• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі  Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

    Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі

    Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 443с.
    Мінск 1996
    98.06 МБ
    О з р ы к
    Загадаеце так і перадаць7
    Га м л ет
    У такім сэнсе, пане, з акрасамі v вашым гусце. О з р ы к
    Даручаю сябе міласці вашай высокасці.
    Г а м л е т
    Цалкам ваш, цалкам ваш.
    Озрык ВЫХОДЗІШ.
    Добра, што ён сам сябе даручае. друн б язык за яго не павярнуўся.
    Г а р а ц ы о
    Пабегла кнігаўка з яечкам на макаўцы
    Гамлет
    Ён. мабыць, і за матчыны грудзі не браўся без кампліментаў. Такія людзі, як ён (а іх ёсць многа — пестуноў нашай засмечанай эпохі), коўзаюцца па паверхні сучаснасці, засвойваючы толькі моду і знадворныя прыёмы абыходжання, нейкую пеністую сумесь, з якою яны плаваюць у лужыне нікчэмных і вымучаных думак. Дзьмухні на пра верку. і бурбалкі палопаюцца.
    Уваходзіць вяльможа.
    Вяльможа
    Прынц. яго вялікасць вітаў вас праз маладога Оз рыка. які далажыў, што вы чакаеце яго тут у зале. 1 выслаў ён дазнацца, ці воля ваша будзе зараз жа спаборнічаць з Лаэртам, ці вы жадаеце мець адтэрмінаванне?
    Г а м л е т
    Я нязменны ў сваіх рашэннях; яны супадаюць з воляю караля. Калі ён хоча, то я гатоў. Цяпер альбо пасля. мне ўсё роўна, абы я быў у настроі, як цяпер.
    •	Вяльможа
    Кароль. каралева і ўсе ідуць сюды.
    Г а м л е і
    У добры час.
    Вяльможа
    Каралева жадае, каб вы перад пачаткам паядынку як найлепш абышліся з Лаэртам.
    Г а м л е т
    Жаданне добрае.
    Вяльможа выходзіць.
    Г a р а ц ы о
    Вы прайграеце заклад, мой прынц.
    Гамлет
    He думаю; з таго часу, як ён паехаў у Францыю, я не пераставаў практыкавацца і налаўчыўся. Калі я буду мець ачкі наперад, я выйграю. Але, каб ты знаў, як мне сумна, як цяжка на сэрцы; але гэта ўсё роўна.
    Г а р а ц ы о
    He, дарагі мой прынц...
    Г а м л е т
    Я ведаю, што гэта глупства. У мяне нейкае як бы прадчуванне; жанчыне — той бы стала страшна.
    Г а р а ц ы о
    Калі ваш дух ухіляецца, не пачынайце. Я папя рэджу іх, я скажу, што вы не ў настроі.
    Г а м л е т
    He трэба. Што нам прадчуванні! I ў гібелі ве раб’я відна рука лёс'у. Адбудзецца цяпер, не ад будзецца пасля; не адбудзецца пасля, адбудзецца цяпер; не адбудзецца цяпер — усё роўна калі небудзь адбудзецца. Быць напагатове вось і ўсё. Раз ні адзін чалавек не ведае, з чым ён разлуча ецца, ці ж не ўсё роўна калі ён разлучыцца рана? Хай жа адбудзецца!
    Уваходзяць карол ь, ка ра л ева, Лаэрт і вяльможы, Озрык ды іншыя прыцворныя з рапірамі • рукавіцамі, стол, на м глацышы з віном
    К а р о л ь
    Прымі ац Hue руку Лаэрта, Гамлет.
    Кароль кладзе руку Л а э р т а ў руку Га м л е га
    Г а м п е т
    Прабач, Лаэрт, цябе пакрыўдзіў я;
    Ты мне прабач, як дваранін і рыцар.
    Вядома ўсім прысутным, ды і ты Напэўна чуў, як цяжка пакарала Мяне хвароба.
