Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі  Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі

Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
98.06 МБ
«Суровы Пір, як той гірканскі звер...» He так; пачынаецца з Піра.
«Суровы Пір, што быў у чорнай зброі, Такой жа чорнай, як яго намеры, Як тая ноч, калі ў кані злавесным Ён, грозна прытаіўшыся, ляжаў, Сваю пахмурна жудасную постаць Цяпер размаляваў яшчэ страшней;
Чырвоны ўвесь ад ног да галавы, Умурзаны у кроў мужоў і матак, Дачок, сыноў, у полымі падпалаў, Якімі асвятляўся шлях забойчы, Раз’юшаны агнём, злабой і кроўю, Што накарэла згусткамі, з вачамі, Як два карбункулы, пякельны Пір Выгледжвае старэнькага цара
Прыяма...»
Ну вось, гавары далей.
П а л о н і й
Дальбог, прынц, вы добра прачыталі, і вымаўленне добрае, і вытрымана ўсё, як трэба.
Першы акцёр
«Раптам ён яго знаходзіць
У бойцы з грэкамі. Прыямаў меч He слухаецца больш рукі нядужай, Дзе ўдарыць, там і ляжа. Нібы звер, У бой няроўны кідаецца Пір;
Са страшным свістам меч яго узвіўся I аглушыў бяссільнага Прыяма, I ён упаў. Змярцвелы Іліён, Нібы адчуўшы на сабе удар, Агністае чало схіліў, хіснуўся I паваліўся. Енк і страшны грукат Чаруюць Шра. Гляньце, меч яго, Занесены над снежнай галавой Цара Прыяма, вісне у паветры.
Нібы тыран, намаляваны пэндзлем, Пастылы Пір стаіць, не давяршае Ліхое справы.
Але, як часта бачым перад бурай: У небе цішыня, як горы хмары, Вятры нямеюць, і зямля унізе Ляжыць панурая, як смерць, і — трах! Вось ляснуў, бліснуў грамавы пярун,— Дрыжаць прасторы... Так пасля зацішша Ізноў да помсты ірвануўся Пір, Яшчэ ніколі кавалі-цыклопы He білі малатамі ў Марсаў панцыр Так ярасна, як Пір мячом крывавым Прыяма біў і сек.
Прэч, прэч, Фартуна-здрадніца! О богі, Паўстанце ўсе на подлую і кола Разбіце ёй, зламайце спіцы, вобад, А шворан так шпурніце з вышыні, Каб даляцеў да д’яблаў!» Палоній Доўга вельмі. Г а м л е т
Трэба пакараціць, як і тваю бараду.— Будзь ласкаў, гавары, не слухай. Калі няма скокаў альбо пахабшчыны, ён спіць. Гавары далей. Цяпер пра ГекУбУ.	_	1Л,
Першы акцёр
«Ці бачыў хто пакутніцу-царыцу...» Гамлет
Пакутніцу-царыцу?
Палоній
Гэта добра; пакутніцу-царыцу — добра. Першы акцёр
«Як з плачам бегла босая яна, Слязамі горкімі пажар гасіла; Замест вянца на галаве ануча, Худыя лоні, змучаныя у родах, Наспех прыкрыты посцілкай. О гора! Хто б гэта бачыў, той гадзючай слінай У твар Фартуны плюнуў бы. О богі, Дзе вы былі ў той час, калі яна Угледзела, як мужавае цела Крышыў мячом асцервянелы Пір? Нялюдскі лямант залунаў над трупам,— Яна рыдала. Богі, каб хоць кропля У вас была спагады, то з вачэй Нябесных, ясных паліліся б слёзы, I вы б не выцерпелі...»
Палоній
Глядзіце, ён змяніўся з твару, ён плача. Калі ласка, даволі.
Г а м л е т
Добра, рэшту мне даскажаш пасля.— He палічыце за клопат, пане, прыняць і пачаставаць акцёраў. Глядзіце. абыходзьцеся з імі добра. Гэта наглядчыкі і летапісцы часу. Лепей табе мець пасля смерці паганую эпітафію, чым благое слова ад іх пры жыцці.
П а л о н і й
Прынц, я прыму іх як належыць.
Г а м л е т
Прымі іх лепей. Каб кожнага прымалі як належыць, наўрад ці знайшоўся б такі чалавек, якому б не належала даць у морду. Прымі іх як належыць твайму гонару і тваёй годнасці. Чым меншыя ў іх заслугі, тым большага будзе варта твая дабрата. Вядзі іх.
Палоній
Прашу вас.
Г а м л е т
Ідзіце за ім, сябры. Заўтра мы даём спектакль.
Выходзяць Палоній і акцёры, за выключэннем першага.
Паслухай, стары прыяцель, ці можаце вы сыграць «Забойства Ганзага»?
Першы акцёр
Можна, прынц.
