• Часопісы
  • Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў  Таццяна Кухаронак

    Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў

    Таццяна Кухаронак

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 140с.
    Мінск 2017
    41.83 МБ
    РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА ЎТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
    вала на стале перад дзіцём. Калі яно і ў другі раз хапалася за той жа самы прадмет, то ўжо ніякіх сумненняў наконт яго будучай працоўнай дзейнасці не заставалася (М. Нікіфароўскі). Паўтаралася гэтая дзея і пры адыманні дзіцяці ад мацярынскіх грудзей: «Калі аднімаюць дзіця ад грудзей, кладуць перад ім хлеб, грошы і кніжку. За што дзіця напачатку схопіцца, таго і будзе пільнавацца ўсё жыццё» (Е. Раманаў); «Дзецям, аднімаючы іх ад грудзей, даюць тры рэчы на выбар: грошы, розгі і кніжку. Калі выбера першае будзе багаты, другое дабрачынны, трэцяе разумны» (А. Сержпутоўскі); «Як адымаюць, на стале кладуць дзеньгі, хлеб, воўну. Мама пакорміць паследні раз кала стала, паварачаваецца за што ён перва ўхваціцца: за дзеньгі будуць дзеньгі, за воўну скот будзець добры» (в. Асвея Верхнядзвінскага р-на).
    Маці і дзіця ў маленстве
    На працягу сарака дзён пасля родаў стан парадзіхі ўспрымаўся як межавы («На радзіху сорак дзён яма зявае»), яна лічылася «нячыстай», па сканчэнні перыяду мусіла «ўводзіцца» ў царкву, а таксама прытрымлівалася ў сваіх паводзінах пэўных абмежаванняў. Так, забаранялася жанчыне заходзіць да суседзяў, мясіць хлеб, хадзіць па ваду да калодзежа, ёй не дазвалялася наведваць храм. Калі ж здаралася пільная патрэба зайсці да суседзяў, жанчына мусіла ўзяць з сабой кавалачак хлеба і пакласці яго на прыпечак, каб у тых, да каго яна прыйшла, «не біўся посуд».
    Парадзіха павінна была засцерагацца ад прастуды, сурокаў, не ўступаць у інтымныя адносіны з мужам, бо гэты перыяд лічыўся вельмі небяспечным для яе («на радзіху магіла адкрыта») (П. Шэйн). Пасля заканчэння 40-дзённага тэрміну парадзіха ішла ў царкву (касцёл) для ачышчэння «ўводу»; «Праз 6 нядзель маці і дзіця ідуць у царкву. Бацюшка хлопца нясе за царскія вароты, дзеўку да варот, за ім уводзіцца і жанчына. Казалі “пойдзе ўводзіцца”, да ўвода няльзя было жыць з мужам» (в. Клінок Чэрвеньскага р-н); «Радзіха ідзець увадзіцца чэраз 6 нядзель» (в. Асвея Верхнядзвінскага р-на). Пасля здзяйснення «ўводу» ўсе забароны здымаліся, і сям’я парадзіхі спраўляла невялікую ўрачыстасць («уводзіны»), куды запрашаліся кумы і блізкія сваякі.
    У беларускай вёсцы мінулага стагоддзя дзяўчына, якая нарадзіла пазашлюбнае дзіця, падвяргалася ўсеагульнаму асуджэнню. Так, калі для здзяйснення абраду ачышчэння ў царкву прыходзіла маладая жанчына, што нарадзіла «байструка», святар клаў ёй на галаву вянок з гарохавай саломы з доўгім гарохавым хвастом і загадваў абвесці
    Маці і дзеці з в. Цераблічы. Столінскі р-н. Фотаздымак з Інтэрнэту
    Дзеці і маці з в. Цераблічы.
    Столінскі р-н. Фотаздымак з Інтэрнэту
    Маці з дзецьмі з в. Цераблічы Столінскі р-н.
    Фотаздымак з Інтэрнэту
    Дзеці з в. Цераблічы. Столінскі р-н. Фотаздымак з Інтэрнэту
    РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
    Жонка рыбака з дзецьмі ля ўласнай хаты з в. Кудрычы.
    Пінскі р-н. Фотаздымак з інтэрнэту
    Маці з дзецьмі з с. Пісараўка. Клінцаўскі павет, Унечская воласць. Гомельская губерня. Фотаздымак Д. Сержпутоўскага
    яетры разы вакол царквы і прывязацьда дрэва. Там яна стаяла некалькі гадзін, што з'яўлялася добрым урокам для іншых дзяўчат, каб яны захоўвалі сваю цнатлівасць да шлюбу (Гродзенскі павет) (П. Шэйн).
