а бабка пры гэтым прыгаворвала: «Сколькі будзя чаряпочкаў столькі будзя дзяцёначкаў» (в. Рубанаўка Мсціслаўскага р-на). Пасля лічылі чарапкі і па іх колькасці прадказвалі, колькі дзяцей яшчэ будзе ў гэтай сям’і.
    Наогул, чарапкі ад гаршка з бабінай кашай, паводле народных вераванняў, валодалі незвычайнымі магічнымі ўласцівасцямі: «А ету кашу тады зьедалі, а етыя чяряпкі хлапцам да мужыкам надзявалі на галаву, штоб радзіла жонка. Толькі мужыкам!» (в. Гарадзецкая Краснапольскага р-на); «I таго шчэ гаршка чарапкі на галаву адно аднаму клалі, каб дзеці разводзіліся. Хоць / е дзеці, усё раўно кладуць, каб шчэ дзеці былі» (в. Церабаў Петрыкаўскага р-на). У в. Варатынь Бабруйскага р-на чарапкі хапалі госці і клалі свайму суседу на галаву, пры гэтым прыгаворваючы: «На табе чарапочак, каб у цябе праз год быў сыночак». Тыя з гасцей, што мелі ўжо па некалькі дзяцей, уціскалі галаву ў плечы не хацелі ўжо болей дзяцей. Тут госці пачыналі бегаць адзін за адным і класці чарапкі на галаву. Панавала сапраўдная весялосць. Ва Усходнім Палессі жанчыны удзельніцы хрэсьбін кідалі адна ў адну чарапкамі ад разбітага гаршка ці клалі іх на галаву бяздзетных жанчын і пры гэтым выказвалі пажаданне: «На табе, каб і ў цябе праз год была каша».
    Выкарыстоўвалі чарапкі і ў гаспадарчых мэтах: «А тыя чаряпкі хватаюць, хто скарей схваціць. Як с хресьбін ідуць, так кідаюць у сьвінушнік, штоб сьвіньні вяліся» (в. Канічы Касцюковіцкага р-на); «/ помню бабы бралі этыя шкаропачкі ад гаршка і неслі дамой, штоб скот вёўся» (в. Буглаі Краснапольскага р-на); «Чарапочкі бралі сабе і ў сарай кідалі, штоб прыплод быўу каровы, у свіней» (в. Палядкі Краснапольскага р-на).
    Лекавальнымі ўласцівасцямі валодалі, паводле вераванняў, і рэшткі бабінай кашы: «Калі хрезьбіны, бабка кашу варіць і прінося. Разьбівалі на стале, кум разьбіваў тады бяруць крошкі тыя, ат кашы, штоб зубы не балелі» (в. Мышавое Касцюковіцкага р-на).
    У некаторых раёнах Магілёўшчыны, паставіўшы кашу на стол, бабка зрывала ці збірала шапкі ў мужчын, і яны павінны былі іх выкупіць. Гэтыя грошы павітуха аддавала парадзісе: «Грошы зьбіралі абычна бабцы, тая сколькі сабе возьме і дае рожаніцы» (в. Баркалабава Быхаўскага р-на). Па іншым сцэнары бабка, аддаўшы падарункі, станавілася перад абразамі на калені і малілася: «Госпадзі, падай маёй унучачцы яшчэ штук пяць унучкаў ці ўнучак. Сколькі ў етай хаці шчэлачык, каб столькі было дзевачык, а сколькі сучкоў каб столькі было сынкоў”. У той час, як баба малілася, хто-небудзь з гасцей падліваў пад яе ваду / казаў: “Ай, баба старая абмачылася”. Усе на яе валіліся, а дзед абараняў: “Баба мне яшчэ патрэбна, ня трогыйця яе, за бабу я гарой!’’» (в. Сялец Мсціслаўскага р-на).
    У час падзелу бабінай кашы выконваліся і абрадавыя дзеянні, закліканыя паспрыяць хуткаму фізічнаму і разумоваму развіццю дзіцяці. Так, у Мінскай губерні, пасля таго як кум разбіваў гаршчок з кашай і яна распаўзалася па стале, госці спяшаліся з’есці кашу, каб дзіця хутчэй пачало хадзіць і гаварыць.
