Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі  Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі

Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
98.06 МБ
Другі с л у г а выходзіць.
Граф зараз і музыкаў прывядзе: Так ён сказаў. Ды вось ідзе, чуваць.
За сцэнай музыка.
Карміліца! Гэй, жонка! Дзе ты там?
Уваходзіць карміліца.
Ідзі будзі ды прыбірай Джульету, А я пагутару пакуль што з графам. Ды варушыся ж ты, жаніх прыйшоў! Хутчэй, кажу табе!
(Выходзіць.)
Сцэна пятая
Пакой Джульеты.
Уваходзіць карміліца. _
Карміліца
Сіньёра! Ой, сіньёра! Спіць як моцна. Джульета! Мілая мая авечка!
Ды ну, прачніся! Фу, якая соня! Галубка, ангел мой! Нявеста, ўстань! Hi слова... Хоча выспацца на тыдзень. I то сказаць, Парыс наступнай ноччу Парупіцца, каб ты не спала шмат. Ах, божа мой,— як здорава заснула! А трэба ўсё ж такі будзіць. Сіньёра! Сіньёра мілая, вы хочаце, Каб у пасцелі вас жаніх застаў? Ён разварушыць зразу.
(Адкрывае фіранку.)
Што такое? Прыбрйлася ды спаць лягла ў убранні. Ды ўстаньце ж вы, сіньёра! О, памерла! Нашто я нарадзілася на свет!
Гарэлкі дайце мне! Сіньёр! Сіньёра!
Уваходзіць сіньёра Капулеці.
Сіньёра Капулеці
Што ты крычыш тут? . Карміліца
0 няшчасны дзень! Сіньёра Капулеці
А што такое?
• Карміліца
■	Гляньце! Гора нам!
Сіньёра Капулеці
Ох, божа мой! Дзіця, жыццё маё! Прачніся, глянь, ці я памру з табой. Ратуйце! Кліч, крычы, прасі ратунку!
Уваходзіць Капулеці.
Капулеці
Нявеста дзе? Жаніх чакае. Сорам. Карміліца
Яна памерла. О няшчасны дзень! Сіньёра Капулеці
Памерла! Божа мой! Яна сканала! Капулеці
Дай глянуць мне. Халодная. Канец. Застыла кроў, пакарчанелі рукі, Жыццё даўно зляцела з гэтых вуснаў. Забіла раптам смерць яе, як кветку Найпрыгажэйшую мароз дачасны.
Карміліца
Няшчасны дзень!
Сіньёра Капулеці
„	Няшчасныя мы сёння!
Капулеці
Яе забрала смерць, каб я крычаў, А мне язык скавала цяжкім горам.
Уваходзяць брат Ларэнца і Парыс з музыкантамі.
Брац Ларэнца
Ну як — нявеста ўжо ў царкву гатова? Капулеці
На векі вечныя яна гатова. (Парысу.)
О сын мой, перад самым шлюбам смерць
3 тваёй нявестай спала, і яна
Ляжыць, як кветка, скошаная смерцю.
Цяпер жа смерць — мой зяць і смерць — наследнік, 3 маёй дачкой звянчалася яна, Памру, смерць возьме ўсё — жыццё, маёмасць.
П а р ы с
Я дачакацца раніцы не мог, ■ А дачакаўшыся — што бачу я!
Сіньёра Капулеці
Пракляты, жудасны, агідны дзень!
Гадзіна горшая з усіх гадзін, Якія толькі ведаў час бясконцы. Адным адно любімае дзіця, Адзіная мая уцеха, радасць,— I тое смерць бязлітасна забрала.
Карміліца
О гора! горкі, горкі, горкі дзень.
Журботны самы, самы нешчаслівы 3 усіх тых дзён, што я перажыла. О дзень, о дзень, о зненавідны дзень! Чарнейшага не бачыла я дня. О горкі, о няшчасны дзень.
П а р ы с
Падмануты, разведзены, забіты! Зганьбованы! Табой падмануты! Табой! Табой! Бязлітасная смерць! Любоў, жыццё маё! Няма жыцця, Але і ў смерці ты мая любоў.
Капулеці
Я скатаваны, змучаны, забіты! Жахлівы дзень, чаму да нас прыйшоў ты Забіць вясёласць нашу, наша свята? Дзіця маё, дзіця! Дуіпа мая!
Памерла ты, памерла ты, дачушка,— 3 табой'навек мая памерла радасць.
Брат Ларэнца
Як вам не сорам! Перастаньце! Гора Вы не залечыце такім адчаем. Валодалі вы з небам папалам Цудоўнай дзевай, а цяпер яна Уся належыць небу. Там ёй лепш. Сваю часціну ўратаваць ад смерці Вы не маглі, а неба вечнае Жыццё дало ёй. Марылі заўсёды Узвысіць вы яе, падняць да неба, Цяпер жа плачаце, калі яна Вышэй за воблакі, на самым небе. Вы дрэнна любіце дачку сваю, Вы вар’яцееце, калі ёй добра. Шчаслівая не тая між жанчын, Што доўга замужам жыве, а тая, Што памірае маладой кабетай. Вы слёзы асупіыце. Размарынам Пасыпце цела; хораша прыбраўшы, Паводле звычаю, ў царкву нясіце. У нас прырода выклікае слёзы, Але смяецца над слязамі разум.
