Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі
Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
П а р ы с
Панядзелак. Капулеці
He, ў сераду занадта хутка будзе;
Няхай ужо ў чацвер... Скажы — ў чацвер
Яна вянчаецца з сіньёрам графам.
А вы гатовы? Даспадобы вам
Такая спешка? Шуму падымаць He будзем. Некалькі сяброў — і ўсё. A то нядаўна так Тыбальт забіты, Калі мы баляваць пачнём, дык скажуць, Што сваяка свайго мы не шкадуем.
Дык чалавек пяць-шэсць сяброў — і ўсё! Што пра чацвер вы скажаце, сіньёр?
П а р ы с
. Што я хацеў бы, каб ён заўтра быў. Капулеці
Ну, вось і добра; а цяпер ідзіце.
Дык у чацвер... Ты, жонка, зараз жа Ідзі скажы Джульеце пра вяселле.
Бывайце, граф! — Эй, вы! Святло падайце У мой пакой! Аднак жа позна ўжо.
Дык так жа позна, што аж чуць не рана. Спакойнай ночы.
Сцэна пятая
Сад Капулеці.
Наверсе, у акяе, Рамэо і Джульета.
Джульета
Ты ўжо ідзеш? Да дня яшчэ далёка.
He жаваранак,— гэта салавей
Уразіў так твой палахлівы слых.
Дык ён жа там начамі кожны раз
На дрэве на гранатавым спявае.
Павер, мой любы, гэта салавей.
Р а м э о
He салавей, а жаваранак гэта —
Звястун світання. Глянь, мая любоў, Зара ад зайздрасці пачырванела, Начныя свечкі гаснуць. Дзень вясёлы На цыпачкі ўстае з-за гор туманных.
Ісці мне — жыць, застацца тут — памерці. Джульета
He, там не дзень святлее, любы мой,
А метэор ад неба адлучыўся,
Каб аж да Мантуі табе свяціць.
Ісці яшчэ не трэба, пачакай!
Рамэо
Дык хай жа схопяць і вядуць на смерць.
Я буду рад, калі так хочаш ты.
Скажу, што шэрае святло — не золак, Што гэта месяца туманны водсвет, Што над галовамі, высока ў небе He жаваранак песняю звініць.
Я больш хачу застацца, чым пайсці.
Прыходзь жа, смерць,— вітаю твой прыход!
Джульета хоча так. Мая ты радасць.
Давай пагутарым, яшчэ не дзень.
Джульета
He, не, ўжо дзень. Хутчэй, хутчэй ідзі!
Бо гэта жаваранак тут спявае Прарэзліва, няскладна. Хлусяць людзі, Што ён прыносіць песняй асалоду;
Прынёс ён горкую разлуку нам.
Вачамі з жабай памяняўся ён
I голасам няхай бы памяняўся. Ён спевамі нам рукі раз’яднаў, Са змрокам ночы і цябе прагнаў. Бяжы! Што раз становіцца ясней.
Р а м э о
Чым дзень ясней, тым на душы цямней. Уваходзіць карміліца.
Карміліца >
Сіньёра!
Джульета
Няня!
Карміліца
Гляньце, ўжо світае,
I зараз ваша маці быць тут мае.
Джул ьета
(адчыняе акно)
Зара ў акно, а радасць за акно.
Рамэо ,
Яшчэ раз пацалую і — на дно
Тугі і смутку.
(Спускаецца з акна.)
Джульета
Ты пайшоў, мой мілы?
Мой друг, мой муж любімы да магілы!
Я кожную хвіліну дня і ночы Хацела б ведаць пра цябе і чуць, А ў кожнай жа хвіліне многа дзён, — Якой жа буду я тады старою, Калі мы зноў сустрэнемся з табою?
Р а м э о
Бывай! He прапушчу, мая любоў, Я выпадку паклон табе прыслаць. Джульета
Ты думаеш, пабачымся мы зноў?
Р а м э о
Я ўпэўнены, што хутка з асалодай Мы будзем гаварыць пра гэты боль. Джульета
Душа мая ў такім злавесным стане. Здаецца мне, калі гляджу я ўніз, Як быццам ты мярцвяк на дне магілы. ЦІ вочы лгуць, ці бледны ты страшэнна.
Р а м э о
I ты здаешся бледнаю, мой рай, Бо смутак смокча нашу кроў. Бывай! Джульета
О лёс! Цябе ўсе зменлівым завуць, Дык што ж ты зробіш з тым, хто пастаянны? Будзь зменлівым. Я буду спадзявацца, Што доўга ты трымаць яго не будзеш I вернеш мне.
Сіньёра Жапулеці
(за сцэнай)
Ты ўстала ўжо, дачка? Джульета
Што гэта? Ці не маці кліча ўжо? Кладзецца позна так ці рана ўстала?
У гэткі час чаго яна сюды?
Уваходзіць сіньёра Капулеці.