Г а м л е т
Вось гэта мы і дадзім заўтра ўвечары. А ці можна, у выпадку патрэбы, вывучыць маналог, так радкоў на дванаццаць альбо на шаснаццаць, які я напішу і ўстаўлю ў п’есу, можна будзе, а?
Першы акцёр
Можна, прынц.
Г а м л е т
Вельмі добра. Ідзі за гэтым чалавекам... Толькі, будзь ласкаў, не рабі з яго жартаў.
Першы акцёр выходзіць.
Дарагія сябры мае, я развітаюся з вамі да вечара. Рад вас бачыць у Эльсіноры.
Разенкранц
О найдабрэйшы прынц!
Разенкранц і Гільдэнстэрн выходзяць. Г а м л е т
Бывайце ўсе, і — я адзін цяпер.
Якая дрэнь, які нявольнік я!
I мне не сорамна!.. Вось тут акцёр У пустаце, у выдуманым горы. Аддаў душу ва ўладу уяўлення: У запале творчым пабляднеў увесь, Набеглі слёзы буйныя на вочы, Зламаўся голас, твар яўляе роспач, I кожны рух яго уторыць марам. А ўсё дзеля чаго? Дзеля Гекубы! Што ён Гекубе, што яму Гекуба, Каб так аб ёй рыдаць? Што ён зрабіў бы, Каб меў прычыну сталую для смутку, Як я!.. Ён бы заліў слязамі сцэну,
, Грамадскі слых рассек бы страшным словам, Давёў бы вінаватых да вар’яцтва, Бязвінных да адчаю, слепакам Адкрыў бы вочы, ўзварушыў бы ўсіх, I ўсе б зжахнуліся. А я,—
Балван, нікчэмная разява, я Стаю, ўздыхаю, як дзіця малое. He ведаючы сам, чаго мне трэба; Маўчу, не заступаюся ні словам За бацьку роднага, скарб і жыццё Ў якога ўкрадзены агіднай здрадай, Я — баязлівец?
Гэй, вы! Хто абзаве мяне падлюгай?
Хто дасЦь у морду мне? За нос пацягне?
Хто вырве бараду і ў твар мне кіне?
Хто скажа «здраднік», «хлус», абразу ўсадзіць У горла мне да самых лёгкіх? Хто?
Эх!
Я б гэта выцерпеў, не абазваўся б; Я — голуб, печань у мяне без жоўці, Каб горыч крыўды адчуваць, a то Даўно ўжо накарміў бы ўсіх варон Раба разлезлым трупам. Блудадзей! Паскуднік, крывапівец, гад, падлюга! О, я адпомшчу!
Ну і асёл жа я! Які адважны! Сын любага, загубленага бацькі, Закліканы да помсты небам, я Душу адводжу лаянкай, як шлюха, Мялю ўпустую языком, як баба, Як пакаёўка.
Цьфу, брыдка, брыдка! Цьфу! Мазгі да справы! Гм? Чуў я, што ў тэатры ліхадзеі Бывалі так мастацкаю ігрою Узрушаны часамі, што нарэшце Публічна прызнаваліся ў злачынствах.
Дык вось няхай акцёры перад дзядзькам Пакажуць што-небудзь, што б нагадала Яму забойства брата. Пагляджу, Што будзе з гэтага, як ён успрыме. Калі ён дрогне,— ясна ўсё. Той дух Мог быць і д’яблам, д’ябал жа умее З’яўляцца ў вобразе спакусным. Так, Магчыма. Я аслаб, засумаваў; Ён гэтым карыстаецца і хоча Згубіць мяне. Патрэбен цвёрды грунт. Паставім п’есу: пастка і пятля,— I выявім сумленне караля.
(Выходзіць.)
АКТ ТРЭЦІ
Сцэна першая
Пакой у замку.
Уваходзяць кароль, каралева, Палоній, А ф е л і я, Разенкранц і Г і л ь д э н с т э р н.
К а р о л ь
I вы ніяк не можаце дазнацца, Што значыць гэты бунт, што затрымала Так раптам плынь яго спакойных дзён I ўкінула яго у вір шаленства?
Разенкранц	-
Ён прызнаецца, што яму нядобра;
Але, чаму нядобра, не гаворыць. Гільдэнстэрн
I нельга выведаць; як толькі мы Яго на шлях прызнання накіруем, Ён ухіляецца з вар’яцкім спрытам У іншы бок.
Каралева
А як ён вас прыняў?
Разенкранц
Зусім прыстойна. Гільдэнстэрн
Але занадта стрымліваў сябе. Разенкранц
Пытаўся мала: болып адказваў сам, । I вельмі востра.
Каралева
А вы не прабавалі намякнуць Яму на гульні?
