Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі
Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
П а л о н і й
Бывайце, прынц.
Г а м л е т
Агідныя старыя дурні.
Уваходзяць Разенкранц і Гільдэнстэрн.
П а л о н і й
Вы Гамлета шукаеце? Ён тут.
Разенкра нц
(Палонію)
Няхай вам бог паможа.
П а л о н і й выходзіць.
Гільдэнстэрн
0 найяснейшы прынц!
' Разенкранц
Найдаражэйшы прынц!
Г а м л е т
Найлепшыя сябры маеГ Ну, як ты жывеш, Гільдэнстэрн? А, Разенкранц? Ну, як вы маецеся, хлопцы?
Разенкранц
Як звычайныя сыны зямлі.
Гільдэнстэрн
I то добра, што не надта добра. На шапцы Фартуны мы не шышкі.
Г а м л е т
Але ж і не падмёткі яе чаравікаў.
Разенкранц
Hi тое, ні другое, прынц.
Г а м л е т
Тады ваша месца каля пояса, на ўлонні ўсіх яе Дароў. -.
Гільдэнстэрн
He, прынц, мы займаем у яе зусім невялікі куточак.
Г а м л е т
Невялікі куточак! Ну, вядома. Фартуна — жанчына падатлівая. Што новага?
Разенкранц
Лічога, прынц. Адно, што праўда з’явілася на свеце.
Га млет
Ну, то скора страшны суд. Але вашы весткі неса-
праўдныя. Запытаю канкрэтней. Дарагія сябры мае, чым вы прагнявілі так Фартуну, што яна вас паслала сюды?
Гільдэнстэрн
У турму, прынц?
Г а м л е т
Дайія — турма.
Разенкранц
Тады ўвесь свет — турма.
Гамлет
I яшчэ якая! Усюды скляпенні, сутарэнні, лёхі, вартаўнікі. Данія — адна з горшых.
Разенкранц
Мы так не думаем, прынц.
Г а м л е т
Тады яна для вас не турма. Дабро і зло не існуюць самі па сабе, іх утварае думка. Для мяне Данія — турма. .
Разенкранц
Вы жадаеце славы, вашаму духу цесна, таму і турма.
Гамлет
О неба, я мог бы ўлезці ў арэх і лічыць сябе царом бязмежных прастораў, каб мне не сніліся нядобрыя сны.
Гільдэнстэрн
I гэтыя сны — жаданне славы. Бо што такое субстанцыя амбіцыі, калі не цень сну.
Г а м л е т
Сон — таксама цень.
Разенкранц
Так, правільна; але ўласцівасці амбіцыі лягчэйшыя і танчэйшыя. Цень дае цень.
Г а м л е т
Тады аснова свету — беднасць. А каралі і славутыя героі — цені беднасці. Можа, пойдзем да fleapa? Мне надакучылі разважанні.
Разенкранц і Гільдэнстэрн
Да вашых паслуг, прынц.
Г а м л е т
He трэба служыць. Я не кладу вас у кучу разам са слугамі. Шчыра вам кажу, мне вельмі дрэнна служаць. Пытаюся як стары таварыш, чаго вы тут у Эльсіноры?
Разенкранц
Хацелі пабачыцца з вамі, прынц, і болей нічога. Г а м л е т
Я — бедны, бедны. Няма ў мяне чым аддзячыць. Але ўсё ж дзякуй вам, дарагія сябры, хоць падзяка мая і недарагая.
Па вас не пасылалі? Вы самі надумаліся прыехаць? Па сваёй добрай волі? Гаварыце, гаварыце, гаварыце, будзьце шчырымі, гаварыце. Адказвайце. .
Разенкранц
Што вам адказаць, прынц?
Г а м л е т
Абы-што, але на пытанне. Па вас пасылалі. Вашы вочы прызнаюцца за вас, ваша скромнасць яшчэ не навучылася мяняць іх колер. Я ведаю, добры кароль і каралева па вас пасылалі.
Разенкранц
Для якое мэты, прынц?
Г а м л е т
Вось гэта вы і павінны мне растлумачыць. Заклінаю вас правамі нашае дружбы, гармоніяй нашага юнацтва, абавязкамі нашай неразлучнай любові, усім тым дарагім, чым заклінаў бы вас, каб разварушыць вашу душу, прамоўца больш таленавіты, чым я, гаварыце адкрыта і проста. Пасылалі па вас ці не? •
Разенкранц
(ціха Гільдэнстэрну)
Што ты скажаш?
Г а м л е т
(убок)
Цяпер мне ясна.— Калі вы мяне любіце, гаварыце ўсё не тоячыся.
Гільдэнстэрн
Так, прынц, па нас пасылалі.
