Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі  Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі

Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
98.06 МБ
Ш в ей ц а р. Ну і браточак! Што і казаць! Францам завуць гэтага прайдзісвета.
Шпігельберг (ціха падыходзіць да іх). Вы гаворыце пра хлеб і ваду? Добрае жыццё! Я для вас прызапасіў нешта лепшае. Ці ж я не казаў заўсёды вам, што мне яшчэ ўрэшце за ўсіх вас давядзецца думаць?
Ш в е й ц а р. Што там брэша гэта баранняя галава? Асёл хоча думаць за ўсіх астатніх?
Шпігельберг. Зайцы вы, калекі, крываногія сабакі, калі ў вас не хапае духу адважыцца на пітонебудзь вялікае!
Ролер. Ну, добра! Няхай так! Але скажы: твая выдумка дапаможа нам выбрацца з гэтага праклятага становішча? А?
' Кашалёк або жыццё! (франц.)
Шпігельберг(з ганарыстым рогатам). Няшчасныя! Выбрацца з гэтага праклятага становішча? Хаха-ха!.. 3 праклятага становішча? На што-небудзь большае твой нікчэмны розум не здольны? 3 ранейшым грузам па старых лузах? Сукін сын быў бы Шпігельберг, калі б ён на гэта толькі і быў яшчэ здольным! Героямі, кажу я табе, баронамі, князямі, багамі зробіць вас мая задума!
Р а ц м а н. Ці не замнога з аднаго маху? Але на такой працы, напэўна, можна і шыю скруціць?
Шпігельберг. Ніколькі! Тут патрабуецца толькі смеласць, так як усё, што тычыцца розуму і вынаходлівасці, я бяру на сябе. Смялей! Кажу я, Швейцар! Ролер, Грым, Рацман, Шуфтэрле! Смялей!
Швейцар. Смялей? Калі справа толькі за гэтым, у мяне хопіць смеласці басанож прайсці праз пекла.
Шуфтэрле. А ў мяне — пад самай шыбеніцай пабіцца з чортам за душу беднага грэшніка.
Шпігельберг. Вось гэта па мне! Калі ў вас сарраўды ёсць мужнасць, няхай хто-небудзь з вас выйдзе і скажа: ёсць у яго яшчэ што губляць ці ён можа толькі выйграць?
Ш в а р ц. У мяне знайшлося б нямала чаго згубіць, калі б можна было губляць тое, што яшчэ патрэбна набыць.
Р а ц м а н. Так, чорт вазьмі, і нямала набыць, калі б хацелася набываць тое, чаго ўжо нельга страціць.
Шуфтэрле. Калі мне страціць тое, у што я апрануты, ды і з чужога пляча,— заўтра мне і сапраўды няма чаго будзе губляць.
Шпігельберг (становіцца сярод іх і гаворыць голасам заклінальніка). I так, калі ў вас ёсць яшчэ хоць кропля крыві германскіх герояў,— за мной! Мы паселімся ў багемскіх лясах, збяром шайку разбойнікаў і... Што вы на мяне ўтаропіліся? Ці, можа, смеласць ужо выпарылася?
Ролер. Ты не першы ашуканец, які глядзіць на шыбеніцу і не бачыць яе. А ўрэшце, твая праўда — выбару ў нас няма.
Шпігельберг. Выбару? У вас няма выбару? А ці не хочаце сядзець у даўгавой яме і забаўляць адзін аднаго вясёлымі анекдотамі, пакуль не пратрубяць на страшны суд? А не — дык можаце пацець з матыкай
і рыдлёўкай у руках з-за кавалка чэрствага хлеба! Ці з жаласлівай песняй вымольваць пад чужымі вокнамі бедную міласціну! Можна таксама апрануцца ў шэрае сукно; але тут узнікае пытанне: ці давяраць вашым мордам? А там падпарадкавацца самадуру капралу, прайсці ўсе пакуты чысцілыпчыка ці ў такт барабану прагуляцца пад свіст шпіцрутэнаў! Ці ў галерным раю цягаць на сабе жалезны склад Вулкана! А вы кажаце, выбару няма. Ды выбірайце любое!
Р о л е р. Шпігельберг не такую ўжо няпраўду кажа. Я таксама прыгатаваў такія-сякія планы, але ўсе яны ў рэшце рэшт звяліся да аднаго: што думаў я, калі нам засесці ды скерпаць альманах — кішанёвую кніжачку ці што-небудзь у гэтым напрамку,— ды пачаць папісваць капеечныя рэцэнзіі, як гэта цяпер у модзе?
