Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі
Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
Другі блазен
He, ты паслухай лепш, далакоп.
П е р ш ы блазен
Адчапіся. Вось тут, напрыклад, вада; добра; a вось тут, напрыклад, чалавек. Калі чалавек ідзе да вады і топіцца, выходзіць, хоча ён таго ці не хоча, але ён ідзе; заўваж гэта; калі ж вада сама ідзе да яго, то не ён топіцца, а яго топяць. Значыцца, той, хто не вінаваты ў сваёй смерці, не ўкарочвае свайго веку.
Другі блазен Такі закон?
Першы блазен
A то як жа; крымінальны закон.
Другі блазен
А хочаш, каб я сказаў табе праўду? He будзь яна дваранкай, яе б не хавалі па-хрысціянску.
Першы блазен
Зразумела; крыўдзяць нас,— бо каторы вялікі пан, то яму на гэтым свеце і тапіцца і вешацца можна з выгодамі, не то што нашаму брату-хрысціяніну. Капанём, рыдлёвачка! Самыя даўнія дваране — садоўнікі, грабары і магільшчыкі; у іх Адамава прафесія.
Другі блазен
Хіба Адам быў дваранін?
Першы блазен
A то як жа; ён першы набыў сабе ўзбраенне.
Другі блазен
Няпраўда; у яго зброі не было.
Першы блазен
Ты што, у бога не верыш, ці што? Як ты разумееш свяшчэннае пісанне? У пісанні сказана: Адам капаў. He голымі ж рукамі ён капаў? Ясна, што ён быў узброены — рыдлёўкай. Я задам табе другое пытанне, калі ты мне не адкажаш, то прызнайся, што ты...
Другі блазен
Задавай.
Першы блазен
Хто будуе мацней за муляра, карабельніка і цесляра?
Другі блазен
Шыбенічны майстар; яго будынак перажывае тьісячу кватарантаў.
Першы блазен
Нядрэнна; шыбеніца — добра. Але каму добра?
Таму, хто дрэнна робіць. А ты робіш дрэнна, сказаўшы, што шыбеніца пабудавана мацней, чым царква; значыцца, шыбеніца табе ў самы раз. Пачынай спачатку, ну.
Другі блазен
Хто будуе мацней за муляра, карабельніка і цесляра?
Першы блазен
Так, адказвай і будзеш вольны.
Другі блазен
Дальбог, не ведаю.
Першы блазен
Ну?
Другі блазен
От, чорт, забыўся.
Уваходзяць Гамлет і Гарацыо, паводдаль.
Першы блазен
He ламай дурное галавы. Колькі ты асла ні бі, усё роўна кроку не набавіць. А калі хто ў другі раз будзе ў цябе пытацца, адказвай — магільшчык; яго хаты стаяць да страшнага суда. Вось што, схадзі лепш да Ёгена, прынясі мне кварту гарэлкі.
Другі блазен выходзіць.
Першы блазен
(капае і пяе)
Любіўся я, кахаўся я,
Калі быў малады,
Быў дужы я, ух, сіла мая!
He ведаў я бяды.
Г а м л е т
Няўжо гэты чалавек не адчувае, што ён робіць? Капае магілу і пяе.
Г а р а ц ы о Прывычка, прынц.
Г а м л е т
Заўсёды так. Чым менш рука працуе, тым больш у яе чуласці.
Першы блазен
(спявае)
Але старасць-зладзейка прыйшла
I вытрасла сілу з мяне;
I шчасце мінула, як сон,
I я апынуўся ў труне. -
(Выкідвае чэрап.)
Гамлет
Калісьці ў гэтым чэрапе быў язык, і ён мог спяваць; а гэты мужык шпурнуў яго вобземлю, нібы сківіцу Каіна, першага забойцы. Быць можа, гэта галава належала якому-небудзь палітыку, які збіраўся перахітрыць самога госпада бога, а цяпер яе перахітрыў гэты асёл. Як ты думаеш?
Г а р а ц ы о
Магчыма, прынц.
Г а м л е т
Альбо прыдворнаму, які любіў паўтараць: «Добрага рання, найяснейшы прынц! Як вы маецеся, даражэнькі прынц?..» Гэта мог быць пан такі-та, які хваліў каня пана такога-та, каб мець гэтага Kana на сваёй стайні? Што, мо няпраўда?
Г а р а ц ы о
Праўда, прынц.
Г а м л е т
Я ж кажу; а цяпер гэта — пані Гніль, абадраная, абшарпаная, і гэты далакоп стукае яе рыдлёўкаю па пустым чэрапе. Надзвычайна цікавы пераварот, каб толькі можна было падгледзець, як гэта робіцца. Няўжо гэтыя косці ствараліся толькі на тое, каб імі гуляць у бабкі? Mae ўласныя баляць, калі падумаю аб гэтым.
