Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі  Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі

Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
98.06 МБ
Карысці ў ім ніякай, толькі назва, Я б за яго не даў і трох чырвонцаў, Каб, скажам, у арэнду, дый прадаўшы, Паляк з Нарвежцам больш не атрымалі б. Г а м л е т
Тады вы пройдзеце туды свабодна,— Паляк вас пусціць.
К а п і т а н
He, там гарнізон. Гамлет
Дзве тысячы людзей і дваццаць тысяч Чырвонцаў, а не могуць развязаць Нікчэмнай спрэчкі. Вось яна — пухліна Багацця і спакою, скрыты рак, Які падточвае век чалавечы.— Бывайце, капітан, я вам удзячны.
Ка пітан
Шчасліва заставацца.
К а п і т а н выходзіць.
Разенкранц
Пойдзем, прынц.
Г а м л е т
Ідзіце, я вас зараз даганю.
Разенкранц, Гільдэнстэрн ды іншыя выходзяць.
Усё абвінавачвае мяне, Куды ні глянь, усё да помсты кліча; Змаганне скрозь. А я? Што чалавек, Калі яго адзіная патрэба —
Яда і сон?.. Бяздушны звер, і толькі. Той, хто стварыў нас з думкаю шырокай, Той, хто нам даў богападобны розум, He можа дапусціць, каб мы згнаілі Ўсё гэта без ужытку. Што са мною?
Ці я ўжо атупеў і памяць страціў, Сам зверам стаў, ці ў паўзучы сум Ад крайняга жадання быць дакладным? He ведаю; але ў развагах гэтых На долю мудрасці — тры долі страху. Навошта жыць і паўтараць: зрабі, Калі ў цябе ёсць сіла, воля, сродкі — Зрабі без слоў. Уся зямля ўшчувае.
Вось тут пратупала навала войск, I з ёю разам лёгкі, зграбны прынц, Якога дух, узняты прагай славы, Глядзіць бяспечна будучыні ў твар I выстаўляе кволае, жывое На смерць, на рызыку, на авантуры За жменьку праху. Сапраўды вялікі Ідзе заўсёды да вялікай мэты, Але вялік і той, хто будзе біцца Насмерць за дробязь, калі гонар кліча. А я стаю. Забіты бацька мой, Зняслаўленая маці, абурэнне Крыві і розуму мяне штурхаюць, А я стаю і сплю. О ганьба! Бачу На полі смерці дваццаць тысяч душ, Якія праз капрыз, за водбліск славы Кладуцца у магілы, як у ложак; Змагаюцца за месца, на якім Няма дзе разгарнуцца, нельга нават Ахвяры пахаваць як след. Цяпер Альбо нальецца кроўю мой намер, Альбо я пракляну сябе.
(Выходзіць.)
Сцэна пятая
Эльсінор. Пакой у замку Уваходзяць каралева.
Г а р ы ц ы о і п р ы д в о р н ы.
К a р а л е в a
...He буду з ёю гаварыць.
Нрыдворны
Калі ж бо просіцца. Яна такая Бездапаможная, зусім вар’ятка. Каралева
А што ёй трэба?
П р ы д в о р н ы
Бацьку ўспамінае;
Гаворыць, што на свеце многа фальшу, Ўздыхае часта, б’е сябе у грудзі, I абы чуць, распальваецца гневам;
Яе гаворка — цёмныя намёкі, Набор няскладных крыкаў, тым не менш Народ сабраўся, слухае, тлумачыць Знаходзячы ў вар’яцкай блытаніне Сугучнае сваім уласным думкам;
Яе ж кіўкі. падморгванні і жэсты Падвойваюць цікавасць, можна думаць, Хоць гэта і няпэўна і няясна, Але тут крыецца жахлівы сэнс.
Г а р ы ц ы о
Пагаварыць патрэбна, бо яна Пасеяць можа безліч крыватолкаў Сярод ліхіх людзей.
Каралева
Няхай увойдзе.
Прыдворны выходзіць.
(Убок.)
Грэх цісне мне душу, ір-ве на часці: Здаецца. набліжаецца няшчасце.
Хацела б утаіць віну маю, Але сама міжвольна выдаю.
Вяртаецца прыдворны з Афеліяй.
А ф е Л 1 Я
Ці тут прыгожая царыца Даніі? Каралева
Чаго табе. Афелія?
А ф е л і я
(спявае)
Як пазнаць, хто мілы ваш?
Мой мілы — пілігрым:
Капялюш і доўгі кій, Сандалі на ім.
Каралева
Што ты спяваеш, мілае дзіця?
А ф е л і я
Маўчыце, не перабівайце.
(Спявае.)
Панна, панна, ён памёр,
У магілу лёг:
На магіле той трава,
Камень каля ног...
Ага!
Каралева
Афелія!
Афел ія
Маўчыце, не перабівайце
(Спявае.)
Саван бел, як белы снег...
Уваходзіць каголь
Каралева
Мой друг, ты бачыш?