    Учынак мой, які абразіў груба Тваю прыроду, гонар і пачуцці, Я ў гэтым прызнаюся, быў вар’яцтвам. Каб Гамлет крыўдзіў друга? He, ніколі. Лаэрта Гамлет не хацеў пакрыўдзіць. Калі, разлучаны з сабою, Гамлет Лаэрта нечакана крыўдзіць,— гэта He Гамлет робіць; Гамлет адмаўляе. А хто? Яго вар’яцтва. Калі так, Сам Гамлет з ліку тых, хто быў пакрыўджан,Вар’яцтвам быў пакрыўджан бедны Гамлет.
    I тут, перад высокай грамадою, Адмовіўшы наўмыснае злачынства, Я гавару: прабач велікадушна За тое, што, стралу пусціўшы ў доме, Параніў брата.
    Л а э р т
    Злосці я не маю, Адбушавала помста ў душы. Я — чалавек. Але мой гонар вольны; He прымірыўся, пакуль хто старэйшы, Спрактыкаваны у пытаннях чэсці, Нас не рассудзіць і не скажа — мір, Каб я быў чысты. Да тае пары Любоў я вашу як любоў прымаю I не пакрыўджу вас.
    Г а м л е т
    Я цалкам згодзен 1 буду біцца ў братнім паядынку. Падайце нам рапіры.
    Л а э р т
    Мне адну.
    Г а м л е т
    Табе маё няўменне будзе грунтам. Як зорка на пустынным фоне ночы, Лаэртава майстэрства заблішчыць. Л а э р т -
    Насмешка, прынц9 Г амлет
    О не, рукой клянуся.
    Кароль
    Падай рапіры, Озрык. Любы Гамлет, Табе заклад вядомы?
    Га м л ет
    Так, вядомы;
    Ваш, уладар, на старане слабейшай. К а р о л ь
    Я не баюся, бачыў вас абодвух, Ён мо спрытнейшы, але ў нас ачкі. Л а эрт
    He, гэта цяжкая; другую дайце. Гамлет
    Мне да рукі; якраз. А даўжыня У іх адна?
    О з р ы к
    Аднолькавыя, прынц.
    Рыхтуюцца да паядынку.
    К а р о л ь
    Віно на стол пастаўце. Калі Гамлет Яго кране адзін раз і другі Альбо на трэцім разе адаб’ецца, Давайце гучны залп з усіх гармат; Кароль за Гамлета падыме кубак I кіне ў кубак неацэнны жэмчуг, Каштоўнейшы, чым той, які насілі Чатыры дацкіх каралі. Віна!
    I хай літаўры знак даюць фанфарам, Фанфары канваірам на байніцах
    I гром з зямлі уторыць грому з неба, Што п’е за Гамлета кароль. Пачніце. А вы уважна прымячайце, суддзі.
    Г а м л е т
    Пачнём.
    Л а э р т Пачнём, мой прынц.
    Б’юцца.
    Г а м л е т Раз.
    Л а э р т
    He.
    Г а м л е т
    На суд.
    О з р ы к
    Удар, удар выразны.
    Лаэрт	Добра,—зноў.
    Ка роль
    Чакайце. вып’ем. Гамлет, жэмчуг— твой. Здаровы будзь!
    Трубныя гукі і стрэлы з гармат за сцэнай.
    Нясіце кубак прынцу.
    Га м лет
    Пастаўце. Потым. Трэба перш закончыць. Пачнём.
    Б’юцца.
    Ізноў удар. Што, мо няпраўда?
    Л а э рт
    Так, так, крануты; прызнаю.
    К а роль
    Наш сын напэўна выйграе.
    Каралева	..
    Ен цяжкі
    I задыхаецца.— Хадзі сюды, Вось хустачка,— утрыся, Гамлет. П’е За поспех сына каралева.
    Г а м л е т
    Дзякуй.
    Кароль
    He пі, Гертруда!
