Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі
Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
Мяе, васпан, сорамна за дробную няўвязку, 3 кім гонар маю гаварыць, зрабіце ласку?.. П а н Л а я л ь
Завуць Лаяль. Нармандзец я па нараджэнню. Сябе з пазногцяў кволых прысвяціў служэнню Законнасці. I правасуддзю сорак год Слугую, бараню дабро ад злых нягод, 3 палаты, дзе раблю я прыставам судовым, Да вас з’явіўся з папярэджаннем службовым. Калі дазволіце...
А р г о н
Як! Вы суеце нос...
Пан Лаяль
Так, дробязь — суд рашаў, рашэнне я прынёс. Вам маю гонар уручыць паведамленне: Ачысціць неадкладна гэта сутарэнне.
Усю рухомасць вашу, ўсё жывое — вон.
А р г о н
Што? Выселіць? Мяне?
Пан Лаяль
Шкада, але закон... Закону, як не мне, скарыцца вы павінны, Бо пан Тарцюф цяпер тут гаспадар адзіны. Па сэнсу граматы дароўнай — тут яна,— Законнасць на баку ісца — і ўсім відна.
Усё як мае быць. Закон здаўна суровы.
Д а м і с
Дакуль нахабнік будзе нам тлуміць галовы?
Пан Лаяль
(Дамісу).
Тут, васпан, клопат не датычыцца да вас.
(Аргону.)
Надзею маю, голас розуму не згас,
I голас кайнасці падкажа вам бясспрэчна, Што правасуддзю запярэчыць недарэчна.
А р г о н
Ды, васпан...
Пан Лаяль
Хоць бы залаты быў гэты дом, Вам каштавала б даражэй слыць бунтаром, Свой абавязак здзейсніўшы перад законам, Як чалавек, хто даражыць духоўным плёнам.
Д а м і с
Старанна дужа вы пільнуеце закон!
А што, як чорны ваш судзейскі балахон
Я кіем выб’ю, каб было ў ім меней пылу?
Пан Лаяль
(Аргону).
Як думае сынок, куды спатрэбіць сілу, Mary параду даць, і будзе гол сакол, Калі абразы занясу я ў пратакол, Бо слова кожнае ў нахабнасці люцела.
Д а р ы н a
(ўбок).
Бач, прыстаў так прыстаў, як авадзень да цела! Пан Лаяль
Людзей прыстойных паважаю і цаню, I гэту справу ўзяў, бо мне не ўпершыню Карысць прыносіць вам і гэта доказ новы
• Прыязні. Каб не я, прыйшоў бы болып суровы. А р г о н
Куды яшчэ, калі сумленную сям’ю Гнаць з дому?
Пан Лаяль
Гэта я палёгку вам даю. Хоць па закону мог быць лютым у прымусе, Да заўтрашняга дня і пальцам не даткнуся. He гневацца прашу — я ноч тут правяду, Ды не адзін, сваіх спадручных прывяду 3 дзесятак малайцоў. Па форме ўсё, чын чынам. I перад сном здасцё вы ад дзвярэй ключы нам, Да рання вартаваць мы будзем талакой Набытак ваш увесь, і сон ваш, і спакой.
Затое раніцай усе свае манаткі Вы мусіце забраць і змыцца без аглядкі. Па дабрыні душы шчырэў вам памагчы, Здаравякоў набраў — што вушы, што лычы! Як завінуцца — ўраз манаткі за дзвярыма. Раблю я ўсё для вас, бо людзі, не звяры мы. 3 пакораю прашу ўсё гэта зразумець, Да дзеянняў маіх пярэчанняў не мець.
Аргон
(Клеянту, цішком).
Хоць я ўсяго свайго пазбаўлены дазвання, Ды з драбязы тае, што маю, без вагання Я сотню б залатых наскроб на барышы, Каб змог такой цаной ад радасці душы Так шандарахнуць чым, каб гэта морда знікла. Клеянт
(Аргону, цішком).
Стрымайцеся.
Д аміс
Вяпрук, яшчэ ён шчэрыць іклы. Мне пальцы ў кулакі сціскае сатана.
Д а р ы н a
(пану Лаялю).
Шаноўнейшы, а ў вас адменная спіна;
Здаецца мне, па ёй даўно ўжо кій сумуе.
Пан Лаяль
Галубка, не шкадуй пасля сябе самую.
I для жанчын адзін перад судом адказ.
Клеянт
(пану Лаялю).
Ну, хопіць! Мы пра ўсё падумаем, а вас Пакінуць нам прысуд папросіма ласкава. Пан Лаяль
Да вечара. I хай шануе вас праява.
А р г о н
(яму ўздагон).
I разарве цябе з Тарцюфам заадно!
З’ЯВА V
Аргон, Клеянт, Даміс, пані Пернэль, Эльміра, Марыяна, Дарына.