Г а м л е т
Я скажу вам навошта. Мая здагадка папярэдзіць ваша прызнанне, і ваша тайна перад каралём і каралевай застанецца ў цэласці. He так даўно (не ведаю чаму) я страціў усю сваю весялосць, адышоў ад сваіх прывычных заняткаў, і, сапраўды, настрой у мяне цяжкі, што гэты прыгожы будынак — зямля здаецца мне бясплоднай скалою; гэты
раскошны полаг — паветра,— глядзіце! — гэта высокае неба, неабсяжны дах, усыпаны залатымі агнямі, уяўляецца мне, як бруднае і пошаснае злучэнне пары. Якая мастацкая работа — чалавек! Які ўзвышаны розум! Якія бяскрайнія здольнасці! Колькі цудоўнай экспрэсіі ў абліччы і рухах! Дзейнасцю падобен да анёла! Думкаю раўняецца з богам! Краса сусвету! Вянец жывога! А мне? Што мне гэта квінтэсенцыя праху! Мужчыны мне не падабаюцца, жанчыны таксама. Хаця, судзячы па вашай усмешцы, вы са мною не згодны.
Разенкранц
Прынц, я пра гэта не думаў.
Г а м л е т
Дык чаго ж вы засмяяліся, калі я сказаў: мужчыны мне не падабаюцца?
Разенкранц
Прынц, вы сказалі, што мужчыны вам не падабаюцца, і я падумаў: якая ж тады посная сустрэча чакае акцёраў. Мы з імі размінуліся па дарозе. Яны едуць сюды прапанаваць вам свае паслугі. Г а м л е т
Таго, хто іграе караля, прывітаю з радасцю; яго вялікасць атрымае ад мяне належную даніну. Адважны рыцар будзе арудаваць мячом і шчытом. Каханку не прыйдзецца ўздыхаць дарэмна. Комік дацягне спакойна ролю да канца. Блазен паказыча лёгкія смяшлівым. Гераіня выкажа свае пачуцці свабодна, калі не спатыкнецца аб белы верш. Што гэта за акцёры?
Разенкранц
Тыя самыя, што вам так падабаліся: гарадскія трагікі.
Г а м л е т
Чаго ж яны вандруюць? Сталае памяшканне давала ім больш і славы і прыбыткаў. Разенкранц
Я думаю, ім перашкаджаюць некаторыя новаўводзіны.
Г а м л е т
Ці карыстаюцца яны той жа пашанай, што і раней, калі я быў у горадзе? Усё так жа ходзяць да іх? Разенкранц
He, ужо не так.
Гамлет
Чаму ж? Заржавелі хіба?
Разенкранц
He, яны стараліся і стараюцца. Але, на бяду, завялася там чарада дзяцей, дробных сакалят, якія гатовы перакрычаць любую ролю, і за гэта ім шалёна пляскаюць. На іх цяпер мода. I так яны бэсцяць і лаюць народны тэатр (гэта іх слова), што многія са шпагай, напалоханыя скрыпам гусіных пер’яў, баяцца хадзіць туды.
Г а м л е т
Як? Дзеці? На чыім утрыманні? Якая аплата? Хіба яны будуць займацца гэтым рамяством, пакуль могуць спяваць? Ці не скажуць яны пасля, калі вырастуць у звычайных акцёраў (а гэта зусім магчыма, калі ў іх не знойдзецца нічога лепшага), што іх аўтары ім пашкодзілі, дазволіўшы ім пляваць у тую міску, з якой яны кормяцца?
Разенкранц
Шчыра кажучы, хапала работы і тым і другім. Народ не лічыць за грэх нацкоўваць іх на зваду. Адзін час п’еса зусім не давала збораў без кулачнага дыялогу паміж паэтам і акцёрам.
Га млет
He можа быць!
Гільдэнстэрн
О, такі быў мардабой, такі мардабой!
Г а м л е т
I ўладу захапілі дзеці.
Разенкранц
Але, мой прынц; захапілі Геркулеса разам з глобусам.
Г а м л е т
Нічога дзіўнага. Вось, напрыклад, мой дзядзька,— кароль Даніі, і тыя, што перакрыўлялі і дражнілі яго, калі жыў мой бацька, цяпер даюць дваццаць, сорак, пяцьдзесят, сто дукатаў за яго партрэт у мініяцюры. Чэрці, д’яблы! У гэтым ёсць нешта надзвычайнае, над чым варта было б пафіласофстваваць, калі б толькі філасофія памагла дакапацца...
Трубныя гукі за сцэнай.
Гільдэнстэрн
Вось і акцёры.
Г а м л е т
Дарагія госці, з радасцю вітаю вас у Эльсіноры. Вашы рукі! Спадарожнікамі гасціннасці павінны бьвдь далікатнасць і ўважлівасць. Дазвольце прывітаць вас вашым жа спосабам; a то іначай маё абыходжанне з камедыянтамі, якое, кажу вам, павінна быць знадворна бліскучым, будзе здавацца ласкавейіпым, чым гэтая наша сустрэча. 3 радасцю вітаю вас, але мой дзядзька-бацька і мая цёткамаці — памыляюцца.
