Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі  Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі

Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
98.06 МБ
ШКОЛЬНАЯ	БІБЛІЯТЭКА
ВІЛЬЯМ ШЭКСПІР
РАМЭО I ДЖУЛЬЕТА ГАМЛЕТ, ПРЫНЦ ДАЦКІ
ЖАН БАТЫСТ МАЛЬЕР
ТАРЦЮФ, АЛЬБО АШУКАНЕЦ
ФРЫДРЫХ ШЫЛЕР
РАЗБОЙНІКІ
ШКОЛЬНАЯ
БІБЛІЯТЭКА
ВІЛЬЯМ ШЭКСШР
РАМЭО I ДЖУЛЬЕТА ГАМЛЕТ, ПРЫНЦ ДАЦКІ
ТРАГЕДЫІ
ЖАН БАТЫСТ МАЛЬЕР
ТАРЦЮФ, АЛЬБО АШУКАНЕЦ
КАМЕДЫЯ
ФРЫДРЫХ ШЫЛЕР
РАЗБОЙНІКІ
ДРАМА
Мінск «Юнацтва» 1996
ББК 84(4)-6 Ш 98
УДК 82(4)-2
Для старэйшага школьнага ўзросту Пераклад
К. Крапівы, Ю. Гаўрука, Р. Барадуліна, П. Панчанкі
Мастак Ю. Баранаў
8200000000—017
Ш	78—95
М 307(03) — 96
ISBN 985-05-0077-8
© Пераклад. Р. Барадулін, 1996
© Ілюстрацыі. Ю. Баранаў, 1996
(1564—1616)
РАМЭО I ДЖУЛЬЕТА
A С О Б Ы
Эскал Парыс Мантэкі Капулеці Стары Рамзо Меркуцыо Бенволіо Т ы б а л ь т Брат Ларэнца Брат Джавані С а м с о н
•	Грэгорыо
П ’ е т р a А б р а м
Балтазар А п т э к а р Тры музыканты Паж Меркуцыо Паж Парыса П р ы с т а ў Сіньёра Мантэкі Сіньёра Капулеці Джульета Карміліца Джульеты Гараджане Вероны Мужчыны і жанчыны
Сваякі Капулеці I Мантэкі, маскі, варта
С л у г і і х о р.
герцаг Веронскі
малады дваранін, сваяк герцага істарэйшыя дзвюх варожых
I сем’яў
сваяк сіньёра Капулеці
сын Мантэкі
сваяк герцага і друг Рамэо пляменнік Мантэкі і друг Рамэо пляменнік сіньёра Капулеці } францысканскія манахі
слугі Капулеці слуга карміліцы слугі Мантэкі
жонка Мантэкі жонка Капулеці дачка Капулеці
Месца дзеі — Верона і Мантуя.
ПРАЛОГ
,	Уваходзіць хо'р.
Хор
Дзве роўныя па знатнасці сям’і
Ў Вероне, дзе сустрэнуць нас падзеі, Здаўна вядуць упартыя баі, I на ўзаемны мір няма надзеі.
А сэрцы іх дзяцей на век вякоў Гарачая любоў была злучыла, Ды толькі смерць ліхая юнакоў Бацькоўскую варожасць патушыла.
Пра іх любоў і смерць наш сумны сказ, Пра гнеў бацькоў, патухшы ў іхняй смерці, Гадзіны дзве тут зойме часу ў вас, Крануўшы спачуваннем вашы сэрцы.
Даруйце нам за слабасці пяра, Загладзіць іх старанная ігра.
АКТ ПЕРШЫ
Сцэна першая
Верона. Рыначны пляц.
Уваходзяць С а м с о н і Грэгорыо, узброеныя мячамі і шчытамі.
С а м с о н
Клянуся, што мы не будзем дарэмна сыпаць словы, як гарох.
■Грэгорыо
Вядома, мы ж не агароднікі, каб гарох сеяць.