    Каралева
    Выбачай, мой друг.
    Я вып’ю.
    К а р о л ь
    (убок)
    У келіху атрута. Позна, позна.
    Га м л ет
    Цяпер яшчэ не буду піць, пасля. Каралева
    Хадзі сюды, я абатру твой лоб.
    Л а э р т
    А зараз я крану яго.
    К а р о л ь
    Наўрад.
    Л аэрт	.
    (убок)
    Нядобра на душы, сумленне мучыць.
    Г а м л е т
    Давай у трэці раз, Лаэрт; без жартаў;
    Будзь ласкаў, выпадай з усёю сілай, He трэба шкадаваць мяне, не трэба.
    Л а э р т
    Вы так гаворыце? Пачнём.
    Б’юцца.
    О з р ы к
    Абодва ўнічыю.
    Л а э р т
    Гэй, сцеражыся!
    Лаэрт раніць Г а м л е т а; пасля, у разгары бою, яны мяняюцца рапірамі, і Г а м л е т раніць Л а э р т а.
    К а р о л ь
    Яны забыліся. Разняць.
    Г а м л е т	О не,
    Давай яшчэ.
    Каралева падае.
    О з р ы к
    Ой, гляньце,— каралева!
    Г а р а ц ы о
    Яны ў крыві. Што з вамі, любы прынц?
    О з р ы к
    Лаэрт, і вы, што гэта значыць?
    Лаэрт	Озрык,
    Улез кулік сам у сваё сіло.
    Я паміраю за маю нявернасць.
    Г а м л е т
    Што з каралевай?
    Кароль
    Яна самлела, гледзячы на кроў. Каралева
    He, не, пітво, пітво.— Сынок мой родны, Мяне атрутай напаілі... О!
    (Памірае.)
    Г а м л е т
    Злачынства! Гэй! Замкніце дзверы! Здрада! Шукайце, дзе яна!
    Л а э р т падае.
    Л а Э р Т
    Яна тут, Гамлет. Гамлет, ты забіты,
    Ніхто нічым не вылечыць цябе, 1 паўгадзіны ты не пражывеш; Мая рапіра ў тваёй руцэ, Атручаная, вострая; за грэх За свой я заплаціў; глядзі, Вось я ляжу і больш не ўстану; маці Твая не ўстане больш; я не магу...
    Кароль... кароль падстрбіў.
    Гамлет	А„
    A! I тут?
    Дык давяршай, атру.чанае джала! (Коле караля.) У с е
    Здрада! Здрада!
    К а р о л ь
    Я толькі ранены. Сябры, ратуйце!
    Г а м л е т
    Дык вось табе, Забойца, блудадзей, кароль пракляты! Пітво тваё! I жэмчуг твой! Напіся! Ідзі за маткай.
    К а р о л ь памірае.
    Л а э р т
    Кара па заслугах;
    Ён сам складаў атруту. Чэсны Гамлет, Даруй жа мне, як я табе дарую.
    Хай кроў мая і бацькава не пляміць Тваёй душы, як і маёй — твая.
    (Памірае.)
    Г а м л е т
    Няхай табе прабачыць неба. Следам Іду і я. Гарацыо, я гіну.— Бывай, няшчасная царыца! — Вы, Збялелыя і ўзрушаныя сведкі Падзей трагічных, о, каб меў я час (Бязлітасная смерць хапае хутка), Я расказаў бы вам. Але ўсё роўна,— Гарацыо, я гіну, ты жывеш.
    Дык раскажы ўсю праўду пра мяне Тым, хто не ведае.
    Гарацыо	Ніколі;
    Я рымлянін душой, а не датчанін; Яшчэ не ўсё дапіта.
    Г а м л е т
    Мужным будзь.
    Дай кубак мне; пусці; я так хачу. О друг, якая раненая слава, Калі ты змоўчыш, ляжа на мяне! Калі мяне любіў ты, ухіліся . Часова ад збавення, пагаруй На свеце жорсткім, каб вядомай стала Мая гісторыя.