А ф е л і я
(спявае)
У вянку ляжыць.
Толькі панны не было
Плакаць і тужыць.
К а р о л ь
Як маешся, дзіця маё?
Афелія
Добра, дзякуй богу. Людзі кажуць, што сава была дачкой пекара. Божа мой, божа, мы ведаем, хто мы, але не ведаем, што з намі будзе. Хлеб-соль вам!
К а р о л ь
(убок)
Намёк на бацьку.
А ф е л і я
Калі ласка, не будзем пра гэта гаварыць, але, калі ў вас запытаюцца, што гэта значыць, адказвайце так:
(Спявае.)
Вось Валянцінаў дзень настаў,
Дзень добры! — я твая,
I Валянцінай пад акном
Цябе чакаю я.
Ён запрасіў яе ў пакой, Дзяўчыне вельмі рад. Яна ўвайшла, але пайшла Нячэснаю назад.
Каралева .
О мілая Афелія!
А ф е л і я
Ага, бачыце! He трэба ніякіх прысяг, я зараз скончу.
(Спявае.)
О, гора мне, о, ліха мне,
I што ж ён нарабіў!
Што ні хлапец — адзін канец: Дзяўчыну загубіў.
Ты ж мне казаў, ты ж прысягаў: Вяселле будзе ў нас.
Ён адказвае: «Клянуся сонцам, я б узяў цябе за муж, каб ты не валялася са мною ў пасцелі».— Ага!
К а р о л ь
Даўно яна такая?
А ф е л і я
Спадзяюся, што гэта к лепшаму. Трэба цярпець. Але я не магу не плакаць, калі ўспомню, што яго палажылі ў халодную зямлю. Мой брат павінен гэта ведаць, дзякуй вам, што вы мне нараілі.— Падайце мой фаэтон!—Дабранач, мілыя людзі. Дабранач. Дабранач.
Выходзіць.
К а р о л ь Будзь ласкаў, выйдзі і прыглядзі за ёю.
Гарацыо выходзіць.
Вось умярцвенне розуму ад гора;
Крыніца — гібель бацькі. Ах, Гертруда, Гертруда, ліха не ідзе ўраздроб, А батальёнамі. Памёр Палоній;
Галоўны звадыяш і пачынальнік, Наш любы пасынак пакінуў нас; Народ узбаламучан, наракае I строіць нездаровыя здагадкі Наконт забойства. Дрэнна мы зрабілі, Што шыта-крыта справілі хаўтуры. Афелія-сіротка звар’яцела, Згубіла светач мыслі, без якога Мы толькі лялькі ці звяры. Нарэшце, I гэта рэшта вартая ўсяго, Лаэрт таемна з Францыі вярнуўся, Узрушаны блукае чорнай хмарай, Збірае чуткі пра забойства бацькі Пад пошасныя брэхі шаптуноў; Паколькі ж матар’ялу малавата, To падазронасць кінецца на нас, I ганьбаваць пачнуць персону нашу
3 канца ў канец. О любая Гертруда, Ўсё гэта, як шрапнель, па ўсёй краіне Рыхтуе смерць маю.
Шум за снэнай
Каралева
О божа. піто там9
Уваходзіць другі прыдворны
К а р о л ь
Дзе мае швейцарцы?
Нікога не ўпускаць. Што там такое?
Прыдворны
Ратуйцеся, ўладар!
Сам акіян, заліўшы берагі,
He пажырае так імпэтна дол,
Як малады Лаэрт з мяцежнай зграяй Змятае вапту! Чэрнь ідзе за ім.
I. нібы толькі што пачаўся свет, Стантаны звычаі, забыта даўнасць Апора і сцвярджэнне слоў і дзей, Яны крычаць: «Лаэрта абіраем, . Лаэрт — кароль!» Ляцяць угору шапкі, Лес рук і пошчак аж да неба ўзвіўся: «Лаэрт кароль’ Лаэрта каралём!» Каралева
Бач, як заяхкалі, на след узбегшы;
А не даждалі, дацкія сабакі!
К а р о л ь
Ўзламаны дзверы.
Уваходзіць Лаэрг, узброены, за ім д а т ч а не.
Л аэрт
Дзе той кароль? Чакайце, не ўваходзьце. Д а т ч а н е
Пусціце нас.
Л а э р т
Кажу вам, прэч. Я сам.
Д а т ч а н е
Мы начакаем.
Выходзяць за дзверы
Л а э р т
Дзякуй. Стаць на варце. Ты, пакасны кароль, аддай мне бацьку.
Каралева
Спакойна, друг.
Л а э р т
Калі ва мне ёсць кропля Крыві спакойнай,— я не бапькаў сын: Няхай тады мой бацька рогі носіць, А маці на чале бязгрэшным Кляймо блудніцы.
