Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі  Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі

Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
98.06 МБ
3 д а н ь
Бачу, ты гатовы; Ты б вялы быў, як тое пустазелле, Што дагнівае каля рэчкі Летй, Калі б не страсянуўся ў бурным гневе. Дык слухай, Гамлет: ходзіць пагалоска, Што соннага мяне аднойчы ў садзе Змяя ўкусіла,— перадчасны скон мой Ад Даніі укрыты ашуканствам.
Дык ведай, верны сын мой: люты змей, Каторы укусіў мяне насмерць, Цяпер надзеў маю карону.
Гамлет	Дзядзька!
Мая душа, ты прадчувала ўсё.
3 д а н ь
Так, гэты хцівы зйер і чужаложнік Вядзьмарства досціпам, умельствам здрады
(0 подлы досціп, подлае умельства Так спакушаць!) дабіўся лёгкай згоды Ад жонкі ад маёй — ад каралевы, Такое недачэпнае на выгляд.
О Гамлет, Гамлет, як яна упала! Калі ішлі мы з ёю пад вянец, Я слова даў, і я трымаўся слова, Я так кахаў яе,— яна ж, яна Распусніку ліхому аддалася, Што нават і нагі маёй не варты. Ты чэснае жанчыны не звядзеш, Хоць за святога пераапраніся; Ну, а блудніцы,— дай анёла ў пару, Дай шчасце, то ўсё роўна не дацерпіць,— Захоча падлы.
Але цішэй! Я чую подых рання.
Я коратка скажу. Калі я спаў У садзіку звычайна па абедзе, Твой дзядзька дасачыў маю бяспечнасць 3 праклятым сокам клёкату у шклянцы I ўліў у вушы мне ліхое зелле, Якое мае тую уласцівасць, Што уядаецца адразу ў цела, Бяжыць па жылах, як жывое срэбра, I там згартае і тварожыць гвалтам, Як воцат малако, людскую кроў;
I ў той жа момант абрасло карою, Пакрылася агіднымі струпамі Маё ўсё цела.
Так быў я, сонны, братняю рукой — Жыцця, кароны, жонкі — усяго Пазбаўлены ў красе зямных грахоў, Без адпушчэння, без прычасця, раптам; I я, не разлічыўшыся ні з кім, На справаздачу страшную з’явіўся: О дзікі жах! О жудасць, жудасць, жудасць! Калі натуру маеш, не сцярпі, He дапусці, каб каралеўскі ложак Ператварыўся у свіны бярлог.
Але глядзі, калі ты будзеш помсціць,— Рук не гнюсі, не замышляй нічога На маці родную. Няхай яе Карае неба! Хай ёй сэрца колюць, Хай джаляць сэрца ёй калючкі здрады!
А ты шчаслівы будзь; жыві, бывай. Святляк паказвае, што блізка ранне, I кволы свой агеньчык загасіў. Бывай, бывай! — і помні пра мяне.
(Выходзіць.)
Г а м л е т
О моц нябесная! Зямля! Яшчэ што?
Хіба дадаць і пекла? — Цьфу! Стой, сэрца! He трэба слабасці, патрэбна дужасць. Трымайся, сэрца! Помніць пра цябе? Так, бедны бацька. Гэты бедны чэрап — Яшчэ мой чэрап. Помніць пра цябе? Хутчэй з табліцы памяці сатру Усе свае нікчэмныя нататкі, Усё, што з кніг, усё, што маладосць I назіранне запісалі там,— I твой загад няхай жыве адзін У фаліянтах галавы маёй, Ачышчанай ад смецця!.. Прысягаю! О пагубіцелька!..
О подлы, подлы, пад усмешкай подлы 3 падлюг падлюга!.. Дзе мае таблічкі? Я запішу, што можна усміхацца I, усміхаючыся, быць падлюгай;
Ва ўсякім разе ў Даніі — бясспрэчна. (Піша.)
Так, дзядзька, так. Маім дэвізам будзе: *Бывай, бывай!—і помні пра мяне*. Я прысягнуў.
Г а р а ц ы о
(за сцэнай) Прынц, прынц!
М а рцэ л
(за сцэнай.) Прынц Гамлет!
Г а р а ц ы о
(за сцэнай) Хай вас бог бароніць!
Г а м л е т
Хай будзе так.
Г а р а ц ы о
(за сцэнай)
Хіло, хо-хо, мой прынц!
Гамлет
Хіло, хо-хо! Сюды, сюды, мой сокал!
Уваходзяць Г a р а ц ы о і Марцэл.
М а р ц э л
Ну як, мой прынц?
Г а р а ц ы о
Што новенькага, прынц? Гамлет
О, надзвычайна!
Г а р а ц ы о
Прынц, скажыце!
Г а м л е т
Нельга.
Вы перакажаце.
Г а р а ц ы о
He я, мой прынц, клянуся.
М а р ц э л
Гамлет	Інея.
Вось бачыце, ну хто падумаць мог бы.
