Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі
Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
Амалія (адскочыла ад яго). Здраднік! Вось калі я выкрыла цябе! У гэтай самай альтанцы ён заклінаў не кахаць нікога, калі яму суджана памерці. Чуеш ты, бязбожны, агідны чалавек! Прэч з вачэй маіх!
Ф р а н ц. Ты не ведаеш мяне, Амалія, зусім не ведаеш!
Амалія. He! Я ведаю цябе! Цяпер ужо я ведаю цябе... I ты хацеў быць падобным на яго? I гэта перад табой ён плакаў? Хутчэй бы ён напісаў маё імя на ганебным слупе! Прэч, зараз жа прэч!
Ф р а н ц. Ты абражаеш мяне!
Амалія. Прэч, кажу я! Ты ўкраў у мяне каіптоўную гадзіну. Няхай вылічыцца яна з твайго жыцця!
Фр анц, Ты ненавідзіш мяне!
Амалія. Я пагарджаю табой. Прэч!
Франц (тупае нагамі). Пачакай жа! Ты затрымціш перада мной! Аддаць перавагу не мне, а жабраку? (Выходзіць.)
Амалія. Ідзі нягоднік! Цяпер я зноў з Карлам. Жабраку, сказаў ён? Усё перавярнулася ў гэтым свеце! Жабракі зрабіліся каралямі, а каралі жабракамі. Лахманы, апранутыя на ім, я не прамяняю на пурпур памазанікаў божых! Яго пагляд, калі ён просіць міласці, о, гэта горды, царственны пагляд, які ператварае ў попел пышнасць, раскошу, урачыстасць багатых і моцных! Валяйцеся ў пыле, бліскучыя каралі! (Зры-
вае з шыі жэмчуг.) Насіце яго, багатыя, знатныя! Насіце гэта праклятае золата і срэбра, гэтыя праклятыя дыяменты. Абжырайцеся раскошнымі стравамі, песціце свае целы на мяккай пасцелі сладастраснасці! Карл! Карл! Цяпер я вартая цябе! (Выходзіць.)
ДЗЕЯ ДРУГАЯ
Сцэна першая
Франц фон М а о р сядзіць, задумаўшыся, у сваім пакоі.
Франц. He, гэта цягнецца вельмі доўга... Урач кажа, што справа ідзе на папраўку. Старыя жывучыя! А перада мною адкрылася б роўная, вольная дарога, калі б не гэты абрыдлы, жылісты кавалак мяса, які, нібы той падземны сабака з чароўнай казкі, перагароджвае мне доступ да маіх скарбаў.
Няўжо мае задумы схіляцца пад жалезным ярмом прыроды? Няўжо я павінен прыкаваць крылаты дух да павольнага, чарапашнага кроку м атэрыі? Задзьмуць агонь, які і без таго ледзь тлее на выгараючым масле — не болып! I ўсё ж я не хацеў бы гэта зрабіць сам... Праз людскую пагалоску. Я хацеў бы не забіць яго, але звесці са свету. Я хацеў бы рабіць, як мудры ўрач, толькі наадварот: не ставіць перашкод на шляху прыроды, а паскорыць яе крок. Удаецца ж нам падоўжыць жыццё; дык чаму б аднойчы не паспрабаваць укараціць яго?
Філосафы і медыкі сцвярджаюць, што стан духа і работа ўсяго чалавечага арганізма знаходзяцца ў цеснай узаемасувязі. Падагрычныя адчуванні ўсякі раз суправаджаюцца расстройствам механічных адпраўленняў, страсці падрываюць жыццёвую сілу; не ў меру абцяжараны дух хіліць да зямлі сваю абалонку — цела. Дык як жа быць? Хто здолее смерці расчысціць дарогу ў замак жыцця; паразіўшы дух, разбурыць цела? Ах! Арыгінальная думка! Але хто яе здзейсніць? А думка ж непараўнаная! Варухні мазгамі, Маор! Вось гэта быў бы эксперымент! Сапраўды, прыемна ўпершыню зрабіць яго! Бо давялі ж змяпіанне ядаў да ступені ледзь не сапраўднай навукі
і шляхам доследаў прымусілі прыроду паказаць, дзе яе межы. Так што цяпер на некалькі гадоў наперад вылічваюць пульсаванне сэрца і гавораць пульсу: дагэтуль і не далей. Чаму б і нам не выпрабаваць сілу сваіх крылляў?
