Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі  Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі

Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
98.06 МБ
Д а м і с
Клянуся, буду гнеў я свой трымаць у шорах.
Д а р ы н a
Вы? Ды вядома ўсім: у вас характар — порах.
Вы неадумна сапсуеце ўсю гульню.
Д а м і с
Клянуся...
Дарына	...
Вось і ен.
Д а м і с хаваецца ў маленькі пакойчык у глыбіні сцэны.
Хутчэй жа ў цішьіню!
3’ Я В A II
Тарцюф, Дарына.
Т а р ц ю ф
(Заўважыўійы Дарыну, звяртаецца гучна да свайго слугі, які знаходзіцйа за сцэнай.)
Ларан! Ты забяры бізун, валасяніцу, Спытаюць — адкажы, падаўся я ў цямніцу Да вязняў бедных, каб крыху суцешыць іх, I лепту даць са сродкаў найскупьіх маіх.
Д а р ы н a (убок). .
Во майстра заліваць! Перапяе салоўку.
Т а р ц ю ф
Чаго ты?
Д а р ы н a
Я да вас.
Т а р ц ю ф
(вымае з кішэні хустачку).
Вазьмі хутчэй насоўку!
Д а р ы н a
Нашто мне хустачка?
Т а р ц ю ф
Ты грудзі захіні.
Бо агаліўшы іх, ты клічаш з глыбіні Спакусы д’ябла, што пажаднасцю рыкае.
Дарына
Няўжо ў вас да спакус зварушлівасць такая I сілы не стае надзець на шал аброць, Як незнарок ваш зрок жывую ўбачыць плоць? Ды вы з натурай да празмернасці гарачай, Я халадней і адчуваю ўсё іначай: Каб вы перада мной паўсталі, як Ісус, I перад голым бы ўстаяла ад спакус.
Тарцюф
Твая нястрыманасць — адна ўсяму прычына, Што мне, здаецца, прыйдзецца пайсці, Дарына. Дарына
He вытрымаў спакус аднойчы сам Адам. Знікаю, просьбу ўсё ж ад пані перадам: Жадае пані, каб яе вы пачакалі I не пярэчылі спаткацца ў гэтай зале. Тарцюф
Якая вестка! Хто пярэчыць змог калі б?!
Д а р ы н a
(убок).
Відаць, да пані не на жартачкі прыліп. Тарцюф
Калі яе чакаць?
Д а р ы н a
He варта хвалявацца.
Ды вось яна сама! Шчасліва заставацца! (Выходзіць.)
ЗЯВА III
Тарцюф, Эльміра.
Тарцюф
Нікчэмнейшы з усіх, хто чуе гнеў нябёс, Малю Ўсявышняга, прашу падступны лёс: Хай промысел нябесны сёння і заўсёды Бадзёрыць вашу плоць і дух для асалоды.
Эльміра
Я дужа ўдзячна за нябесны клопат вам, Яго цаню. Ды ці не лепей сесці нам?
Тарцюф
(сядаючы).
Ад лютай немачы вы, значыць, акрыялі?
Э л ь м і р a
(сядаючы).
Мінула ўсё, я зноў нарэшце ў гэтай зале.
Т а р цю ф
Што для нябёс мая пакорная мальба?
I ўсё ж маліўся я са шчырасцю раба.
Каб як хутчэй паслала неба вам збавенне.
Э л ь м і р a
Чым заслужыла я падобнае гарэнне?
Тарцюф
Здароўе ваша даражэйшае якраз
Мне за сваё, што я гатоў хварэць за вас.
Э л ь м і р a
Вось як? Далёка вы зайшлі ў сваім старанні, Так міласэрнічаць не могуць хрысціяне.
За дабрыню я вам падзякаваць хачу. Тарцюф
Ва ўсім вам слугаваць за шчасце палічу.
Э л ь м і р a
Мне трэба вам было сказаць два словы ўпотай. Мы тут адны.
Тарцюф
Крануты вашаю турботай. Трымаць ад вас, васпані, цяжка ўпатайне, Што соладка сам-насам з вамі быць і мне, Што кленчыў я даўно, чакаючы праявы, I вось яна — пачуў малітвы Бог ласкавы.
Э л ь м і р a
Я шчьтрай буду, ды чакаю і ад вас, Што сэрца вы сваё адкрыеце ў адказ.
Д а м і с прачыняе дзверы.
Т а р ц ю ф
О, тут вы знойдзеце ўва мне адзінаверца!
3 вялікай радасцю я вам адкрыю сэрца. Прызнаюся адразу вам, калі падчас Я дакараў гасцей, якія дзеля вас Зляталіся сюды, бліжэй да прыгажосці, Да гэтых матылькоў не меў ніякай злосці, Ад зла вас ратаваць стараўся я ўсяляк.
У шчырым клопаце...
Э л ь м i p a
Я зразумела так —
Ваш клопат пра душу...
