Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі  Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі

Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
98.06 МБ
Брат Ларэнца
Галоўны самы з падазроных — я, Хоць менш за ўеіх я здольны на злачынства. Жахлівага забойства час і месца — Усё паказвае супроць мяне.
Я тут, каб бараніць і вінаваціць, Каб асудзіць і апраўдаць сябе.
Герцаг
Усё, што ведаеш, кажы адразу.
Брат Ларэнца
Скажу я коратка,— іначай бы На доўгае апавяданне мне Хвілін маіх апошніх не хапіла.
Рамэо мёртвы быў Джульеты мужам, I вернай жонкаю была яму Джульета мёртвая. Я іх вянчаў;
Дзень шлюбу тайнага быў смертным днём Тыбальта; гэта смерць была прычынай Выгнання маладога мужа. Жонка Па мужу плакала, не па Тыбальту. А вы, каб разагнаць тугу яе, Хацелі выдаць сілаю за графа. Тут да мяне прыйшла яна з адчаем, Маліла, каб што-небудзь я прыдумаў I ўратаваў бы ад другога шлюбу, А не — забіць сябе гразіла ў кельі. Тады, навучаны сваім умельствам, Я даў ёй соннае пітво, якое Зрабіла тое, што прадбачыў я: Надаўшы выгляд мёртвае жывой.
А я тады Рамэо напісаў, Каб ён прыехаў гэтай ноччу страшнай Джульету ўзяць з часовае магілы, Калі' надыдзе час прачнуцца ёй. Але пасланы мною брат Джавані 3 пісьмом быў затрыманы выпадкова I ўчора мне вярнуў яго назад. Калі ёй тэрмін надышоў прачнуцца, Забраць яе пайшоў я ў склеп сямейны, Хацеў у кельі я схаваць яе, Пакуль змагу паведаміць Рамэо. Калі ж прыйшоў за некалькі хвілін Да тэрміну, што ёй прачнуцца трэба Ужо нябожчыкі ляжалі тут — Рамэо верны і шаноўны граф.
Калі Джульета ўстала, я прасіў Ісці са мной, скарыцца волі боскай, Але мяне спалохаў шум раптоўны, Яна ж ісці са мной не захацела I, мусіць, тут сама сябе забіла.
Вось тое ўсё, што я магу сказаць;
Пра шлюб жа ведае карміліца. Калі чым-небудзь я_ тут вінават, Дык у ахвяру строгаму закону Раней, чым суджана памерці мне, Аддайце вы жыццё маё старое. Герцаг
Заўсёды ў нас ты праведнікам быў, Але што скажа нам слуга Рамэо? Балтазар
Пра смерць Джульеты вестку я прынёс Гаспадару, і з Мантуі сюды Ён кінуўся да гэтага вось склепа;
Сказаў, каб бацьку перадаў я ўранні Пісьмо вось гэта. Сам спусціўся ў склеп, А мне пад страхам смерці загадаў, Каб я тут аднаго яго пакінуў.
Герцаг
Дай мне пісьмо, я потым прачытаю.
Дзе графаў паж, які паклікаў варту? Скажы, што гаспадар твой тут рабіў? П а ж
Прынёс ён кветкі на труну сіньёры, Сказаў мне стаць вунь там; я адышоўся. I раптам нехта з факелам прыйшоў, Пачаў узламваць склеп. Мой гаспадар Тут на яго накінуўся з мячом, А я пабег тады хутчэй па варту.
Герцаг
Пісьмо манаха словы пацвярджае Пра іх любоў, таксама, як пра смерць. Ён піша тут, што ён купіў атруту У беднага аптэкара і з ёй Прыйшоў у склеп памерці ля Джульеты Дзе ж ворагі? Мантэкі! Капулеці!
Вы богам пакараны за варожасць: Любоўю радасць вашу ён забіў. А я за патуранне вам аддаў Двух сваякоў; усе мы пакараны. Капулеці
О брат Мантэкі, дай жа мне руку.
Тут частка ўдовіна Джульеты; болей Я не прашу.
Мантэкі
А я магу даць болып.
Я з золата ёй статую пастаўлю, Пакуль Веронаю Верона будзе, Каштоўным самым будзе помнік гэты — Увасабленне вернае Джульеты.
Капулеці
Заззяе і Рамэо разам з ёй —
Ахвяры дзве варожасці сляпой.
Герцаг
3 жалобным мірам ранне к нам ідзе, I сонца паказаць не хоча твару. Хадзем жа пагаворым аб бядзе — Каго памілаваць, каму даць кару. Сумнейшая з аповесцей на свеце — Аповесць аб Рамэо і Джульеце.
Выходзяць.
