Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі
Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
Ды не! Карае слова бацькава сурова.
Дачка хоць за казла, каб толькі запаўзла. Вы плачаце? А я ад радасці б цвіла.
У ціхі гарадок паедзеце памалу, Дзе сваякоў, радні ў вас будзе да адвалу. Сямейнай згоды вам адкрыецца сакрэт, Знаёміць павядуць вас у вышэйшы свет, Вітацца будзеце з усмешкай саладзейшай 3 самою спраўніцай і паняю судзейшай, I пададуць складное крэсла вам тады, Яшчэ і ўсцешыць боль, шыкоўны сапраўды: I вас туды запросяць для прылікі
Аж дзве валынкі запішчаць — аркестр вялікі! Басцяка-фокуснік, на рынку балаган, Ну, а яшчэ, калі дазволіць муж, ваш пан... Марыяна
О не!.. Ратуй мяне ад гэткай долі горкай! Дарына
Хто? Я? Служанка?
М а р ы я н a
He ратуйся адгаворкай! Д а р ы н a
Як рыбцы, з сеткі вам выблытвавда самой.
М а р ы я н a
Галубка!
Д а р ы н a
He!
М а р ы я н a „
Але жыццё і гонар мой...
Д а р ы н a „
Вы з ім такім наасалодзіцеся ўволю.
М а р ы я н a
Табе адкрылася. Дазволь жа...
Д а р ы н a
He дазволю.
Вы абтарцюфіцеся з галавы да пят.
Марыяна
Ну што ж, калі прысуд твой, быццам люты кат, Рашуча мой адчай мне цвёрдай робіць волю, Каб не пакутавала больш душа ад болю.
(Хоча выйсці.)
Д а р ы н a
Чакайце! Вы куды? Ужо мой гнеў пагас.
Наперакор сабе я пашкадую вас.
М а р ы я н a
Калі ўжо нельга мне ніяк пазбыцца мукі, Дык ці не лепей на сябе накласці рукі.
Д а р ы н a
Адчай пакіньце, пашкадуйце маладосць.
I з безвыходнасці заўсёды выйсце ёсць, Як маеш галаву... Ды вось і ваш жаданы.
З’ЯВА IV
Тыя ж і В а л е р.
Ва л ер
Я навіну начуў... Хачу пачуць ад панны...
М а р ы я н a
Што?
В а л е р u
Што ўжо неўзабаве жонкаю сваёй
Вае назаве Тарцюф.
М а р ы я н a ~
Так хоча бацька мой.
Валер
Ах, вось як! Бацька ваш?
Марыяна
Сваё парушыў слова, Яму пярэчыць мне забараніў сурова.
В а л е р
Ён цвёрда парашыў?
М а р ы я н a
Яшчэ цвярдзей за дуб.
Даць згоду загадаў ён мне на гэты шлюб.
Валер * ~
Што парашылі вы? Дачкой быць паслухмянай?
М а р ы я н a
He ведаю.
В а л е р
Адказ прымаю я з пашанай.
Як вырашыць, не ведаеце вы?
М а р ы я н a
He.
В а л е р He?
М а р ы я н a
Я спадзяюся, вы дасцё параду мне.
В а л е р
Параду? Жонкай стаць згаджайцеся імгненна.
М а р ы я н a
Вы думаеце?
Ва лер
Так.
М а р ы я н a
Сур’ёзна?
Ва лер
< Несумненна.
Зайздроснай партыяй вам грэбаваць чаму? Марыяна
Ну што ж, параду вашу я, бадай, прыму.
Ва лер
Ды, бачу, прымеце, не даўшы волі жалю.
М а р ы я н a
3 той лёгкасцю, з якой вы мне яе давалі.
В а л е р
Хацеў я, панна, вам парадай дагадзіць. Марыяна
А я прыму яе, каб вас не засмуціць.
Д а р ы н a
(адыходзячы ў глыбіню сцэны).
Паглядзім, хто хутчэй вычварвацца прыстане? В а л е р
Я ашуканы! Вось яно, маё каханне!
Падступная!
М а р ы я н a
Такой зрабілася калі?
Каб я прымала шлюб, параду вы далі,
Каб не пярэчыла бацькоўскаму загаду.
Прычым падступнасць тут? Вам дзякуй за параду! В а л е р
Мне, панна, бачыцца, сцвярджаць дагодна вам, Вы невіноўныя, я вінаваты сам? .
Абэлку б толькі вам знайсці — і ўсё гатова, Каб як зручней было сваё парушыць слова.
М а р ы я н а Вы празарлівец.
В а л е р
Вас нічога не кране.
I не кахалі вы па-шчыраму мяне.
М а р ы я н a
Мяркуйце так — не запярэчу вашай волі.
Ва лер
Зрабіць мне ласку не прасіў яшчэ ніколі.
He думайце, што я адчаю волю дам:
I сэрцам, і душой распараджуся сам. М а р ы я н a
I вашу годнасць па заслугах там ухваляць. Ва лер
Пакінем годнасць, вашы кпіны слаба джаляць.
