Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі  Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі

Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
98.06 МБ
Гарацыо, Марцэл і Бернарда выходзяць.
Дух бацькі ў зброі! — гэта не к дабру. Тут нешта ёсць. He дачакацца ночы!
Цярпі, душа; злачынства гляне ў вочы, Хоць бы на ім ляжала ўся зямля.
(Выходзіць.)
Сцэна трэцяя
Пакой у доме Палонія.
Уваходзяць Л а э р т і Афелія.
Л аэрт
Ну, рэчы ўжо мае на караблі;
Бывай, Афелія, бывай, сястра!
Калі ў мой бок павее вецер,— ты He спі, дай вестачку.
Афел ія
Ты мне не верыш?
Л а э р т
А Гамлет і яго прыхільнасць — гэта
• Капрыз гуляшчы, жыўчыкі ў крыві, Фіялка, што цвіце вясною ранняй, Салодкая, нясталая, слабая;
Прыемны пах, забава на хвіліну — I толькі.
Афелія
Толькі, і не болей?
Л аэрт
He.
Прырода ў нас расце не толькі ў цела, He толькі ў сілу, але ў гэтым храме Ўзрастае веліч розуму і духу. Магчыма, што цябе ён і кахае, Магчыма, што яшчэ ні бруд, ні хітрасць He плямяць чыстаты яго жаданняў; Але, сястра, узваж яго вялікасць I бойся, бо ў жаданнях ён нявольны. Ён звязаны паходжаннем сваім: He можа ён, як просты чалавек, Быць сам сабой, ад выбару яго Залежыць дабрабыт усёй дзяржавы,— Таму ён мусіць узгадняць свой выбар 3 патрэбамі і меркаваннем іншых, Паколькі ён дзяржавы галава. Калі ён кажа, што цябе кахае,— Разумнай будзь, не вер яму занадта, Пакуль не дасць ён доказаў на справе I не заручыцца грамадскай думкай; Ўся Данія павінна сцвердзіць гэта. Дык вось, узваж, наколькі абняславіш Свой гонар ты, калі наставіш вуха, Заслухаешся песень, страціш сэрца, Калі ты чыстае сваё дзявоцтва Распусным намаганням аддасі. Дык сцеражыся, любая сястра, Афелія, сястрыца, сцеражыся!
Далей ад небяспечнага кахання, Каб не забіў цябе яго пярун. Дзяўчына скромная красу сваю I месяцу паказваць не павінна; Ад нагавору не ўцячэ ніхто. Чарвяк любуе часта квет маёвы Яшчэ ў бутоне, з асяродка точыць; На маладыя росы пошасць падка.
Трымайся! Страх — ратунак для жанчыны; Бушуе маладосць і без прычыны.
Афел ія
Тваю навуку я прыстаўлю, братка, Вартаўніком да сэрца. Толькі ты He будзь і сам, як той двудушны пастыр, Што раіць нам ісці цярністым шляхам, А сам, як фанабэрысты свавольнік, Бяжыць хутчэй на сцежку асалоды, Забыўшыся на тое, што казаў.
Мой братка родненькі!..
Лаэрт	•
He клапаціся.
Ну, я забавіўся. Прыйшоў наш бацька.
Уваходзіць П а л о н і й.
Благаславён благаславёны двойчы,— Благаславіце, тата, яшчэ раз!
П а л о н і й
Ты тут, Лаэрт? Хутчэй на карабель! На плечы ветразей уссеўся вецер, Цябе чакаюць. Дык благаслаўляю.
(Кладзе руку на галаву Лаэрту.)
I памятай, табе мой запавет: Захоўвай думку, стрымлівай язык I не рабі таго, чаго не трэба;
Ласкавы будзь, але не панібрацтвуй: 3 кім хочаш падружыцца — правярай, А як праверыш — прыбяры да рук;
I не заводзь хаўрусу з першым стрэчным; He задзірайся, а калі задраўся, To спуску не давай, каб вораг знаў; Прыслухвайся, што кажуць,— сам маўчы; 3 людзьмі згаджайся, але думку май; Спраўляй адзенне добрае, такое, Каб і багата і не лезла ў вочы, Бо па адзенні судзяць чалавека,— Французскія вяльможы і паны Занадта пераборлівыя ў гэтым.
Сам не бяры, другому не давай: Хто пазычае, той сяброў губляе, А хто бярэ, той дрэнны гаспадар. Галоўнае ж: будзь верным сам сабе,— Тады, як дзень ідзе за ноччу следам.
Ты і другім ніколі не сфалыпывіш.
Ну, дык плыві з маім благаславеннем I памятай наказ.	.
Лаэрт
Бывайце, тата!
П а л о н і й
Пара, пара. Цябе чакаюць слугі.
Л аэрт
Бывай, Афелія, не забывай Таго, што я сказаў.
Афелія
Замкнута ў сэрцы, А ключ ты ў мора павязеш з сабою.
