Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі
Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
Ролер. Ды паслухай жа, Маор! Ты ад шаленства нічога не чуеш.
М.а о р. Прэч! Прэч ад мяне! Няўжо імя тваё не
чалавек? Няўжо не жанчына нарадзіла цябе? Прэч з вачэй маіх — ты, што маеш аблічча чалавека! Я так невыказна любіў яго! Hi адзін сын не любіў так свайго бацьку! Тысячу жыццяў аддаў бы я за яго! (Тупае нагой.) О, хто дасць мне ў рукі меч, каб нанесці пякучую рану людскому племю, гэтаму параджэнню яхідны! Хто скажа мне, як паразіць яго ў самае сэрца, разрушыць, разадраць яго, той зробіцца для мяне сябрам, анёлкам, богам! Я буду маліцца на яго!
Р о л е р. Такімі сябрамі мы і хочам зрабіцца. Паслухай жа нас!
Ш в а р ц. Пойдзем з намі ў багемскія лясы! Мы набяром шайку разбойнікаў, а ты...
Маор дзіка глядзіць на яго.
Ш в е й ц а р. Ты будзеш нашым атаманам! Ты павінен быць нашым атаманам!
Шпігельберг (са злосцю кідаецца у крэсла). Халопы! Баязліўцы!
Маор. Хто нашаптаў табе гэтыя словы? Паслухай, брат! (Хапае Шварца за руку.) Ты дастаў іх не са дна тваёй душы — душы чалавека. Хто нашаптаў табе гэтую думку? Ды, клянуся тысячарукай смерцю, мы гэта зробім! Мы павінны гэта зрабіць! Думка, вартая пакланення! Разбойнікі і забойцы! Клянуся выратаваннем душы маёй — я ваш атаман!
Усе (з шумам і крыкам). Няхай жыве атаман!
Шпігельберг (ускоквае, сам сабе). Атаман, пакуль я яго не справаджу!
Маор. Быццам бяльмо сышло з вачэй маіх! Якім дурнем я быў, калі імкнуўся назад у клетку! Дух мой прагне подзвігаў, дыханне — свабоды! Забойцы, разбойнікі! Гэтымі словамі я тапчу закон. Людзі засланілі ад мяне чалавецтва, калі я прасіў ратунку ў чалавецтва... Прэч ад мяне, спачуванне і чалавечая літасцівасць! У мяне няма больш бацькі, няма болып любові!.. Дык няхай жа кроў і смерць навучаць мяне забыць усё, што было мне калісьці дорага! Хадзем! Хадзем! О, я знайду для сябе жахлівае забыццё! Вырашана — я ваш атаман! Хай будзе добра таму з нас, хто будзе неўтаймавана паліць, усіх жахлівей забіваць, ён будзе ўзнагароджаны па-царску! Станавіцеся ўсе наўкол мяне, і кожны хай паклянецца мне ў вернасці
і паслухмянасці да труны! Паціснем адзін аднаму рукі!
У се (працягваючы яму рукі). Клянёмся табе ў-вернасці і паслухмянасці да труны.
М a о р. А мая дзясніца будзе парукай, што я аддана і нязменна, да самай смерці, застануся вашым атаманам! Хай заб’е гэтая рука без прамаруджвання таго, хто калі-небудзь збаіцца, альбо ўсумніцца, альбо адцураецца! I няхай гэтак жа зробіць са мною кожны з вас, калі я калі-небудзь парушу сваю клятву. Здаволены вы?
Шпігельберг у шаленстве бегае ўзад і ўперад.
У се (кідаючы ўверх капелюшы). Здаволены! Здаволены!
М а о р. Ітак, у дарогу! He бойцеся ні смерці, ні небяспекі! Бо намі кіруе няўмольны лёс. Кожнага дагоніць канец — ці то на мяккай пасцелі, ці ў чадзе крывавай бітвы, на шыбеніцы ці на коле.
Шпігельберг^ гледзячы ім услед пасля некаторай маўклівасці). У тваім пераліку застаўся прагал. Ты не назваў атруты. (Выходзіць.)
Сцэна трэцяя
У замку Маора. Пакоі Амаліі.
Франц. Амалія.
Амалія. Прэч! О гэты чадалюбны, літасцівы бацька, які аддаў сына на з’ядзенне ваўкам і пачварам! Седзячы дома, ён асалоджвае сябе дарагім віном і песціць сваё друзлае цела на пуховых падушках у той час, як яго вялікі сын — у абцугах няетачы! Саромцеся вы, пачвары! Саромцеся, драконавы сэрцы! Вы — ганьба чалавецтва! Свайго адзінага сына...
Ф р а н ц. Я лічыў, што ў яго іх двое.