Сіньёра Капулеці Ну што, Джульета?
Джульета
Нешта мне нядобра.
Сіньёра Капулеці
Усё аб смерці брата слёзы льеш? Размыць магілу хочаш ты слязамі? He ўваскрасіш яго, хоць і размыеш.
Ну, годзе, сціхні ўжо. У меру смутак Гаворыць аб любві, але празмерны!
Ад недахопу розуму бывае.
Джульета
Аб цяжкай страце дайце мне паплакаць. Сіньёра Капулеці
Так плачучы, ты страту адчуваеш, А друга не.
Джульета
Так адчуваючы, Аб другу я не плакаць не магу.
Сіньёра Капулеці
He столькі плачаш ты аб смёрці брата, Як больш аб тым, што жыў падлец-забойца. Джульета
Які падлец?
Сіньёра Капулеці
Ды той падлец, Рамэо. Джульета (убок)
Падлец — і ён! Далёкія паняцці.
(Уголас.)
Даруе бог яму і я ад сэрца,
Хоць сэрца ён крамсае, як ніхто.
Сіньёра Капулеці
I ўсё таму, што жыў забойца подлы. Джул ьета
I так далёка ён ад рук маіх.
Сама б адпомсціла яму за брата.
Сіньёра Капулеці
За гэта мы адпомсцім, будзь спакойна.
У Мантую пашлю я чалавека, -
Дзе выгнаны брадзяга жыць павінен, Такім пітвом яго мы пачастуем, Што хутка будзе ён з Тыбальтам разам. Тады адразу ўцешышся і ты.
Джульета
Ніколі я не ўцешуся, ніколі.
Пакуль сама яго не ўбачу... мёртвым...
Мярцвее сэрца беднае маё.
Знайдзіце, хто б занёс яму атруту, А прыгатую зелле я сама;
Як вып’е, зразу ён засне спакойна.
О, як балюча чуць яго імя,
Калі не ў сілах паляцець туды I ўліць атруту ўсю любві да брата У вусны прагныя яго забойцы!
Сіньёра Капулеці
Знайдзі атруту, чалавека знойдзем.
А зараз слухай радасную вестку. Джульета
Дзе гэткі смутак, радасць там дарэчы.
Якую ж вестку скажаце вы мне?
Сіньёра Капулеці
Руплівы бацька твой, дзіця маё, Каб разагнаць твой смутак і тугу, Такі дзень радасці табе рыхтуе, Што не чакала ты і я таксама.
Джульета
А што за дзень? Скажыце мне хутчэй. Сіньёра Капулеці
Дык вось паслухай: раненька ў чацвер Бліскучы, знатны родам граф Парыс Цябе ў царкве найсвентшага Пятра Сваёй шчаслівай жонкай назаве.
Джульета
Клянуся я царквою і Пятром,
He зробіць ён мяне шчаслівай жонкай. I што за спех? Ісці вянчацца ўжо, Калі жаніх яшчэ не запытаўся, Ці згодна я. Скажыце ж бацьку вы I ўладару, што замуж не пайду я I што хутчэй бы ўжо, клянуся я, Пайшла за ненавіснага Рамэо, Чым за Парыса йсці мне.— Вось дык радасць!
Сіньёра Капулеці
Ідзе вунь бацька, ты яму скажы: Тады пабачыш, як ён гэта прыме.
Уваходзяць Капулеці і к а р м.і л і ц a
Капулеці
3 заходам сонца падае раса, А на закат пляменніка майго Праліўся цэлы лівень.
Ну, што, водаправод-дзяўчынка?
Ліюцца слёзы? Дожджык не сціхае? А ў целе ж у такім маленькім гэтым I лодка ёсць, і мора ёсць, і вецер.
Вось вочы я твае назваў бы морам: Тут заўжды слёз адлівы і прылівы. А цела — лодка на салёных хвалях. Цяжкія ж уздыханні — гэта ветры, Што ярасна змагаюцца з слязамі. Калі не прыйдзе раптам цішыня, Дык буры цела разаб’юць на шчэпкі.
(Да сіньёры Капулеці.)
Ты ёй сказала ўжо, што мы рашылі? Сіньёра Капулеці
Сказала: дзякуе табе, не хоча.
3 труной бы ёй, дурніцы, павянчацца. Капулеці
Чакай. Як, як? He разумею, жонка. Яна не рада? Нам яна не ўдзячна? He ганарыцца, ні за што не лічыць, Што мы ёй, дрэні гэтакай, знайшлі Выдатнага такога жаніха?
Джульета
He ганаруся, хоць і ўдзячна вам: Бо ганарыцца нельга ненавісным, Але я ўдзячна і за гэты дар, Калі з любві прыносяць мне яго. Капулеці
Што ты вярзеш такое? Што за глупства? «Я ганаруся», «ўдзячна», «я не ўдзячна», «Не ганаруся». К чорту, дарагая! Хоць ганарыся, хоць разганарыся, А к чацвяргу мне каб была гатйва Ісці ў царкву Пятра святога з графам. А то я на вяроўцы зацягну.