Але з чаго пачаць? Як парушыць гэта прыемнае яднанне душы і цела? Якую катэгорыю пачуццяў абраць мне? Якая з іх зласней паразіць цвет жыцця? Гнеў — гэты галодны воўк вельмі хутка наядаецца. К л о п а т — для мяне гэты чарвяк точыць вельмі павольна; т у г a — гэта яхідна паўзе так ляніва; с т р а х — надзея не дае яму волі. Як? I гэта ўсе каты чалавека? Няўжо так хутка вычарпаўся арсенал смерці? (Задумваецца.) Як? Ну, ну! He! А! (Ускакваючы.) С п ал о х! Якія шляхі забаронены спалоху? Што розум, рэлігія супраць ледзяных абдымкаў гэтага волата? I ўсё ж... Калі стары вытрымае і гэту буру? Калі ён... О, тады прыйдзіце мне на дапамогу ты, ж а л ь, і ты, раскаянне — пякельная Эвменіда, падкалодная змяя, якая вечна жуе сваю жвачку і пажырае ўласныя нечыстоты, вечная разбуральніца, што без стомы аднаўляе свой яд! З’явіся і ты, страшэннае самаабвінавачванне — ты, што спусташаеш уласнае жыллё і катуеш родную маці! Прыйдзіце і вы да мяне на дапамогу, дабрадзейныя грацыі: з лагоднай усмешкай на вуснах, і ты, квітнеючая б у д у ч ы н я, са сваім невычарпальным рогам багацця! Легкакрылымі стапамі ўцякаючы з яго прагных абдымкаў, пакажыце яму ў сваім люстры ўсе асалоды раю. Так, удар за ўдарам, ураган за ўраганам, навалюся я на нетрывалае жыццё, пакуль усю гэту армію фурый не замкне сабою а д ч а й. Слаўна! Слаўна! План гатоў, небывала цяжкі, майстэрскі, надзейны, верны, бо (насмешліва) нож анатама тут не знойдзе ні слядоў раненняў, ні раз’ядаючай атруты. (Рашуча.) Ітак, за справу!
Уваходзіць Г е р м а н.
A! Deus ex machina1, Герман.
Герман. Да вашых паслуг, васпан.
Франц (падае яму руку). I ты будзеш шчодра ўзнагароджаны за іх, Герман!
' Літаральна: бог з машыны (лац.).
Герман. Вы ўжо не раз узнагароджвалі мяне.
Франц. Хутка я стану яшчэ шчадрэйшым, куды шчадрэйшым, Герман! Мне патрэбна пагаварыць з табой.
Г е р м а н. Я ўвесь ператварыўся ў слых.
Ф р а н ц. Я ведаю цябе, ты рашучы хлопец, салдацкае сэрца. А мой жа бацька вельмі пакрыўдзіў цябе, Герман.
Г е р м а н. Няхай я буду пракляты, калі я гэта забуду!
Ф р а н ц. Вось гэта голас мужчыны! Помста пасуе да мужнага сэрца. Ты мне падабаешся, Герман! Вазьмі гэты кашалёк. Ён важыў бы болып, калі б я быў тут панам.
Г е р м а н. Гэта маё заўсёдашняе жаданне, ваша міласць! Дзякую вам!
Ф р а н ц. Сапраўды, Герман? Ты хочаш, каб я быў тут панам? Але ў майго бацькі львіныя сілы, і да таго ж я малодшы сын.
Г е р м а н. Я хацеў бы, каб вы былі старэйшым сынам, а ў вашага бацькі было не болей сіл, чым у сухотнай дзяўчыны.
Ф р а н ц. О! Як бы ўзнагароджваў цябе гэты старэйшы сын! Ён бы зрабіў усё, каб узняць цябе з гразі да бляску, вартага твайго розуму і высокага паходжання. Ён абсыпаў бы цябе золатам з ног да галавы! Ты імчаўся б па вуліцах у карэце, запрэжанай чацверыком! Так, праўда, гэтак яно і было б! Але што я хацеў сказаць табе? Ты яшчэ не забыў фрэйлейн фон Эдэльрэйх, Герман?
Герман. Гром і маланка! Навошта вы напомнілі мне пра яе?
Ф р а н ц. Мой брат адбіў яе ў цябе.
Герман. Ён за гэта паплаціцца.
Ф р а н ц. Яна табе адмовіла, а ён ледзь не спусціў цябе з лесвіцы.
Г е р м а н. За гэта ён паляціць у мяне ў пекла!
Ф р а н ц. Ён казаў, нібы ўсе шэпчуцца, што ты зачаты пад плотам і што твой бацька не можа глядзець на цябе без таго, каб не біць сябе ў грудзі і не стагнаць: «Божа, даруй мне, грэшнаму!»
Г е р м а н. Тысяча чарцей! Ды змоўкніце вы, на-
рэшце?
Фран ц. Ён раіў табе прадаць дваранскую грамату з аўкцыёна, а на выручаныя грошы зацыраваць сабе панчохі!
Герман. Праклён! Я выдзеру яму вочы ўласнымі рукамі.
Ф р а н ц. Што? Ты злуешся? Як можапі ты на яго злавацца? Што ты можаш з ім зрабіць? Што можа ' пацук супраць ільва? Твой гнеў толькі падсалодзіць яго ўрачыстасць. Табе толькі і застаецца, што скрыгатаць зубамі ды спаганяць сваю злосць на чэрствым хлебе.
Герман (тупае нагамі). Я яго ў парашок сатру!
Франц (пахлопвае яго па плячу). Фу, Герман, ты ж дваранін, ты не можаш сцярпець такой крыўды. Ты не можаш дазволіць, каб у цябе з-пад носа выхапілі каханую. Нізашто на свеце, Герман! Чорт іх вазьмі! Я пайшоў бы на ўсё, калі б быў на тваім месцы.
Г е р м а н. Я не супакоюся, пакуль і той і другі не будуць ляжаць у магіле.
Франц. He гарачыся, Герман! Падыдзі бліжэй... Амалія будзе тваёй.
Герман. Будзе! На злосць усім чарцям — будзе!
Ф р а н ц. Ты атрымаеш яе, клянуся табе! I атрымаеш з маіх рук. Падыдзі бліжэй, кажуць табе. Ты, напэўна, не ведаеш, што Карл, можна сказаць, пазбаўлены ўжо спадчыны.
Герман (набліжаецца да яго). Няўжо? Упершыню чую!
Ф р а н ц. Супакойся і слухай далей,— болып падрабязна я раскажу другім разам. Так, кажу табе, хутка год, як бацька, можна сказаць, выгнаў яго з дому. Але стары ўжо раскайваецца ў такім паспешным кроку, на які (са смехам) ён, можаш быць упэўнены, адважыўся не па сваёй волі. Да таго ж і Амалія з ранку да ночы дапякае яго скаргамі і папрокамі. Рана ці позна ён пачне шукаць Карла па ўсім свеце, а калі адшукае — дык пішы прапала! Табе застанецца толькі пасадзіць яго ў карэту, калі ён паедзе з ёй пад вянец.
Г е р м а н. Я задушу яго ля алтара!
Ф р а н ц. Бацька перадасць яму графскую ўладу, а сам будзе жыць у спакоі ў сваіх замках. I вось лейцы ў руках фанабэрыстага ветрагона, вось ён смяецца над сваімі ворагамі і зайздроснікамі, а я, які хацеў зрабіць
цябе багатым, знатным,— я сам, Герман, буду, нізка схіліўшыся, стаяць ля его дзвярэй...
Герман (горача). He, як праўда тое, што мяне завуць Германам,— гэтага не будзе! Калі хоць іскра розуму яшчэ тлее ў маім мазгу — з вамі гэтага не здарыцца! ..
Ф р а н ц. Ці не ты ўжо гэтаму перашкодзіш? Ен і цябе, мой мілы Герман, прымусіць паспытаць бізуна; ён будзе пляваць табе ў твар пры сустрэчы на вуліцы,— і гора табе, калі ты адважышся хоць уздрыгнуць ці скрывіць рот. Вось якія справы з тваім сватаннем да Амаліі, з тваімі планамі, з тваёй будучыняй.
Г е р м а н. Скажыце, што мне рабіць?
Ф р а н ц. Слухай жа, Герман! I ты ўбачыш, які я табе адданы друг і як блізка прымаю да сэрца твой лёс! Ідзі пераапраніся, каб ніхто не мог пазнаць цябе. Загадай далажыць, аб сабе старому, скажы, піто тьі проста з Багеміі, што ты разам з маім братам удзельнічаў у бітве пад Прагай і бачыў, як ён загінуў на полі бітвы.
Герман. Але ці павераць мне?
Ф р а н ц. Ха-ха! Пра гэта ўжо я паклапачуся! Вось табе пакет: тут падрабязная інструкцыя і, акрамя таго, паперы, якія пераканаюць і ўвасобленае сумненне. А цяпер пастарайся непрыкметна выйсці адгэтуль. Бяжы праз чорны ход на двор, там пералазь цераз садовую сцяну. Развязку гэтай трагікамедыі пакінь мне!
Герман. Яна неўзабаве збудзецца! Віват новаму ўладарнаму графу, Францыску фон Маору!
Франц (паляпвае яго па шчацэ). Хітрэц! Гэтым спосабам мы хутка дасягнем усіх нашых мэт: Амалія страціць надзею на яго; стары абвінаваціць сябе ў смерці сына і цяжка захварэе,— а трухляваму будынку не патрэбна землетрасення, каб абваліцца.. Ен не перажыве гэтай весткі. I тады я — адзіньі сын. Амалія, страціўшы апору, зробіцца цацкай у маіх руках. Астатняе лёгка можаш сабе ўявіць. Карацен кажучы, усё возьме пажаданы кірунак. Але і ты не павінен адцурацца свайго слова.