• Часопісы
  • Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі  Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

    Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі

    Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 443с.
    Мінск 1996
    98.06 МБ
    Ф р а н ц. Як, стары? Ты ў змове з пеклам ці з небам? Хто табе гэта сказаў?
    Мозер. Гора таму, у каго на душы яны абодва! Лепш бы яму не нарадзіцца! Але супакойцеся! У вас няма болып ні бацькі, ні брата.
    Ф р а н ц. Як? I страшней ты грахоў не ведаеш? Падумай яшчэ: смерць, неба, вечнасць, праклён лунаюць на тваіх вуснах. He ведаеш страшней?
    Мозер. He ведаю.
    Франц (падае на крэсла). Канец! Канец!
    Мозер. Радуйцеся ж, радуйцеся! Палічыце сябе шчаслівым! Пры ўсіх вашых ліхадзействах вы праведнік у параўнанні з бацьказабойцам. Праклён, які гатовы забіць вас,— песня любові побач з праклёнам, які вісіць над яго галавой... Адплата...
    Франц (ускоквае). Тысячу смярцей на цябе, груган! Хто клікаў цябе сюды? Пайшоў прэч, альбо я пракалю цябе шпагай!
    М о з е р. Як? Папоўская бязглуздзіца давяла да шаленства такога філосафа? Але ж яны згінуць, варта вам толькі дзьмухнуць на іх. (Выходзіць.)
    Франц кідаецца ў крэсла і мітусіцца ў нясцерпным хваляванні. Глыбокая маўклівасць. Прыбягае с л у г а.
    Слуга. Амалія збегла! Граф раптоўна знік!
    Даніэль (баязліва ўваходзіць). Ваша міласць, атрад нястрымных коннікаў імчыцца да замка. Яны крычаць: «Смерць, смерць!» Уся вёска ў трывозе!
    Франц. Ідзі! Загадай званіць ва ўсе званы! Усіх зганяй у царкву! Няхай стануць на калені!.. Няхай моляцца за мяне! Вызваліць зняволеных! Беднякам я ўеё пакрыю — у два, у тры разы! Я... Ды ідзі ж, пакліч духоўніка! Няхай ён адпусціць мне мае грахі! Чаму ж. ты стаіш?
    Шум і тупат робяцца чутнейшыя.
    Даніэль. Божа, даруй і барані мяне! Як мне гэта зразумець? Вы ж адусюль выганялі рэлігію, шпурлялі мне ў галаву біблію і трэбнік, калі заставалі мяне на малітве...
    Франц. Hi слова больш! Смерць! Ты бачыш! Смерць! Будзе позна!
    Чутна, як шаленствуе Швейцар.
    Маліся ж! Маліся!
    Даніэль. Я заўсёды казаў вам: вы здзекуецеся над святой малітвай, але беражыцеся, беражыцеся! Калі гром грымне, калі паток захлісне вас, вы аддасцё ўсе скарбы свету за адну хрысціянскую малітву. Вось бачыце, вы лаялі мяне! I цяпер дачакаліся! Бачыце!
    Ф р а н ц. Даруй, мілы, добры, харошы мой Даніэль! Даруй, я азалачу цябе! Але маліся ж! Я знайду табе нявесту, я... Маліся ж, заклінаю цябе, на каленях заклінаю! У імя д’ябла, маліся!	_
    Шум на вуліцы, крык, стук.
    Швейцар (на вуліцы). На прыступ! Бі! Ламай! Я бачу святло, ён павінен быць там.
    Франц (укленчыўшы). Пачуй маю малітву, Божа! У першы раз!.. Ніколі больш не звярнуся да цябе! Пачуй мяне, Божа!
    Д а н і э л ь. Ісус Хрыстос! Што вы робіце? Гэта бязбожная малітва.
    Збягаецца н а р о д.
    Н а р о д. Зладзеі! Забойцы! Хто ўзняў такі жахлівы шум сярод начы?
    Ш в е й ц а р (усё яшчэ на вуліцы). Адганіце іх, хлопцы! Гэта чорт з’явіўся, каб сцягнуць вашага пана! Дзе Шварц са сваімі людзьмі? Акружай замак! Грым! Бяры прыступам сцены!
    Г р ы м. Цягніце сюды палаючыя галавешкі! Альбо мы ўломімся да яго, альбо ён спусціцца ўніз! Я падпалю харомы!	о
    Ф р а н ц (моліцца). Я быў не простым забойцам, божа!.. Ніколі не грашыў па дробязях...
    Даніэль. Божа! Будзь да нас літасцівы! У яго ж і малітвы грахоўныя!
    Лятуць камякі і галавешкі, шыбы разбіваюцца. Замак палае.
    Ф р а н ц. He магу маліцца!.. Тут, тут (б'е сябе ў гру дзі і ў лоб) усё пуста... Усё спалена! (Падымаецца.) He, я не стану маліцца, не дам небу гэтай урачыстасці! He дазволю пеклу пасмяяцца з мяне!
    Д а н і э л ь. Божа! Прасвятая маці божая! На дапамогу, ратуйце! Увесь замак у агні!