    Па традыцыі за атрыманую бабіну кашу госці абавязаны былі заплаціць / адарыць наўзамен: «Бабка Лукер’я сядзіць у шубе, у кажуху навыварат на куце, на галаве чапец і кашу прадавала. Да, / пячэнне і канфет туды і пірог такі спічэць тады на эту тарэлку. А скока там народу прыглашона далжны плаціць этай бабе. Тады яна раскрываець тарэлку і эту бабскую кашу ядуць» (в. Маскаляняты Гарадоцкага р-на); «Дзеляць ужо ўсім па сталах кашу. Грошы клалі, а хто што: мацяр’ял клалі, адзіяльца паложыць хто што маў» (в. Паварчыцы Салігорскага р-на); “Ксціны гулялі, баба кашу пріносіць, кашу білі, кум біў. Кашу прадавала бабка, капейкі ёй давалі» (в. Сава Горацкага р-на); «Баба насіла кашу кала столу, дзе госці. Бярэш этай кашы і пдоціш эта бабуліны зарабаткі» (в. Трасцянка Талачынскага р-на); «Баба сухары свае, кашу прыносіць на стол ужо ў канцы гулянкі. Платочак на яе паложаць. А тады платок збоку кладзець. I на яго кладуць падаркі, а яна сухаркоў раздаець. Прыглашаець: “Складайце ўжо ўсе на мыла, дзяцёнка купаць". Баба тады платок увяжаць / радзесе аддаець”» (в. Асвея Верхнядзвінскага р-на); «Баба ходзіць с тарэлкай і сабіраіць на мыла: “Ой, на мыльца грошы дай, мой унучак хочаць беленька хадзіць”. Бадэкаіць адно за адным» (в. Дзяньгубы Лепельскага р-на); «Бабка варіла кашу, як кресбіны. Гаршок кум разбіваў. Бабулька ідзець, а мы грошы кладзём на ету кашу. Еслі бабка вясёлая, што-небудзь скажэць, каб рос, каб шчасліў быў» (в. Паршына Горацкага р-на).
    Гэты намёк, часта ў гумарыстычнай форме, утрымліваўся ў зваротах павітухі ці кума да гасцей. Напрыклад, у Барысаўскім р-не павітуха,
    РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
    паставіўшы кашу на стол, звярталася да гасцей: «Да гэтага вы, дарагія госцікі, пілі-елі бясплатна, без грошай, а цяпер кашу будзе есці тэй, хто адкупя яе!» (П. Самцэвіч). У Бялыніцкім р-не бабка ўносіла сваю кашу з наступнай прыгаворкай:
    Я баба Ярохава, Мая каша гарохава, У маёй кашы бублікі, А вы, мужчынкі, кладзіце па рубліку.
    Матыў неабходнасці збору грошай на кашу мог гучаць і ў песні:
    Ой, чыя то каша не гарожана, Срэбрам-золатам не абложана? Трэба тую дыру загарадзіці. Срэбрам-золатам тай аблажыці.
    Ой ты, Ванька, дзельца знай, дзельца знай, А на мыла рубля дай, рубля дай.
    Ой, ня маеш рубля даць, хоць капеечак пяць.
    Ў нас радзілась паненка, Хочыць мыцца бяленька (в. Судзілавічы Ушацкага р-на).
    Пасля таго як кум разбіваў гаршчок, бабка або кума рэзалі кашу на кавалкі і раздавалі ўсім гасцям: «Бабуля кашу раздавала: “Ну-ка, ешця, кумаву кашу, куміну кашу, бабуліну кашу”. Давалі грошы» (в. Валёўка Дубровенскага р-на); «Режаць кашу па-трошкі. <Кажа>: “Бабіна каша з канапелькамі, а вы, дзядзечкі, з капейкамі”. Усе младзенцу ложуць капейкі» (в. Канічы Касцюковіцкага р-на); «Тады ўжо з етай кашай ходзюць угашчаюць усіх: калі ўжо ўгасцілі заплаці за кашу. Ну, й плацілі мы» (в. Міхалінава Дубровенскага р-на); «Парэжуць па кусочку, прадаюць, сама баба прадавала» (в. Бялькоўшчына Верхнядзвінскага р-на). У некаторых вёсках кума пераапраналася «ў цырульніка», брала нож ці трэску і прапаноўвала гасцям-мужчынам «пабрыць» іх. Тыя адкупліваліся, давалі ёй грошы, а кума пасля аддавала іх парадзісе.
    Госці прымалі кашу ў рукі, пакрытыя хусцінкай ці насовачкай, з’ядалі крыху і пачыналі хваліць: «Ой, смачная бабіна каша!» 3 асаблівай нецярплівасцю чакалі падзелу бабінай кашы дзеці: «Помню ў дзетстве гаршок эты разбівалі, а мы малыя пад сталы і хваталі там кашу» (в. Буглаі Краснапольскага р-на). У Слаўгарадскім і Мсціслаўскім р-нах пасля кашы паміж усімі гасцямі дзялілі яшчэ і «курыцу». Госці спачатку як бы не хацелі яе браць і гаварылі: «Ай, баба, голая твая курыца»,