Самсон
Як толькі што якое, хапайся за меч і давай духу. Грэгорыо
Глядзі, каб яны з цябе самога дух не выбілі.
С а м с о н
Мяне толькі расшавялі — я тады зразу б’ю.
Грэгорыо
Але не так лёгка цябе расшавяліць.
Самсон
Кожны сабака з дому Мантэкі можа ўзрушыць мяне да самых вантробаў.
Грэгорыо
Узрушаны заяц вельмі шпарка рухаецца, а мядзведзь становіцца дубка і ні з месца. Баюся, што і ты, як зрушышся, дык і ўцячэш.
С а м с о н
Калі кране мяне сабака з гэтага дому, я буду стаяць цвёрда. На сцяну палезу, але вазьму верх над любым мужчынам і над любой дзеўкай з дому Мантэкі.
Грэгорыо
Значыць, ты слабы, калі табе сцяна патрэбна. Слабыя заўсёды прыпіраюцца да сцяны.
С а м с о н
Гэта праўда. Таму жанчыну, як слабую пасудзіну, і прыпіраюць да сцяны. Усіх мужчын з дому Мантэкі я папру ад сцяны, а жанчын прыпру да сцяны.
Грэгорыо	'
Нашы паны б’юцца, а ў нас ілбы трашчаць.
С а м с о н
Усё роўна, я буду бязлітасным. Прыкончыўшы панічоў, я і паненкам галовы паскручваю.
Грэгорыо
Галовы?
Самсон
Галовы ці што іншае — разумей, як хочаш. Грэгорыо
Няхай той разумее, хто гэта адчуе.
С а м с о н
Ды ўжо ж будзе ім адчувацца, аж пакуль я змагу трымацца. А ўсім добра вядома, што мяса ў мяне пруткае.
Грэгорыо
Добра, што мяса, а не рыба, a то быў бы ты вяленай траской. Вымай сваю зброю — сюды ідуць два з дому Мантэкі.
Уваходзяць А брам і Балтазар.
С а м с о н
Мая зброя напагатове. Задзірайся, я прыкрываю твой тыл.
Грэгорыо
Ці не хочаш ты павярнуць свой тыл і даць драла? Самсон
Ты мяне не бойся.
Грэгорыо
Я за цябе баюся, трасца табе ў бок.
С а м с о н
Трэба, каб закон быў на нашым баку — няхай яны пачнуць.
Грэгорыо
Я насуплюся, калі буду праходзіць ля іх, і няхай прымаюць гэта, як хочуць.
С а м с о н
He як хочуць, а як пасмеюць. Я пакажу ім фігу.
Ганьба ім, калі яны гэта сцерпяць.
’ А б р а м
Вы нам паказваеце фігу, сіньёр?
С а м с о н
Я паказваю фігу.
Абрам
Вы нам паказваеце фігу, сіньёр?
С а м с о н
(ціха да Грэгорыо)
Закон будзе на нашым баку, калі я скажу, што ім? Грэгорыо
He.
С а м с о н
He, сіньёр, я не паказваю вам фігі, я так сабе паказваю фігу.
Грэгорыо
Вы лезеце ў бойку, сіньёр?
А б ра м
У бойку, сіньёр? He, сіньёр.
С а м с о н
А калі ў бойку, сіньёр, я гатоў. Мой гаспадар
не горшы за вашага.
А б р а м
Але ж і не лепшы.
С а м с о н
Ладна, сіньёр.
Уваходзіць Бенволіо.
Грэгорыо
(ціха Самсону)
Скажы: «лепшы»,— сюды ідзе сваяк нашага гаспа-
дара.
Самсон
Лепшы, сіньёр.
Абрам
Вы хлусіце.
Самсон
Мячы да бою, калі вы мужчыны. Грэгорыо, успомні свой хвалёны ўдар.
Б’юцца.
Бенволіо
(разнімае іх)
Чакайце, асталопы! Зброю ў ножны!