Гільдэнстэрн
У чым, дарагі мой прынц?
Г а м л е т
Я — вар’ят толькі пры норд-норд-весце; калі вецер дзьме з поўдня, я адрозніваю сокала ад бусла.
Уваходзіць Палоній.
П а л о н і й
Дзень добры, панове.
Г а м л е т .
Слухай, Гільдэнстэрн,— і ты таксама,— пастаньце кожны каля вуха; вось перад вамі вялікае дзіця, якое яшчэ не вылезла з пялёнак.
Разенкранц
Як відаць, яно ўлезла ў іх паўторна, здзяцінеўшы пад старасць.
Г а м л е т
Я прадказваю, яно прыйшло паведаміць аб акцёрах; заўважце.— Ваша праўда, пане мой, у панядзелак раніцай; так, так,— гэта было ў панядзелак.
П а л о н і й
А ў мяне ёсць свежыя навіны, прынц.
Г а м л е т
I ў мяне ёсць свежыя навіны. Калі Росцый быў акцёрам у Рыме...
П а л о н і й
Акцёры прыехалі, прынц!
Г а м л е т
Быць не можа!
П а л о н і й
Дальбог...
Г а м л е т
«I кожны ехаў на асле...»
П а л о н і й
Найлепшыя акцёры ў свеце — для выканання камедый, трагедый, гісторый, пастаралей, п’ес пастаральна-камічных, гістарычна-пастаральных, трагічна-гістарычных, трагічна-камічна-гістарычна-пастаральных, сцэн непадзельных. I Сенека ім не лішне цяжкі, і Плаўт ім не лішне лёгкі. Для тэкстаў пісаных і тэкстаў няпісаных — незаменлівыя людзі.
Га млет
«Іефай, ізраільскі суддзя», якім вялікім скарбам ты валодаў!
П а л о н і й
А якім ён валодаў скарбам, прынц?
Г а м л е т
Якім?
«Была ў яго адна дачка — Адзіначка-каханачка ».
П а л о н і й
(убок)
Усё пра маю дачку.
Г а м л е т
Што, мо няпраўда, стары Іефай?
П а л о н і й
Калі вы мяне называеце Іефаем, прынц, то ў мяне ёсць дачка, якую я вельмі люблю.
Г а м л е т
Там гэтага не сказана.
П а л о н і й
А што там сказана, прынц?
Г а м л е т
Што?
«I паслаў яму лёс,—
А далей ты ведаеш.—•
Прычакаў ён таго, што спаткала яго». Працяг ты знойдзеш у першым радку каляднае песні. Выбачай, мая пацеха блізіцца.
Уваходзяць а к ц ё р ы.
Прывітанне вам, майстры! Заходзьце, калі ласка! — Вельмі рад, што ты тут.— Прывітанне вам, сябры мае.— А, мой стары прыяцель! Што гэта ў цябе за махры на твары? Іх жа раней не было. Ці не думаеш ты сваёю барадою засланіць ад мяне
Данію? — А-а! мая паненачка, мая панначка! Маці божая, якая высокая! Стала бліжэй да неба з таго часу, як мы бачыліся, на цэлы абцас. Дай божа, каб твой голас не патрэскаўся, як чырвонец, якім не карыстаюцца. Майстры, вітаю вас. Мы, як французскія сакольнічыя, паляцім на першае, што ўбачым. Зараз жа рыхтуйце прамову. Дайце ўзор вашага мастацтва. Гарачую прамову!
Першы акцёр
Якую жадаеце, прынц?
Г а м л е т
■ Аднойчы я чуў, як ты гаварыў маналог; яго не давалі на сцэне, а калі давалі, то не больш аднаго разу, бо п’еса, помніцца мне, не спадабалася гледачам. Для большасці гэта была ікра, недаступны далікатэс, але то была (як успрыняў я і другія, чым думка ў пытаннях мастацтва перавышае маю) — дасканалая п’еса, удала падзеленая на сцэны, напісаная тонка і проста. Я помню, нехта сказаў: у вершах няма прыправы, каб закрасіць змест і зрабіць яго смачным, але сэнс кожнае фразы сведчыць аб шчырасці аўтара. Ён назваў яго метад здаровым і добрасумленным, прыгожым без афектацыі. Найбольш мне спадабаўся ў ёй адзін маналог: Энеева апавяданне Дыдоне, асабліва той урывак, дзе ён расказвае аб забойстве Прыяма. Калі ён жыве ў тваёй памяці, пачні з гэтага радка; чакайце» ч акайце.