А годнасць вы і не заўважылі маю.
Ды я ў душы надзею светлую таю,
I ёсць душа, дзе прарасло спагады зерне,
I дабрынёй сваёй яна мне страту верне.
М а р ы я н a
Малая страта! Вам суцешыцца лягчэй,
Адразу з сэрца вон, абы далей з вачэй!
Ва лер
Я паспрабую, ды прашу вас верыць цвёрда, Каго забылі, той трымацца мусіць горда, Старайся сам забыць прадмет былых трывог, I ўжо сябе не выдавай, калі забыць не змог;
3 такіх і людзі кпяць, бо суцяіпаць няма чым: Даўно забылі нас, а мы кахаем, плачам.
М а р ы я н a
У вочы ісціны глядзіце вы ва ўпор.
Валер
Я спадзяюся, сказана не мне ў дакор.
Ці меркавалі вы, калі мяне мянялі На іншага, што я, няварты нават жалю, У рабскай вернасці сваёй здакучу вам I што нікому ўжо да скону не аддам Я сэрца вернае, абражанае вамі?
Марыяна
Мяркую, прапануеце шаноўнай даме
Яго. Па мне, хоць зараз, не марнуйце час. Ва л ер
Вас гэта радуе?
М а р ы я н a
Mary запэўніць вас.
Ва л ер
Стаміўся чуць я за абразаю абразу.
Параду вашу выканаць іду адразу.
(Робіць крок, каб выйсці.)
М а р ы я н a
Цудоўна!
В а л е р
(вяртаецца).
Помніце: на крайні крок аднак Мяне штурхнулі вы, ці не так?
М а р ы я н a
Хай будзе так. Валер
I прыклад згубны мне вы паказалі самі.
М а р ы я н a
Я? Прыклад згубны вам? Хай будзе так, Бог з вамі.
Валер
(кіруецца да выхада).
Спяшаю выканаць загад, не гневаць вас. Марыяна
Выдатна.
Ва л ер
(вяртаецца).
Я іду. Навек.
М а р ы я н a
У добры час!
Ва лер
(кіруецца да выхада і на парозе паварочваецца.)
А?
М а р ы я н a
Што вы?
Ва лер
Вы мяне як быццам бы гукалі?
М а р ы я н a
He, вам пачулася.
В а л е р
Ну што ж, вы пажадалі, Каб я пакінуў вас. Бывайце назаўжды!..
М а р ы я н a
Бывайце!
Д а р ы н a
3 кроплі — мора цэлае бяды!
I вам не сорамна?
(Валеру.)
Дзе сорам ваіп, мужчына?!
Ды не дзяўчына ж вы.
(Трымае Валера за руку.)
В а л е р
(робіць выгляд, што супраціўляецца).
Чаго табе, Дарына?
Д а р ы н а Вярніцеся!
В а л е р
Не-не. Выконваю загад.
Д а р ы н a
Вярніцеся, кажу!
В а л е р
Лёс не бяруць назад!
Д а р ы н a
Угаманіцеся!.. Яшчэ мне маладзён!
М а р ы я н a
(убок).
Маёй прысутнасці не пераносіць ён.
Дык лепей я пайду.
Д а р ы н a
(пакідае Валера і даганяе Марыяну).
Ну вось, цяпер яна!
Куды вы?
М а р ы я н a
Досыць!
Д а р ы н a
3 вамі катарга адна!
М а р ы я н a
Не-не, пакінь! Тваё дарэмнае старанне.
В а л е р
.. (убок).
Ёй выгляд мой агідны, лепей без вагання Знікаць хутчэй з вачэй.
Д а р ы н a
(пакідае Марыяну і даганяе Валера).
Хапае мне бяды!
Ну хопіць чубіцца!
(Бярэ Валера і Марыяну за рукі.)
Усіх прашу сюды.
В а л е р
(Дарыне).
3 чаго б гэта?
М а р ы я н a ’
(Дарыне).
Нашто?
Д а р ы н a
Змірыць я вас рашыла,
Усё мы зараз абмазгуем люба-міла.
(Валеру.)
I вам не сорамна? Ці розуму няма?
Паслухалі б сябе!
В а л е р
Але яна сама...
Д а р ы н a .
(Марыяне).
А вы? А словы ў вас без кропак, без двукосся!
Як можна! Ай-ай-ай!
М а р ы я н a
3 яго і пачалося...
Д а р ы н a
Вар’яты.
( Валеру.)
Вы маёй паверце галаве,
Яна да вас каханнем толькі і жыве.
(Марыяне.)
Кахае вас адну ён, болей анікога,
Лёс бачыць разам вас, дык не гнявіце Bora.
М а р ы я н a
(Валеру).
Нашто парадаю вы гнеў будзілі мой?
В а л е р
(Марыяне).
Нашто пытаць, як зразумела ўсё самой?
