Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі  Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі

Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
98.06 МБ
Карміліца
Ідзі, ідзі, ды прыбаўляй хутчэй
К шчаслівым дням шчаслівых шмат начэй.
Сцэна чацвёртая
Вуліца.
Уваходзяць Рамэо, Меркуцыо, Бенволіо з пяццю ці шасцю іншымі м аскамі, факельшчык і хлапчукз барабанам.
Рамэо
Ну як жа мы — з прамовай прабачэння,
Ці ўвойдзем так, нічога не сказаўшы? Бенволіо
О не, цяпер прамовы не ў пашане, Мы ўвалімся да іх без Купідона 3 павязкай на вачах, з татарскім лукам, Падобнага на пудзіла ў гародзе, Якое толькі дзевак нам распудзіць.
He трэба нам і вуснага Пралога, Які не ступіць слова без суфлёра. Няхай што хочуць думаюць пра нас, Мы патанцуем з імі — і назад.
Р а мэ о
He ў галаве мне танцы. Дайце факел.
Хоць я пахмурны, а свяціць магу. Меркуцыо
He, дарагі Рамэо, патанцуеш.
Р а м э о
У вас вось туфлі з лёгкаю падэшвай
I ногі лёгкій да танцаў, а ў мяне Цяжкі свінец на змучанай душы. Ён так гняце, што мне скрануцца цяжка. Меркуцыо
Ты ж закаханы, здэцца, дык пазыч
У Купідона крылле і лятай.
Р а м э о
Ён так мяне стралою прасадзіў,
Што крылляў мне не ўзняць, і спутаў так, Што мне тугі сваёй не пераскочыць.
Я ледзь не падаю пад цяжкай ношай. Меркуцыо
Як упадзеш, дык ты ж любоў прыдушыш, А груз цяжкі для гэткай кволай рэчы.
Р а м э о
Любоў зусім не кволая, а злая, Калючая, як той чартапалох.
Меркуцыо
I ты будзь грубы з грубаю любоўю:
Яна цябе, а ты яе калі. (Надзявае маску.) Футляр мне дайце, твар я свой схаваю.
На масцы маска. Што мне да таго, Што я каму уродам пакажуся?
Няхай вось гэта рыла чырванее.
Бенволіо
Ну што ж, хадзем пастукаем і зойдзем; Рыхтуйце ногі, будзе ім работы.
Р а м э о
Мне факел дайце. Жвавыя юнцы Няхай сабе падлогу націраюць.
На пацяруху труць чарот нагамі, Я ж прыказкі трымаюся старой: Хто свеціць, дык той больш і ўбачыць. Цудоўная гульня, а я прапашчы.
Меркуцыо
Ах, светач, палюбоўнік, шаляніца, Ты нам агорк, як чадная газніца;
Заграз у палюбоўнай калатушы, А мы стаім, развесілі тут вушы, Дарэмна свечкі палім.
Р а м э о
He дарэмна. Меркуцыо
Маруда, мы любоў тваю клянём, Бо трацім час, як тыя свечкі днём. Паслухай нас, тут нашых пяць галоў, Дык разумней цябе мы ў пяць разоў. Р а м э о
Мы будзем там няпрошаныя госці. Меркуцыо
Занадта ты разважлівы чагосьці. Рамэо
Мне сніўся сон. Меркуцыо
I мне той самы, мусіць. Рамэо
Які ж табе?
Меркуцыо
Што сны страшэнна хлусяць. Р а м э о
Ты не кажы, бывае сон прарочы. Меркуцыо
Відаць, царыца Маб мінулай ноччу Цябе наведала. Бабулька эльфаў — Яна не болыпая за той агат, Што ўстаўлены ў пярсцёнак олдэрмэна. На атамах запрэжаных яна Заўсёды ездзіць па людскіх насах, Калі, як нежывыя, людзі спяць.
У колах спіцы — ногі павукоў, А верх каляскі •— з крылляў страказіных. Пастронкі — з найтанчэйшай павуцінкі. А хамуты — з паўмесяцаў бліскучых, I пуга — з костачкі свярчка і з жылкі. За фурмана — у шэранькай ліўрэі ' Малюсенькі камарык, меншы нават За чарвяка, што ў дзеўкі-гультая Суставы точыць. Кузаў калясніцы — 3 арэхавай лупіны белкай зроблен Ці чарвяком — карэтнікам выдатным, Які для фей карэты вырабляе.
I так штоночы раз’язджае Маб.
Як па мазгах любоўніка праедзе,— Любоў яму прысніцца; па каленях Вяльмож — паклоны сняцца; па руках Суддзі — яму адразу ўзятка сніцца; Па вуснах дам,— дык сняцца пацалункі. Ці вусны гэтыя балячкамі асыпле, Бо ласыя занадта да прысмакаў. Прыдворны нос яна кране часамі, I падарункаў пах яму прысніцца. А іншы раз шчацінкаю свіною Папоўскі нос ціхутка паказыча, Тады яму прыход багаты сніцца. A то яшчэ па шыі па салдацкай Пракоціцца — і бачыць ён разню, Вайну, клінкі іспанскія, засады I кубкі ў паўаршына глыбінёй.