Л а э р т
Бывай!
Выходзіць.
П а л о н і й
Афелія, што ён сказаў табе?
Афелія
Ён, з вашай ласкі, гаварыў аб прынцу.
П а л о н і й
Аб Гамлеце? Якраз дарэчы гэта;
Бо маю весткі, што апошнім часам У вас былі таемныя спатканні.
I ты яму давала вольны доступ. А калі так (а мне ўсё даказалі Ў парадку асцярогі), то павінен Табе заўважыць,— ты не разумееш Дакладна, хто ты, і чыя дачка ты, I чый ты маеш гонар. Што у вас? Прызнайся зараз жа.
А ф е л і я
Ён, мілы татка, Дарыў мне знакі шчырасці сардэчнай.
П а л о н і й
Ах, ах, ах, шчырасць! — Ты зусім дурная, He маеш практыкі ў такіх выпадках. Як ты назвала? Знакі? I ты верыш?
А ф е л і я
He ведаю, што думаць, мілы татка.
П а л о н і й
Ну, то я навучу. Стань тут і думай, Што ты дзіця малое. Знакі — цацкі.
Знак — не чырвонец, вось што я адзначу. He прадавайся танна, бо тады (Хоць я і злоўжываю гэтым словам) Адзначыш ты мяне за дурня.
Афелія	•
Ён спосаб выказаў зусім прыстойны.
П а л о н і й
Ну, спосаб гэта так,— хай будзе так.
А ф е л і я
Ён прысягаў, што ён мяне кахае, Ён браў за сведку неба.
Палоній
Сіло для смачных птушак. Знаю сам.
Калі бунтуе кроў, тады язык На абяцанкі шчодры. Гэты пал, Які дае больш бляску, чым цяпла, Як хутка выбухне, так хутка згасне,— Дык не лічы яго агнём, дачушка.
3 сягонняшняга дня — ашчаднай будзь, He раскідайся так сваім дзявоцтвам. Кампанію сваю цані вышэй, Чым танныя спатканні з ім па просьбе. Прынц Гамлет, перш за ўсё, ён — малады, Прывязан за даўжэйшую вяроўку, А ты — дзяўчына: не табе гуляць, I ты не вер яму, не вер прысягам: Прысягі — зман, нафарбаваны зверху,— Грахоўных спраў няўрымслівы пасрэднік, Які гучыць, як чыстая малітва, Каб лепей абдурыць. Ну вось, нарэшце, Я гавару,— з сягонняшняга дня Раз назаўсёды,— прыпыніць гулянкі, Размоў не весці з Гамлетам. Ты чуеш? Я патрабую! Ну, ідзі сабе.
Афелія
Пакорна слухаюся, мілы татка. (Выходзіць.)
Сцэна чацвёртая
Пляцоўка.
Уваходзяць Гамлет, Гарацыо і Марцэл.
Гамлет
Паветра золкае. Ну і мароз!
Г а р а ц ы о
Кусаецца, аж рукі дубянеюць.
Г а м л е т
Каторая гадзіна?
Г а р а ц ы о
Скора поўнач.
Марцэл
Прабіла ўжо.
Гарацыо
Ужо? А я не чуў.
Час блізіцца, калі прыходзіць здань.
Трубныя гукі і стрэлы з гармат за сцэнай.
Што гэта значыць, прынц?
Г а м л е т
Кароль банкет спраўляе на ўсю ноч, Танцуе і віншуе сам сябе;
Калі рэйнвейну келіх апарожніць, У трубы трубяць і ў літаўры б’юць, Каб ведалі, што ён умее выпіць.
Г а р а ц ы о
Такі парадак?
Гамлет
Так, усё ў парадку.
Але я думаю,— хоць я тутэйшы I мог бы прызвычаіцца,— аднак Яго лепш адмяніць, чым захаваць.
За хмель і гульбішчы на ўсход і захад Мы страцілі павагу між народаў;
За п’яніц лічаць нас і дадаюць
Да нашых прозвішч свінскія мянушкі,— I, сапраўды, ад нашых лепшых спраў Ніякага не застанецца следу.
Здараецца так часта з чалавекам, Калі ў ім ёсць прыродная загана (He па яго віне, бо, як вядома, Істота не шукае, дзе радзіцца).
Ну, тэмперамент перайшоў у крайнасць I загарадкі розуму ламае Альбо прынаравіўся да такога, Што рэзка падымаецца над нормай,— Такога чалавека, я ж кажу, Хаця б ён меў адну ўсяго загану, Натура ўжо такая ці удача, Нягледзячы на ўсе яго заслугі, На ўсе яго дадатныя бакі,— Асудзяць, перасудзяць, абняславяць За гэты недахоп. I лыжка дзёгцю У бочцы мёду робіць мёд нясмачным. О, ганьба, ганьба!
Уваходзіць з д а н ь.
