Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі
Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
Ш в а р ц. Стой! Хто ідзе?
Касінскі. Панове, прашу прабачэння! Баюся, ці не памыліўся я?
М a о р. Ну, а хто ж мы такія, калі ты не памыліўся?
Касінскі. Мужчыны!
Швейцар. Ці ж мы не давялі гэта, атаман?
Касінскі. Мужчын шукаю я, якія проста глядзяць у твар смерці, небяспеку ператвараюць у прыручаную змяю, а волю цэняць вышэй за гонар і жыццё. Мужчын, адно імя якіх, вельмі дарагое для бедных і прыгнечаных, прымушае дрыжаць харобрых і бляднець тыранаў.
Швейцар (звяртаецца да атамана). Гэты хлопец мне падабаецца. Паслухай, друг! Ты знайшоў тых, каго шукаў.
Касінскі. Падобна на тое! I хутка спадзяюся сказаць, што знайшоў братоў. Але тады пакажыце мне таго вялікага дзеяча, якога я шукаю, вашага атамана, слаўнага графа фон Маора.
Шв е й ца р (паціскае яму руку, горача). Мілы юнак, мы — сябры!
Маор (набліжаецца). А ці знаёмы вам атаман?
Касінскі. Гэта ты! Які твар! Убачыўшы цябе, хто пачне шукаць другога? (Доўга ўглядаецца ў яго.) Я заўсёды марыў убачыць таго чалавека з пагардлівым поглядам, які сядзеў на руінах Карфагена. Цяпер не буду марыць пра гэта.
Швейца р. Вось гэта хват!
М а о р. А што прывяло вас да мяне?
Касінскі. О атаман, мая горкая доля. Я пацярпеў караблекрушэнне ў бурных хвалях жыццёвага мора; я бачыў, як пайшлі на дно спадзяванні ўсяго майго жыцця,— і мне не засталося нічога, акрамя пакутных успамінаў аб іх гібелі, успамінаў, якія б давялі мяне да вар’яцтва, калі б я не імкнуўся заглушыць іх бесперапыннай дзейнасцю.
М а о р. Яшчэ адзін скаржнік на госпада бога! Працягвай!
Касінскі. Я зрабіўся салдатам. Няшчасце і тут гналася за мною. Я стаў удзельнікам экспедыцыі ў Ост-Індыю, мой карабель разбіўся аб скалы — зноў толькі нязбытныя планы! Нарэшце, чую, скрозь і ўсюды талкуюць пра твае справы — «ліхадзействы», як іх называлі,— і вось я накіраваўся сюды, за трыццаць міль, з цвёрдым намерам служыць пад тваёй камандай, калі ты захочаш прыняць мяне.
Швейцар (ускоквае). Здорава! Здорава! Значыць, Ролер тысячакратна кампенсаваны нам! Вось гэта дык сабрат для нашай шайкі!
М а о р. Як тваё імя?
Касінскі. Касінскі. .
Маор. Касінскі? А ці ведаеш ты, што ты легкадумны хлопчык і жартуеіп, як неразумная дзяўчынка, такім важным учынкам? Тут табе не давядзецца гуляць у мяч ці ў кеглі, як ты ўяўляеш.
Касінскі. Я ведаю, што ты хочаш сказаць. Мне дваццаць чатыры гады, але я бачыў, як бліскаюць шпагі, і чуў, як свішчуць кулі над галавой.
Маор. Вось як, малады чалавек? Значыць, ты навучыўся фехтаванню, каб дзеля аднаго якога-небудзь талера забіваць бедных падарожнікаў ці ўсаджваць нож у спіну жанчынам? Ідзі, ідзі адгэтуль! Ты збег ад нянькі, якая напалохала цябе розгай!
Швейцар. Што за чорт, атаман? Пра што ты думаеш? Ці не хочаш ты ўжо адаслаць назад гэтага
Геркулеса? Ды ён выглядае так, нібы збіраецца адцясніць за Ганг самогй маршала Саксонскага.
М а о р. Табе не ўдаліся твае дзіцячыя забавы, і вось ты прыходзіш сюды, каб зрабіцца махляром, забойцам? Забойства! Хлопчык, ды ці разумееш ты гэтае слова? Калі збіваеш макавыя галоўкі, можна заснуць спакойна. Але маючы на душы забойства...
Касінскі. Я гатоў трымаць адказ за любое забойства, на якое ты выправіш мяне.
М а о р. Што? Ты такі разумны? У цябе хапае дзёрзкасці лавіць мяне на вудачку ліслівасці? Адкуль ты ведаеш, што я не бачу па начах страшных сноў, што я не пакрыюся бледнасцю на смяротным ложы? Ці шмат табе даводзілася рабіць такога, за што б ты нёс адказнасць?