Капулеці
Уеё вясельнае падрыхтаванне У нас абернецца на пахаванне, I стане музыка хаўтурным звонам, Памінкамі — вясельная бяседа, 3 вясельных песень стане паніхіда, А кветкі шлюбныя пакрыюць труп, I процілегласць будзе тут ва ўсім. Брат Ларэнца
Сіньёр, ідзіце. Ды і вы, сіньёра, I вы, Парыс. Рыхтуйцеся праводзіць Чароўную нябожчыцу ў магілу. За грэх вы пакараны боскай воляй,— Каб нараканнем не гнявілі болей.
Выходзяць Капулеці, сіньёра Капулеці, . Парыс і брат Ларэнца.
Першы музыкант
Выходзіць — трэба складваць дудкі ды выбірацца. Карміліца
Складвайце, складвайце, добрыя людзі! Вы самі бачыце, якое тут няшчаснае здарэнне.
(Выходзіць.)
Першы музыкант
А заплаціць усё ж такі трэба.
Уваходзіць П’етра.
П’ е т р a
Музыкі, ах, музыкі! Сыграйце «Радасць сэрца», калі вы хочаце, каб я застаўся жыць, сыграйце ♦Радасць сэрца».
П е р ш ы музыкант
Чаму «Радасць сэрца»?
П’ е т р a
Таму што маё сэрца пяе: «Сэрца поўнае смутку».
О, сыграйце мне якую-небудзь вясёлую жалобную песеньку, каб мяне ўсцешыць.
Першы музыкант
Цяпер не да вясёлых песенек.
П’ е т р a
Значыць, вы не хочаце?
Першы музыкант
He хочам.
П’ е т р a
Дык заплачу ж я вам.
Першы музыкант
Чым жа ты нам заплаціш?
П’ е т р a
He грашыма, вядома, а вострым словам пад рабрыну, вулічныя вы спевакі.
Першы музыкант
Добра, што не халуі.
П’ е т р a
А вось я цябе халуйскім нажом па галаве. (Выхоплівае нож.)
Без ніякіх ключоў. Будзе вам тут і «рэ», і «фа», і
<т	•	л	«СОЛЬ».
Я вас усіх перафасолю.
Першы музыкант
Так ты нас можаш на музыку палажыць.
Другі музыкант
Схавай лепш нож ды дастань сваё вострае слова. П’ е т р a
Дык сцеражыся ж майго вострага слова. Я схаваю нож і вострым словам праніжу вас наскрозь. Адказвайце мне, як людзі:	.
«Калі душу гнятуць цяжкія мукі, Калі яны на сэрца сум нагоняць, Дык музыкі сярэбраныя гукі...» Чаму гэта сярэбраныя гукі? Чаму музыкі сярэбраныя гукі? Ну, ты, Сіман Струна, што ты на гэта скажаш?
Першы музыкант
Таму, сіньёр, што серабро прыемна гучыць.
П’ е т р a
Сказануў. А ты што скажаш, Гуга Гудок?
Другі музыкант
Па-мойму, таму «сярэбраныя гукі», што музыкан■ ты граюць за серабро.
П’ е т р a
Добра сказана. А ты што скажаш, Якаў Пішчык? Трэці музыкант
Я ўжо не ведаю, што і сказаць.
П’ е т р a
Ах, выбачай, я забыўся, што ты спявак. Я скажу за цябе. «Сярэбраныя гукі» таму, што музыкантам ■ рэдка прыходзіцца званіць золатам.
*Дык музыкі сярэбраныя гукі
Адразу боль душы загояць».
(Выходзіць.)
Першы музыкант
Вось абармот!
Другі музыкант
Ну яго к чорту! Хадзем пачакаем, пакуль пахаваюць, ды застанёмся абедаць.
Выходзяць.
АКТ ПЯТЫ
Сцэна першая
Мантуя. Вуліца. Уваходзіць Р а м э о .
Рамэо
Каб я паверыць мог ліслівым снам! Мне сон прарочыць радасную вестку. Вясёлы бог любві ўладае мною, I незвычайны дух праз цэлы дзень У марах над зямлёй мяне насіў. Я сніў, што мілая прыйшла. Мяне Яна застала мёртвым.— Дзіўны сон, Што мёртваму дае магчымасць думаць! — I пацалункамі жыццё вярнула мне. А я, ажыўшы, зразу стаў царом. Якая ты салодкая, любоў, Калі і цень любві дае нам шчасце!