Т а р ц ю ф
(хапаючы яе за руку).
Пярэчыць здрадзе-шэльме, Я мушу, дбаць пра вас...
Э л ь м і р a
(вырываючы руку).
Ой! Ціснеце завельмі. Тарцюф
Даруйце мой парыў! Канаю ад пакут Адданасцю да вас...
(Кладзе руку Эльміры на калені.)
Э л ь м і р a
Рука пры чым жа тут?
Та рцюф
Хацеў памацаць я тканіну, ды ў спакусе Пяшчотнасцю пячэ!..
Э л ьм ір a
Я козыткі баюся.
Э л ь м і р а адсоўвае сваё крэсла, але Т а р ц ю ф прысоўвае сваё.
Т а р Ц Ю ф
А гэта! Божа мой, умельства ды якое!
Што пра душу казаць, рука — у неспакоі,
Як трэба штукаваць, каб выйшла ўсё на славу... Э л ь м і р a
О так! Ды ці не час пагутарыць пра справу?
Я чула, не Валер, а вы — магчымы зяць: Мой муж надумаўся за вас дачку аддаць.
Што гэта — ісціна альбо лухта пустая?
Т а р ц ю ф
Ен штосьці намякаў, але краса не тая.
Хачу, каб да мяне быў літасцівы лёс: Вышэйшую ў душы я мару светла нёс.
Я прагну аднае, ўсіх да яе раўную.
Э л ь м і р a
Ды выгналі з душы вы мітусню зямную.
Т а р ц ю ф
Жывое сэрца і ў маіх грудзях жыве.
Э л ь м і р a
Святыя думкі толькі ў светлай галаве У вас штодня, бо вам чужое ўсё зямное.
Тарцюф
Таму, хто трызніць неўміручаю красою, Краса ўміручая душы жыццё дае: На радасць грэшным нам нябёсы шлюць яе. Падчас у творах боскіх позіркам гарачым Мы водбліскі правобразаў нябесных бачым, Ды воблік ваш забыць пасмее хто наўрад, Хвалюе сэрца ён, бярэ ў палон пагляд. Ледзь вас сустрэну, як шаную зноў нябога У вашым вобліку Тварца ўсяго жывога, Хоць марна я таю ў сабе мілосць сваю, Ды ад яе агню як свечка растаю.
Змагацца, як з сабой, пачаў я, смеху варты, 3 мілосным полымем, бо гэта пекла жарты. Баяўся болып за ўсё і вам я не хлушу, Што перашкодзіць мне ўратаваць душу, Але дарэмна страшыў я сябе самога,— Каб што вам пыл зямны — Ў вас прыгажосць ад Бога, I, пакахаўшы вас, зусім не саграшу, Бо гэты пал сагрэе вернасцю душу.
Я сэрца вам адкрыў, чакаючы даверу, I дзёрзкасцю сваёй збянтэжаны праз меру. Да скону б у сваёй нікчэмнасці нямеў Малы, не варты вас, калі б надзей не меў На вашу дабрыню. Ці сэрцам я пачуты, Чакае што мяне: ці ўцехі ці пакуты? Вяршыня шчасця ці прадонне горкіх мук? Які прысуд мне ўчуць, прыняць лёс з вашых рук? Э л ь м і р a
Прызнанне палкае... Прызнацца я гатова, Што не зусім дарэчы вашая размова. А я дык думала да сённяшняга дня, Набожнасць ваша — наймацнейшая браня Ад злых зямных спакус, надзейная плаціна... Т а р ц ю ф
Набожны, ды аднак я як-ніяк — мужчына. Улада чараў вашых з сілаю такой, Што саступіў законам плоці розум мой. Хоць збег ад сумятні ў нябесным вандраванні, Аднак я не анёл бясплоцевы, васпані.
Мяне за дзёрзкасць пакарайце, толькі ёсць I ваша ў тым віна — ад д’ябла прыгажосць: Яна навек мяне ўзяла ў палон лагоды,
Mae ўсе думкі вам належаць назаўсёды; Нябесны позірк і дзівоснае чало Працялі сэрца мне, што чахнуць пачало. Маліўся і пасціў, канаў — і ўсё дарэмна, Падумкі прыгажосць забрала патаемна. Казалі гэта вам мой кожны ўздых, пагляд, I ўрэшце словам я даверыўся наўзгад. Я перад вамі ўсё паставіў на калені, Калі ж падорыце сваё багаславенне Мне, недарэку, бедаку і жабраку, Рабу нікчэмнаму, мне лёс падасць руку, Адданы буду вам, кумір мой, сведчы, Божа, Такой адданасці сусвет згадаць не можа. Калі сваю даверыце мне чысціню, Ад бруду засланю, ад звад абараню. Жанчыны гонар ставяць з рызыкай на карту, Як набіраюць з валацуг няверных варту: Ледзь нешта здолець змог бязвусы пустабрэх, Пра поспех свой трубіць пачне на смех і грэх, У брудзе пахвальбы тапіць святую мару I ганьбаваць алтар, дзе сам прынёс ахвяру. Ды я не з пусталыг. He, я мілосць сваю Надзейна ад вачэй цікаўных затаю: Я сам, зняслаўлены, магу быць пагалоскай, Таму даверце гонар свой апецы боскай. Сваёй абранніцы я ў дар прынесці б мог Пал — без няславы злой, уцехі — без трывог.