Падумайце, што вам за гэта будзе.
(Выбівае мячом у іх зброю.)
Уваходзіць Т ы б а л ь т.
Тыбальт	.
I ты з мячом між баязлівых слуг.
Ляпей сюды на смерць сваю ты глянь. Бенволіо
Я іх мірыў. Схавай у ножны меч
Ці ў ход яго пусці, каб памірыць іх.
Т ы б а л ь т
3 мячом пра мір загаварыў ты раптам.
Я нават слова гэта ненавіджу, Як пекла, як усіх Мантэкі і цябе, Нікчэмны баязлівец. Адбівайся!
Б’юцца.
Збягаюцца прыхі льн ікі з абодвух дамоў і ўвязваюцца ў бойку, а потым гараджане і прыставыз палкамі і алебардамі.
I ш ы н р ы с т а ў
Гэй, палак, алебард, дубін! Лупі іх!
Бі Капулеці, бі Мантэкі — усіх!
Уваходзяць стары К а п у л еці ў халаце і сіньёра Капулеці.
Капулеці
Што тут за крык? Падаць мой доўгі меч.
Сіньёра Капулеці
Каетыль, кастыль! Нашто табе той меч?
К a u у л е ц і
Сказаў я — меч, ідзе стары Мантэкі.
I на мяне мячом сваім махае.
Уваходзяць стары М-антэкі і с і н ь ё р а Мантэкі.
Мантэкі
. подлы Капулет! (Жонцы.) Пусці мяне! Сіньёра Мантэкі
I кроку ты не ступіш да яго.
Уваходзіць герцаг Эскал са світай. Ге рцаг
Вы, міру ворагі, бунтаўшчыкі, Што кроўю блізкіх пляміце мячы. Вы чуеце! He людзі вы — звяры. Вы тушыце пажар шалёнай злосці Вагровымі цуркамі з вашых жыл. Вось мой загад: пад страхам катаванняў 3 крывавьтх рук на дол вы зброю кіньце I герцага паслухайце прысуд. Нялюдскай сваркаю вы трэці раз Парушылі' спакой веронскіх вуліц, Ты, Капулеці, ды і ты, Мантэкі, У трэці раз пачцівых гараджан Прымусілі забыць сваю паважнасць I зброю ржавую у рукі ўзяць, Каб заржавелую варожасць вашу Утаймаваць. Калі яшчэ хоць раз Каторы з вас спакой і мір парушыць, Жыццём сваім заплаціць ён за гэта. Цяпер жа ўсе адгэтуль прэч ідзіце. Вы, Капулеці, пойдзеце са мной, А вы, Мантэкі, ў поўдзень прыйдзеце У старажытны замак Вілафранка, Дзе мы звычайна творым суд і праўду, Усе пад страхам смерці — прэч адгэтуль!
Выходзяць герцаг і світа, Капулеці, сіньёра Капулеці, Тьтбальт, гараджане і слугі.
Маві экі
Хто ж даўнюю варожасць абудзіў?
Ты быў, пляменнік, з самага пачатку? В е н в о л і о
Варожых два слугі і нашых два . Ужо схапіліся, як я прыйшоў. Я выхапіў свой меч, каб іх разняць, Але Тыбальт шалёны падляцеў.
Мяне на бой ён выклікаў заўзята, Паветра рассякаючы мячом, Яно ж насмешліва свістала толькі. Пакуль мы біліся, народ сабраўся, Мацнела бойка. Герцаг тут, аднак, Разбараніў заўзятых забіяк.
Сіньёра Мантэкі
Рамэо ты не бачыў? Мусіць, бог Яго ад гэтай бойкі засцярог.
Бенволіо
Задоўга да таго, як промень сонца Праз залатыя шыбы ўсходу глянуў На свет, мяне душэўны неспакой За горад выгнаў. Пад шатром смакоўніц, Што к захаду ад гарадской сцяны, Я сына вашага заўважыў. Да яго Хацеў я падысці, а ён убачыў I ў гушчары схаваўся ад мяне.
