• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі  Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

    Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі

    Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 443с.
    Мінск 1996
    98.06 МБ
    Афелія
    Як відаць, гэты нямы паказ перадае сюжэт п’есы?
    Уваходзіць П р а л о г.
    Г а м л е т
    Вось зараз ён нам растлумачыць. Акцёры не ўмеюць трымаць сакрэтаў, яны ўсё раскажуць.
    А ф е л і я
    I тое, што мы толькі што бачылі?
    Г а м л е т
    I тое, што мы толькі што бачылі. Вазьміце страцьце сорам, пакажыце што-небудзь такое, дык яму і сораму траціць не трэба, адразу так і ляпне.
    А ф е л і я
    Вы нядобры, нядобры. Я хачу глядзець п’есу.
    П р а л о г
    Перад пачаткам дзеяння Мы просім вас з павагаю Глядзець спектакль з увагаю. Г а м л е т
    He то пралог, не то надпіс на пярсцёнку.
    А ф е л і я	-
    Нешта вельмі кароткае, прынц.
    Г а м л е т
    Як жаночае каханне.
    Уваходзяць два акцёры: кароль і каралева.
    Акцёр-кароль
    Ўжо трыццаць раз як калясніца ,Феба Павольным бегам залаціла неба, I трыццаць на дванаццаць — маладзік I поўніўся, і шчэрбіўся, і нік. А мы з табою ўсё жывём у пары, А шчасця нашага не засцяць хмары. Акцёр-каралева
    Мы можам налічыць яшчэ не столькі,— Любоў жа не паменшыцца ніколькі. Але, о гора мне, мой мілы муж, Апошнім часам нешта ты нядуж, I ў сэрца мне закралася трывога За нашую любоў. Але нічога, Мой страх цябе не можа турбаваць; Жаночы страх ёсць вернасці пячаць;
    Мы любім — мы баімся, так бывае, Жанчына ў гэтым крайнасць праяўляе. Мой мілы муж, табою даражу, Цябе кахаю, за цябе дрыжу, Расце і шырыцца мая трывога, Дзе страх вялікі — там кахання многа. Акцёр-кароль
    Так, любая, цябе пакіну я, Прадказвае канец душа мая. Ты не гаруй, жыві, красуйся краскай, I, можа, хто-небудзь з такой жа ласкай Мяне заменіць.
    Акцёр-каралева
    Нізашто. Маўчы!
    За здрадніцу мяне ты не лічы. He выйду я ніколі за другога — Я не забойца мужа дарагога. Г а м л е т (убок)
    Палын і чамярыца. Акцёр-каралева Жанчынаю, што замуж хоча зноў, Карысць кіруе, толькі не любоў; Хто вернасць мужу мёртваму губляе, Той мёртвага яшчэ раз забівае. Акцёр-кароль
    Я згодзен — ты так думаеш цяпер, Але мы парушаем свой намер, 3 гадамі нашая рашучасць блякне, Спачатку цвёрдая, нарэшце мякне; Зялёны плод на яблыньцы вісіць, А спелы плод пад яблынькай ляжыць; Як гэта натуральна пры разліку Самім сабе не аддаваць пазыку: Клянёмся мы любіць сто зім, сто лет, Ды з цягам дзён слабее наш імпэт. Магутнасць радасці і сіла смутку Бушуюць бурна, уціхаюць хутка; Смяецца смутак, плача весялосць, Прычын жа шмат — яны заўсёды ёсць. На свеце ўсё мяняецца; не дзіўна, Што і любоў са шчасцем неразрыўна; Адно другому ўслед заўжды ідзе, ■ Але пытанне, хто каго вядзе?
    Слуга бяжыць ад быўшага вяльможы, А выб’ецца бядняк, з ім дружыць кожны. Любоў, як бачыш, дбае аб дабры: Калі багаты, у цябе сябры, А як настануць чорныя часіны, Твае сябры табе пакажуць спіны.
    Дык вось, канчаю тым, з чаго пачаў: Хто волю з доляй разам прымячаў? Хто можа пахваліцца з нас удачай? Мяркуем так, а робіцца іначай. Ты хочаш быць навекі вернай мне? А як памру, дык і любоў міне.
    А к ц ё р -к а р а л е в a
    Каб я не ведала ні дня, ні ночы, Каб я не бачыла скарынкі ў вочы, Няхай я у турме сырой згнію, Няхай адчай учэрніць кроў маю, Чаго б я ні хацела, ні жадала, Каб я таго не мела, не прыждала, I тут і там пракляцце нада мной, Калі я выйду замуж удавой!
    Г а м л е т (Афеліі)
    А што будзе, калі яна яму здрадзіць? Акцёр-кароль
    Прысяга моцная. Стамлёны я;
    Ідзі ў пакоі, любая мая;
    Хачу заснуць.
    (Засынае.) Акцёр-каралева Засні у добры час.
    Няхай ліхое не чапае нас! (Выходзіць.)