Г a р а ц ы о
Прынц, глядзіце,— ён!
Г а м л е т
Ратуйце нас, о серафімы неба!
Хто б ты ні быў: ці светлы дух, ці чорт, Ці з райскім спевам, ці з пякельным енкам, 3 намерам літасці ці утрапення,— Выходзіш ты у вобразе даступным, I я скажу табе. Я клічу: Гамлет, Кароль, Датчанін, бацька, дай адповедзь! Адказвай мне, ў няведанні не муч, Чаму твае пахованыя косці Магільны саван разадралі раптам?
Чаму той помнік, пад якім ляжаў ты, Раскрыў свой цяжкі мармуровы зеў I выкінуў цябе наверх яшчэ раз? Як разумець, што ты, мярцвяк, ізноў Пад месяцам блукаеш у жалезе
I страшыш ноч, а нам, прыроды блазнам, Жахліва ўзрушваеш істоту думкай, Якая па-за межамі душы?
Скажы, чаму? Навошта? Што рабіць нам?
Г а р а ц ы о
Ён знак дае, каб вы ішлі за ім, Нібы жадае нешта растлумачыць Вам аднаму.
М а р ц э л
Глядзіце, як ласкава Ківае вам і вабіць за сабой. He йдзіце з ім.
Г a р а ц ы о
He, не, ні ў якім разе. Гамлет
Ён не гаворыць. Я пайду за ім. Гарацыо
He трэба, прынц.
Г а м л е т
Чаму? Чаго баяцца? Я не цаню свайго жыцця ні ў грош, Душы ж маёй нічога ён не зробіць, Бо смерці ёй няма, як і яму. Ён заклікае — я іду, іду.
Г а р а ц ы о
А калі ён укіне вас у мора Альбо ўзвядзе на стромкую скалу, Што грозна па-над хвалямі навісла, I там, прыняўшы новы страшны выгляд, Паўстане раптам і кране ваш розум, Угоніць у вар’яцтва,— што тады? Там сам сабою родзіцца адчай, Даволі толькі паглядзець у мора 3 высокай кручы, як шуміць яно, Раве і пырскае.
Г а м л е т Ён кліча зноў,— Ідзі, я за табою.
Марцэл
0 прынц, мы не дазволім.
Гамлет
Рукі прэч!
Г а р а ц ы о Што робіце?
Г а м л е т
Мой лёс мяне паклікаў, I цела поўніцца маё адвагай, I сілы прыбываюць, як у льва.
Здань вабіць.
Ён кліча зноў. Прэч рукі! — Бо, клянуся (вырываючыся),
Той стане ценем сам, хто мне пашкодзіць. Кажу вам, прэч! — Ідзі, я за табою.
Здань і Гамлет выходзяць.
Г a р а ц ы о
Ён ашуканы ўласным уяўленнем. Марцэл
Хадзем за ім; нам нельга заставацца.
Г а р а ц ы о
За ім услед.— Чым скончыцца ўсё гэта? Марцэл
Гніль завялася ў дацкім каралеўстве.
Г а р а ц ы о
Кіруе неба.
Марцэл
Лепш давайце пойдзем.
Выходзяць.
Сцэна пятая
Другі бок пляцоўкі.
Уваходзяць здань і Гамлет.
Г а м л е т
Куды вядзеш? Далей я не пайду.
3 д а н ь
Зважай!
Г а мл е т
Я слухаю.
3 д а н ь
О, хутка, хутка Надыдзе час, калі ў агонь пякельны Я акунуся.
Г а м л е т
О няшчасны дух!
3 д а н ь
He спачувай, а выслухай уважна, Што я табе адкрыю.
Гамлет	_
Гавары.
3 д а н ь
I ты адпомсціш, калі ты пачуеш.
Г а м л е т
Што?
3 д а н ь
Я твайго бацькі дух, Асуджаны уночы на блуканне, А днём датуль у полымі палаць.
Пакуль зямныя ўсе мае злачынствы He выгараць, не выйдуць з мяне вон. Каб мне не забаронена было Апавяшчаць аб тайнах таго свету, Я б расказаў табе такія страхі, Што разадралася б душа твая, Замерзла б маладая кроў твая I вочы, павылазіўшы з вачніц, Упалі б і разбіліся, як знічкі;
I кожны волас стаў бы паасобку, Як іглы на ўсшалелым дзікабразе,— Але явіць адвечнае мне нельга Вушам з крыві і мяса. Слухай, слухай, О, слухай, калі бацьку ты любіў!
Г а м л е т
0 божа!
3 д а н ь
I ты адпомсціш за яго забойства.
Г а м л е т
Забойства?
3 д ань
Нялюдскае і подлае забойства, Такое подлае, якіх няма.
Гамлет
Хутчэй кажы пра ўсё, каб я на крылах, Як думка шпаркіх, як любоў імклівых, Ўзляцеў да помсты.