Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі
Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
Маор (у роздуме). Разумею, нябесны стырнавы!.. Разумею... Лісце ападае з дрэў... Прыйшла і мая восень. Прыбярыце яго!
Труп Шпігельберга выносяць.
Грым. Загадвай, атаман! Што рабіць далей?
М а о р. Хутка, хутка збудзецца ўсё. Падайце мне лютню! Я страціў самога сябе, пабыўшы там! Лютню, кажу я! Спевамі я аднаўлю свае сілы... Пакіньце мяне!
Разбойнікі. Поўнач ужо, атаман.
Маор. Усё гэта толькі тэатральныя слёзы. Патрэбна рымская песня, каб мой заснуўшы дух страпянуўся. Дайце ж лютню! Поўнач, гаворыце вы?
Ш в а р ц. Справа пад раніцу, сон свінцом кладзецца на нашы вейкі. Трое сутак мы не заплюшчвалі вачэй.
М а о р. Як? Гаючы сон сплюшчвае і вочы шэльмаў? Чаму ж ён пазбягае мяне? Я ніколі не быў ні баязліўцам, ні падлюгай. Кладзіцеся спаць! Заўтра ледзь свет мы рушым далей.
Разбойнікі. Дабранач, атаман! (Кладуцца на зямлю і засынаюць.)
Глыбокая цішыня.
Маор (бярэ лютню і грае).
Б р у т
Даліны мірныя, маё вам прывітанне!
Апошняга прыміце вы з рымлян.
3 Філіпы, дзе змагаліся тытаны, Душа ўзляцела к вам з адкрытых ран. Мой Касій, дзе ты? Родны Рым канае! Mae палкі паснулі, паляглі.
Твой Брут да ценяў мёртвых заклікае, Няма ўжо месца Бруту на зямлі.
Ц э з а р
Чый гэта цень з пячаццю занядбання Задумліва блукае паміж гор?
Калі не хлусяць вочы, без вагання Скажу: то рымлянін, паходка ўся яго. Даўно пакінуў, Тыбра сын, зямлю ты? Стаіць ці знік наш сямігорны Рым? Над сіратою плакаў я пакутна, Што ўжо няма больш Цэзара над ім!
Брут
А! Грозны прывід, ранамі пакрыты! Хто патрывожыў цень твой мерцвяка? Ідзі да сумных берагоў Кацыта!
Хто правы з нас — канец нам дасць адказ. На алтары Філіпы пагасае Ахвярная святой свабоды кроў.
Так, Рым над трупам Брутавым канае, I не ажывіць Брут яго ізноў!
Цэ з а р
I мне памерці ад твайго кінжала!..
I ты — і ты руку узняць мог, Брут?
О сын, то бацька твой быў! Сын, падпала б Зямля уся пад царскі твой трыбут!
Ідзі! Няхай пачуе царства знікшых, Што Брут мой стаў вялікім з найвялікшых, Калі мне ў сэрца усадзіў кінжал.
I ў забыцця рацэ — то ведай, Брут, ты — Няма ратунку мне ад скрухі лютай. Харон, хутчэй ад гэтых дзікіх скал!
Брут
Чакай, мой бацька! Між тых земных твораў Я ў свеце ведаў толькі аднаго, Хто з Цэзарам бы мог стаць смела поруч: Сваім ты сынам называў яго.
I толькі Цэзар знішчыць Рым меў сілу, I толькі Брут цябе мог сцерці ў прах, Дзе Брут жыве, там Цэзару магіла, Ідзі, мой бацька! Тут наш роўны шлях.
(Апускае лютню на зямлю і зодуменна ходзіць узад і ўперад.)
Хто навучыць мяне?.. Усё так змрочна! Заблытаныя лабірынты... Няма выхаду, няма пуцяводнай зоркі. Калі б усё закончылася разам з гэтым апошнім уздыхам! Закончылася, як пошлая ігра марыянетак... Але навошта гэта палкая прага райскага шчасця? Навошта гэты недасягальны ідэал дасканаласці? Адкладванне недавершаных задум? Бо нікчэмны націск на гэту нікчэмную спружынку (падносіць да лба пісталет) раўняе мудраца з дурнем, баязліўца з адважным, сумленнага з махляром! Бажэсцвенная гармонія пануе ў бяздушнай прыродзе,— дык адкуль жа гэты разлад у разумнай істоце? He! He! Тут штосьці большае, я ж яшчэ не быў шчаслівы!
Душы, загубленыя мною, вы думаеце, я здрыгануся? He, я не здрыгануся! (Дрыжыць, як у ліхаманцы.) Ваш дзікі перадсмяротны віск, пасінелыя твары задушаных, вашы страшэнныя адкрытыя раны — толькі звенні адзінага непарыўнага ланцуга лёсу. Ланцуг гэты выкавалі мой вольны час, выдумкі маіх мамак і выхавальнікаў, тэмперамент майго бацькі, кроў маёй маці! (Уздрыгвае ад жаху.) О, чаму новы Перыкл не зрабіў з мяне быка, у пылаючым чэраве якога згарае чалавецтва? (Прыстаўляе пісталет да скроні.)
