Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі  Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі

Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
98.06 МБ
Брат Ларэнца
А хто ж занёс пісьмо маё к Рамэо? Брат Джавані
He мог яго паслаць я — вось яно,— Табе назад вярнуць не мог таксама: Ніхто не браў — баяліся заразы.
Брат Ларэнца
Няшчасны лёс! Клянуся брацтвам я. He пусцяковае было пісьмо,— Патрэбнае і вельмі важнае,— Затрымка можа нарабіць бядьі.
Знайдзі ты, брат Джавані, лом жалезны I прынясі мне ў келью.
Брат Джавані
• Добра, зараз. Брат Ларэнца
Цяпер адзін я ў склеп ісці павінен, Прачнецца праз гадзіны тры Джульета I будзе праклінаць мяне за тое, Што не паведаміў Рамэо я.
Я зноў у Мантую пашлю пісьмо, Яе ж, пакуль Рамэо з’явіцца, Схаваю ў кельі. Бедны труп жывы, Паложаны ў труну нябожчыка!
Сцэна трэцяя
Могільнік; на ім склеп Капулеці. Уваходзіць Парыс і паж, які нясе кветкі і факел.
П а р Ы С
Дай факел, хлопчык! Адыдзі далей!
ЦІ лепш тушы, бо нас убачыць могуць. Кладзіся там, пад цісамі, і вуха Да ўскопанай зямлі шчыльней прыцісні — На могілках ты кожны крок пачуеш: Тут крохкая і гулкая зямля.
Што б ні пачуў ты — свісні. Дай мне кветкі. Рабі, што я табе сказаў: ідзі!
П а ж
(убок)
Мне страшна заставацца аднаму
На гэтых моі'ілках, ды паспрабую.
(Хаваецца.)
П а р ы с
Мая ты кветка, шлюбны ложак твой Я кветкамі асыплю. Пыл і камень — Твой полаг тут. Душыстаю вадою Я буду арашаць яго начамі. Вады не хопіць — горкімі слязамі. Штоночы кветкі буду я прыносіць, Штоноч іх слёзы горкія аросяць.
Паж свішча.
Дае мне знак хлапец: ідзе там нехта, Чыя праклятая нага тут крочыць I парушае мой абрад любоўны?
I нават з факелам? Хутчэй жа, ноч, Прыкрый мяне на момант цемнатою. (Хаваецца.)
Уваходзяць Рамэо і Балтазар з факелам і ломам.
Р а м э о
Дай лом і жалязняк! Пісьмо вось гэта Ты заўтра бацьку перадай майму.
Дай факел! Хочаш жыць на свеце,— помні: Што б ты ні ўбачыў, што б ты ні пачуў, Стой там паводдаль, не перашкаджай мне.
Хачу спусціцца я ў палацы смерці, Апошні раз на жонку паглядзець, ГалОўнае ж — каб зняць з яе рукі Пярсцёнак дарагі, патрэбны мне Для вельмі важнай справы. Ну, ідзі! Калі ж сюды адважышся вярнуцца I будзеш падглядаць, што я раблю, Я разарву цябе — клянуся богам, I па ўсіх магілках параскідаю Кавалкі цела. Позні, дзікі час, Намеры дзікія мае страшэнна, Бязлітасныя больш, чым тыгр галодны, Чым мора, што ад ярасці раве!
Балтазар
Іду, сіньёр; я вам не перашкоджу.
Р а м э о
Дакажаш гэтым, што ты друг. Вазьмі.
(Дае яму грошы.)
Жыві шчасліва і — бывай, мой мілы! Балтазар
(убок)
А я схаваюся дзе-небудзь тут.
Глядзіць ён страшна — страшнае задумаў. (Хаваецца.)
Р а м э о
Ты, зяпа гнюсная, вантроба смерці, Што лепшую красу зямлі сажрала, (Ломіць дзверы склепа.)
Твой рот гнілы я сілай расшчаплю, Яшчэ табе яды напхаю ў горла.
П а р ы с
Выгнаннік тут, нахабны той Мантэкі, Які забіў маёй нявесты брата.
Яна ад роспачы лягла ў магілу.
Цяпер сюды паздзеквацца прыйшоў ён Над прахам дарагім. Схаплю яго.
(Выходзіць наперад.) Агідную работу, прыпыні, Мантэкі подлы! Ты і мёртвым помсціш? Асуджаны падлец, ты арыштован. Ідзі за мной — памерці ты павінен.
Р а м э о
Павінен. I таму сюды прыйшоў. He спакушай адчаяннай душы.
Юнак мой мілы. Уцякай адгэтуль.
I без цябе нябожчыкаў тут шмат.
Пабойся. Я прашу цябе, юнак,
He прымушай мяне яшчэ грашыць, He раздражняй, ідзі хутчэй адгэтуль. Люблю цябе я болей, чым сябе, Клянуся небам. Я прыйшоў сюды Узброены супроць сябе самога.