    Г а м л е т
    Маці, як табе падабаецца п’еса? Каралева
    Па-мойму, нашто ёй было даваць такі зарок. Гамлет О, яна сваё слова стрымае. К а р о л ь
    Табе вядомы змест? Ці няма тут якой-небудзь абразы?
    Гамлет
    Ды не, яны толькі жартуюць, атручваюць жартам, якая ж тут можа быць абраза.
    К а р о л ь
    А як называецца п’еса?
    Г а м л е т
    «Пастка». Але ў якім сэнсе? У пераносным. У гэтай п’есе паказваецца забойства, якое адбылося ў Вене. Імя герцага — Ганзага, а яго жонкі — Баптыста, вы зараз убачыце, ну і подлая гісторыя! Але ўсё роўна вашай вялікасці і нас, людзей з чыстаю душой, гэта не датычыцца. Няхай выкручваецца кляча, наш карак не намулены.
    Уваходзіць Луцыян.
    А вось гэта Луцыян, пляменнік караля.
    А ф е л і я
    Вы добра замяняеце хор, мой прынц.
    Г а м л е т
    Калі вы будзеце абдымацца з вашым каханкам, вазьміце мяне за тлумача.
    А ф е л і я
    Прынц, вы як тая калючка.
    Г а м л е т
    Мая калючка не скора тупіцца, прыйшлося б пастагнаць.
    Афелія I лепш, і горш.
    Г а м л е т
    Якраз так, як вы сабе мужоў выбіраеце. Пачынай, забойца! Досыць табе корчыць страхоцце. Пачынай: «Да помсты заклікаюць груганы».
    Л у ц ы я н
    Змрок душ, спрыт рук і шклянка,— ўсё ў парадку; Спрыяе час, прыступім да пачатку.
    Забойчы сок, з начнога зелля ўзяты,
    Гекатай тройчы тручаны і кляты, Прыроды моц і сілу чар яві, Кроў замарозь і цела знежыві!
    (Лье атруту ў вуха соннаму каралю.)
    Г а м л е т
    Ён атручвае яго ў садзе, каб заўладаць яго дзяржавай. Яго прозвішча — Ганзага. Ёсць такая навела, вельмі складана напісаная па-італьянску. Вы зараз убачыце, як забойца пойдзе дабівацца кахання да жонкі Ганзага, і, мушу вам сказаць, ён свайго даб’ецца.
    А ф е л і я
    Кароль устае.
    Гамлет
    Што, спалохаўся халастога стрэлу?
    Каралева
    Што з табою, мой друг?
    П а л о н і й
    Спыніце спектакль!
    К а р о л ь
    Пасвяціце мне,— прэч!
    П а л о н і й
    Святла, святла, святла!
    Выходзяць усе, за выключэннем Гамлета і Гарацыо.
    Г а м л е т
    Хай ранены алень сумуе, Лань ведае, дзе дзецца; Адзін заснуў, другі вартуе — Так на зямлі вядзецца.
    Вось гэта, ды яшчэ куст пер’я на галаву (на крайні выпадак, калі б мне вельмі не пашанцавала), ды дзве праванскія ружы на разразныя чаравікі, то я мог бы падацца ў акцёры і стаць пайшчыкам трупы. Як ты думаеш, Гарацыо?
    Г а р а ц ы о
    На палавінным акладзе.
    Га млет
    He, на поўным.
    О мой Дамон, паганы час,
    Ты ведаеш усё:
    Раней быў Зеўс царом у нас,
    Цяпер царом... павук.
    Гарацыо
    Вы б маглі сказаць і ў рыфму.
    Г а м л е т
    Гарацыо, дружа мой, кладу ў заклад тысячу чырвонцаў, здань казала праўду. Ты заўважыў?
    Г а р а ц ы о
    Заўважыў, прынц.
    Г а м л е т
    Калі гаварылася аб атручванні.
    Г а р а ц ы о
    Я не спускаў з яго вачэй.
    Г а м л е т
    А-а! — Гэй, музыку! Нясіце флейты!
    Кароль не прызнае забаў,—
    Відаць, ён іх не ўпадабаў.
    Уваходзяць Разенкранц і Гільдэнстэрн.
    Музыку!
    Гільдэнстэрн
    Мой добры прынц, дазвольце мне сказаць вам кароткае слова.
    Г а м л е т
    Хоць сабе і доўгае, пане мой.
    Гільдэнстэрн	Кароль...
    Г а м л е т
    Ну, што з ім?
    Гільдэнстэрн
    Пайшоў у свае пакоі. Яму вельмі нездаровіцца.
    Г а м л е т
    Ад віна?
    Гільдэнстэрн
    He, мой прынц, ад жоўці.
    Г а м л е т
    Лепей бы вы далажылі аб гэтым доктару, пане мой, каб ён яго прачысціў, бо калі я пачну яго чысціць, дык жоўць яго можа разліцца яшчэ болып.
