• Часопісы
  • Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі  Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

    Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі

    Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 443с.
    Мінск 1996
    98.06 МБ
    Касінскі. Коні засядланы. Можаце ехаць, калі жадаеце.
    Маор. Які ты хуткі! Навошта так паспешна? Значыць, ніколі не ўбачыць яе?
    Касінскі. Рассядлаю, калі загадаеце. Вы ж самі распарадзіліся, каб за хвіліну павярнуцца.
    Маор. Яшчэ раз! Яшчэ толькі адно «бывай»! Я павінен выпіць да дна атруту гэтага шчасця і тады... Пачакай, Касінскі! Яшчэ дзесяць хвілін... Чакай мяне за сценамі замка, і мы памчымся!
    Сцэна чацвёртая
    У садзе.
    Амалія. «Ты плачаш, Амалія?» — гэта ён сказаў такім голасам, такім голасам! Здавалася, уся прырода памаладзела. Былая вясна кахання зноў занялася перада мною! Салавей цёхкаў, як тады, кветкі духмяна пахлі, і я, ап’янелая ад шчасця, схілілася да яго на грудзі. О, ілжывае вераломнае сэрца! Ты хочаш прыаздобіць здраду! He, не! Прэч з душы маёй святатацкі вобраз! Я не парушыла клятвы, о мой адзіны! Прэч з маёй душы, каварныя, бязбожныя жаданні! У сэрцы, дзе цараваў Карл, няма месца для смертнага. Але чаму мая душа ўвесь час супраць волі цягнецца да гэтага прышэльца? Ён так непарыўна зліўся з вобразам майго Карла! Ён зрабіўся вечным спадарожнікам таго, адзінага! «Ты плачаш, Амалія?» О, я схаваюся, уцяку ад яго! Ніколі вочы мае не ўбачаць гэтага чалавека!
    Разбойнік М а о р адчыняе веснічкі.
    (Здрыгануўшыся.) Што гэта? Рыпнулі веснічкі? (Убачыўшы Карла, ускоквае.) Ён? Куды? Навошта? Я быццам прырасла да зямлі і не магу бегчы... Бацька ня-
    бесны, не пакідай мяне! He, ты не вырвеш у мяне майго Карла! У маёй душы няма месца для двух багоў. Я простая смертная дзяўчына! (Дастае партрэт Кар ла.) Ты, Карл, будзь маім анёлам-захавальнікам! Абарані мяне ад гэтага незнаёмца, гэтага выкрадальніка кахання! На цябе, на цябе глядзець не адрываючыся! Ніводнага грэшнага погляду на таго! (Сядзіць, моўчкі ўтпаропіўшыся ў партрэт )
    Маор. Вы тут, васпані? I такія журботныя? Слёзы блішчаць на гэтым медальёне!
    Амалія не адказвае яму.
    Хто той шчаслівец, праз якога слёзы серабрацца ў вачах анёла? Дазвольце і мне зазірнуць. (Хоча пагля дзець на медальён.)
    Амалія. He! Пан!.. Не!..
    Маор (адскочыўійы). О! I ён заслугоўвае такой любові? Заслугоўвае? Ён?
    Амалія. О, калі б вы ведалі яго.
    Маор. Я зайздросціў бы яму.
    Амалія. Схіляліся б з пашанай, хацелі вы сказаць.
    Маор. Гм!
    Амалія. О! Вы палюбілі б яго... У ім было так многа... У яго рысах, у яго паглядзе, у гучанні яго голаса было так многа падобнага з вамі, таго, што я так люблю.
    Маор стаіць, апусціўшы вочы.
    Тут, дзе вы стаіцё, тысячы разоў стаяў і ён! А каля яго тая, што ў яго блізкасці забывалася на неба і зямлю. Тут яго пагляд блукаў па квітнеючай прыродзе. I яна, здавалася, адчувала яго нагародны пагляд, харашэла ад захаплення свайго каханага. Тут, зачараваныя нябеснай музыкай, яго слухалі птушкі. Вось з гэтага куста ён зрываў ружы, зрываў для мяне. Тут, тут ён абдымаў мяне. Яго вусны палалі на маіх вуснах, і кветкі радасна паміралі пад нагамі закаханых.
    М а о р. Яго няма больш?