ГАМЛЕТ, ПРЫНЦ ДАЦКІ Трагедыя ў пяці актах
A С О Б Ы
Клаўдзій Г а м л е т
Фарцінбрас П а л о н і й Г а р а ц ы о Л а э р т Вальціманд Карнелій Разенкранц Гільдэнстэрн О з р ы к Прыдворны
Свяшчэннік М а р ц э л Вернарда Франсіска Рэйнальда А к ц ё р ы Два б л а з н ы магільшчыкі К а п і т а н Англійскія паслы Гертруда А ф е л і я Вяльможы, дамы, афіцэры, салдаты, матросы, пасланцы і с л у г і
•3 д а н ь бацькі Га м'л е т a
кароль Дацкі
сын ранейшага і пляменнік цяперашняга караля
прынц нарвежскі
міністр двара .
друг Гамлета
сын Палонія
прыдворныя
| афіцэры салдат слуга Палонія
Каралева Дацкая, маці Гамлета дачка Палонія
Месца дзеі — Эльсінор.
АКТ ПЕРШЫ
' Сцэна першая
Эльсінор. Пляцоўка перад замкам.
Франсіск а на варце.
Уваходзіць Бернарда.
Бернарда
Хто тут?
Франсіска
Адказвай першы; стой і адзавіся.
Бернарда
Няхай жыве кароль!
Франсіска
„	Бернарда?
Бернарда	..
Ён.
Франсіска
Вы трапілі ў самую пару.
Бернарда
Прабіла поўнач. Спаць ідзі, Франсіска. Франсіска
Удзячны за дазвол. Сабачы холад,
I нездаровіцца.
Бернарда
Усё спакойна?
Франсіска
I мыш не перабегла.
Бернарда
Ну, дабранач;
Сустрэнуцца Гарацыо і Марцэл,
Скажы ім, каб ішлі хутчэй на варту.
Уваходзяць Гарацыо і Марцэл.
Франсіска
Ідуць. Яны, здаецца. Стой! Хто там?
Г а р а ц ы о
Сыны айчыны.
Марцэл	„	.
Дацкія васалы.
Франсіска
Дабранач вам усім.
Марцэл
Бывай, служака.
Хто заступіў?
Франсіска
Бернарда заступіў. Дабранач.
Выходзіць.
М а р цэл
Гэй, Бернарда!
Бернарда
Што, прыйшоў
Гарацыо?	*
Г а р а ц ы о
Адной нагою тут.
Бернарда
Здароў, Гарацыо! Здароў, Марцэл! Гарацыо
Ну што, ізноў з’яўляўся гэты самы? Бернарда
He, не было.
Марцэл
Гарацыо гаворыць, Што гэта выдумка. He верыць ён, Што два разы такі нам выпаў страх. Вось я і запрасіў яго к нам нанач, Каб ён пераканаўся. Калі зноў Пакажацца жахлівы гэты прывід, Хай паглядзіць і сам з ім пагаворыць. Гарацыо
Ну, глупства! He пакажацца. Бернарда
Прысядзем
I будзем твае вушы штурмаваць, Бо ты глухі да нашага расказа. Дык вось, дзве ночы ўзапар... Г а р а ц ы о
Добра, сядзем, Паслухаем, што нам Бернарда скажа.
Бернарда
У тую нбч, калі вунь тая зорка, Каторая ад полюса на захад, Нябесным шляхам адышла туды, Дзе зараз свеціцца, Марцэл і я, Як толькі празваніла — раз!..
М а р ц э л
Маўчы! Глядзі, ён зноў ідзе сюды!
' • Уваходзіць з д а н ь.
Берчарда
Якраз такі, як наш кароль-нябожчык.
Марцэл
Гарацыо, ты вучоны, гавары.
Бернардa
Якраз як наш кароль. Заўваж, Гарацыо.
Г а р а ц ы о
Падобен вельмі. Дзіўна мне і страшна. Бернарда
Ён слоў чакае. '
Марцэл
Гавары, Гарацыо.
Гарацыо
Хто ты, што заўладаў парою гэтай
I постаццю прыгожа-ваяўнічай
Старога караля краіны дацкай?
Я небам заклінаю, гавары.
Марцэ л
Пакрыўдзіўся.
Бернарда
Глядзі, пайшоў назад.
Гарацыо
Стой, гавары, я небам заклінаю.
3 д а н ь выходзіць.
Марцэл
Пайшоў іне адказвае нічога.
Бернарда
Ну як, Гарацыо? Збялеў, дрыжыш?
Што выдумка ці, можа, трошкі болей? Як думаеш?
Гарацыо
Ніколі б не паверыў,
Калі б не бачыў сам на свае вочы, Марцэл
Жывы кароль-нябожчык.
Гарацыо
Акурат;
Такія ж самыя на ім даспехі,
Як і ў той дзень, калі ён біў Нарвежца, I так жа бровы хмурыць, як тады, Калі ён вывернуў з саней Паляка.
Так, дзіўна!