    Гільдэнстэрн
    Мой добры прынц, калі ласка, абмяжуйце вашу гутарку і не адскаквайце так дзіка ад маёй справы. Га млет
    Я паслухмяны, гаварыце.
    Гільдэнстэрн
    Каралева, маці ваша, у вялікім засмучэнні cap­ita, паслала мяне да вас.
    Гамлет
    Рад вас бачыць.
    Гільдэнстэрн
    He, прынц, гэта далікатнасць не адпавядае абставінам. Калі вы пажадаеце даць мне разумны адказ, то я выканаю даручэнне маці вашай, а калі не, то, перапрашаю, дазвольце пакінуць вас, бо мая місія скончана.
    Г а м л е т
    Я не магу.
    Гільдэнстэрн
    Што, мой прынц?
    Гамлет
    Даць вам разумны адказ; мой розум хворы. Адказ, які я магу вам даць, да вашых паслуг ці, лепш, да паслуг маёй маці. А таму без агаворак і канкрэтна. Маці, кажаце вы...
    Разенкранц
    Гаворыць наступнае: вашы паводзіны бязмежна здзівілі і глыбока ўразілі яе.
    Г а м л е т
    О бязмежна дзіўны сын, які так уразіў маці. Але ці не хаваецца за гэтым матчыным уражаннем яшчэ што-небудзь? Гаварыце.
    Разенкранц
    Яна хоча пагутарыць з вамі ў сваім пакоі перад тым, як вы ляжаце спаць.
    Г а м л е т
    Мы згодны, будзь яна хоць дзесяць разоў нашай маткай. Болып вам нічога не патрэбна?
    Разенкранц
    Калісьці вы мяне любілі, прынц.
    Г а м л е т
    I цяпер яшчэ, клянуся гэтай парай хапуг і драпежнікаў.
    Разенкранц
    Мой добры прынц, чым вы так расхваляваны? Вы самі чапляеце ланцугі на сваю незалежнасць, тоячы гора сваё ад друга.
    Гамлет	,, „	.
    Мон дарагі, мне не даюць ходу. Разенкранц
    Як гэта можа быць, калі сам кароль прызначыў вас наследнікам дацкай кароны?
    Г а м л е т
    Так-то так, але «пакуль сонца ўзыдзе...». Старая прыказка.
    Уваходзяць флейтысты.
    А, флейты! Дайце мне адну. (Бярэ флейту. Гільдэнстэрну.) Хадзі сюды, скажу табе нешта на вушка. (Адводзіць Гільдэнстэрна ўбок.) Чаго ты круцішся каля мяне, як ганчак? Чаго ты ўсё вынюхваеш? Ты што, у сеці хочаш мяне заманіць?
    Гільдэнстэрн
    О прынц, калі я перастараўся, то гэта значыць, што я вас вельмі люблю.
    Га м л ет
    Я нешта не разумею. Пайграй на флейце. Гільдэнстэрн
    Я не магу, прынц.
    Г а м л е т
    Калі ласка.
    Гільдэнстэрн
    Паверце мне, я не магу.
    Г а м л е т
    Прашу цябе.
    Гільдэнстэрн
    Я не ведаю, як за яе брацца, прынц.
    Г а м л е т
    Гэта так жа лёгка, як хлусіць. Пакладзі пальцы на лады, дзьмі ў дзірачку, і гэты інструмент загаворыць прыгожаю музыкай. Глядзі сюды: вось адзін лад, вось другі.
    Гільдэнстэрн
    Мой прынц, але ж я не маю таленту, я не ведаю законаў гармоніі.
    Г а м л е т
    Бачыш, якую дрэнь ты з мяне робіш! Ты хочаш іграць на мне; ты думаеш, што ты ведаеш мяне; ты, хочаш улезці ў маю душу, вырваць маю тайну і перабіраць лады майго сэрца ад самай нізкай да самай высокай ноты. Вось у гэтым маленькім інструменце многа гармоніі, цудоўны голас, аднак ты не можаш прымусіць яго загаварыць. Чорт вазьмі, думаеш ты, што на мне лягчэй іграць, чым на флейце? Назаві мяне якім хочаш інструментам, ты можаш расстроіць мяне, але не іграць на мне.
    Уваходзіць П а л о н і й.
    Добры вечар, пане.
    П а л о н і й
    Мой прынц, каралева жадае мець з вамі гутарку, і каб зараз жа.
    Г а м л е т
    Паглядзіце вунь на тую хмарку, яна вельмі падобна на вярблюда, што, мо няпраўда? Як вы мяокуеце, пане?
    П а л о н і й
    Як перад святою імшою,— жывы вярблюд: ваша праўда, ваша праўда.
    Гамлет
    Мне здаецца, яна падобна на куніцу.
    П а л о н і й
    Спінка як у куніцы.
    Гамлет	Альбо як у кіта.
    Палоній	Зусім як у кіта.
    Г а м л е т
    Скажыце маці, што я зараз прыйду.— Яны строяць з мяне дурня, я не вытрываю.— Я зараз прыйду.