Шуфтэрле. Чорт яго вазьмі! Ну, гэта недалёка адышло ад маіх праектаў. Я таксама цішком думаў: зраблюся я піэцістам, ды і пачну кожны тыдзень праводзіць павучальныя гутаркі.
Г р ы м. Выдатна! А не атрымаецца — бязбожнікам! Мы маглі б усыпаць добра чатыром евангелістам і дабіцца таго, каб кнігу спалілі рукою ката. Вось і зрабілі б невялікую справу.
Швейцар (устае і працягвае Шпігельбергу руку). Морыц, альбо ты вялікі чалавек, альбо жолуд, знойдзены сляпой свіннёй.
Ш в а р ц. Прыгожыя планы! Сумленныя заняткі! Аднак, як цягнуцца адна да адной вялікія душы. Нам не хапае толькі ператварыцца ў дзевак і зводняў ці гандляваць сваёй нявіннасцю.
Шпігельберг. Лухта! Лухта! А што вам перашкаджае злучыць усё гэта ў адно? Мой план вас хутка выведзе ў людзі, а бяссмерце і слава прыкладуцца. Эх вы, галаштаннікі! Трэба ж і аб гэтым падумаць — аб пасмяротнай славе, аб салодкім усведамленні сваёй незабыўнасці!
Р о л е р. I аб першым месцы ў спісе сумленных людзей. Ты слаўны прамоўца, Шпігельберг, калі справа ідзе аб тым, як зрабіць з сумленнага чалавека жуліка. Але дзе гэта прапаў Маор?
Шпігельберг. 3 сумленнага? Няўжо ты думаеш, што тады ты будзеш менш сумленны, чым цяпер? I што ты называеш «сумленнасцю»? Памагаць багатым
скнарам зняць з карка хоць бы трэцюю частку клопатаў, што пазбаўляюць іх залатога сну; пускаць у абарот заляжалыя капіталы; аднаўляць маёмасную раўнавагу — інакш кажучы, уваскрасіць залаты век на зямлі, вызваліць госпада бога ад сякіх-такіх цяжкіх дармаедаў, скараціць патрэбу ў войнах, у пошасці, голадзе і дактарах — вось што, па-мойму, значыць быць сумленным, быць вартай прыладай у руках боскай волі! Тады пры кожным кавалку смажаніны, які трапіць у рот, ты можаш цешыць сябе пахвальным усведамленнем, што гэтым кавалкам ты абавязаны сваёй хітрасці, сваёй ільвінай мужнасці, сваім бяссонным начам. Быць у пашане ва ўсіх — ад старога да малога.
Ролер. I, нарэшце, жывым узнесціся бліжэй да неба і, нягледзячы на буру і вецер, нягледзячы на пражорлівы страўнік прадзеда-часу, калыхацца пад сонцам, месяцам і мігатлівымі зоркамі — там, дзе неразумныя птушкі нябесныя, прывабленыя высакароднай прагнасцю, спяваюць салодкія песні, а хвастатыя анёлкі збіраюцца на свой сінедрыён! Ці не так? I няхай, у той час як манархаў і ўладарных князёў пажыраюць чарвякі, на тваю долю выпадзе гонар прымаць візіты Юпітэравага арла! Морыц! Морыц! Беражыся трохногага звера!
Шпігельберг. I цябе гэта палохае, заечая душа? Ці ж мала вялікіх геніяў, здольных пераўтварыць свет, згніло на скуралупні? I ці ж памяць аб іх не захоўваецца вякамі, тысячагоддзямі, тады як мноства каралёў і курфюрстаў былі б забыты, калі б гісторыкі не баяліся прагалаў у спадчыннасці ці не імкнуліся расцягнуць на некалькі старонак свае кнігі, за якія ім плаціць выдавец? А калі прахожы ўбачыць, як ты раскалыхваешся на ветры, ён прабурчыць сабе пад нос: «Напэўна, хлопец не промах!»—і паскардзіцца на дрэнныя часіны.
Швейцар (паляпвае яго па плячы). Слаўна, Шпігельберг, слаўна! Што ж вы, чорт вас вазьмі, стаіцё там і марудзіце?
Ш в а р ц. Няхай гэта называецца прастытуцыяй — невялікая бяда! I потым, ці ж нельга на кожны выпадак насіць з сабой парашок, які ціхутка справадзіць цябе на Ахерон, дзе ўжо ніводзін чорт не пазнае, хто
ты такі? Так, брат Морыц! Твой план неблагі. Такі і мой катэхізіс!
Шуфтэрле. Гром і маланка! I мой таксама! Шпігельберг, ты мяне завербаваў!
Р а ц м а н. Ты, як новы Арфей, усыпіў сваёй музыкай рыкаючага звера — маё сумленне. Бяры мяне з усімі вантробамі!