Марцэл
Вось гэтак два разы ў глухую ноч Праходзіў ён, узброены, паўз варту. Г а р а ц ы о
Дакладна растлумачыць не магу, Але наогул думаю, што будзе Вялікая ў дзяржаве перамена. Ма р цэ л
Давайце сядзем. Ці не скажа хто, Нашто такая пільнасць? Кожну ноч Пакутуюць падданыя на варце, I кожны дзень ліюць гарматы з медзі, Купляюць узбраенне за мяжой, А карабельнікаў нагналі колькі!— Працуюць так: ні свята ім, ні будняў. Што мае быць? Такая ўсюды спешка,— I дзень і ноч людскім абліты потам. Ну, хто адкажа мне?
Г a р а ц ы о
Я адкажу;
Такое чуў я: наш кароль-нябожчык, Той самы, што нам толькі што з’яўляўся, Быў, як вядома, выклікан на бойку Нарвежскім задавакам Фарцінбрасам;
I наш адважны Гамлет (за адвагу Яго шануе ўся наша краіна) У бойцы Фарцінбраса закалоў;
А мелася умова пры пячаці, Пацверджаная гербам і законам, Што, калі ён памрэ, яго зямля У спадчыну да Гамлета пяройдзе; Таксама і сваёй зямлі часціну Кароль наш залажыў для Фарцінбраса, Калі б адолеў той. Паводле ўмовы Зямлю ўзяў Гамлет. Але ж, трэба ведаць, Малодшы Фарцінбрас, запалу поўны, Навербаваў гуляшчых малайцоў За голы харч, абы была прырода (Дзяржаве нашай добра ўсё вядома),
I пачынаць збіраецца вайну, Каб адхапіць ад нас зямліцу тую, 3 якою прагарэў ягоны бацька.
I гэта ёсць галоўная прычына Усіх турбот і варты надзвычайнай,
Аснова ўсіх асноў: і спешкі гэтай, I ўсёй трывогі ў нашым каралеўстве. Бернарда
Я думаю, што так яно і будзе;
Напэўна, гэта жудасная здань
He без прычыны ходзіць каля замка. Кароль-нябожчык нам прарочыць войны.
Г а р а ц ы о
Начны матыль, каб затлуміць нам розум. У добрыя шчаслівыя дні Рыма, Незадоўга да Цэзаравай смерці, Раскрыліся магілы, паўставалі I сталі выць на плошчах мерцвякі, З’явіліся хвастатыя каметы, Закапала крывавая раса, Счарнела сонца, і вільготны месяц, Нептунавай дзяржавы уладар, Зацьміўся, як перад сканчэннем свету. Бяда ідзе. Жахлівыя прыметы, Як пасланцы, што абганяюць лёс I папярэджваюць аб небяспецы, Нам яўлены і небам і зямлёй.
3 д а н ь вяртаецца.
Цішэй! Глядзіце! Вось ізноў ён тут. Хай губіць, затрымаю. Стой, наява! Калі ты маеш мову, маеш голас,— Адказвай мне!
Калі учынак ёсць такі, што можа Табе палёгку даць, а мне збавенне,— Адказвай мне!
Калі табе вядомы лёс краіны
I ёсць магчымасць адхіліць няшчасце,— Адказвай!
А можа, пры жыцці хаваў ты скарбы, Няпраўдаю здабытыя, бо, кажуць, Душа тады блукае. Гавары!
Спявае певень.
Стой! Гавары! Спыні яго, Марцэл. Марцэл
Хіба яго ударыць алебардай?
Г а р а ц ы о
Дай так, каб стаў.
Бернарда Ён тут!
Г а р а ц ы о Ён тут.
3 д а н ь выходзіць.
Марцэл
Пайшоў;
Абразілі. Ён гэтакі паважны, А мы напалі, нарабілі гвалту. Ці біць паветра, ці яго — ўсё роўна; Удары нашыя — дарэмны здзек.
Бернарда
Ён гаварыў бы, але крыкнуў певень.
Г а р а ц ы о
I ён затросся, нібы той злачынец
Пры страшным поклічы. Я чуў, што певень, Трубач світання, будзіць бога дня Сваёю звонкай, галасістай песняй;
I ўсякая блукаючая здань,
Што у вадзе, ў агні, ў зямлі, ў паветры, Пры гэтым напамінку уцякае, I гэта праўда: вось вам яўны доказ.
Марцэл
Як певень заспяваў, ён знік адразу. Гавораць людзі, што ў калядны вечар, Пад самае Хрыстова нараджэнне, Пявун світання проста не сціхае;
Тады і здань сядзіць, ані кранецца, I ноч здаровая, і добрыя планеты. He ловіць фея, ведзьма не чаруе,— Такі святы, такі выдатны час.
Гарацыо
Я гэта чуў, даю часткова веры.
А вось і золак у плашчы пурпурным Выходзіць на расістыя узвышшы. Пакінем варту, і, мяркую так, Патрэбна, каб прынц Гамлет знаў аб гэтым, Што бачылі мы ўночы; прысягаю, Што гэты дух нямы з ім загаворыць. Ці згодны вы ўсё расказаць яму, Як раяць нам любоў і абавязак?