Час і вечнасць, злітыя ў адным імгненні! Страшны ключ! Ён замкне за мною турму жыцця і адамкне жыллё вечнай ночы! Скажы, о, скажы: куды, куды ты цягнеш мяне? У чужую краіну, якую не агінаў яшчэ ніводзін карабель? Глядзі! Пры выглядзе яе знемагае чалавецтва, слабеюць зямныя сілы і фантазія, гэтая дзёрзкая малпа пачуццяў, марочыць дзіўнымі крыўляннямі нашу легкавернасць. He, не! Мужчына не павінен спатыкацца! Чым бы ты ні было безназоўнае «там», абы толькі маё «я» не пакінула мяне; будзь чым хочаш, абы толькі яно перайшло са мною на той свет... Усё знешняе — толькі тонкі слой фарбы на чалавеку... Я сам сваё неба, сам сваё пекла. А раптам ты мне там пакажаш толькі спопелены шматок сусвету, ад якога ты даўно адвярнуў свае погляды, і адзінокая ноч ды вечная пустыня будуць усім, што чакае мяне за рысай жыцця? Я засялю тады нямую пустыню сваімі фантазіямі, а вечнасць дасць мне жаданы вольны час,
каб разблытаць заблытаны клубок людскіх пакут. Ці ты хочаіп праз лабірынт вечна новых нараджэнняў, праз вечна новыя арэны няшчасцяў, ступень за ступенню, прывесці мяне да пагібелі? Але няўжо я не здолею разарваць нітку існавання, сплеценую для мяне ў замагільным свеце, гэтак жа лёгка, як гэтую, зямную? Ты можаш ператварыць мяне ў нішто,— гэтай волі табе ў мяне не адабраць! (Зараджае пісталет. Раптоўна спыняецца.) Дык, значыць, памерці ад страху перад пакутлівым жыццём? Даць сябе перамагчы няшчасцям? He! Я ўсё выцерплю. (Шпурляе пісталет убок.) Пакуты адступяць перад маёй гордасцю! Прайду ўвесь шлях.
Сцэна паступова цямнее.
Герман (прабіраецца лесам). Чуеш, як страшна вухкае сава! У вёсцы прабіла поўнач. Так, так! Ліхадзейства спіць! У гэтай глушы няма шпіёнаў! (Падыходзіць да вежы і стукаецца.) Падыдзі сюды, няшчасны вязень! Вось твая вячэра.
Маор (ціха адступаючы). Што гэта значыць?
Гол ас (з вежы). Хто там стукае? А? Гэта ты, Герман, мой груган?
Герман. Так, я, Герман, твой груган. Падыдзі да кратаў і еш.
Вухкае сава.
Страшна спяваюць твае начныя таварышы, стары. Што? Смачна?
Г о л а с. Я вельмі прагаладаўся. Дзякуй табе,божа, што пасылаеш мне гругана ў пустыні! А як пажывае мой сынок, Герман?
Г е р м а н. Цішэй! Слухай! Нейкі шум, падобны на храп. Чуеш?
Г о л а с. Як? I ты чуеш штосьці?
Г е р м а н. Гэта вецер стогне ў расколіне вежы — начная музыка, ад якой зубы ляскаюць і сінеюць пазногці. He, паслухай! Мне ўсё здаецца храп. Ты тут не адзін, стары. Ой, ой, ой!
Голас. Ты бачыш што-небудзь?
Г е р м а н. Бывай, бывай! Страшныя гэтыя мясціны! Залазь назад у яму. Твой мсцівец там, у нябёсах. Пракляты сын! (Хоча бегчы.)
М а о р (ахоплены жахам, набліжаецца да яго). Стой!
Герман (крычыць). Гора мне!
Маор. Стой, кажуць табе!
Г е р м а н. Гора, гора, гора! Усё раскрыта!
Маор. Стой! Гавары! Хто ты? Што ты робіш тут? Адказвай!
Герман. Пашкадуйце, пашкадуйце, мой грозны валадар! Выслухайце хоць адно слова, раней чым прыкончыць мяне!
Маор (выцягвае шпагу). Што я пачую?
Герман. Вы пад страхам смерці забаранілі мне... Я не мог інакш, не адважыўся... Ёсць бог на нябёсах! Ваш родны бацька — там... Я пашкадаваў яго — забіце мяне!
Маор. Тут нейкая таямніца. Кажы! He марудзь! Я павінен усё ведаць.