    На першым годзіку жыцця немаўляці мама была для яго асноўнай выхавацелькай, нянькай, карміліцай-паіліцай, даглядчыцай. Традыцыйнай нормай адносін маці да сваіх дзяцей і дзяцей да маці ў беларусаў былі клапатлівыя, эмацыянальна цёплыя, паважлівыя, даверлівыя адносіны.
    3 першых дзён з’яўлення дзіцяці асаблівае значэнне набываў вербальны код, які праз калыханкі-замовы таксама засцерагаў яго ад уздзеяння злых сіл, садзейнічаў росту, развіццю і выхаванню. У традыцыйнай сям’і калыханкі для немаўляткі спявала маці ці бабуля. Калыханка маці прызначалася не толькі для таго, каб заспакоіць дзіця і мякка ўвесці яго ў сон, яна была таксама зыходнай формай далучэння дзіцяці да свету блізкіх людзей. Дзеці слухалі калыханкі, забаўлянкі, засвойвалі асноўныя паняцці, знаёміліся з навакольным светам. Таму так шмат у калыханках памяншальна-ласкальных слоў, галоўныя героі калыханак кот, куры, галубы. Сучасныя псіхолагі даказалі, што мурлыканне ката супакойвае. Адсюль «спяваць ката» азначае «спяваць
    калыханку». Калыханка не толькі закалыхвала, заспакойвала дзіця, але і ўводзіла яго ў казачны жыццёвы свет, вучыла народнай мудрасці, спрыяла росту і развіццю дзіцяці. Праз калыханку дзіця засвойвала першапачатковы слоўнікавы запас, без якога немагчыма было пазнанне навакольнага свету, развіццё мыслення. Сустракаліся адны і тыя ж апаэтызаваныя персанажы, прадметы, з’явы прыроды. Паходжанне калыханак вельмі старажытнае, пра што сведчыць замоўная форма некаторых з іх:
    Ходзіць коцік па капусце, Носіць сон у белай хусце, Ходзіць коцік па палях, Носіць сон у кашалях. Бабка коціка прагнала, Сон для дзеткі адабрала, А ты, коця, вон, вон, А дзіцяці сон, сон
    Жанчыны з дзецьмі. Палессе. 1930-я гг. Фотаздымак Ю. Шыманьчыка
    РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
    (в. Баранава
    Старадарожскага р-на).
    Дзіця ўлюльцы на дварэ. Палессе.
    1930-я гг. Фотаздымак Ю. Шыманьчыка
    Кот герой калыханак.
    Фотаздымак Т. Валодзінай
    Старэйшыя жанчыны да гэтага часу вельмі добра памятаюць традыцыйныя калыханкі і нават калі-нікалі іх спяваюць сваім праўнукам і праўнучкам:
    Пашоў коцік у лясок, Нашоў собе поясок, Аты, Васька, параймай, Поясочка отбірай, Паражы попрушку, Да спі цэлу ношку
    (в. Хатынічы Ганцавіцкага р-на).
    * * *
    Баю-баю-бай,
    Аты, Васька, засыпай, А ты, Машка, не ходзі, А мне Ваську не будзі, Няхай Васько крэпко спіць, Аты, Машка, не будзіць
    (в. Хатынічы
    Ганцавіцкага р-на).
    Люлі-люлі, люлі, Прыляцелі гулі, Селі на варота У чырвоных ботах, Сталі шчабятаці, Трэба ім естачкі даці. Пасып, сынка, грэчкі, Каб неслі яечкі
    (в. Мётча Барысаўскага р-на).
    Люлі-люлі-люлі,
    Палез кот на дулі, Ці самому з'есці, Ці хлопчыку занесці
    (в. Мётча Барысаўскага р-на).
    Каты -
    героі калыханак.
    ФотазАымак
    Т. Валодзінай
    * %
    Пашоў коцік вон, вон, Прынясі дзіцяці сон, сон, Які той сон? Да прыятны, Нашаму Валодзьку да панятны
    (в. Касцяшы Уздзенскага р-на).
    ★ it ★
    Пашоў коцік пад масток, Злавіў рыбку за хвасток, Пытаецца, дзе мне дзець? Ці самому з’есці, Ці дзіцяці несці
    (в. Касцяшы Уздзенскагаі р-на).
    * * *
    Люлі. люлі, люлі, Прыляцелі куры, Селі на варотах У чырвоных ботах, Сталі сакатаці. А што есці даці, Далі курам грэчкі, Каб неслі яечкі А куры грэчкі не ядуць Iяечак не нясуць
    (в. Крычкі Мінскага р-на).
    РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
    •к *
    А псік, каток, пад масток, Злавіў рыбку за хвасток, Ці самому есці, Ці дзіцяці несці.
    Я й сам разокукушу, I дзіцятку занясу
    (в. Крычкі Мінскага р-на).
    Баю-баюшкі-баю, He лажыся на краю, Прыдзя шэранькі ваўчок I ўкуся за бачок
    (в. Крычкі Мінскага р-на).