А м а л і я. Так, ён заслугоўвае такіх сыноў, як ты. На смяротнай пасцелі ён будзе марна працягваць высахлыя рукі да свайго Карла і з жахам адхопіць іх, дакрануўшыся да ледзяной рукі Франца. О, як соладка, як бясконца соладка быць праклятым тваім бацькам! Скажы, Франц, шчырая брацкая душа, што трэба зрабіць, каб заслужыць яго праклёну?
Франц. Ты трызніш, мая мілая. Мне шкада цябе.
Амалія. Пакінь! Шкадуеш ты свайго брата! He, страшыдла! Ты ненавідзіш яго! Ты і мяне ненавідзіш!
Франц. Я люблю цябе, як самога сябе, Амалія!
Амалія. Калі ты мяне любіш, то, напэўна, не адмовіш мне ў просьбе?
Франц. Ніколі, ніколі, калі ты не запатрабуеш большага, чым маё жыццё.
А м а л і я. О, калі так, то гэту просьбу ты вельмі лёгка, вельмі ахвотна выканаеш... (Горда.) Узненавідзець мяне! Я зараз згарэла ад сораму, калі, думаючы пра Карла, уявіла сабе, што ты не адчуваеш да мяне нянавісці. Ты абяцаеш мне гэта? Цяпер ідзі! Пакінь мяне! Я люблю быць адна.
Франц. Чароўная летуценніца! Як захапляюся я тваім пяпічотным, любячым сэрцам! Тут (дакранаючыся да яе грудзей), тут цараваў Карл, як бог у сваім храме! Карл стаяў перад табой у яве, Карл з’яўляўся да цябе ў снах. Увесь сусвет зліваўся да цябе ў Карле, усё адлюстроўвала яго, усё казала аб ім.
Амалія (усхваляваная). Так, праўда! Прызнаюся! На злосць вам, вылюдкам, прызнаюся перад цэлым светам: я кахаю яго!
Франц. Бесчалавечна! Жорстка! Так заплаціць за гэтае каханне! Забыць тую...
Амалія (ускіпела). Што? Забыць мяне?
Франц. Ці ж ты не надзела яму на развітанне брыльянтавы пярсцёнак у залог тваёй вернасці?.. Але, між іншым, як устаяць юнаку перад прывабнасцямі якой-небудзь распусніцы! Хто асудзіць яго, калі яму не было чаго ёй аддаць? I да таго ж — ці ж яна не заплаціла яму з лішкам ласкамі і абдымкамі?
А м а л і я (абураная). Мой пярсцёнак — распусніцы?
Ф р а н ц. Фу, як гэта подла! Але каб гэта было ўсё!.. Пярсцёнак, які б ён ні быў дарагі, можна дастаць у любога жыхара. Магчыма, Карлу не спадабалася работа і ён вымяняў яго на лепшы?
Амалія. Але мой пярсцёнак, кажу я, мой пярсцёнак!
Франц. Так, твой, Амалія! Такі б скарб — ды на маім пальцы! I ад каго? Ад Амаліі! Сама смерць не
вырвала б яго ў мяне, Амалія! Бо не чысціня брыльянта, не мастацкая работа — каханне дае яму цану! Мілае дзіця, ты плачаш? Гора таму, хто выклікаў найкаштоўнейшыя кроплі з тваіх чароўных вачэй! Ах, калі б ты ведала ўсё, калі б ты бачыла яго самога... і ў такім абліччы!
Амалія. Пачвара! Як? У якім абліччы?
Ф р а н ц. He, не, анёл душы маёй, не распытвай мяне! (Нібыта сам сабе, паціху.) О, калі б існавала завеса, каб схаваць ад вачэй свету гэту агідную распусту! Але не! Яна глядзіць з пажаўцелых вачэй, абведзеных свінцовымі кругамі, яна выдае сябе страшэнна-бледным, схуднелым тварам, выродлівымі завостранымі скуламі. Вось яна мармыча глухім, ахрыплым голасам, вось яна крычыць аб сабе і хістаецца, як сухі шкілет, яна прабіраецца да мазга касцей і разбурае мужную сілу юнацтва, вось пырскае з ілба, са шчок, з рота, з усяго цела гнойнай раз’ядаючай пенай, агідна гнездзіцца ў ганебных язвах. Тфу, тфу! Мне моташна! Hoc, вочы, вушы — усё ходзіць ходырам... Ты помніш, Амалія, няшчаснага, які памёр, задыхнуўшыся ад кашлю, у нашай бальніцы? Здавалася, сорам адварочвае ад яго свае пагляды! Ты ўскрыкнула ад жаху, калі ўбачыла яго. Уваскрасі гэты воблік у сваёй душы — і перад табой узнікне Карл. Яго пацалункі — чума, яго вусны дыхаюць атрутай.