Грым. Si omnes consentiunt ego npn dissentio1 — i кропка! У маёй галаве суцэльны аўкцыён: і піэцісты, і шарлатаны, і рэцэнзенты, і жулікі! Хто‘больш дасць, за тым і пайду. Вось мая рука, Морыц!
Ролер. Мы таксама, Швейцар? (Падае Шпігель бергу правую руку.) Ну што ж, і я закладваю душу д’яблу.	~
Шпігельберг. А сваё імя — зоркам. Ці не ўсё роўна, куды адправяцца нашы душы? Калі сонмы кур’ераў абвесцяць аб нашым сашэсці, чэрці прыбяруцца, як на свята, сатруць з вейкаў тысячагоднюю сажу і высунуць мірыяды рагатых галоў з дымных жэрлаў серных печаў, каб паглядзець на наш прыезд! (Ускоквае.) Сябры! Жвавей, сябры! Што можна параўнаць з гэтым ап’яняючым захапленнем? Наперад!
Ролер. Цішэй, цішэй! Куды? I зверу патрэбна галава, хлопчыкі.
Шпігельберг (з’едліва). Што ён там прапаведуе, гэты кунктатар? Ці ж галава не варыла, калі цела яшчэ бяздзейнічала? За мной, сябры!
Р о л е р. Спакойна, кажу я! Воля таксама павінна мець пака. Без галавы загінулі Рым і Спарта.
Шпігельберг (ільсціва). Так, пачакайце, Ролер кажа праўду. I гэта павінна быць светлая галава! Разумееце? Тонкі палітычны розум. Падумаць толькі, чым былі вы гадзіну назад і чым зрабіліся цяпер? Ад адной удалай думкі! Так, вядома, у вас павінен быць начальнік. Ну, а вось, каму прыйшла ў галаву такая думка,— скажыце, ці ж гэта не тонкі палітычны розум?
Ролер. О, калі б можна было спадзявацца, марыць... Але не, баюся, ён ніколі не згодзіцца.
Шпіге л ьберг. Чаму? Кажы адкрыта, друг! Як ні цяжка весці карабель супраць ветру, як ні цяжкае
1 Калі ўсе згодны, дык і я не пярэчу (лац.).
ярмо кароны... Гавары смялей, Ролер! Магчыма, ён і згодзіцца...
Ролер. Усё пойдзе на дно, калі ён адмовіцца. Без Маора мы цела без душы.
Шпігельберг (нездаволены адыходзіць ад яго). Ёлуп!
М а о р (уваходзіць у моцным хваляванні і кідаецца па пакоі, размаўляе сам з сабою) Людзі! Людзі! Ілжывыя каварныя яхідны! Іх слёзы вада! Іх сэрцы — жалеза! Пацалунак на вуснах ’ кінжал у сэрца! Львы і леапарды кормяць сваіх дзіцянят, груганы носяць падлу сваім птушанятам, а ён, ён... Чорную злосць навучыўся я пераносіць. Я магу ўсміхацца, гледзячы, як мой закляты вораі узнімае бакал, напоўнены крывёю майго сэрца... Але калі кроўная любоў здраджвае мне, калі любоў бацькі ператвараецца ў мегеру,— о, тады разгарыся полымем, доўгацярпенне мужчыны, ператварыся ў тыгра, ціхі ягнёнак, кожная жылка, налівайся злосцю і пагібеллю!
Ролер. Паслухай, Маор! Як ты думаеш, напэўна, разбойнічаць лепш, чым сядзець на хлебе і вадзе ў скляпенні?
М а о р. Чаму такая душа не пасялілася ў целе тыгра, які ярасна раздзірае чалавечую плоць? I гэта — бацькоўскія пачуцці? I гэта — любоў за любоў? Я хацеў бы ператварыцца ў мядзведзя, каб прымусіць усіх палярных мядзведзяў рушыць на подлы род чалавечы! Раскаянне — і няма даравання! О, я хацеў бы атруціць акіян, каб з усіх крыніц людзі пілі смерць! Такая даверлівасць, такая непахісная ўпэўненасць — і няма літасці!
Ролер. Ды паслухай жа, Маор, што я табе скажу!
Маор. He, гэтаму нельга паверыць! Гэта сон! Трызненне! Такая пакорная просьба, такое жывое выяўленне гора і слёзнага раскаяння... Сэрца дзікага звера растала б ад спачування, камні б расплакаліся... I што ж? О, калі расказаць, гэта здасца злосным пасквілем на род чалавечы. I што ж, што? О, калі б я мог пратрубіць на ўвесь свет у рог паўстання і паветра, мора і зямлю ўзняць супраць гэтай зграі гіен!