Бой барабанны раптам ён пачуе, Усхопіцца, пачне шаптаць малітву I зноў засне. Яшчэ вось гэта — Маб Начамі грывы заплятае коням, I людзям каўтуны яна камечыць; Разблытаеш каўтун — бяду наклічаш. Дзяўчат, што дагары ляжаць у сне, Яна гняце, да грузу прывучае, Каб моцныя жанчыны выйшлі з іх. Яна...
Рамэо
Ды сціхні ўжо, Меркуцыо. Балбочаш ты пра глупства.
Меркуцыо
Так, пра сны. Пра дзетак бестурботнай галавы, Народжаных фантазіяй пустой;
Што лёгкія, нібы само паветра, Нясталыя, як вецер той, што лашчыць Зямлі паўночнай ледзяныя грудзі, Пасля, ўзлаваўшыся, ляціць на цоўдзень, На росы чыстыя зямлі вільготнай.
Бенволіо
Ад нас саміх твой вецер нас адносіць: Вячэра скончыцца, пакуль мы прыйдзем. Рамэо
Баюся я, што рана. Адчуваю,
Што лёс мой вырашаны ўжо на небе, Што будзе бал пачаткам долі горкай, Смерць наглая мяне чакае, мусіць, Каб у магілу раннюю пакласці. Але няхай той парус падымае, Хто караблём маім кіруе. Пойдзем. Бенволіо
Бі ў барабан!
Ідуць у дом.
Сцэна пятая
Зала ў дэме Капулеці.
Музыкі ч а к а ю ц ь. ' Уваходзяць слугі з сурвэткамі.
Першы с л у г a
Дзе ж Макацёр? Чаму ён не памагае прыбіраць?
Гэта яго справа — мяняць талеркі, скрэбці пасуду Другі слуга
Дрэнна, калі ўсё аддадзена ў рукі двух чалавек, ды яшчэ ў нямытыя.
1 -шы с л у г a
Выносьце хутчэй крэслы, адсуньце буфет. А ты, даражэнькі, прыхавай для мяне крыху марцыпанаў. I, калі ты мне друг, скажы прыбрамніку, каб ён іірапусціў сюды Сусанну Ступу і Нелі. Антон! Макацёр!
2 -г і с л у г a
Добра, будзе зроблена.
1 -ш ы с л у г a
Цябе шукаюць, цябе патрабуюць, цябе завуць, цябе клічуць, табе трасцу зычаць у вялікай зале. 3-ці слуга
Мы ж не можам быць зразу і там і тут. Весялей, хлопцы, шавяліцеся. Хто другіх перажыве, той усё заграбе.
(Выходзіць.)
Уваходзяць Капулеці, Джульета і іншыя хатнія; яны сустракаюць гасцей і маскі.
Капулеці
Прашу, сіньёры! Дамы рвуцца ў танец, Вядома, тыя, што без мазалёў.
Ха-ха, галубачкі. Няхай цяпер Каторая адмовіцца скакаць. Як не танцуе, значыць — мазалі. Ага, ага, вось я вас і злавіў.
(Да Рамэо і яго спадарожнікаў.) Заходзьце, калі ласка! Быў жа час, Калі і сам я маску надзяваў I дамам нештачка шаптаў на вушка. Мінулася. Заходзьце, калі ласка. Музыкі, грайце! Месца болып для танцаў. Ану, прыўдарце, мілыя мае!
Музыка грае. Госці танцуюць.
Эй, вы, святла паболыл! Сталы ўсе прэч! Камін тушыцё: вельмі цёпла стала.
Вось добрая забава нечакана!
(Да старога, свайго сваяка.) Сядай, сядай, мой добры Капулеці! Прайшлі ўжо дні, калі мы так скакалі. Калі апошні раз на маскарадзе Былі мы?
2 -г і Капулеці Трыццаць год таму назад.
1 -шы Капулеці
Ды што ты — менш. Адкуль жа трыццаць год? Лючэнцыо вяселле мы гулялі.
I як ты, браце, час ні падганяй, Дык больш як дваццаць пяць гадоў не будзе. 2-гі Капулеці
He, болыд. Яго ўжо сыну трыццаць будзе.
1 -шы Капулеці
Ну, што ты кажаш! Два гады назад Непаўналетнім ён яшчэ лічыўся.
Рамэо
■ (слузе з сваёй кампаніі)
Скажы, што гэта за сіньёра там, Прыгожая такая, з кавалерам?
С л уга
He ведаю, сіньёр, што за яна.