Першы блазен
(спявае)
Матыка, і рыдлёвачка,
I покрывачка ёсць:
Ах, выкапана ямачка,—
Лажыся, мілы госць!
(Выкідае другі чэрап.)
Г а м л е т
Вось яшчэ адзін. Чаму яму не быць чэрапам якога-небудзь законніка? Дзе цяпер яго «можна так» і «можна гэтак», яго каверзы, яго прычапкі, яго ашуканства? Чаму ён дазваляе гэтаму грубіяну таўчы яго брудным жалезняком па патыліцы і не прыцягвае «вышэйпамянёнага» да судовай адказнасці за абразу дзеяннем? Гм! А можа, гэта быў які-небудзь прайдзісвет, што скупляў маёнткі, і былі ў яго закладныя, і канчатковыя, і падвойныя пасведчанні, і штрафы, і спагнанні. I вось, у канчатку ўсіх канчаткаў і ў спагнанне
ўсіх спагнанняў, яго ўласніцкая галава напоўнена брудам. Няўжо ўсе яго пасведчанні, асабліва падвойныя, не маглі даць яму больш зямлі, чым столькі. колькі можна прыкрыць параю зямельных актаў? Наўрад ці ўлезлі б усе яго паперы ў тую скрынку, у якую ён сам улез. Мала ж тады чалавеку зямлі дастаепца.
Г а р а ц ы о
Мала, прынц.
Г а м л е т
Пергамент робіцца з авечае скуры?
Г a р а ц ы о
3 авечае і з цялячае, прынц.
Гамлет
Авечкі і цяляты тыя, што спадзяюцца на пергамент. Пагутару з гэтым мужыком.— Чыя гэта магіла, чалавеча?
Першы блазен
Мая, пане.
( Спявае.)
Ах, выкапана ямачка,— Лажыся, мілы госць!
Гамлет
Відаць, твая, раз ты ў ёй ляжыш.
Першы блазен
Вас сюды не палажылі, дык яна і не ваша; а я хоць і не ляжу ў ёй, але яна мая.
Г а м л е т
Тады ты строіш дурня, кажучы, што яна твая. Гэта для мёртвых, а не для жывых. Ты проста строіш дурня.
Першы блазен
Выбачайце, мой дурань не просты, а падкідны; дазвольце перакінуць яго вам назад.
Г а м л е т
Каму ты капаеш гэта?
Першы блазен
Нікому.
Г а м л е т
Жанчыне?
Першы блазен
I не жанчыне.
Г а м л е т
Хто будзе тут пахаваны?
Першы блазен
Тая, што была калісьці жанчынай; цяпер яна памерла, царства ёй нябеснае.
Г а м л е т
Як правільна ён адказвае! Трэба гаварыць асцярожна, каб не збіў. Клянуся небам, Гарацыо, век цяпер такі востры, што селянін, дагнаўшы прыдворнага, наступае яму не толькі на мазоль, але і на язык.— Даўно ты працуеш магільшчыкам?
Першы блазен
3 усіх дзён у годзе я пачаў якраз у той дзень, калі нябожчык кароль наш Гамлет адолеў Фарцінбраса.
Г а м л е т
А даўно гэта было?
Першы блазен
Хіба не ведаеце? Кожны дурань гэта ведае. Гэта было ў той дзень, калі нарадзіўся малады Гамлет; той самы, што звар’яцеў і пасланы ў Англію. Гамлет
Ну, што ты скажаш! Чаго ж яго паслалі туды? Першыблазен
Як чаго? Ён жа вар’ят. Там ён павінен паразумнець; а калі не, то ў Англіі гэта не бяда.
Гамлет
Чаму?
Першы блазен
Там гэтага не заўважаць; там усе такія ж вар’яты. Гамлет
Як жа ён звар’яцеў?
Першы блазен
Кажуць, вельмі дзіўна.
Га млет
Як жа дзіўна?
Першы блазен
Ды так, што розум страціў.
Гамлет
На якой глебе?
Першы блазен
На дацкай, пане; вось ужо трыццаць год, як я тут сторажам на цвінтары.
Г а м л е т
Ці доўга можа праляжаць чалавек у зямлі, не згніўшы?
Першы блазен
Гледзячы які: той, што не згніў пры жыцці (цяпер гэта рэдка бывае — не паспееш пахаваць, як ужо гной свішча),— той пратрымаецца так гадоў восем альбо дзевяць; гарбар — дзесяць гадоў. Г а м л е т
А чаму ён даўжэй?
Першы блазен
Бо яго праца такая; цэлы век скуру скрабе, чысціць, квасіць, сушыць, дык і сам робіцца як падэшва; яго труп вады не прапускае, а каторы труп прапускае ваду, той хутка разлагаецца. Вось яшчэ чэрап. Гэты чэрап праляжаў у зямлі дваццаць тры гады.