Ах, немач бледная! Ах ты, паскуда! Вось дрэнь!
Сіньёра Капулеці Пакінь! Ты звар’яцеў, ці што?
Джульета
Мой добры бацька, на каленях я Прашу цябе — дай слова мне сказаць. Капулеці
Пайшла ты к чорту, ўпартая брыда. Альбо ў царкву ты пойдзеш у чацвер, Альбо на вочы не паказвайся. Маўчы! He супярэч! He гавары ні слова!
Бо рукі ўжо і так даўно свярбяць.
(Да сіньёры Капулеці.) Вось часта наракалі мы з табой, Што бог адно дзіцятка нам паслаў, He, бйчу я, і аднаго занадта.
I гэтым досыць пакараў нас бог. Ах, чорт бы яе ўзяў!
Карміліца
Ратуй нас, божа!
Вам грэх, сіньёр, так праклінаць яе. Капулеці
Чаму ж мне грэх, шаноўная прамудрасць? Мо мелі б ласку прыкусіць язык?
Ідзі пляткарыць да сваіх сябровак. Карміліца
Влагога ж вам я не сказала.
Канулеці
Хопіць! Карміліца
I слова не скажы.
Капулеці
Маўчы, дурніца!
Паказвай ты з сяброўкамі за чаркай Прамудрасць, а не тут.
Сіньёра Капулеці
He гарачыся.
К а п у л е ц і
Ах, божа мой, я звар’яцею зараз.
Ці ноч, ці дзень, за справай ці ў гульні, Ці дома, ці ў гасцях — адзін мне клопат: Знайсці ёй жаніха. I вось знайшоў — Багаты, знатны, малады, прыгожы I поўны талентаў, як той казаў,— I трэба ж быць шчанём такім пісклівым, Плаксівай лялькай, гэтакай дурніцай, Каб адказаць: «Я маладая вельмі», «Я не люблю», «я не пайду», «даруйце», Дарую я табе, як замуж пойдзеш, Калі ж не пойдзеш, дык жыві як хочаш: Цябе я хлебам больш карміць не буду. Я не жартую. Блізка ўжо чацвер,— Адкінь свой нораў і падумай добра: Мая ты — другу я цябе аддам, А не мая — дык вешайся ідзі Ці з торбамі пад вокнамі бадзяйся
I з голаду пад плотам адубей. Клянуся я — ты не дачка мне болып, I ты на спадчыну маю не спадзявайся. Дык вось падумай. Нездарма я кляўся. (Выходзіць.) Джульета
. Няўжо на небе літасці няма?
Яно ж усю маю пакуту бачыць. He выганяйце вы мяне, матуля! На месяц шлюб, на тыдзень адкладзіце. А калі не,— рыхтуйце месца мне У тым жа склепе, дзе ляжыць Тыбальт. Сіньёра Капулеці
He гавары, ні слова не скажу я.
Рабі што хочаш,— я ўжо ўсё сказала.
(Выходзіць.)
Джульета
О божа! Што ж рабіць, скажы мне, няня? Чаму супроць мяне і бог, і людзі, Супроць слабой, даверлівай істоты? Скажы мне, няня. Ці ў цябе няма I слова, каб уцешыць?
Карміліца
Ёсць, вядома, Вы ж слухайце: Рамэо у выгнанні,— Іду Ў заклад на што вы хочаце, Што ён па вас сюды прыйсці не можа, Калі ж і прыйдзе, дык тайком як-небудзь. Таму я раю вам ісці за графа.
Які цудоўны гэты граф Парыс! Рамэо што? — ануча перад ім. Такіх вачэй, як у Парыса,— быстрых, Зялёных,— і ў арла няма. Клянуся, Што гэты шлюб вам шчасце прынясе, Бо лепшы ён, чым той. Калі й не лепшы, Дык першы ж муж памёр. Хоць не памёр, Дык усё роўна — што вам за карысць?
Джульета
Ад сэрца гэта ты? Карміліца
I ад душы. Няхай загіне сэрца і душа, Калі я лгу.
Джульета
Амін.
Карміліца
Што вы сказалі? Джульета
Вось гэта ды уцешыла мяне!
Ідзі скажы, што я пайшла к манаху.
Я нагрубіла бацьку і хачу Пакаяцца і замаліць грахі. Карміліца
Скажу, скажу. Вось гэта дык разумна! (Выходзіць.)
Джульета
Чартоўка! Грахаводніца старая!
Які страшнейшы грэх? Ці навучаць, Каб клятву я парушыла ганебна, Ці мужа бэсціць тым жа языком, Якім сама яго хваліла сотні раз? Ты мне чужая. Прэч з маіх вачэй! Пайду к манаху — сродак дасць ён мне, Калі ж не дасць, дык я знайду ў труне.