А вы маўчаць умееце?
Гарацыо і Марцэл
Гамлет	Клянёмся!
Няма у Даніі такога шэльмы, Які не быў бы абармотам.
Г а р а ц ы о
Каб гэта нам сказаць, шаноўны прынц, 3 магілы не вылазіў бы нябожчык.
Г а м л е т
Я з вамі згодзен; а таму давайце, Без лішніх слоў, паціснем моцна рукі I пойдзем хто куды: вы да сваіх Заняткаў і патрэб, бо ў чалавека Заўсёды ёсць заняткі і патрэбы Якія-небудзь,— ну, а я, няшчасны, Відаць, пайду маліцца.
Г a р а ц ы о
Што вы, прынц! Адкуль такія кручаныя словы?
Г а м л е т
Шкада, што я пакрыўдзіў вас; напэўна, Я не хацеў.
Г a р а ц ы о
Ніякай крыўды, прынц.
Гамлет
Бяру за сведку Патрыка святога, Ёсць крыўда, і вялікая, Гарапыо.
А? — вам пра здань цікава? — я скажу: Здань добрая. А іпто было між намі,— Было — і скончылася. А цяпер, Сябры мае, студэнты і салдаты, Мая к вам просьба.
Гарацыо
А якая, прынц? —
Мы з радасцю.
Г а м л е т	,
Нікому і ніколі
He гаварыць пра тое, што бьтло.
Гарацыо і Марцэл
He будзем, прынц.
Г а м л е т
А вы прысягу дайце.
Г а р а ц ы о
Клянуся, прынц.
Марцэл
I я клянуся, прынц.
Г а м л е т
О не, на меч, на меч!
М а р ц э л
Мы ж прысягалі. Г а м л е т
Як трэба, на маім мячы, як трэба.
3 д а н ь
(знізу) Прысягу.
Г а м л е т
О, о, і ён! I ты, і ты не дрэмлеш?
Вы чулі голас з-пад зямлі, вы чулі? Хутчэй, прысягу.
Г а р а ц ы о
Прапануйце словы.
Г а м л е т
Маўчаць пра ўсё, што бачылі вы тут, Прысягу дайце на маім мячы.
Зд ань
(знізу)
Прысягу.
Гамлет
Hicet ubique!1 Пераменім месца, Пастаньце тут, сябры, Кладзіце рукі зноў усе на меч: Прысяга на мячы,—
Маўчаць пра тое, што вы чулі тут.
3 д ань
(знізу)
Прысяга на мячы.
Г а м л е т
Пацвердзіў, крот стары. Як спрытна рые! Удалы далакоп. Сябры, пяройдзем.
Г а р а ц ы о
О дзень і ноч! — вось дзіва, ну і дзіва!
Г а м л е т
Дык не дзівіся, а сустрэнь з вітаннем: Ёсць болей з’яў на свеце, друг Гарацыо, Чым сніцца філасофіі тваёй.
Хутчэй, прысягу дайце,—
Тут, як і там, няхай вам бог паможа! — Што, як бы дзіўна ні трымаўся я, Бо я, магчыма, палічу патрэбным На нейкі час прыкінуцца вар’ятам,— Ніколі вы, убачыўшы мяне, He будзеце ні галавой ківаць, Hi рукі складваць гэтак альбо гэтак. Hi вымаўляць глыбакадумных слоў, Накшталт: «Мы гэта ведаем», альбо: «Маглі б, але не хочам», альбо так: «Каб мы хацелі расказаць»... Хутчэй, Прысягу дайце,—
Нідзе, ніколі, ні адным намёкам He выдаваць, што вам вядома нешта, I хай у гэтым вам паможа бог!
3 д а н ь
(знізу) .
Прысягу.
Г а м л е т
Мір, мір, устурбаваны дух! Сябры, 3 любоўю даручаю вам сябе.
I ўсё, што можа бедны Гамлет вам Зрабіць, каб выявіць сваю прыхільнасць,—
1 Hicet ubique! — і тут і усюды! (лац.)
Ён зробіць з ласкі божай. Пойдзем разам. [, я прашу, трымайце рот замкнёным. Век вывіхнуўся. 0 пракляты лёс, Навошта ты мяне сюды прынёс Лячыць хваробы часу! Пойдзем разам
Выходзяць
АКТ ДРУГІ
Сцэна першая
Пакой у доме Палонія. Уваходзяць Палоній і Рэйнальда.
Палоній
Аддай яму, Рэйнальда, ліст і грошы. Рэйнальда
Аддам, святлейшы.
П а л о н і й
I было б разумна, Каб ты, Рэйнальда, да сустрэчы з ім Наконт яго паводзін распытаўся.
Рэйнальда
Так і зраблю, святлейшы.