    А м а л і я. Віхуры носяць яго па бурных морах, але каханне Амаліі падарожнічае з ім. Ён блукае па далёкіх пясчаных пустынях, але каханне Амаліі для яго ператварае распаленую глебу ў зялёны луг, прымушае
    квітнець дзікі хмызняк. Паўднёвае сонца пячэ яго непакрытую галаву, але ногі ледзянеюць у паўночных снягах, град бурна хлешча яму ў твар, але каханне Амаліі закалыхвае яго і ў бурах. Моры, горы, цэлыя краіны раздзяляюць улюбёных, але іх душы, вырваўшыся з пыльных турмаў, злучаюцца ў райскіх іпатах кахання. Вы, здаецца, засмуціліся, граф?
    М а о р. Словы кахання ўваскрашаюць і маё каханне.
    А м а л ія (пабляднеўшы). Што? Вы кахаеце другую? Гора мне! Што я сказала?
    М а о р. Яна лічыла мяне мёртвым і захавала вернасць уяўна-мёртваму. Яна чула, што я жывы, і ахвяравала мне вянок праведніцы. Яна ведае, што я бадзяюся ў пустынях і ў горы валачу сваё жыццё,— і яе каханне ў блуканнях і няшчасцях падарожнічае са мной. Яе завуць Амалія, як і вас, васпані.
    Амалія. Як я зайздрошчу вашай Амаліі!
    М а о р. О, яна няшчасная дзяўчына! Яе каханне належыць загінуўшаму чалавеку і ніколі не ўзнагародзіцца!
    А м а л і я. He! Яно ўзнагародзіцца на небе. Існуе ж, гавораць, лепшы свет, дзе засмучаныя ўзрадваюцца і любячыя з’яднаюцца.
    М а о р. Так! Свет, дзе ападаюць завесы і дзе любячым падрыхтавана страшная сустрэча... Вечнасцю завецца яна... Мая Амалія — няшчасная дзяўчына!
    А м а л і я. Няшчасная? Але ж вы кахаеце яе?
    Маор. Няшчасная, таму што яна кахае мяне! А што, калі я забойца? Што б вы сказалі, васпані, калі б на кожны пацалунак вашага каханага даводзілася па забойству? Гора маёй Амаліі! Яна няшчасная дзяўчына!
    А м а л і я (весела і хутка ўзнімаецца). О! Затое якая я шчаслівая! Мой каханы — водбліск бажаства, а бажаство — міласэрнасць і літасць! Ён і мухі не пакрыўдзіць! Яго душа далёка ад крывавых задум, як поўдзень ад паўночы.
    Маор хутка адыходзіць убок і нерухома глядзіць удаль. Амалія бярэ лютню і грае.
    He спяшы на бітву, Гектар мілы, Там без жалю грозны меч Ахіла За Патрокла смерць усім нясе!
    Хто ж твайму дзіцятачку парадзіць Шанаваць багоў, хто лук наладзіць, Калі дзікі Ксанф цябе знясе?
    Маор (моўчкі бярэ'лютню і грае).
    Мілы друг, кап’ё і шчыт хутчэй мне’ Там, у лютай бітве, весялей мне.
    (Кідае лютню і ўцякае.)
    Сцэна пятая
    Лес недалёка ад замка Маораў. Ноч. Усярэдзіне руіны вежы. Разбойнікі размясціліся на зямлі.
    Разбойнікі (спяваюць).
    Рэзаць, грабіць ў цёмным лесе Нас не трэба навучаць!
    Заўтра могуць нас павесіць, Сёння будзем баляваць!
    Жывём разгульна мы, сябры, I кроў кіпіць ад хмелю.
    Спім ноччу мы ў густым бары, Плюём на буры і вятры, Штоноч ў нас наваселле. Меркурый, наш вясёлы бог, Нас навучыў ўсяму, як мог.
    Балюем сёння мы ў папоў, А заўтра — ў шлях-дарогу. Што не патрэбна для сяброў, Мы ахвяруем богу.
    I толькі сочны вінаград Забродзіць у галовах — Грымім мы на пякельны лад, I нам тады сам чорт не брат, Ў нас вэрхал адмысловы.
    I стогн зарэзаных бацькоў, Выццё дзяцей і матак кроў, I крык жанчын дарэмны За музыку прыемней.
    О, як яны страшна вішчаць пад нажом, Як кроў у іх з горла ліецца руччом!..