Рамэо
Агням бы у яе свяціць вучыцца. Яна ўначы — цудоўна незямная. Нібы алмаз у вуху маўра, ззяе. He на зямлі б ёй трэ было радзіцца,
Яна красуецца сярод дзяўчынак, Як белая галубка між варон. Яе краса красе другіх — урон. Як толькі будзе ў танцы перапынак, Я стану на пазіцыі такой, Каб дакрануцца да яе рукой, I гэта шчасцем будзе для мяне. Ці ж ведаў я любоў дагэтуль? He! Ранейшага зракліся сёння вочы — Красы не бачыў я да гэтай ночы...	•
Т ы б а л ь т
Мантэкі чую я нахабны голас.
Падай мне шпагу, паж. Нягоднік гэты Прыйшоў пад маскаю, каб насміхацца Над нашаю святочнаю бяседай. Я чэсцю роду слаўнага клянуся,— Забіць яго — граху не пабаюся. Капулеці
ПІто там, пляменнік? Ты чаго ўскіпеў? Т ы б а л ь т
Ды вораг наш сюды прыйсці пасмеў
3 намерам подлым, злосным і заўзятым — Паздзеквацца над намі і над святам. Капулеці
Юнак Рамэо?
Т ы б а л ь т
Так, падлец Рамэо.
Капулеці
Ты супакойся, не чапай яго;
Трымае ён сябе, як дваранін, I, праўду кажучы, ў Вероне ён Адзін з найболып прыстойных юнакоў. Яго ў сваім я доме не пакрыўджу.
А ты сцярпі і не звяртай увагі;
Я так хачу. Загад мой паважай.
Будзь ветлівым і твару не нахмурвай, Зласлівым быць у свята непрыстойна. Т ы б а л ь т
Калі падлец прыйшоў у дом — прыстойна.
Яго не пацярплю.
Капулеці
Цярпець прымушу.
Маўчаць, хлапчук! Сказаў я — дык прымушу. Хто гаспадар тут? Я ці ты? Ану!
«Не пацярплю». Ax, божа літасцівы!
Ён будзе бунтаваць гасцей маіх.
Ён будзе тут распараджацца мне. Тыбальт
Дык гэта ж сорам, дзядзя.
Ка пулеці
Прэч пайшоў! Што ты нахабнік, гэта ўсім вядома. Глядзі, раскаепіся, ды позна будзе. Супроць мяне ідзе ён. He, даволі! — Цудоўна сказана! — Ідзі, нахабнік! Ды сціхні, бо... Святла давайце!—Сорам. Я ўціхаміру.— Весялей, сябры!
Тыбальт
Ад ярасці я ўвесь успламянеў, Цярпенне сілай не патушыць гнеў. Пайду. Салодкасць гэтага ўварвання Яму гарчэй атруты горкай стане. Рамэо
(Джульеце)
Рукою грэшнай да тваёй рукі Я дакрануўся — дай мне паратунак!
Вось губы-палігрымы — грэх такі Гатоў загладзіць кволы пацалунак. Джульета
Судзіць так строга рукі вам няможна, Павінны быць яшчэ вы ўдзячны ім: Яны святыню краталі набожна, I ад граху ўратован пілігрым.
Р а м э о
Тады нашто ўжо маем губы мы?
Д жульета
На тое толькі, каб чытаць псалмы. Рамэо
Але яны цябе, святую, моляць, Каб тое, што рукам, і ім дазволіць. Прымі маленне іх, не засмучай, Бо выклічаш бязвер’е і адчай.
Джульета
Святыя нерухомы пры мальбе.
Рамэо
Дык нерухомай будзь, малю цябе. Пакуль даткнуся я да губ святых I гэтым грэх цяжкі зніму з сваіх.
(Цалуе яе.)
Джульета
Дык на маіх губах павінен ён застацца? Рамэо
Мой грэх? Дакор салодкі мне, прызнацца. I грэх свой я вазьму назад...
(Цалуе зноў.)
Вось так. Джульета
Аднак жа цалавацца вы — мастак. Карміліца
(Джульеце)
Там мама кліча вас на пару слоў.
Р а м э о
Хто ж маці гэтае сіньёры? Карміліца
Маці?
Ды гаспадыня гэтага вось дому,— Надзвычай добрая, разумная, Шаноўная жанчына. А дачку, 3 якой вы гаварылі толькі што, Карміла я грудзьмі, і вы паверце — Шчаслівы той, хто ёю заўладае.
Р а м э о
Дык гэта Капулёці. He гадаў, Як ворагу ў заклад жыццё аддаў. Бенволіо
Пайшлі дамоў. Канец гулянню тут.
Р а м э о
Канец гульні, ды не канец пакут.
Ка пулеці
He, не, сіньёры, крышку пачакайце,— Вось зараз будзе лёгкая закуска. He можаце застацца? Ваша воля.
Усім вам дзякую. Спакойнай ночы!
Гэй, факелаў сюды. I нам пзра
Ужо на бакавую.
(Другому Капулеці.)
Позна, брат* Пайсці заснуць.
Выходзяць усе. апрача Джульеты і кармілілы.