Г а м л е т
Чый гэта?
Першы блазен
Вар’ята аднаго шалёнага; як вы думаеце, чый?
Г а м л е т
He ведаю.
Першы блазен
Каб яа яго чорная немач, на паскудніка гэтага кручанага! Ён мне некалі выліў на галаву бутэлькі рэйнвейну. Гэта чэрап Йорыка, каралеўскага блазна.
Гамлет
Гэты?
Першы блазен
Гэты самы.
Г а м л е т
Пакажы мне. (Бярэ чэрап.) Бедны Йорык! Я ведаў яго, Гарацыо; гэта быў чалавек вельмі вясёлы, з невычэрпнай фантазіяй, тысячу разоў ён насіў мяне на сабе; а цяпер — як агідна мне глядзець на гэта! Мяне нудзіць, мне робіцца млосна. Тут былі вусны, якія я цалаваў так часта. Дзе цяпер твае тонкія кпіны? Твае скокі? Твае песні? Дзе выбухі іскрыстых жартаў, ад якіх рагатаў увесь стол? Няма ніводнага, каб паздзекавацца з тваіх уласных выскаленых зубоў. Адвісла сківіца. Зайдзі цяпер у спальню да якой-небудзь дамы і скажы ёй: няхай яна наложыць фарбы на цэлы палец, усё роўна нарэшце будзе такою ж; пасмяшы яе гэтым.— Ка лі ласка. Гарацыо, скажы мне...
Г a р а ц ы о
Што, мой прынц?
Г а м л е т
Як ты думаеш, Аляксандр у зямлі ляжаў такі самы? -
Г а р а ц ы о
Такі самы.
Г а м л е т
I гэтак жа пахнуў? Фэ!
Кідае чэрап.
Г a р а ц ы о
Гэтак жа, прынц.
Г а м л е т
Да якое нікчэмнасці мы можам апусціцца, Гарацыо! Чаму б уяўлрнню не прасачыць прах Аляксандра да таго моманту, калі ім замажуць дзірку ў бочцы?
Г а р а ц ы о
Разглядаць з’явы так, гэта азначала б разглядаць іх занадта падрабязна.
Г а м л е т
О, не; да гэтага можна дайсці зусім проста, кіруючыся прынцыпам праўдападобнасці. Напрыклад: Аляксандр памёр, Аляксандра пахавалі, Аляксачдр спарахнеў; прах — зямля, у зямлі здабываюць гліну. Чаму ж тады глінаю, у якую ператварыўся прах Аляксандра, нельга замазаць піўную бочку?
Магутны Цэзар згніў у гліне вязкай
I стаў звычайнаю для сцен замазкай;
Матэрыя, што пагражала свету, Бароніць нас ад холаду і ветру. Цішэй! Увага! Вунь ідзе кароль.
Уваходзяць свяшчэннікі ды іншыя, працэсіяй; нясуць цела Афеліі;
за імі — Л а э р т, кароль, каралева і некалькі прыдворных.
3 ім каралева, двор. Каго нясуць?
I так убога? Як відаць, хаваюць
Таго, хто сам сябе жыцця пазбавіў
Рукою роспачнаю. Нехта знатньі.
Адыдзем, паглядзім.
Адыходзіць з Г a р а ц ы о.
Л а э р т
Які яшчэ абрад?
Г а м л е т
Тут і Лаэрт, юнак высакародны; Глядзі, глядзі!
Л а э р т
Які яшчэ абрад? Свяшчэннік
Хаўтурны чын працягнуты і так, Наколькі можна; скон яе няпэўны: Каб не парушан быў царкоўны статут Загадам найвышэйшым, то яна Ляжала б у зямлі неасвячонай Да страшнага суда; замест малітвы Ёй кідалі б чарэп’е і каменне;
А мы далі ёй провады і звон, На ёй вянкі дзявочыя і кветкі. Л а э р т
Усё, нічога больш?
Свяшчэннік
Нічога больш.
Мы б апаганілі святую службу, Каб рэквіем над ёю праспявалі, Як над душой, што ў міры адышла. Л а э р т
Бярыце дамавіну, апускайце,— Няхай жа з хараства і чыстаты Фіялкі ўзыдуць! — Знай, бяздушны non. Мая сястра сярод анёлаў будзе, Калі ты ўзвыеш у смале.
Г а м л е т
Афелія!..
Каралева
(кідаючы кветкі)
Прыгожыя — прыгожай. Выбачай! Я думала назваць цябе нявесткай, Твой шлюбны ложак кветкамі убраць, А не труну тваю, маё дзіцятка.