Амалія (дае яму аплявуху). Бессаромны паклёпнік!
Ф р а н ц. Табе Карл здаецца такім жахлівым? Нават гэты блудны вобраз выклікае ў цябе агіду? Ідзі палюбуйся на яго сама, на твайго прыгожага, анёлападобнага, цудоўнага Карла! Ідзі ўпіся бальзамам яго дыхання, дай забіць сябе паху амброзіі, што вырываецца з яго зяпы. Адзін яго ўздых удыхне ў цябе тую згубную смертаносную млоснасць, якую выклікае смурод падлы на полі бітвы, усеяным трупамі.
Амалія адварочваецца.
Які парыў кахання! Якая сладастраснасць у абдымках! Але ці справядліва наракаць на чалавека за яго непрыглядную знешнасць? Бо і ў бедным целе калекі Эзопа, як рубін у гразі, зіхцела вялікая, добрая душа!
(Злосна ўсміхаючыся.) Нават з вуснаў, пакрытых язвамі, каханне можа... Вядома, калі распуста не расхістае сілы характару, калі разам з нянавісцю не знікне і дабрачыннасць, як пах з завялай ружы, калі разам з целам не зробіцца калекай дух...
А м а л і я (радасна ўскоквае). О Карл! Я зноў пазнаю цябе! Ты ўсё той жа, той жа! Усё гэта хлусня! Няўжо ты не ведаеш, злодзей, што Карл не можа зрабіцца іншым?
Франц некаторы час стаіць у глыбокім роздуме, затым раптоўна паварочваецца, збіраючыся пайсці.
Куды так спяшаешся? Уцякаеш ад уласнага сумлення? Франц (закрыўшы твар рукамі). Адпусці мяне!
Адпусці... даць волю слязам! Тыран бацька! Лепшага са сваіх сыноў аддаць ва ўладу беднасці, публічнай ганьбы! Пусці мяне, Амалія! Я ўпаду да яго ног, я на каленях буду прасіць яго перакласці на мяне цяжар бацькоўскага праклёну — пазбавіць мяне спадчыны, мяне... Мая кроў... маё жыццё... усё...
А м а л і я (кідаецца яму на шыю). Брат майго Карла! Добры, мілы Франц!
Ф р а н ц. О Амалія! Як я люблю цябе за гэтую непахісную вернасць майму брату! Прабач, што я адважыўся так жорстка спакушаць тваё каханне!.. Як цудоўна ты апраўдала мае надзеі! Гэтыя слёзы, уздыханні, гэты гнеў... Як дорагі, як блізкі яны мне!.. Нашы брацкія сэрцы біліся ў такт згодзе!
Амалія. О не, гэтага не было ніколі!
Ф р а н ц. Ах, яны былі ў такой гармоніі! Мне заўсёды здавалася, нібыта мы нарадзіліся блізнятамі! Каб не гэта прыкрае знешняе непадабенства, не будзь якога, Карл, на жаль, страціў бы сваю перавагу, нас бы блыталі дзесяць разоў на дні. Ты, часта кажу я сабе, ты выліты Карл, яго рэха, яго падабенства.
Амалія (ківае галавой). He, не! Клянуся бязгрэшным небам — ніводнай яго рысачкі, ні іскаркі яго пачуцця!
Ф р а н ц. Мы такія падобныя і ў схільнасцях! Ружа была яго любімай кветкай. А якая кветка мне мілей ружы? Ён невыказна любіў музыку! Зоркі нябесныя, вас заклікаю ў сведкі, у мёртвай цішыні ночы, калі ўсё наўкол апускалася ў змрок і дрымоту, вы падслу-
хоўвалі маю ігру на клавесінах! Як можаш ты яшчэ сумнявацца, Амалія? Наша ж любоў сыходзілася ў адным пункце дасканаласці, а калі любоў адна, як мо гуць быць непадобнымі тыя, у чыіх сэрцах яна гняз дзіцца?
Амалія здзіўлена глядзіць на яго.
Быў ціхі, ясны вечар, апошні перад яго ад’ездам у Лейпцыг, калі ён прывёў мяне ў альтанку, дзе вы так часта аддаваліся любоўным летуценням. Мы доўга сядзелі моўчкі. Потым ён схапіў маю руку і ціха, са слязамі ў голасе, сказаў: «Я пакідаю Амалію... He ведаю чаму, але мне здаецца, што гэта навекі. He пакідай яе, брат! Будзь яе сябрам — яе Карлам, калі Карлу не суджана вярнуцца!» (Кідаецца перад ёй на калені і горача цалуе ёй рукі.) Ніколі, ніколі, ніколі не вернецца ён, а я даў яму свяшчэнную клятву’