Касінскі. Праўда, пакуль яшчэ мала! Але ўсё ж... Хоць бы мой прыход да вас, высакародны граф.
М а о р. Ці не падсунуў табе твой гувернёр гісторыю Робіна Гуда,— такіх неабачлівых нягоднікаў варта было б высылаць на галеры! — і ці не яна распаліла тваё дзіцячае ўяўленне, заразіла цябе вар’яцкім імкненнем да велічы? Ты, напэўна, квапішся на гучныя тытулы і ўшанаванні? Хочаш купіць бяссмерце падпаламі і разбоем? Ведай, славалюбны юнак: не для забойцаў і падпальшчыкаў зелянеюць лаўры! He слава сустракае разбойніцкія перамогі, але праклёны, небяспека, смерць, ганьба! Бачыце шыбеніцу там, на ўзгорку?
Шпігельберг (злосна ходзіць узад і ўперад). Ох, як неразумна! Як агідна! He, я зрабіў бы інакш.
Касінскі. Чаго баяцца таму, хто не баіцца смерці?
Маор. Брава! Непараўнана! Ты, як відаць, здорава вучыўся ў школе і назубок ведаеш свайго Сенеку! Але, мілы друг, такімі сентэнцыямі ты не ашукаеш шматпакутнай прыроды, не прытупіш стрэлы гора. Падумай добра, сын мой! (Бярэ яго за руку.) Падумай, я раю табе, як бацька: вымерай глыбіню, перш чым кінуцца ў прорву, калі ты яшчэ можаш паспытаць хоць адзінае імгненне радасці. Надыдзе хвіліна, калі ты прачнешся, і тады... будзе вельмі позна. Тут ты выходзіш з людскога кола і павінен зрабіцца альбо істотай вышэйшага гатунку, альбо д’яблам. Яшчэ раз, сын мой: калі дзенебудзь цепліцца для цябе іскра надзеі, пакінь гэтае
страшнае брацтва. У яго ўступаюць толькі праз адчай, калі не бачаць у ім вышэйшай мудрасці! Можна ашукацца, вер мне, можна палічыць за цвёрдасць духу тое, што ў рэшце рэшт толькі адчай. Вер мне і паспяшайся адгэтуль!
Касінскі. He! Цяпер я ўжо не пабягу. Калі мае просьбы не кратаюць цябе, дык выслухай гісторыю маіх няшчасцяў. Тады ты сам укладзеш кінжал у мае рукі. Сядайце ўсе наўкруг і слухайце ўважліва.
Маор. Я цябе слухаю.
Касінскі. I так, ведайце, я багемскі дваранін. Ранняя смерць бацькі зрабіла мяне ўладальнікам немалой дваранскай вотчыны. Месцы гэтыя былі райскія, бо там жыў анёл — дзяўчына, упрыгожаная ўсім хараством квітнеючага юнацтва і цнотная, як святло нябеснае. Але каму я гэта кажу? Для вас гэта пусты гук! Вы ніколі не кахалі, ніколі не былі каханымі.
Швейцар. Лягчэй, лягчэй! Наш атаман успыхнуў, як агонь.
М а о р. Пакінь! Я выслухаю цябе іншым разам — заўтра, днямі ці нагледзеўшыся крыві!
Касінскі. Кроў! Кроў’ Слухай жа далей! I сэрца тваё абальецца кроўю. Яна была немка з мяшчанак, але адзін выгляд яе рассейваў усе дваранскія забабоны. Нясмела і сціпла прыняла яна з маіх рук абручальны пярсцёнак,— і праз дзень я павінен быў весці маю Амалію да алтара.
Маор імкліва ўзнімаецца.
У чарадзе шчасця, якое мяне чакала, сярод прыгатаванняў да вяселля пасланец прывозіць мне выклік да двара. З’яўляюся. Мне паказваюць лісты, якія дыхаюць здрадай, і яны нібыта напісаны мною. Кроў кінулася мне ў твар ад такога каварства! У мяне адабралі шпагу, мяне пасадзілі ў турму, усе мае пачуцці адмерлі. u м
Швейцар. А тым часам... Ну, працягвай, я ўжо чую, чым тут пахне.
Касінскі. Я прасядзеў там цэлы месяц, не разумеючы, як усё гэта адбылося. Я дрыжаў за Амалію, якая праз мяне перажывала смяротны жах. Але вось з’яўляецца першы міністр двара і ў прытворна-салодкіх выразах віншуе мяне з выяўленнем маёй бязвіннас-
ці, чытае мне ўказ аб вызваленні і вяртае шпагу. Цяпер застаецца, поўнаму радасці, ляцець у абдымкі Амаліі... Але што ж? Яна знікла. Яе звезлі цёмнай ноччу, ніхто не ведаў куды. 3 тых пор яна быццам у ваду канула. Мяне маланкай азарыла думка! Я спяшаюся ў горад, спрабую што-небудзь даведацца. Усе вылупліваюць на мяне вочы, ніхто нічога не растлумачвае. Нарэшце, у палацы, за патайнымі кратамі я яе знаходжу. Яна кінула мне запіску.