    Далёкі марш і стрэлы за сцяной.
    Што там за стрэлы?
    О з р ы к
    Прынц Фарцінбрас нарвежскі з перамогай Вярнуўся з Полыпчы, аддае салют Англійскаму пасольству.	.
    Г а м л е т
    Гарацыо, я паміраю.
    Магутная атрута цісне дух.
    He прыйдзецца мне чуць навін англійскіх, Але кажу наперад,— каралём Абраны будзе Фарцінбрас. Яму — Перадсмяротны голас мой. Скажы Яму аб гэтым; выяві прычыны Усіх здарэнняў. Цішыня — канец.
    (Памірае.)
    Г а р а ц ы о
    Пагас вялікі сэрцам. Спі, мой прынц, Адпачывай сярод мелодый райскіх. Хто там ідзе пад барабан?
    Марш за сцэнай.
    УвахОдзяць Фарцінбрас і англійскія паслы з барабанным боем, са сцягамі і з дружынай.
    Фарцінбрас
    Дзе гэтае відовішча?
    Гарацыо	Чаго
    Шукаюць вочы вашы? Калі дзіва, Тугі і болю, стойце,— вы знайшлі. Фарцінбрас
    Якая жудасная бойня! Смерць, Што за банкет у сутарэнні вечным Спраўляеш, гордая, пасекшы столькі Князёў зямлі?
    Першы пасол
    О, страшная карціна! Спазнілася англійскае пасольства; Нас не пачуе той, каму прыйшлі мы
    Паведаміць, што выканан загад, Што Разенкранц і Гільдэнстэрн — забіты. Хто выкажа падзяку нам?
    Г а р а ц ы о
    He ён, Хоць бы і мог ён дзякаваць; ніколі Ён не загадваў пакараць іх смерцю. Але паколькі на крывавы суд Вам з Англіі, вам з Польшчы давялося Якраз паспець, хай на памост высокі Нябожчыкаў паложаць на віду;
    Я раскажу усім, хто хоча ведаць, Як гэта адбылося; гэта будзе Аповесць аб забойчых, зверскіх справах, Аб помстах, гвалтах, хітрасцях, аб тым, Як абваліўся гмах нялюдскай здрады На тых, хто збудаваў яго. Хай праўда Аб’явіцца.
    Фарцінбрас
    Паслухаем; сабраць На сход усіх магнатаў. Засмучоны, Я сустракаю свой шчаслівы лёс; Я маю права на дзяржаву гэту, Аб чым і абвяшчаю ўсенародна.
    Г а р а ц ы о
    Мне і аб гэтым прыйдзецца сказаць Таксама; ад імя таго, чый голас Прывабіць многіх. Злосць бушуе ў людзях; Прыступім зараз жа, каб не было Памылак, змоў і новае бяды.
    Фарцінбрас
    Хай Гамлета выносяць на памост,
    Як змагара, чатыры капітаны;
    Напэўна, калі б ён быў каралём, Ён даў бы прыклады вялікіх спраў; Хай музыка і воінскі абрад Яго суправаджаюць урачыста.
    Бярыце трупы, тут не месца ім, Лепш паміраць на полі баявым. Загадваю страляць.
    Жалобны марш.
    Выходзяць, выносячы нябожчыкаў, пасля чаго даецца залп з гармат.
    ЖАН БАТЫСТ МАЛЬЕР (1622—1673)
    ТАРЦЮФ, АЛЬБО АШУКАНЕЦ
    КАМЕДЫЯ Ў ПЯЦІ ДЗЕЯХ 		
    ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ
    П a ні Пернэль, А р г о н, Э л ь м і р а, Д а м і с, М а р ы я н а, В а л е р, К л ея н т, Та рцюф, Д а р ы н а, Пан Лаяль, А ф і ц э р Ф л і п от,