Уваходзіць Балтазар.
3 Вероны весткі? Балтазар, ну, што? Ты ад манаха мне пісьмо прынёс? Ну, як мая сіньёра, бацька як? Як маецца Джульета, я пытаю? Калі ёй добра, дык і ўсё нічога. Балтазар
Нічога дрэннага — цяпер ёй добра...
У склепе Капулеці спіць яна, Душа яе — між ангелаў на небе. Труну яе я ў спачывальні бачыў I вось прыбег, каб вам сказаць пра гэта. За вестку дрэнную — прашу прабачыць, Вы мне, сіньёр, такую службу далі.
Р а м э о
I гэта праўда? Неба, я твой вораг!
Ты ведаеш, дзе я жыву? Ідзі Паперу і чарніла прынясі Ды коней мне наймі — я сёння еду. Балтазар
Малю вас, супакойцеся, сіньёр! — Збялелы твар і дзікі погляд ваш Бяду прарочаць.
Р а м э о
Кінь! Табе здаецца.
Ідзі рабі, што я сказаў табе.
Ты пісем не прынёс мне ад манаха? Балтазар
He, мой сіньёр.
Рамэо
Нічога; ты ідзі Наймі мне коней. Зараз я прыйду.
Балтазар выходзіць.
3 табой, Джульета, лягу я ў магілу Сягоння ноччу. Як зрабіць мне гэта? О зло, як хутка ты ў душу прыходзіш Таму, каго гняце адчай. Я ўспомніў Аптэкара. Ён блізка тут жыве.
Я на яго звярнуў сваю увагу: 3 панурым выглядам, у лахманах — Ён травы разбіраў, худы, няшчасны, Абгрызены бязлітасным жабрацтвам.
У крамцы ж чарапаха, бачыў я, Вісела, і напханы алігатар, I скуры страшных рыб; а на паліцах Жабрацкі склад пустых каробак, шклянак, Зялёных гліняных гаршкоў, шнуркоў, Насення, нейкіх прасначкоў скарэлых — Быў выстаўлен, каб хворых спакушаць. Я, ўбачыўшы мізэрны скарб, падумаў: Каб чалавек хацеў купіць атруты, Якую прадаваць пад страхам смерці Тут забаронена, дык гэты вось Няшчасны абармот яе прадаў бы. Як быццам я патрэбу прадчуваў.
Бядняк напэўна мне прадасць атруту. Я памятаю — гэта дом яго.
Зачыненая крама — сёння свята.
Гэй, гэй, аптэкар!
А п т э к а р
Хто так моцна кліча?
Р а м э о
Ідзі сюды. Я бачу, бедны ты.
Дык вось вазьмі дукаты — тут іх сорак, А мне ты толькі драхму дай атруты, Але такога зелля, каб умомант
Па жылах разлілося і каб той, Хто стомлены жыццём, адразу паў бы; Каб вырвалася хутка так дыханне, Як вырываецца з гарматы порах.
А п т э к а р
Ёсць зелле, толькі Мантуі закон Карае смерцю тых, што прадаюць. Р а м э о
Ты ж бедны, голы і баішся смерці?
Я бачу голад на тваім абліччы, Туга і смутак у тваіх вачах, А на плячах жабрацтва і знявага. Hi свет табе не друг і ні закон; Няма на свеце гэткага закона, Які б цябе багатым мог зрабіць. Забудзь жабрацтва і закон вазьмі! Аптэкар
Дае вам згоду беднасць, а не воля.
(Дае яму атруту.) Рамэо
He волі я, а беднасці плачу. Аптэкар
У вадкасць у любую ўсыпце гэта I выпіце; хоць дваццаць сіл людскіх Вы маеце ў сабе адразу смерць.
Ра мэо
Вось золата тваё дуіпы атрута, Забойца горшы ў гэтым подлым свеце, Чым гэты твой нікчэмны парашок, Які ты прадаваць баішся. Я Прадаў табе атруту, а не ты мне. Бывай, купі сабе яды і растаўсцей. Я ж не атруту ўзяў сабе, а лекі, . Каб з любай у труне заснуць навекі.
(Выходзіць.)
Сцэна другая
Келья брата Ларэнца.
Уваходзіць брат Д ж а в а н і.
БратДжавані.	~
Эй, францысканец, брат святы, эй, брат!
Уваходзіць брат Ларэнца.
Брат Ларэнца
Па голасу дык гэта брат Джавані.
Ты з Мантуі? Ну, што сказаў Рамэо? Мо напісаў, дык дай сюды пісьмо. Брат Джавані
Я брата басаногага шукаў —
Свайго манаха, каб узяць з сабой; Ен там у горадзе наведваў хворых. Яго знайшоў, а гарадская варта, Падумаўшы, што дом зачумлены, Заперла ў гэтым доме нас абодвух,— I вось я ў Мантую не мог папасці.