Бяжы хутчэй, жыві. Пасля ты скажаш: Шалёны той жыццё мне дараваў.
П а р ы с
Тваё я заклінанне пагарджаю
I арыштоўваю цябе — злачынца.
Р а м э о
Ты выклікаеш? Сцеражыся, хлопчык! (Б’юцца.)
П а ж
0 божа, б’юцца! Пабягу па варту.
П а р ы с
Забіты я. Калі ты маеш літасць,
3 Джульетай палажы мяне ў грабніцу. (Памірае.)
Р а м э о
Хай будзе так. Спачатку гляну ў твар. Меркуцыо сваяк ён — граф Парыс.
Што гаварыў дарогай мне слуга? Усхваляваны, я не чуў нічога. Сказаў, здаецца, ён, што граф Парыс .	3 Джульетаю збіраецца жаніцца.
Сказаў ён так ці мне прыснілася?
Ці, можа, калі ён Джульету ўспомніў, Я страціў розум і ўявіў сабе?
Дай мне руку. Цяпер са мною разам У кнігу роспачы занесен ты.
Юнак забіты, ва ўрачыстым склепе Цябе я пахаваю. He, не ў склепе, А ў башні светлай — там ляжыць Джульета, I хараство яе ператварае Пануры склеп у светлы зал бяседны.
Ляжы тут, мёртвы, мёртвым пахаваны.
(Кладзе Парыса ў склеп.)
Як часта людзі перад самай смерцю Становяцца вясёлымі раптоўна!
Завуць прадсмертнаю зарніцай гэта.
Ці ж гэта я магу назваць зарніцай? О жонка мілая, любоў мая!
Смерць высмактала мёд твайго дыхання, Але з тваёй красой не саўладала, He здолела яе. Красы адзнака — Ружовы колер губ і шчок тваіх;
Тут смерці бледны флаг яшчэ не ўзняты. Тыбальт, і ты ж у саване крывавым Ляжыш тут? Для цябе я не магу Зрабіць нічога больш, як той рукою, Што загубіла маладосць тваю, Забіць згубіцеля. Даруй мне, брат! Чаму, Джульета, і цяпер яшчэ Такое хараство ў табе? Няўжо Смерць бесцялесная ўлюбілася Сама ў цябе? Няўжо худая поскудзь Цябе трымае ў гэтым змрочным месцы 3 тым, каб зрабіць любоўніцай сваёй? Я гэтага баюся і таму 3 табою застануся назаўсёды. He выйду з гэтага палаца цемры Ніколі болып. Тут, тут з чарвякамі я — Тут будзе вечны адпачынак мой.
Я скіну тут прыгнёт варожых зор Са стомленага ў свеце гэтым цела. Глядзіце ж, вочы, вы апошні раз! Апошні раз вы, рукі, абніміце! Дыхання дзверы — губы, пацалункам Умову з прагнай смерцю замацуйце! Прыйдзі, мой горкі праваднік, прыйдзі, Злавесны рулявы, і накіруй На скалы вострыя змарнелы човен. П’ю за сваю любоў.
(П’е.)
Аптэкар чэсны!
Сказаў ты праўду — моцны твой напітак, I з пацалункам паміраю я.
( Памірае.)
Уваходзіць з другога боку могільніка брат Ларэнцаз ліхтаром, ломам і жалезняком.
БратЛарэнца
Ратуй, святы Францыск! Як шмат разоў Я спатыкаўся аб магілы.— Хто тут?
Балтазар
Ваш друг, што ведае вас добра. БратЛарэнца
Хай бог цябе благаславіць. Скажы мне, Мой добры друг, што гэта там за факел Дарэмна свеціць чарапам бязвокім?
Здаецца, ён у склепе Капулеці?
Балтазар
Там, там, святы айцец. Там гаспадар мой, Якога вы так любіце.
Б р а т Ларэнца
А хто ж ён?
Балтазар	•
Рамэо.
Брат Ларэнца
Ён даўно там?
Балтазар
3 паўгадзіны.
Брат Ларэнца
Хадзем са мною ў склеп.
Балтазар
'	Баюся, ойча.
He ведае мой гаспадар, што я ўсё тут. А ён жа пагражаў мне лютай смерцю, Калі я застануся падглядаць.
Брат Ларэнца
Дык заставайся, я адзін пайду.
Бяды баюся, страх мяне бярэ.
Балтазар
Калі пад гэтым цісам я заснуў, Мне снілася — Рамэо з некім біўся, Мой гаспадар забіў таго.
БратЛарэнца	.
Рамэо!
(Падыходзіць да склепа.)
О божа мой, чыёй жа гэта кроўю Заплямлены сту.пені ў гэты склеп? Хто шпагі акрываўленыя кінуў Тут, у прытулку вечнага спакою?
(Уваходзіць у склеп.)
Рамэо! Бледны. Хто ж яшчэ? Парыс.