А р г о н
Ну, мамачка, чыя ўся праўда? Вам даўно
Казаў: Тарцюф прахвост! Ці вам яшчэ ўсё мала?
Пані Пернэль
Ці сон? Ці сапраўды я з воблакаў упала?
Д а р ы н a
(Аргону).
Незадаволены? Чым ён уз’юшыў вас?
Нам праведнасць сваю засведчыў лішні раз:
Бо, чым сябе, шчырэй сваіх жа бліжніх любіць, Ён помніць, што людзей багацце толькі губіць, Вам спачуваючы, пусціў ваш дом на дым, Каб дух ваш ратаваць ад гібелі хоць тым.
А р г о н
Адно прашу: маўчы! Хапае пакарання!
К л е я н т
Цяпер нам аб’яднаць патрэбна намаганні, Каб выйсце адшукаць.
Э л ь м і р a
Я думаю, іпто след Зрабіць, каб пра яго хлусню дачуўся свет, Каб працяло агідай свет і абурыла.
Дароўнай граматы тады і знікне сіла.
З’ЯВА VI
Тыя ж і В а л е р.
В а л е р
(Аргону).
Васпане, мне шкада, што я сюды прынёс Благую вестку: вам бяду вяшчуе лёс.
Адзін мой сябра блізкі імем даўняй дружбы Сказаў, што ведае па абавязку службы Дзяржаўнай тайны след, які да вас вядзе, Але паколькі я ваш сябра — у бядзе
He хоча пакідаць вас і высакародна
Ён папярэдзіў: уцякаць вам неабходна.
I ў найвысокія махляр пракраўся дзверы,
I каралю ўручыў шкатулку і паперы,
Якія здраднік вам даверыў акурат, А вы ўтаілі гэта дзёрзка ад улад.
I вас арыштаваць, як змоўшчыка, указам Паслана варта караля. I з ёю разам Таксама будзе вораг люты ваш сюды, Вам не ўцячы — яму вядомы ўсе хады. К л е я н т
I са спакоем крывапійцы, сцяты страхам,
У ход пусціў ён сродкі ўсе, каб гэткім шляхам Маёмасць нашу як хутчэй забраць цяпер.
А ргон
Гляджу я, чалавек страшней, чым люты звер. В а л е р
Бяжыце. He марнуйце часу дарагога.
Мая карэта вас чакае ля парога.
А тут вось — тысяча чырвонцаў. Грымнуў гром.
Уцёкі — паратункам вам, турмою — дом.
Дык не марудзьце. Я праводзіць вас гатовы
Сам адшукаю вам надзейнейшыя сховы.
А р г о н
Збянтэжыўшы, расчуліў клопат ваш мяне.
Дасць Бог, разлічымся, як час ліхі міне.
Ды буду я з надзеяй дзень і ноч маліцца, Каб шчасце выпала мне з вамі разлічыцца... Бывайце! Можа, паспрыяе небасхіл...
К л е я н т
У добры час! Мы шкадаваць не будзем сіл...
З’ЯВА VII
Тыя ж, Тарцюф і афіцэр.
Т а р ц ю ф
(спыняе Аргона).
Ну-ну, куды спяшаць? Навошта лішняя трывога: Да новай хаты недалёкая дарога.
Арыштаваны вы указам караля.
Аргон
I як зямля такога носіць круцяля?
За тое, што пасмеў садраць з цябе лічыну, Ты, здрадная душа, ўганяеш нож мне ў спіну!
Тарцюф
Брыдотных вашых слоў мой не ўспрымае слых: Гатовы знесці ўсё ў імя нябёс святых.
К л е я н т
Пакорнік рэдкі вы, згадзіцца з гэтым трэба.
Д а м і с
Махляр, яшчэ прыплёў сюды святое неба!
Т а р ц ю ф
Ані крануць мяне ні ваша злосць, ні бруд, Бо я выконваю мой абавязак тут.
М а ры я н a
Шаноўны абавязак! I святая справа! Але на гэтай ніве вас чакае слава. Т а р ц ю ф
Слаўней за ўсё служыць таму сваім жыццём, Чыёю воляй я пасланы ў гэты дом.
А р г о н
Забыўся, хто цябе забраў з жабрацкай долі? He меў сумлення ты, ні ўдзячнасці ніколі! Тарцюф
Служэнне каралю — ўвесь сзнс жыцця майго. Тым-сім спрыялі мне. Прычынаю таго, Што ўдзячнасці маёй змоўк голас паступова, Быў абавязак мой, нябёс святое слова.
Тут я няшчадны, я ў мальбе, як у сяўбе,— He пашкадую сябра, жонку, ні сябе.
Эльміра О крывадух!
Д а р ы н a
Такіх яшчэ на свеце не бывала:
На бруд чысцейшае накінуў пакрывала.