Э л ь м і р a
Хоць красамоўства недарэчныя патокі Магла адразу запыніць на лад шырокі, Ды выслухала ўсё. Ці даспадобы вам, Калі размову ўсю я мужу перадам? Ці сябру, як раней, паверыць ён без меры, Які да жонкі меў канкрэтныя намеры?
Тарцюф
He! Вам я веру і вамі даражу, Хай, ашаломлены, пераступіў мяжу, Няўжо абрынеце няшчадна пакаранне Вы на таго, хто чары вытрымаць не ў стане, Хто ўбачыць смеласць меў, і лёс таму спрыяў, На грэшніка, чый дух яшчэ не акрыяў, Хто ад спакусы плоці не ўтрымаўся смела?
Эльміра
Жанчына іншая, вам гэта зразумела,
Магла б у вас адбіць ад прыставанняў смак, Я мужу скардзіцца не буду, ды аднак Дабіцца мусіце таго, каб Марыяна Была з Валерам неадкладна абвянчана. Дык я ад вас чакаю справы, а не слоў, Што адвядзеце вы бяду ад іх галоў I нас пазбавіце ад вашых дамаганняў.
З’ЯВА IV
Тыя ж і Д а м і с.
Д а М І С
He, пані! Стаў я сведкай брудных заляцанняў Я стаў і чуў усё — і ўсё ўвушшу, ўваччу I злыдня, слімака я развянчаць хачу!
Я разлічуся з ім, драмаць не даўіпы ліху, За крывадушша, за нахабнасць і за пыху. Хай бацька ведае — і свой расцвеліць гнеў— Як сябра з жонкаю амурнічаць хацеў.
Э л ь м і р a
Даміс, не гарачыся. 3 шуму толку мала. Шукайма згоду з ім. Маўчаць я абяцала I абяцанні не вазьму назад свае. Спакой люблю, бо гвалт нічога не дае. Баронім мы саміх сябе, жанчыны, ўпарта, I драбязой надакучаць мужам не варта. Д а м і с
Што ж, ваша права так рабіць, я лепей вам, Ды я ўжо вырвацца рабаўніку не дам. Вы не жартуеце? Я патураць не буду. Нахабнаму і крывадушнаму прыблуду, Які давёў мяне да белага агню, Спаганіў бацькаву святую дабрыню. Разладзіў ён сям’ю, парушыў нашы планы, Разбіў мілосць маю, Валера, Марыяны. Ды неба выдала яго мне з галавой. Няўжо не наталю гнеў справядлівы свой, Няўжо мая пакута будзе не пачута, Няўжо я выпушчу магчымасць спомсціць люта? Трымаць яго ў руках і пагражаць услед? Мне будзе сорамна глядзець на белы свет.
Э л ь м і р a
Даміс!..
Д а м іс
Аднак вы марна кволіце надзею, Што я адмоўлюся адпомсціць прахіндзею. Злавіў, дык трэба пакараць яго, таму Я вашы довады, даруйце, не прыму, Я мушу з погані садраць святоіпы маску, 3 ім разлічуся я!
(Убачыўшы Аргона.)
Ага! Вось і развязка!
3’ Я В A V
Тыя ж і А р г о н.
Вы, бацька, ў час прыйшлі! Сказаць спяшаю вам Пра тое, быў чаму я толькі сведкай сам. Зірніце, гэты пан меў смеласць мець жаданне За вашу дабрыню, за вашы ўсе старанні I дужа шчодра і старанна адплаціць: Вас, дабрадзея, злой няславаю пакрыць.
Час хлуса развянчаць і пакараць няшчадна, Я сам жа чуў, як тут, канаючы пажадна, Ён перад жонкай вашай разбіваўся ў пух, Ён спакушаў пакорную, бянтэжыў дух, Пра гэта б не сказаў вам нізавошта ў свеце, Але, пакінуўшы пачутае ў сакрэце, Адплаты я пашкадаваў бы для брыды I здрадзіў бацькаваму б гонару тады.
Э л ь м і р a
Мне зноў, Даміс, табе нагадваць непрыемна, Што, не турбуючы мужоў сваіх дарэмна, Сябе абараніць няцяжка нам самім, Ды гэта вам кажу, нібы якім глухім.
(Выходзяць.)
3’ Я В A VI Тарцюф, Даміс, Аргон.
А р г о н
Што чую? Верыць як мне? Божа літасцівы!