    Франц. Вазьмі пшагу! Хутка! Усадзі мне яе ў жывот! Інакш гэтыя малайцы наздзекуюцца з мяне.
    Пажар узмацняецца.
    Д а н і э л ь. Вызвальце! Вызвальце! Я нікога не хачу раней часу р.ыпраўляпь на неба, тым болып... (Уця кае.)
    Ф р а н ц (нерухома глядзіць яму ўслед; пасля паўзы). ...у пекла, хацеў гы сказаць! I сапраўды! Я ўжо адчуваю яго! (Ахоплены шаленствам.) Дык гэта вы заліваецеся звонкім смехам?.. Я чую, як сыкаюць у пекле гадйюкі!.. Яны ўзбягаюць па лесвіцы, асаджаюць дзверы!.. Чаму я такі нясмелы перад гэтым вастрыём? Дзверы трашчаць, паддаюцца!.. Уцякаць няма куды! Дык злітуйся ты нада мной! (Зрывае залаты шнурок з капелюша і задушваецца.)
    Швейцар са сваімі людзьмі.
    Швей цар. Дзе ты, шэльма? Вы бачылі, як усе разбегліся? He многа ж у яго сяброў! Куды ён схаваўся, гэты нягоднік?
    Грым (спатыкаецца аб пгруп.). Стой! Што тут ляжыць на дарозе? Пасвяці мне!
    Ш в а р ц. Ён нас апярэдзіў. Укладзіце мячы ў ножны! Вось ён валяецца, як дохлая кошка.
    Ш в е й ц а р. Мёртвы? Як? He дачакаўшыся нас? Хлусіце, гавару я вам!.. Палюбуйцеся, як ён жвава ўскочыць на ногі. (Штурхае яго.) Гэй, ты! Ёсць магчымасць забіць бацьку!
    Грым. He турбуйцеся дарэмна: ён мёртвы.
    Ш ве й ца р (адыходзіць ad трупа). Так, ён не ўзрадаваўся гэтаму выпадку! Ён і сапраўды здох! Ідзіце скажыце атаману: ён мёртвы! Мяне Маор болей не ііабачыць. (Страляе сабе ў скронь.)
    Сцэна другая
    Дэкарацыя апошняй сцэны чацвёртай дзеі.
    Стары Маор сядзіць на камеяі. Насупраць яго разбойнік Маор. Разбойнікі шныраць па лесе.
    Разбойнік Маор. Яго'ўсё няма! (Ударае кінжалам аб камень тпак, што сыплюцца іскры.)
    Стары Маор. Дараванне хай будзе яму карай; падвоеная любоў — маёй помстай.
    Разбойнік Маор. He! Клянуся злосцю душы маёй! Гэтага не будзе! Я гэтага не пацярплю!^ Няхай цягне за сабой у вечнасць вялікую ганьбу свайго злачынства! Інакш чаму б я стаў забіваць яго?
    Стары Маор (пачынае моцна рыдаць). О, маё дзіця!
    Разбойнік Маор. Што? Ты плачаш аб ім? Каля гэтай вежы?..	.	,
    Стары Маор. Будзь літасцівы! О, будзь літасцівы! (Узрушана ломіць рукі.) Зараз, зараз творыцца суд над маім сынам.
    Разбойнік Маор (спалохана). Над якім?
    Стары Маор. Што азначае тваё пытанне?
    Разбойнік Маор. Нічога! Нічога!
    Стары Маор. Ты прыйшоў здзекавацца з майго няшчасця?
    Разбойнік Маор. Здрадніцкае сумленне! He звяртайце ўвагі на мае словы.
    Стары Маор. Так, я замучыў аднаго сына, і цяпер другі мучае мяне. Гэта рука божая!.. О Карл! Карл! Калі ты лунаеш нада мной у анёльскім абліччы, даруй, даруй мне!
    Разбойнік Маор. Ен вам даруе. (Збянтэжана.) Калі ён варты таго, каб называцца вашым сынам, ён павінен дараваць вам.
    С т а р ы М a о р. О, ён быў вельмі добры для мяне! Але я паспяшу да яго насустрач — з маімі слязамі, з маёй бяссонніцай, са страшнымі прывідамі! Я абдыму яго калені і гучна закрычу: «Я саграшыў перад сабою і табой! Я не варты таго, каб называцца бацькам тваім!»	..
    Разбойнік Маор (расчулена). Енбыў вам дораг, ваш другі сын?
    Стары Маор. Бог таму за сведку! Чаму я паддаўся каварству злога сына? Сярод смертных не было бацькі шчаслівейшага! Побач са мной цвілі мае дзеці і цешылі мяне надзеямі. Але, о горкі час! Злы дух усяліўся ў сэрца малодшага! Я даверыўся гадзіне! I страціў абодвух дзяцей. (Закрывае твар рукамі.) „
    Разбойнік Маор (адыходзячы ад яго). Страціў навекі!