Голас. Гора! Гора! Гэта ты, Герман, там размаўляеш? 3 кім ты размаўляеш, Герман?
Маор. Яшчэ нехта там, унізе... Што тут робіцца? (Бяжыць да вежы.) Тут вязень, занядбаны людзьмі? Я разаб’ю яго ланцугі! Падай голас яшчэ раз! Дзе дзверы?
Г е р м а н. Злітуйцеся, васпан! He хадзіце далей. Са спачування пакіньце гэта месца! (Загароджвае яму дарогу.)
Маор. Чатыры замкі! Прэч з дарогі! Я павінен даведацца... Цяпер уперпіыню клічу цябе на дапамогу, зладзейскае мастацтва. (Вымае адмычкі і адчыняе дзверы ў кратах.)
3 глыбіні з’яўляецца стары, высахлы, як шкілет.
Стары Маор. Пашкадуйце няшчаснага! Пашкадуйце!
Маор (у жаху адскочыў). Голас майго бацькі.
Стары Маор. Дзякуй табе, божа! Надышоў час збавення.
М а о р. Дух старога Маора! Што патрывожыла цябе ў магіле? Ці ты зышоў у новы свет з грэхам на душы, які перагароджвае табе шлях да варот раю? Я пачну служыць імшы, каб вярнуць блукаючы дух у месца вечнага супакаення. Ці ты закапаў у зямлю золата ўдоў і сірот і ў гэту паўночную гадзіну з выццём блукаеш наўкол яго? Я вырву падземныя скарбы з кіпцю-
роў дракона, нават калі ён вывергне на мяне пякельнае полымя і ўчэпіцца зубамі ў маю шпагу. Ці ты з’явіўся на мой заклік — разгадаць мне загадку вечнасці? Гавары! Гавары! Я не з тых, што бляднеюць ад страху.
Стары Маор. Я нё здань. Дакраніся да мяне!.. Я жыву... Але якім жахлівым, нікчэмным жыццём!
М а о р. Што? Дык ты не быў пахаваны?
Стары Маор. Быў. Але ў склепе маіх продііаў ляжыць дохлы сабака, а я тры месяцы як пакутую ў гэтым змрочным падзямеллі. Сюды не пранік ніводзін сонечны прамень. Hi разу не павеяў цёплы вятрыска. I ні адзін друг не наведаў мяне тут, дзе толькі дзіка каркаюць вароны ды вухкаюць совы.
Маор. Божа праведны! Хто адважыўся гэта зрабіць?
Стары Маор. He праклінай яго! Гэта зрабіў мой сын — Франц.
М а о р. Франц? Франц? О вечны хаос!
Стары М a op. Калі ты чалавек, мой невядомы збавіцель, калі ў цябе чалавечае сэрца, дык выслухай, якія пакуты падрыхтавалі бацьку яго сыны. Ужо тры месяцы крычу я пра гэта каменным сценам, але толькі глухое рэха паўтарае мае стогны. А таму, калі ты чалавек, калі ў цябе б’ецца чалавечае сэрца...
М а о р. На гэты заклік і дзікія звяры выйшлі б са сваік логаваў.
Стары М a op. Я ляжаў на ложы хваробы і ледзь пачаў ажываць пасля цяжкай немачы, як да мяне прывялі чалавека, які аб’явіў, што мой першынец загінуў на полі бітвы. Ён перадаў мне меч, пачырвонены яго кроўю, і яго апошняе «бывай»; сказаў, што мой праклён давёў яго да адчаю і пагнаў у бой, насустрач смерці.
Маор (рэзка адварочваецца ад яго). Усё раскрылася!
Стары Маор. Слухай далей! Пры гэтай вестцы я страціў прытомнасць. Мяне, напэўна, палічылі мёртвым. Калі я ачуняў, я ляжаў у труне, адзеты ў саван, як мярцвяк. Я пачаў скрэбці века труны. Яго ўзнялі. Наўкол была цёмная ноч... Мой сын Франц стаяў перада мною. «Як,— жахлівым голасам закрычаў ён,— няўжо ты будзеш жыць вечна?» I века адразу ж зачынілася. Ад гэтых страшных слоў я страціў
прытомнасць. Ачуняўшы зноў, я адчуў, што маю труну ставяць на калёсы. Мяне везлі з паўгадзіны. Нарэшце труну адкрылі. Я апынуўся ля ўвахода ў гэта падзямелле. Мой сын стаяў перада мной і чалавек, які перадаў мне акрываўлены меч Карла. Я абдымаў калені сына, маліў, заклінаў і зноў маліў. Бацькавы просьбы не кранулі яго сэрца. «У яму гэтае пудзіла! — загрымеў ён.— Пажыў і хопіць». I мяне бязлітасна спіхнулі ўніз, а мой сын. Франц замкнуў дзверы турмы.