П а л о н і й
Ну, то добра;
Ну, вельмі добра. Дык глядзі ж, перш-наперш Даведайся, якія там датчане
У Парыжы, хто, ды як жывуць, ды дзе, 3 кім знаюцца, ці шмат у іх выдаткаў;
I, высветліўшы гэтак не адразу, Што ім мой сын вядомы, падыдзі Бліжэй, нібыта і табе вядомы Ён збольшага. Напрыклад: мне вядомы . Ягоны бацька, прыяцель адзін, Часткова ён...
• Ці зразумеў, Рэйнальда? Рэйнальда
А як жа, добра зразумеў.
П а л о н і й
Часткова ён, але, кажы, не надта; Ну, а калі то ён, дык ён буян, Прыдатны да таго і да таго,—
Ну, і пляці сабе, плявузгай, толькі Каб гонару не зачапіў, ні-ні, Ну, выбрык там ці дур які, звычайны У веку маладым.
Рэйнальда
Напрыклад, карты.
П а л о н і й
Вось, вось... Ці выпіўка, ці паядынак, Ці лаянка, ці сварка, ці распуста... Так, так, распусту можна.
Рэйнальда
Але ж такія словы бэсцяць гонар.
П а л о н і й
А ты не бэсці; гавары, каб мякка;
He перабольшвай; гавары: распусны,
А ўсё ж нейк церпіць. Так, ну вось, я мыслю,— Аб неўстрыманні нельга. Лёгка трэба Грашкі падсоўваць, так гэта — агульна, Каб кожны бачыў, што таму прычынай Залішняя свабода, ці амбітнасць, Ці фанабэрыя, альбо дзікунства Крыві неўтаймаванай.
Рэйнальда
'	Але як жа...
П а л о н і й
Навошта гэта робіцца?
Рэйнальда
Ага, Хацеў бы ведаць.
П а л о н і й
Ну, то вось нашто: Я мыслю, гэта — мудры падыход. Калі ты сына трошачкі запляміш, Яго учынкі капельку абгнюсіш, Заўваж, Той, на каго ты маеш намярэнне, Абы ён памянёныя правінкі За памянёным хлопцам прымячаў, Маўчаць не будзе, схопіцца адразу I скажа так нарэшце: — Дружа мой, Шаноўны мой, мой міласцівы пане,— Залежна ад таго, хто ён такі I як у іх прынята у краіне,— Ты слухаеш?
Рэйнальда
Сачу, сачу, святлейшы.
П а л о н і й
I тады зробіць ён вось што, зробіць ён...
Што гэта я хацеў сказаць? Як перад святой імшою, Я нешта хацеў сказаць? На чым гэта я спыніўся? Рэйнальда
I скончыць так нарэшце.
П а л о н і й
I скончыць так нарэшце; ну дык вось,
I скончыць так: — Мне гэты пан вядомы,
3 ім бачыўся я ўчора ці заўчора, Тады й тады, і быў ён з тым і тым, I, добра кажаце, была ў іх п’янка, Ён рэзаўся у карты, ён сварыўся, ' Гуляючы у мячык. Альбо так: Заходзіў ён аднойчы ў дом распусты, У дом распусты,— ну і так далей. Здаецца, ясна.
Закінеш чарвяка, а зловіш карпа.
Вось так мы, людзі розуму і спрыту, Пры дапамозе розных тонкіх штучак, Хоць крук даём, а пад’язджаем проста. Дык вось, зыходзячы з маіх парад I гэтых мыслей, ты павінен сына... Павінен сына... Чуеш ты ці не?
Рэйнальда
Так, так, я чую.
П а л о н і й
Ну, то можаш ехаць. Рэйнальда
О мой святлейшы...
П а л о н і й
Сам паглядзі, як ён сябе трымае. Рэйнальда
Зраблю, зраблю усё.
П а л о н і й
Дай хлопцу волю. Рэйнальда
Так, так, вядома.
П а л о н і й
Ну, то едзь шчаслівы.
Рэйнальда выходзіць.
Уваходзіць А ф е л і я.
А ты чаго, Афелія? Ў чым справа?
А фелія
Ой, татачка, мяне так напужалі.
П а л о н і й
А божачка, і чым жа гэта?
Афелія
Я, татачка, хусцінку вышывала, * Ў пакоіку сядзела; раптам — стуіц I вось прынц Гамлет,— без капелюша, Камзэлька нарасхліст, панчохі ў бр'удзе, Аб’ехалі да пят, сам белы-белы, Трасецца, ўздрыгвае, блукаюць вочы, Разгублены і жаласны такі, Нібы ён вырваўся з пякельных нетраў I зараз жа пачне расказваць жахі,— Убег і стаў.
П а л о н і й
Шалёны ад кахання? Афелія
He ведаю, баюся, мо і так.
Палоній
I што сказаў ён?
А ф е л ія
Ён схапіў маю
Руку вось гэтак; выпрастаўся гэтак; Адной мяне трымае, а другую Падняў угору, прылажыў да броваў I доўга-доўга разглядаў мой твар, Нібы хацеў яго намаляваць;
Нарэшце мне руку паціснуў лёгка,