Ш в е й ц а р. Ну што, ці ж я не казаў?
Касінскі. Пекла, смерць і пекла! Вось што я прачытаў. Яе паставілі перад выбарам: дапусціць маю смерць ці зрабіцца палюбоўніцай князя. У барацьбе паміж гонарам і каханнем яна выбрала апошняе... і (рагоча) я быў выратаваны.
Швейцар. I што ж ты зрабіў?
Касінскі. Я стаяў, быццам мяне аглушыла тыся• ча перуноў. «Кроў!»—была мая першая думка; «кроў!» — апошняя. 3 пенай на губах імчуся я дамоў, хапаю трохгранную шпагу і сам не свой урываюся ў дом міністра,— бо ён, толькі ён мог быць пякельным зводнікам. Мяне, напэўна, заўважылі яшчэ на вуліцы. Калі я падняўся наверх, усе дзверы былі зачынены. Я кідаюся, распытваю. Адказ адзін: ён паехаў да гасудара. Я накіроўваюся туды, але там яго і ў вочы не бачылі. Вяртаюся да яго, узламваю дзверы, знаходжу яго... Але чалавек пяць служак выбягае з засады і абяззбройвае мяне.
Швейцар (тупае нагой). I ён застаўся цэлы, а ты пайшоў ні з чым?
К а с і н с к і. Мяне схапілі, аддалі пад суд, абняславілі і... заўважце — у знак асаблівай літасці,— выслалі за мяжу. Mae маёнткі дасталіся міністру; мая Амалія ў кіпцюрах тыгра, яна гасне, стогнучы і рыдаючы, а мая помста бяссільна згінаецца пад ярмом дэспатызму,
Швейцар (ускоквае і размахвае шпагай). Гэта лье ваду і на наш млын, атаман! Тут знойдзецца што падпаліць!
Маор (які дагэтуль хадзіў узад і ўперад у моцным хваляванні, рэзка спыняецца. Да разбойнікаў). Я павінен бачыць яе. Хутчэй! Стройцеся! Ты застаешся з на мі, Касінскі! Спяшайцеся!
Разбойнікі. Куды? Што?
М а о р. Куды? Хто запытаў, куды? (Гнеўна Швейцару. ) Здраднік, ты хочаш затрымаць мяне? Але клянуся небам...
Ш в е й ц а р. Здраднік? Я? Выпраўляйся хоць у пекла, я пайду з табою!
Маор (кідаецца яму на шыю). Брат! Ты ідзеш са мной! Яна плача, сумуе! Узнімайцеся’ Жвава! Усе! У Франконію! Мы павінны быць там праз тыдзень...
Усе выходзяць.
ДЗЕЯ ЧАЦВЁРТАЯ
Сцзна першая
Сельская мясцовасць недалёка ад замка Маораў. Разбойнік М а о р. У аддаленні К а с і н с к і.
М а о р. Ідзі і далажы пра мяне. Памятаеш, што табе трэба сказаць?
К а с і н с к і. Вы — граф фон Бранд, едзеце з Мекленбурга; я ваш страмянны. He турбуйцеся, я добра сыграю сваю ролю. Бывайце. (Выходзіць.)
Маор. Прывет табе, родная зямля! (Цалуе зямлю.) Роднае неба, роднае сонца! Узгоркі і даліны! Лясы і патокі! Усім сэрцам вітаю вас! Якое гаючае паветра вее з гор маёй радзімы! Шчасце струменіць у грудзях няшчаснага выгнанніка! Элізіум! Паэтычны свет! Спыніся, Маор! Ты ўваходзіш у свяшчэнны храм! (Падыходзіць бліжэй.) А вось і ластаўчыны гнёзды на двары замка! I садовая фортка! I той куток ля плота, дзе ты так часта падсцерагаў і дражніў лоўчага пугача. Вось лужок, дзе ты, адважны Аляксандр, вёў сваіх македанян у атаку пры Арбелах, і зарослы травою пагорак, адкуль ты прагнаў персідскага сатрапа; на гэтай вяршыні пераможна развяваўся твой сцяг! (Усміхаецца.) Залатыя майскія гады дзяцінства зноў ажываюць у душы няшчаснага. Тут быў ты такі пічаслівы, такі бясконца, бясхмарна вясёлы! А зараз у абломках ляжаць твае задумы! Па гэтай зямлі ты павінен быў хадзіць слаўным, вартым пашаны, усімі пава-