К л е я н т
Як вы ўзгарэліся стараннасцю такою,
Аж на ілбе ў вас пот блішчыць святой расою, Чаму перасядалі словы гневу ў горле У вас, пакуль як блудахода не папёрлі? Вас выгнаў гаспадар — вы падалі данос. He будзем гаварыць пакуль пра сумны лёс Дароўнай граматы, пра права на гасподу, Аднак падумайце, як вы пайшлі на згоду? Калі здаецца вам такім злачынцам зяць. He трэба ад яго і падарункі браць.
Тарцюф
(афіцэру).
Я вас прашу мяне пазбавіць ад нападак.
Здаецца мне, што час навесці тут парадак.
Выконвайце рашуча каралеўскі ўказ!
Афіцэр •
Парада вашая дарэчы, ў самы час.
Я вам ісці за мною следам прапаную
Ў турму, там вам жыццё спакойнае ўладкую.
Тарцюф
Каму? Мне?
Афіцэр
Вам, але.
За што мяне ў турму? Дык растлумачце ўсё ж.
Афіцэр
Ды ўжо каму-каму.
А вам даваць не буду тут растлумачэнні. (Аргону.)
Васпане, вам адкінуць трэба ўсе сумненні. Манарх-празорца аб’явіў хлусні вайну, Ён ненавідзіць і шальмоўства, і ману. Няўсыпным зрокам ён у сутнасць зазірае, Несправядлівасць ненасытную карае. Людскія слабасці адолеўшы свае, Вялікі розум крайнасцей не прызнае. Ён вартых славай неўміручаю вянчае, Але стараннасць іх яго не асляпляе, Вянком за справу ацяняючы чало, Сурова сочыць, каб не мела сілы зло.
Ну як магла нікчэмнасць дробязных памкненняў Праныры ў караля не выклікаць сумненняў, У караля, які інтрыгам страціў лік?
У звіліны душы зладзейскай ён пранік.
Вас выдаўшы, даносчык трапіў сам у сеткі. Ёсць праўда і закон. I выпадак не рэдкі, Пад іншым імем распазналі круцяля, Учынкі злодзея былі для караля Вядомы, і каб іх пералічыць, ні сілы, Ані тамоў таўшчэзных пэўна б не хапіла. Махляр няўдзячнасцю, што праявіў ён тут, Манарха ў гнеў увёў, свой атрымаў прысуд. I перапоўніла малая кропля чашу.
Быў з ім пасланы для таго ў гасподу вашу, Каб даць дайсці яму ў нахабстве да канца, Пасля пры вас прынізіць чмута, як сляпца. Паперы, што махляр у вас украў, васпане,
Па волі караля вяртаю. Хай жа стане Вядома: дагавор дазволіў скасаваць, Што супраць вас хацеў нягоднік скарыстаць, Вы ў жабраках хадзіць былі тады павінны. I, звыш таго, кароль даруе вам правіны, Хоць помач атрымаў ад вас мяцежны дух. I гэта літасць вам у знак былых заслуг Праяўлена цяпер праявай нечаканай,— Хай ведаюць усе, з якой кароль пашанай Да ўсіх руплівых ставіцца, дупіа двара, I ў правілах яго — не забываць дабра.
Дарына
Ох! Слава небу!
Пані Пернэль
Як гара з плячэй упала!
Эльміра
Пакута скончылася.
М а р ы я н a
Слоў для шчасця мала! Аргон
Папаўся, прайдзіхвост!..
А ф і ц э р выводзіць Т а р ц ю ф а.
З’ЯВА VIII
Аргон, Клеянт, Даміс, пані Пернэль, Эльміра, Марыяна, Дарына, В а л е р.
К л е я н т
Спакойна, любы зяць!
Вам не прыстала вашу годнасць апускаць. Навошта словы тут. Стрымайце гнеў дарэмны, Яго, нікчэмнага, чакае лёс нікчэмны.
Ці пажадаць не лепш, каб, ганьбу змыўшы, зноў Ён позіркам сваім святло нябёс знайшоў, Каб горка асудзіў ён сам свой шлях зняслаўны, Каб кайнасцю сваёй змякчыў ён суд дзяржаўны? Манарх вялікі літасць праявіў да нас, Што да слядоў яго ўсім нам прыпасці час. Аргон
Так. Словы слушныя. I, ўкленчыўшы, ў маленні Я ўслаўлю мудрыя і добрыя рашэнні.
Я абавязак выканаю, і яшчэ
Я маю доўг, які душу маю пячэ, I гэты доўг сплачу з любоўю і пашанай — З’яднаю лёс навек Валера з Марыянай.
ФРЫДРЫХ ШЫЛЕР
(1759—1805)
"
РАЗБОЙНІКІ
ДРАМА Ў ПЯЦІ ДЗЕЯХ
Quae medicamenta non sanant, ferrum sanat guae ferrum non sanat ignis sanat.