К а р о л ь
Што з табой. Лаэрт? Чаго ты ўзбуніаваўся, як гігант? Няхай ідзе; Гертруда, не пужайся, Асоба караля недатыкальна, Над ёю бог і здрада не памкнецца Падняць руку сляпую.— Што з табою? Чым ты распален? — He трымай яго, Гертруда. — Што нам скажаш?
Л а эрт
Дзе мой бацька? К а р о л ь
Памёр.
Каралева
Але кароль тут ні пры чым.
Кароль
Няхай пра ўсё пытае.
Л аэрт
Як памёр?
Чмуціць я не дазволю, ў зман не дамся. Васальства к чорту! Абавязкі к чорту! У пекла к чорту веру і сумленне!
Я не баюся кары. Заяўляю:
Мне напляваць на той свет і на гэты, Што мае быць, то будзе. Я адпомшчу За бацьку поўнасцю.
Кароль
Ніхто не кажа, Хто можа затрымаць цябе?
Л а э р т
Ніхто. Я сам. Мая дыктуе воля. А што да сродкаў — я іх скарыстаю, 3 малым даб’юся многага.
К а р о л ь
Лаэрт, Калі жадаеш ты праўдзівых вестак
Аб смерці дарагога твайго бацькі, Няўжо ты будзеш помсціць без разбору, Зграбаць у кучу ворагаў і блізкіх, Абы-каго?
Л а э р т
He, ворагаў адных.
К а р о л ь
А ты іх хочаш ведаць?
Л а э р т
Сяброў яго і прыяцеляў нашых Я абдыму магутнымі рукамі I, як самаахвярны пелікан, Аддам ім кроў сваю.
К а р о л ь
О, ты гаворыш Як добры сын, як дваранін сапраўдны. Што я не вінаваты ў гэтай смерці I ў смутку сам душой за ўсё хварэю,— Павінна ў мыслі увайсці твае, Як сонца ў вочы.
Д а т ч а н е
(за сцэнай)
Хай ідзе, пусціце.
Л аэрт
ІПто там за шум?
Уваходзіць Афелія.
Агонь, спалі мяне! О слёзы, перасоленыя горам, Заліце вочы мне, каб я не бачыў! Клянуся небам, за тваё вар’яцтва Я так сышчу, што дрогнуць шалі праўды I стрэлка перацягне у мой бок.
О ружа майская, мая дзяўчына, Дзіця, сястра, Афелія мая!
О неба, ці ж дзявочы светлы розум Згасае так жа, як згасае старасць? Якою шчырай можа быць прыхільнасць! Свой самы лепшы, самы дзіўны дар Яна навекі аддала таму, Каго любіла.
А ф е л і я
(спявае)
У труне ляжыць ён непакрыты,— Цім, цім, ці-ра-рым, весялей!
Слёзы горкія над ім праліты...
Бывай, мой голуб.
Л а э р т
Каб мела розум ты і гаварыла:
Адпомсці, брат,— лягчэй бы мне было.
А ф е л і я
Вам трэба спяваць: «Цім, цім, ці-ра-рым, весялей». Каб сюды калаўрот, вось бы круціўся! Злодзей цівун украў дачку ў свайго гаспадара.
Л аэрт
Нікчэмнасць, але як хвалюе.
А ф е л і я
Вось размарын — гэта для ўспамінаў; калі ласка, мой любы, успамінай. А вось браткі — гэта для дум.
Л а э р т
Навука ў вар’яцтве: думы і ўспаміны разам.
А ф е л і я
Вось гэта кроп для вас і казялец. А вось тут рута для вас і трошкі для мяне; яе можна назваць травою прабачэння ў нядзельку, але вы павінны насіць вашу руту іначай. Вось стакротачкі. Я б вам дала і фіялак, ды яны ўсе павялі, калі памёр мой тата; кажуць, ён хораша паміраў.
(Спявае.)
Прыгожы мой Робін,
Радасць мая!..
Л а э р т
Журбу і мысль, пакуты, нават пекла
Яна ператварае ў хараство.
А фелія
(спявае)
Няўжо ён не вернецца зноў?
Няўжо ён не вернецца зноў?
Ён мёртвы, ў труне,
He вернецца, не,
Ніколі не вернецца ён.
Яго барада, як снег;
Яго валасы, як лён.
Ён пайшоў на той свет,
Але плакаць не след,—
Ратуй яго, божа, ратуй...
I ўсе хрысціянскія душачкі.— Да пабачэння!
Выходзіць.
Л аэрт
Вы чуеце? О неба!
К а р о л ь
Лаэрт, я маю права і хачу Дагаварыцца з крыўдаю тваёю. Хадзем, збяры сяброў сваіх мудрэйшых, Хай выслухаюць і рассудзяць нас. Калі яны нас проста альбо ўскосна Прызнаюць вінаватым, мы гатовы Аддаць карону, і дзяржаву нашу, I нашае жыццё, і ўсё, што наша, Табе ў задавальненне. Калі ж не, Згадзіся пацярпець, і мы з табою, Злучыўшы гнеў і душы ў адно, Адпомсцім ворагу.