Д а р ы н a
Ну, досыць! Толк які з ўпірыстай навукі?
Абое чэрці добрыя. Давайце рукі.
(Валеру.)
Ну, васпан, ну!
В а л е р
(даючы руку Дарыне).
Нашто?
Д а р ы н a
(Марыяне).
Васпані!
М а р ы я н a
(даючы руку Дарыне).
Для чаго?
Д а р ы н a
Кахаеце ўсе!
(Валеру.)
Вы — яе.
(Марыяне.)
А вы — яго.
(Абоім.)
Вазьміцеся за рукі.
Валер і Марыяна бяруцца за рукі, не гледзячы адно на аднаго.
В а л е р
(паварочваючыся да Марыяны).
Вы ў лагодзе з гневам?
А без агіды цяжка глянуць на мяне вам?
Марыяна глядзіць на Валера і ўсміхаецца.
Д а р ы н a
Як розум трацяць закаханыя штораз!
В а л е р
(да Марыяны).
Я права меў навек пакрыўдзіцца на вас.
А вашы словы колкія, а позірк люты — Як толькі вынесла душа мая пакуты?
М а р ы я н a
А вы? Такі заядла ўпарты, што мядзведзь...
Д а р ы н a
Яшчэ нацешыцеся! Трэба нам паспець, Пакуль нас хітра апярэдзіць не паспелі; He даць адбыцца прымусоваму вяселлю!
М а р ы я н a
Параду дай!
Д а р ы н a
Абы не думаць вам самім!
(Марыяне.)
Дзівачыць бацька ваш.
(Валеру.)
Ды саўладаем з ім. (Марыяне.)
Наколькі я яго натуру разумею, Адкрыта адхіляць бязглуздую зацею Задужа рызыкоўна, а яно смялей Прыкінуцца пакорлівай ды як далей Цягнуць са згодай, каб было ўсё чын па чыну, I выйграць час, знайшоўшы розную прычыну: To занядужылі, то сон благі не знік, Разбілася люстэрка, краўся дамавік, Воўк выў на поўню ўночы, як на згубу, Каб перашкод як болып, каб перашкодзіць шлюбу. Мудруйце як хітрэй, махлюйце, хітруны, Каб вас не ашукалі гэтыя паны.
I поспех будзеце вы блізіць раз за разам, Старайцеся, каб вас ніхто не ўбачыў разам.
(Валеру.)
He трацьце час, і так ён марна ў вас прайшоў, Спагаду клікайце хутчэй сваіх сяброў.
(Марыяне.)
I скарыстаем мы і мачыху, і брата, Ды я яшчэ сама на выдумкі багата.
( Валеру.) Бывайце. Валер
(Марыяне). .
Поспех будзе нам спрыяць якраз, Ды спадзяюся я найбольш за ўсё на вас. М а р ы я н a (Валеру).
У іншую мяне не верне бацька веру:
I сэрцам і душой належу я Валеру.
Вал ер
О, шчасце без мяжы! Я разаб’юся ў мак... Д а р ы н a
Каханыя ніяк не нагалдзяцца ўсмак.
(Валеру.)
Ідзіце ж!
В а л е р
He!
Д а р ы н a
Хутчэй, бо можа рухнуць справа, (Валеру.)
Налева, васпан мой.
(Марыяне.)
Вы, панначка — направа.
(Разводзіць іх у розныя бакі.)
ДЗЕЯ ТРЭЦЯЯ
З’ЯВА I
Даміс, Дарына.
Д a М І С
Няхай пярун маю праломіць галаву, Няхай паўсюль апошнім злыднем праслыву, Як дам сябе скарыць пашанаю ці страхам Няшчасце пераб’ю я сам адзіным махам’ Д а р ы н a
Вы лепей астудзіце пыл свой і запал, Слоў мала, каб зваліць няшчасце напавал. He ўсё збываецца, чаго душа жадае, Старою зробіцца задума маладая.
Д а м і с
Я колькі слоў шапнуць нахабніку хачу, Каб у яго аж зацямнелася ўваччу.
Д а р ы н a
Ну-ну, вы можаце перастарацца ў спрыце, Вы лепей мачысе ўвесь клопат даручыце, Уладу маючы над думкамі ханжы, Яна адна магла б з яго вязаць гужы. Здаецца, ў пані закаханы ён бязмежна.
I ўлежна тут яму, і ўежна. Трэба спеіпна, Каб мачыха дазналася само сабой, Што думае Тарцюф пра шлюб славуты свой, Каб растлумачыла, як ён надзею мае, Што ад усіх адпор рашучы атрымае, ■ Ішла Тарцюфу перадаць забыць намер, Слуга яго сказаў; ён моліцца цяпер,
Ды скора спусціцца. Я пачакаю ўпарта Адна, вам заставацца тут няварта.
Д а м і с
Ніяк не перашкоджу я размове іх.
Д а р ы н a
Hi ў якім разе, іх пакінем удваіх.