Настрой такі — знаёмы досыць мне, Калі ты сам сабе цяжарам служыш I ад людзей шукаеш адзіноты,— Я даганяць яго не захацеў I пад уплывам гэткага ж настрою Збег ад таго, хто ад мяне ўцякаў. Мантэкі
He раз яі’о там бачылі на золку, Як ён слязамі памнажаў раеу I туманы ўздыханнямі згушчаў. Але калі ўсерадаснае сонца Прыпадымаць на ўсходзе пачынае Аўрорынай пасцелі змрочны полаг, Спяшаецца мой сын тады дадому I замыкаецца ў сваім пакоі: Завесіць вокны ад святла дняўнога I гвтучна гэтак ноч сабе стварае. Як рады тут не знойдзеш, дык тады Ад смутку гэтага чакай бяды.
Б е н в о л і о
А ці вядома вам прычына, дзядзя?
Ма нтэкі
Даведацца ніяк вось не магу...
Б е н в о л і о
А хіба вы пыталіся ў яго?
М а н т э к і
I сам пытаўся, і сябры мае, А ён пачуццяў слухае парады, I не скажу, каб верны быў сабе, Так не жадае сэрцам ён адкрыцца, Як почка, што чарвяк пражэрны точыць, Яна ж яшчэ не ўспела распусціцца I сонцу хараство ахвяраваць.
Каб ведалі, у чым тугі прычына, Лякарства б мы стараліся для сына.
Уводдалі паказваецца Р а м э о.
Бенволіо
Вось ён ідзе. Пакіньце нас удвух, Ці не адкрые мне што-небудзь друг. М а н т э к і
Жадаю вам па шчырасці размоў.
Бывай. Ну, жонка, мы хадзем дамоў.
Выходзяць Мантэкі і сіньёра Мантэкі.
Бенволіо
А, з добрым раннем, брат. Р а м э о
А хіба ранне?
Бенволіо
Прабіла дзевяць.
Р а м э о
Час марудны ў смутку.
Там ці не бацька мой пайшоў так хутка? Бенволіо
Так, ён. Ды ты мне назаві хоць раз Прычыну, што табе так доўжыць час. Р а м э о
Няма таго, што час нам каратае. Бенволіо
Ага, дык вось у чым прычына тая — Любоў?
Р а м э о
Адсутнасць.
Бенволіо
У цябе любві?
Р а м э о
Адсутнасць узаемнасці ў любві.
Бенволіо
Любоў у марах кволая такая, Але на справе жорстка дапякае. Рамэо
Хоць у любві павязка на вачах, Але яна да сэрца знойдзе шлях. Дзе мы абедаем? Была тут бойка? А ўрэшце я ўжо чуў — не гавары. Прасторна тут злабе, любві тым болып. О, гнеў любві, пяшчотнасць гневу злога! Страшэнны пал, народжаны з нічога. О, пустаты цяжар і важнасць глупства! Бязладны хаос форм, прыгожых звонку. Свінцовы пух, дым ясны, жар халодны, Сухотнае здароўе, сон бяссоння — Такое вось любві маёй бяздонне.
Ты не смяешся?
Бенволіо
He, гатоў заплакаць.
Рамэо
Аб чым, мой друг?
Бенволіо
Аб чыстым сэрцы друга. Рамэо
I так туга скавала сэрца мне, Прыбаў сваю — памножыш удвайне. Сваім ты смуткам справы не паправіш, А спачуваннем гора мне прыбавіш. Любоў заўжды жартуе з закаханым: Стань уздыхаць — развеецца туманам, Прагоніш сум — зноў усміхнецца лёс. Яна — смерч, полымя над морам( слёз, Вар’яцтва мудрае самой прыроды, Змяшанае з гаркоты й асалоды.