Разенкранц
Вашая вялікасць, Дарогай нам сустрэліся акцёры, Аб гэтым мы паведамілі прынцу; I ён адразу нейк павесялеў. Яны ўжо тут, і ён ім загадаў Увечары паставіць п’есу.
П а л о н і й
Так.
I праз мяне ён запрашае вас З’явіцца на спектакль.
К а р о л ь
Прыемна чуць;
Згаджаюся і вельмі задаволен Падобным намярэннем.
Панове, я прашу вас, і далей
Уцягвайце яго ў свае забавы. Разенкранц
О, мы з ахвотай, вашая вялікасць.
Р а з е н к р ан ц і Гільдэнстэрн выходзяць.
К а р о л ь
Пакінь і ты нас, любая Гертруда;
Мы толькі што па Гамлета паслалі, Каб мог ён тут, нібыта ненарокам, Знайсці Афелію.
Мы з бацькам, як законныя шпіёны, Пастанем так, каб, бачачы нябачна, Абмеркаваць спакойна іх спатканне I вырашыць паводле слоў і рухаў, Ці то каханне кроіць сэрца прынцу, Ці мо што іншае.
Каралева
Дык я пайду.
Афелія, жадаю ад душы, Каб Гамлета рабіла непрытомным Адна твая прыгожасць; спадзяюся, Што чыстата твая ўзвядзе яго Ізноў на шлях звычайны і праславіць Вас абаіх.
Афелія
Ах, як бы я хацела!
Каралева выходзіць.
Палоній
Афелія, гуляй тут! Найяснейшы, Схаваемся! (Афеліі.) Чытай, глядзі у кнігу: Чытанне аздабляе нам самоту.
Нас варта папракнуць за гэты грэх,— Усім вядома, што набожным тварам I справамі святымі мы умеем Падсаладзіць і чорта.
К ароль (убок) Гэта праўда.
Сумленне мне, як бізуном пагладзіў. Шчака блудніцы пад карой румянаў, Напэўна, менш агідны выгляд мае, Як мой учынак, скрашаны гаворкай. Ох, цяжка мне!
П а л о н і й
Ідзе, я чую. Пойдзем, найяснейшы.
Кароль і Палоній выходзяць. Уваходзіць Г а м л е т.
Г а м л е т
Пытанне: быць альбо не быць? Што лепей, Што разумней: альбо цярпець удары, Каменні, стрэлы яраснага лёсу, Альбо узброіцца на мора крыўд
I знішчыць іх змаганнем. Смерць і сон — Адно і тое ж; і сказаць, піто сном Канчаюцца туга, і боль, і крыўды, I тысячы пакут, што чалавеку Дала прырода ў дар,— такі канец Сустрэў бы з радасцю. Смерць — сон, заснуць, Заснуць і марыць. Так. Але пытанне: Якія мары поўняць сон смяротны, Калі пакінеш гэты шумны свет?— Вось што трымае нас, вось дзе прычына Таго, што гора гэтак даўгавечна.
Бо хто цярпеў бы злыя здзекі часу, Прымус тыранаў і знявагу гордых, Самотны стогн разбітага кахання, Марудны суд, чыноўнікаў нахабнасць, Пляўкі на галаву заслузе скромнай, Каб мог нас вызваліць ад усяго Удар кінжалам? Хто б валок ярмо, Пацеў бы, ныючы ў нудзе жыццёвай? Але мы ўсё ж баімся паміраць; Таемны край, адкуль няма звароту, Пужае нас, і воля наша слабне, I мірымся мы з нашаю нядоляй: Хто ведае, што нас чакае там? Задумаешся так — і страх агорне.
I павядае яркі квет адвагі
Пад бледнай хваткай непазбыўных дум, I пачынанні буйнага размаху Без рэчышча сплываюць у нябыт,
Няспраўджанымі застаюцца. Ціха!
Афелія?.. О німфа, памяні
Mae грахі ў тваіх малітвах.
Афелія
Прынц,
Хацела запытаць вас аб здароўі.
Г а м л е т
Я вельмі дзякую.
А фелія
Прынц, у мяне ёсць памяткі ад вас,
Я ўсё збіралася іх вам вярнуць, Дык вось, вазьміце, я прашу вас.
Г а м л е т
He.
Я вам нічога не даваў.	.
А ф е л і я
Мой прынц, вы мне давалі і з дарамі
Паднеслі мілае суквецце слоў,
Няма ў іх арамату болып, вазьміце, Прыстойная дзяўчына не жадае Дары мець ад таго, хто не кахае.
Вазьміце, прынц.
Г а м л е т
Ха, ха! Ты нявінная?
Афелія
Прынц?
Г а м л е т
Ты прыгожая?
Афелія
Ваша высокасць, што вы маеце на ўвазе?
Г а м л е т
А вось што: калі ты нявінная і прыгожая, то не задавайся сваім хараством.
А ф е л і я