Увесь ён у крыві. Які злы момант Віноўнік тут няшчаснага здарэння? Яна паварушылася, здаецца.
Джульета прачынаецца і ўстае.
Д жул ьета
Святы айцец! А дзе ж мой уладар?
Я помню добра, дзе мне трэба быць,— На гэтым месцы. Дзе ж Рамэо мой?
Шум за сцэнай.
Брат Ларэнца
Я чую нейкі шум. Хадзем, сіньёра, Мы з гэтага гнязда заразы, смерці I сну ненатуральнага. Ёсць сіла Мацнейшая, чым нашы намаганні,— Яна разбурыла намеры нашы.
Хадзем хутчэй. Тут на грудзях тваіх Ляжыць твой мёртвы муж; Парыс — таксама Хадзем са мной, у манастыр цябе Я да сясцёр набожных завяду.
Ты не распытвайся і не марудзь.
Ужо вунь варта. Мілая Джульета,' Хадзем, хадзем! Я не магу застацца.
Л а р э н ц а адыходзіць.
Д жульета
Ідзі. Я не пайду адгэтуль. Гэта што? Сціскае шклянку любага рука.
Атрута тут — прычына смерці ранняй.
О, прагны! Выпіў і ніводнай каплі Для паратунку не пакінуў мне.
Я вусны буду цалаваць твае, На іх атрута, можа, засталася, I ад уцехі гэтай я памру.
(Цалуе Рамэо.)
А губы цёплыя твае.	•
Першы вартавы .
(3d сцэнай)
Ну дзе?
Вядзі паказвай нам, куды ісці.
Джульета
Там шум. Спяшацца трэба. Кінжал, Збавіцель мой!
(Вымае кінжал Рамэо з ножан.) Вось ножны дзе твае.
(Заколваецца.)
Ржавей ты тут, а мне памерці дай. (Падае на цела Рамэо і памірае.)
Уваходзіць в а р та з п аж а м Парыса.
П а ж
Вунь там, дзе факел той гарыць. Вунь там. Першы вартавы
Зямля ў крыві. Абшукваць могільнік, I хто б ні трапіўся, вязаць усіх.
Малюнак страшны. Граф ляжыць забіты; Джульета ўся ў крыві... і цёплая, Хоць трэці дзень ужо, як пахавалі. Хутчэй ідзіце герцагу скажыце! Паклічце Капулеці! Клічце ўсіх!
Мантэкі пабудзіце зараз жа!
Мы бачым месца жахаў і крыві, А да прычын страшэннае бяды Без росшукаў не можам мы дабрацца.
Уваходзяць некалькі вартавых з Балтазарам.
Другі вартавы
Манах тут; стогне ён, дрыжыць і плача. Ішоў сюды, а мы яго схапілі I адабралі лом і жалязняк.
Першы вартавы
О, гэта падазрона! Затрымаць!
Уваходзіць герцаг са світай.
Герцаг
Што за бяда прачнулася так рана I ранішні спакой наш парушае?
Уваходзяць Капулеці, сіньёра Капулеці і іншыя.
Сіньёра Капулеці
Народ на вуліцы крычыць «Рамэо».
А хто: «Джульета», хто: «Парыс»—і ўсе Да склепа нашага імчацца з крыкам.
Г е р ц а г
Які тут жах трывожыць слых наш?
Першы вартавы
Герцаг, Вось тут ляжыць забіты граф Парыс, Рамэо мёртвы, мёртвая Джульета — I цёплая: забіта толькі што.
Герцаг
Шукаць, знайсці віноўнікаў забойства!
Першы вартавы
Слуга Рамэо тут; а вось — манах.
Пры іх для ўзлому склепа гэтага Знайшлі прылады.
Капулеці
Жонка, божа мой!
Ты глянь, дачка ў крыві ўся. Памыліўся Кінжал: вунь там, пры поясе ў Рамэо Яго парожняе жыллё, а ён У грудзі нашае дачкі ўвайшоў.
Сіньёра Капулеці
О гора! Гэты выгляд смерці мне — Як пахавальны звон, які гаворыць, Што старасці маёй пара ў магілу.
Уваходзяць Мантэкі і іншыя.
Ге р ц а г
Ты рана ўстаў, Мантэкі, каб пабачыць, Што сын адзіны твой так рана лёг.
М а н т э к і
Мой уладар, сканала ўночы жонка: Выгнанне сына ёй жыццё разбіла, Якой жа мне яшчэ бяды чакаць? .
Г е р ц а г
Ты глянь — і ўбачыш.
Мантэкі
О невук, невук ты! Прыстойна хіба Раней за бацьку класціся ў магілу?
Г е р ц а г
Для нараканняў зачыні ты вусны, Пакуль не высветлім падзей жахлівых. He знойдзем іх крыніцы і прычын. Тады правадніком жалобы вашай Я стану сам да самае магілы.
Хай гора ваша крыху пацярпіць.
Прывесці падазроных мне сюды!