    ■	к іс -к
    Люлі, люлі, люлі, Палез кот па дулі, Да памерзлі лапкі, Полез кот на полаткі, Сталі лапкі грэцца. Німа котку дзе дзецца
    (в. Рог Салігорскага р-на).
    ★	* *
    Люлі-люлі-люлі,
    Усе дзеткі паснулі, Адна Танячка ня спіць, Як серы каток вурчыць, I ня спіць, і ня гуляе, Усіх дзетак разбужае
    (в. Клінок Чэрвеньскага р-на).
    ■	к -к -к
    Люлі-люлі,
    Прыляцелі куры, Селі на варотах, У чырвоных чаботах, Сталі куткудаці, Што вам есці даці: Дала б я вам проса,
    Бочачка паросла. Дала б я вам жыта, Бочачка забыта.
    Дала б я вам пшэніцы, Шчэ з вас мало водыцы. Шчэ з вас, куркі, мало, Шчоб вас разарвало
    (в. Моталь Іванаўскага р-на).
    * * *
    Люлі-люлі-люлі, Дзеткі ўсе паснулі, Толькі коця ходзіць па балоце, Пайшоў каток пад масток, Злавіў рыбку за хвасток, Ці самому есці, ці дадому несці? Думаў, думаў наш каток, Адкусіў адзін разок,
    I панёс дадому хлопчыку малому
    (в. Грышын Клімавіцкага р-на)
    * * *
    Люлі-люлі, каточок, Злізаў бабчын мядочок, Сама бабка злізала, На коціка сказала.
    Пашоў, коцік, пашоў вон, А на Іваньку добры сон
    (в. Родня Клімавіцкага р-на).
    Трэба катка біты, Каб не будыў дзіты, Трэба котка вэльмі, Шчоб не стукаў двэрмі
    (в. Моталь Іванаўскага р-на).
    * * *
    Хадзі, сонейка, да нас, Будзе табе добра ў нас. У нас хата цяпленькая, А Маруся маленькая. Люляй Марусю, люляй, Вочкі стуляй, стуляй
    (в. Турэц Чэрвеньскага р-на).
    РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА ЎТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЫУРЫ БЕЛАРУСАЎ
    Зараз выяўлена, што на першым месяцы жыцця мелодыя калыханкі, як асаблівы гарманічны гукавы строй, супакойвае немаўля, і назаўсёды застаецца ў падсвядомасці як увасабленне гармоніі, спакою, шчасця. Менавіта яна (ужо неўсведамляная!) часта ўтрымлівае чалавека ад адчаю ў цяжкіх жыццёвых абставінах і ў гэтым сэнсе ахоўвае яго жыццё.
    Каб дзіцятка супакоіць перад сном, яму распавядалі доўгі вершык і пры гэтым гладзілі па спінцы:
    Мышка, мышка, Дзе ты была? у Бога ткала. А што ты зарабіла? кусок сала. А дзе тое сала? кошка ўкрала. А дзе тая кошка? пад печчу пабегла. А дзе тое падпечча? вадою заплыла. Адзе тая вада? сівы волы папілі. А дзе тыя волы? на войну пашлі.
    I там іх пабілі
    (в. Церабаў Петрыкаўскага р-на).
    ★ * *
    Сіўка-варонка, куда паляцела, На Іванаў двор, Што Іван дзелаець касу клепе, А на што яму каса сена касіць, А на што яму сена карову карміць, А на што карова малако даіць, А на што малако дзетак карміць, А на што дзеці свінней пасці, А на што свінні жалуды збіраць, А на што жалуды свінней карміць, А на што свінні гару капаць, А дзе тая гара зарасла краскамі, А дзе тыя краскі дзеўкі парвалі, А дзе тыя дзеўкі замуж пашлі, А дзе тыя мужыкі пашлі на гумно
    (в. Мыслеўшчына Клімавіцкага р-на).
    3 дапамогай органаў пачуццяў дзіця ўспрымала навакольны свет. Дарослыя актыўна дапамагалі развіццю слыху, зроку, такцільных адчуванняў, нюху, смаку.
    Згодна з правіламі народнай педагогікі беларусаў, каб выхаваць здаровага, жыццярадаснага чалавека, у дзіцяці патрэбна было ў часы
    яго рухавасці падтрымліваць радасныя эмоцыі. Для гэтай мэты існавалі разнастайныя забаўлянкі, якія спалучаліся з фізічнымі практыкаваннямі і своеасаблівым масажам. Забаўлянка вырашала адначасова тры задачы: развівала дзіця фізічна, вучыла яго паслядоўна мысліць, даравала радасныя эмоцыі.
    Вядомая паўсюль на Беларусі гульня з ручкамі дзіцяці «у ладкі / ладачкі», дзе неабходныя рухі выконваліся, падпарадкоўваючыся такту песенькі: