Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі
Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
Р а ц м а н. Ды ты і сапраўды магніт! Хацеў бы я зразумець, якім чараўніцтвам ты гэтага дамагаешся...
Шпігельберг. Чараўніцтвам? Тут няма ніякага чараўніцтва. Тут, брат, патрэбна галава ды трохі практычнай кемнасці, якую, вядома, з пальца не высмакчыш, Ці бачыш, я заўсёды кажу: сумленнага чалавека можна зрабіць з любога пня. Але махляра — гэта справа куды складаней! Тут неабходны сапраўдны нацыянальны геній і пэўны, як бы гэта сказаць, махлярскі клімат. Таму я раю табе, з’ездзі ў Граубюндэн. Гэта Афіны сучасных ашуканцаў.
Рацман. А мне, брат, асабліва хвалілі Італію.
Шпігельберг. Так, так! Трэба быць справядлі вым. У Італіі таксама ёсць доблесныя мужчыны. Але калі Германія будзе працягваць у тым жа духу і канчаткова парве з Бібліяй, на што ўжо можна цвёрда спадзявацца, то з цягам часу і з яе атрымаецца штонебудзь талковае. Наогул, павінен табе сказаць, асаблівага значэння клімат не мае; геній прымаецца на любой глебе, а ўсё астатняе, братка... Сам ведаеш — з дзічкі і ў райскім садзе не атрымаецца ананаса. Але што я хацеў сказаць? На чым гэта я спыніўся?
Р а ц м а н. На махлярскай кемнасці.
Шпігельберг. Так, праўда, на махлярскай кемнасці. I так, прыехаўшы ў які-небудзь горад, ты першым чынам распытваеш у наглядчыкаў за жабракамі, у прыставаў і дазорных, каго часцей за ўсё да іх прыводзяць, затым адшукваеш гэтых галубчыкаў. Далей ты робішся сталым наведвальнікам кафейняў, публічных дамоў, корчмаў і там вынюхваеш, хто больш за ўсіх лае таннасць, нізкую працэнтную стаўку, пагібельную чуму паліцэйскіх пастаноў, хто за ўсіх зласней ганьбіць урад ці раз’юшыцца на фізіягноміку і гэтак далей... Вось ты, братка, і ля мэты! Сумленнасць хістаецца, як гнілы зуб, застаецца толькі падчапіць яго KaeiHaft ножкай... Ці, і таго лепш, ты кідаеш поўны кашалёк проста на брук, а сам дзе-небудзь хаваеіпся
хлопец вылупіў вочы і задрыжаў, нібы мокры пудзель. «Калі ласка, злітуйцеся, васпан! Я хачу... я хачу...» — «Што ж ты хочаш? Хочаш сабраць свае манаткі і разам са мной пайсці да чорта?» — «О, ад усяго сэрца, з найвялікшым задавальненнем!» Ха-ха-ха! Дарагі мой! Мышей на сала ловяць. Дык смейся з яго, Рацман! Ха-ха-ха!
Р а ц м а н. Ха-ха-ха! Ну і ўрэзаў! Залатымі літарамі напішу я ў сябе на лбе тваю лекцыю. Як відаць, сатана нядрэнна ведае людзей, калі зрабіў цябе сваім маклерам.
Шпігельберг. Сапраўды, мой друг? Я думаю, што, калі навярбую яму яшчэ з дзесятак такіх малойчыкаў, ён адпусціць мяне на ўсе чатыры бакі. Дае ж выдавец камісіянеру кожны дзесяты экземпляр бясплатна. Дык няўжо ж чорт пачне скнарнічаць? Нешта порахам запахла.
Р а ц м а н. Чорт вазьмі! Я сам ужо даўно чую. Беражыся, тут непадалёк што-небудзь ды не так. Далібог! Кажу табе, Морыц, што ты са сваімі рэкрутамі проста знаходка для атамана. Ён таксама залучыў бравых малойчыкаў.
Шпігельберг. Але мае, мае...
Рацман. Што праўда, то праўда! Можа, іў тваіх залатыя рукі, але, кажу табе, слава нашага атамана спакусіла многіх нават сумленных людзей.
Шпігельберг. Ты ўжо нагаворыш.
Р а ц м а н. Акрамя жартаў! I яны не саромеюцца служыць пад яго камандай. Ён забівае не для грабежніцтва, як мы. Пра грошы ён, напэўна, і думаць пакінуў з тых пор, як можа мець іх уволю; нават тую трэць здабычы, якая належыць яму па праву, ён раздае сіротам ці ахвяруе на вучэнне таленавітым, але бедным юнакам. Але калі здараецца выпадак спусціць кроў памешчыку, які дзярэ скуру са сваіх сялян, ці правучыць гультая ў залатых галунах, які на свой лад тлумачыць законы і серабром адводзіць вочы правасуддзю, ці нейкага іншага панка такой жа манеры, тут, братка ты мой, ён у сваёй стыхіі. Тут быццам чорт усяляецца ў яго, кожная жылка ў ім робіцца фурыяй.
Шпігельберг. Гм, гм!
Р а ц м а н. Нядаўна ў карчме мы даведаліся, што па вялікай дарозе будзе праязджаць багаты граф Рэгенс-
бург, які выйграў судовую справу дзякуючы махлярству свайго адваката. Маор сядзеў за сталом і гуляў у шахматы. «Колькі нас?» — запытаў ён у мяне і адразу ўстаў. Я бачыў, як ён закусіў ніжнюю губу,— дакладная адзнака таго, што ён разлютаваны. «Усяго пявёра!»—адказаў я. «Справімся!» — сказаў ён, кінуў гаспадыні грошы на стол, пакінуў віно някранутым, і мы накіраваліся ў дарогу. За ўсю дарогу ён не прамовіў ніводнага слова, ехаў збоку адзін і толькі часам пытаўся, ці не відаць чаго, ды загадваў нам прыкладваць вуха да зямлі. Нарэшце бачым: едзе граф. Карэта нагружана з верхам. Побач з графам сядзіць адвакат, наперадзе імчыцца фарэйтар, па баках двое слуг верхам. Вось тут бы ты паглядзеў на яго, як ён з двума пісталетамі ў руках падляцеў да карэты! А голас, якім ён крыкнуў: «Стой!» Фурман, які не захацеў спыніцца, паляцеў з перадка дагары нагамі. Граф стрэліў у паветра. Коннікі — наўцёкі. «Грошы, шэльма! — закрычаў ён зычным голасам. Граф зваліўся, як пад абухом.— А! Гэта ты, прахвост, правасуддзе робіш прадажнай дзеўкай?» У адваката зубы заляскалі ад страху. I вось кінжал ужо тырчыць у яго ў брусе, як жэрдка ў вінаградніку. «Я сваё зрабіў! — крыкнуў атаман і горда адвярнуўся ад нас: — Грабежніцтва — ваша справа!» 3 гэтымі словамі ён памчаўся ў лес.
Шпігельберг. Гм, гм! Паслухай, друг мой! Тое, што я табе зараз расказваў, няхай застанецца паміж намі; яму не патрэбна гэта ведаць. Разумееш?
Р а ц м а н. Разумею, разумею.
Убягае задыханы Ш в а р ц.
Хто там? Што там такое? Падарожныя ў лесе?
Ш в а р ц. Хутчэй, хутчэй! Дзе астатнія?.. Тысяча чарцей! Вы стаіцё тут і языкі чэшаце! He ведаеце, ці што?.. Дык вы нічога не ведаеце? Ролер жа...
Р а ц м а н. Што з ім, што з ім?
Шварц. Ролер павешаны і з ім яшчэ чацвёра.
Р а ц м а н. Ролер? Пракляцце! Калі? Адкуль ты ведаеш?
Ш в а р ц. Ужо тры тыдні, як ён у турме, а мы нічога не ведаем; тры разы яго вадзілі на допыт, а мы нічога не чулі! Яго катавалі і дапытвалі, дзе атаман. Малайчы-
на, нічога не выдаў! Учора вынеслі прысуд, а сёння ён на кур’ерскіх выправіўся да д’ябла.
Р а ц м а н. Пракляцце! Атаман ведае?
Ш в а р ц. Толькі ўчора даведаўся. Ён кідаецца, як дзікі звер. Ты ж ведаеш, ён заўсёды вылучаў Ролера... I яшчэ гэтае катаванне... Вяроўкі і лесвіца ўжо былі прынесены да вежы. Нічога не дапамагло. Ён сам, пераапрануўшыся капуцынам, прабраўся да Ролера і хацеў памяняцца з ім адзеннем. Ролер наадрэз адмовіўся. I вось ён даў клятву,— ды так, што ў нас кроў застыла ў жылах,— запаліць яму пахавальны факел, які не запальвалі яшчэ ніводнаму каралю; такі, каб у іх ад гарачыні скура пакарабацілася. Мне страшна за горад. Ён ужо даўно злосны на яго за ганебнае ханжаства; а ты ведаеш, калі ён скажа: «Я зраблю»,— то гэта ўсё роўна, што мы, грэшныя, ужо зрабілі.
Рацман. Гэта праўда, я ведаю атамана. Калі ён д’яблу дасць слова адправіцца ў пекла, то ўжо маліцца не стане, нават калі б адно «Отча наш» магло выратаваць яго. Ах, божа мой, Ролер!
Шпігельберг. Memento mori! 1 Зрэшты, мяне гэта не хвалюе. (Спявае.)
Я думаю, калі выпадкам
Убачу шыбеніцу я: Вісіш ты тут самотна, братка, У дурнях хто ж, ці ты ці я?
Стрэлы і шум.
Рацман (ускокваючы). Чуеш? Стрэл! Шпігельберг. Яшчэ адзін!
Рацман. Трэці! Атаман!
За сцэнай чуецца песня:
Нюрэнбсргцам нас павесіць He удаеца аніяк!
Швейцар і Ролер (за сцэнай). Гэй вы! Го-го! Рацман. Ролер’ Ролер! Чорт мяне вазьмі!
Швейцар і Ролер (за сцэнай). Рацман! Шварц! Шпігельберг! Рацман!
' He аабывай пра смерць Ілай..).
Рацман. Ролер! Швейцар! Гром і маланка! Град і непагода! (Бяжыць ім насустрач.)
Разбойнік Маор верхам, за ім Швейцар, Ролер, Грым, Шуфтэрле і натоўп разбойнікаў, пакрытых граззю і пылам.
Маор (спешыўся). Воля! Воля! Ты ў бяспецы, Ролер! Адвядзі майго каня, Швейцар, ды памый яго віном. (Кідаецца на зямлю.) Ох, горача было!
Р а ц м а н (Ролеру). Клянусь горнам Плутона, ці не ўваскрос ты з кола?
Шварц. Ты яго дух? Я круглы дурань... Ці ты на самай справе?
Ролер (задыхаўшыся). Гэта я. Уласнай асобай. Цэлы і не пашкоджаны. Адкуль, ты думаеш, я з’явіўся?
Ш в а р ц. Ведзьмы, ці што, над табой чаравалі? Прысуд жа ўжо вынесены.
Ролер. Яшчэ б, нават больш! Я з’явіўся проста з шыбеніцы. Ой, дай аддыхацца. Няхай Швейцар раскажа. Наліце мне шклянку гарэлкі. I ты зноў тут, Морыц? Я меркаваў пабачыцца з табой зусім у іншым месцы. Ды наліце ж мне гарэлкі! У мяне ўсе косці ломіць. О мой атаман! Дзе мой атаман?
Шварц. Зараз! Зараз! Ды гавары ж, расказвай, як ты вышмыгнуў адтуль? Якім цудам ты зноў з намі? У мяне галава кружыцца. Проста з шыбеніцы, кажаш ты?
Р о л е р (залпам выпівае бутэльку гарэлкі). Ох, слаўна! Вось пячэ! Я быў усяго за тры крокі ад лесвіцы, па якой узыходзяць у лона Аўраамава... Да таго блізка, да таго блізка. Мая скура была ўжо прададзена ў анатамічны тэатр,— ты мог бы купіць маё жыццё за панюшку тытуню. Атаману я абавязаны паветрам, воляй і жыццём!
Швейцар. Гэта была такая штука, браточкі, пра якую варта расказаць! За дзень да таго мы пранюхалі праз нашых лазутчыкаў, што Ролеру каюк і што заўтра, гэта знач^ць, сёння, калі толькі неба не абваліцца, ён падзеліць лёс усяго смяротнага. «Хлопцы,— сказаў атаман,— што не зробіш для сябра? Выратуем мы яго ці не, ва ўсякім разе, запалім яму такі пахавальны факел, які яшчэ не запальвалі ніводнаму Kapa-
лю і ад якога ў іх уся скура пакарабаціцца». Мы пасылаем да яго пасланца, і той падкідвае яму ў поліўку запісачку.
Р о л е р. Я страціў надзею на поспех.
Ш в е й ц а р. Мы чакалі, пакуль апусцеюць вуліцы. Увесь горад валам валіў на цікавае відовішча; коннікі, пешаходы, экіпажы перамяпіаліся ў кучу, на ўсю акругу чуўся шум і спяванне пахавальных псалмоў. «Цяпер,— сказаў атаман,— запальвай! Запальвай!» Нашы хлопцы памчаліся стралой, запалілі горад адначасна з трыццаці трох канцоў, параскідалі запаленыя кнаты ля парахавых скляпоў, цэркваў і амбараў... Morbleu! 1 He мінула і чвэрткі гадзіны, як паўночна-ўсходні вецер, у якога, напэўна, таксама быў зуб на гэты горад, падаспеў нам на дапамогу і ўскінуў полымя да самых дахаў. Між тым, мы як фурыі носімся па вуліцах і галёкаем на ўвесь горад: «Пажар, пажар!» Выццё, крык, трэск! Гудзе звон! Парахавы склеп узлятае ў паветра! Быццам зямля раскалолася напалам, неба лопнула і пекла правалілася яшчэ на дзесяць тысяч сажняў глыбей!
Ролер. Мая варта азірнулася. Горад што тыя Садом і Гамора! Увесь далягляд у агні, у дыме і серы. Здаецца, усе навакольныя горы пачалі раўці, паўтараючы гэты д’ябальскі жарт. Панічны страх прыгінае ўсіх да зямлі. Тут я карыстаюся момантам — р-раз! — і з хуткасцю ветра вызваляюся ад кайданаў пад самым носам стражнікаў, екамянеўшых, як Лотава жонка. Рывок! Я рассякаю натоўп і дай бог ногі! Адбегшы гэтак крокаў пяцьдзесят, скідваю з сябе адзенне, кідаюся ў раку і плыву пад вадой да тых пор, пакуль мне не здаецца, што я ў бяспецы. Мой атаман ужо тут як тут з коньмі і адзеннем. Так я ўцёк. Маор! Маор! Трапіў бы ты хутчэй у такі ж пераплёт, каб я мог адплаціць табе тым жа!