    Стары Ma op. О, я ўсім сэрцам адчуваю тое, што сказала мне Амалія! Дух помсты гаварыў яе вуснамі: «Дарэмна будзеіп ты працягваць халадзеючыя рукі да сына! Дарэмна шукаць цёплую руку твайго Карла! Ён ніколі не будзе стаяць ля твайго смяротнага ложа».
    Разбойнік Маор, адварочваючыся, падае яму руку.
    О, калі б гэта была рука майго Карла! Але ён ляжыць далёка ў цесным доме, спіць свінцовым сном і ніколі не пачуе голасу майго гора. Гора мне! Памерці на чужых руках... Няма болей сына! Сына, які закрыў бы мне вочы...
    Разбойнік Маор. Цяпер пара! Цяпер! (Да разбойнікаў.) Пакіньце мяне. Я... не магу вярнуць яму сына! He! Вярнуць яму сына я не магу!.. Гэтага я не' зраблю!..
    Стары Маор. Што, друг мой? Што ты там мармычаш?
    Разбойнік Маор. Твой сын... Так, стары... (Ледзь чутна.) Твой сын... Ён... навекі страчаны.
    Стары Маор. Навекі?
    Разбойнік Маор (у жахлівым хваляванні звяр тае позіркі да неба). 0, толькі на гэты раз не дай аслабець маёй душы!.. Толькі на гэты раз падтрымай мяне!
    Стары Маор. Навекі, сказаў ты?
    Разбойнік Маор. He распытвай больш! Навекі, сказаў я.
    Стары Маор. Незнаёмец! Незнаёмец! Чаму ты вызваліў мяне з гэтай вежы?..
    Разбойнік Маор. А што, калі мне ўкрасці яго бласлаўленне? Украсці і, як злодзею, выслізнуць з гэтай здабычай... Кажуць, бацькоўскае блаславенне ніколі не прападае...
    Стары Маор. I мой Франц таксама загінуў?
    Р а з б о й н і к Маор (падае перад ім на калені). Я зламаў засаўкі тваёй турмы. Блаславі мяне!
    Стары Маор (з болем). О, чаму ты хаваеш сына, выратавальнік бацькі? Ты бачыў сам: літасцівасць божая не бяднее. А мы, нікчэмныя чарвякі, засынаем, забіраючы з сабой сваю злосць. (Кладзе руку на галаву разбойніка.) Будзь жа такі шчаслівы, як і літасцівы.
    Разбойнік Маор (узнімаецца, расчулены). О, дзе
    ты, мая былая мужнасць? Mae мускулы аслабелі: кінжал валіцца ў мяне з рук.
    Стары Маор. Добра, калі браты горнуцца адзін да аднаго, як раса гермонскіх вяршынь да гары Сіона. Навучыся разумець гэту радасць, юнак, і анёлы божыя пачнуць грэцца ў промнях тваёй славы. Твая мудрасць хай будзе мудрасцю старога. Але сэрца... няхай застаецца сэрцам бязвіннага дзіцяці.
    Разбойнік Маор. О, прадчуванне шчасця! Пацалуй мяне, святы стары!
    Стары Маор. Няхай табе здаецца, што гэта пацалунак бацькі, я ж буду думаць, што цалую сына. Як? Ты ўмееш плакаць?
    Разбойнік Маор. Мне здалося, што гэта пацалунак бацькі! Гора мне, калі яны зараз прывядуць яго.
    З’яўляецца жалобнае шэсце. Спадарожнікі Швейцара ідуць, апусціўшы галовы і закрыўшы твары.
    Божа! (Нясмела адступае, хоча схавацца.)
    Яны праходзяць міма яго. Ён глядзіць убок. Доўгая паўза. Яны спыняюнца.
    Грым (ціха). Атаман!
    Разбойнік Маорне адказвае і адыходзіць яшчэ далей.
    Ш в а р ц. Дарагі атаман!
    Разбойнік Маор адступае яшчэ.
    Грым. Мы не вінаваты, атаман!
    Разбойнік Маор (не пазіраючы. на іх). Хто вы такія?
    Грым. Ты нават не глядзіш на нас! Мы — твае адданыя слугі.
    Разбойнік Маор. Гора вам, калі вы былі мне адданымі!
    Г р ы м. Прымі апошняе прывітанне ад твайго слугі Швейцара! Ніколі не вернецца твой слуга Швейцар.
    Разбойнік Маор (ускоквае). Дык вы не знайшлі яго?
    Ш в а р ц. Знайшлі мёртвым.
    Разбойнік Маор. Дзякую табе, усемагутны божа! Абдыміце мяне, дзеці мае! Літасцівасць — з гэтай пары наш лозунг! Значыць, і гэта пераадолена, усё
    Яшчэ разбойнікі і А м а л і я.
    Разбойнікі. Хо, хо! Здабыча! Слаўная здабыча!
    Амалія (з развеянымі на ветры валасамі). «Мёртвыя,— крычаць яны,— устаюць з магілы на яго голас...» Мой дзядзька жывы... Ён у гэтым лесе... Дзе ён? Карл! Дзядзька! О! (Кідаецца ў абдымкі старога.)