    А нас весяляць іх крыўлянні і мукі, Чырвона ў вачах, і ў крыві нашы рукі.
    Калі ж смяротны прыйдзе час, Кат, скончы ўсё хутчэй!
    Сябры! Пятля ўсіх сцісне нас...
    Балюйце ж весялей!
    Ура! Ай люлі! Смерць не страшная нам!
    Хутчэй на дарогу глыточак віна!
    Швейцар. Ужо ноч, а нашага атамана ўсё няма. Рацман. А дакладна ў восем абяцаў вярнуцца! Шве й ц а р. Калі з ім здарылася бяда, мы ўсё спалім, хлопцы! He папікадуем і грудных дзяцей!
    Шпігельберг (адводзячы Рацмана ўбок). Два словы, Рацман.
    Шварц (Грыму). Ці не паслаць нам лазутчыкаў?
    Грым. Кінь! Ён вернецца з такім уловам, што мы ад^ сораму згарым.
    Ш в е й ц а р. Ну, гэта наўрад, чорт цябе вазьмі! Калі ён адыходзіў, было непадобна, што ён збіраецца выкінуць якую-небудзь штуку. Памятаеш, што ён казаў, калі вёў нас полем? «Калі хто ўкрадзе тут хоць адну рэпу, не ўтрымаць таму галавы, не буду я Маорам». Тут нам нельга разбойнічаць.
    Рацман (ціха Шпігельбергу). Куды ты хіліш? Кажы ясней!
    Шпігельберг. Шш-шш! He ведаю, што ў нас з табой за ўяўленні аб волі! Цягнем гэты воз, як валы, хоць дзень і ноч балбочам аб прывольным жыцці. Мне гэта не па нутру.
    Ш в е й ц а р (Грыму). Што яшчэ задумвае гэтая хітрая бэстыя?
    Рацман (ціха Шпігельбергу). Ты гаворыш аб атамане?
    Шпігельберг. Ды цішэй ты! У яго ўсюды вупіы... Атаман, сказаў ты? А хто яго паставіў над намі атаманам? Ці не прысвоіў ён сабе тытул, які па праву належыць мне? Як? Мы ставім сваё жыццё на карту, пераносім усе зменлівасці лёсу за шчасце быць яго прыгоннымі, калі маглі б жыць па-царску! Клянуся богам, Рацман! Мне гэта не па нутру!
    Ш в е й ц а р (звяртаючыся да іншых). У жаб камен нямі кідаць, на гэта ты герой! А варта толькі яму чхнуць, як ты дай бог ногі.
    Шпігельберг. Я ўжо гадамі мару, Рацман, як бы ўсё гэта змяніць. Рацман, калі ты той, за каго я цябе лічу... Рацман! Ён не ідзе, яго ўжо лічаць загінуў-
    шым... Рацман! Здаецца мне, яго гадзіна прабіла! Як? Ты і брывом не варушыш, калі звон спавяшчае табе волю? У цябе нават не хапае мужнасці зразумець мой смелы намёк?
    Р а ц м а н. Ах, сатана, ты хочаш аплесці маю душу?
    Шпігельберг. Што, клюнула? Добра! Дык ідзі ж за мной! Я заўважыў, куды ён уцёк. Ідзём! Два пісталеты рэдка даюць асечку, а там мы першыя кінемся душыць сысункоў! (Хоча павесці яго за сабой.)
    Швейцар (у лютасці хапаецца за нож). А-а! Жывёліна! Ты мне дарэчы ўспомніў пра багемскія лясы! Ці не ты, баязлівец, першы заляскаў зубамі, калі крыкнулі: «Вораг усюды!» О, я тады ж пакляўся!.. Памры, подлы забойца! (Заколвае яго.)
    Разбойнікі^у замяшанні). Забойства! Забойства! Швейцар... Шпігельберг... Разніміце іх!
    Швейцар (яшчэ раз усаджвае ў яго нож). Вось табе! Здыхай! Спакойна, сябры! Няма чаго шумець па дробязях! Ён, вырадак, вечна таіў злосць на атамана, а на ўласнай скуры — ніводнага рубца. Ды ўціхамірцеся, нарэшце, кажу вам! Паскудны жывадзёр! Спадцішка задумаў напасці на такога чалавека! Спадцішка! Ну і ну! Ці ж мы таму пралівалі пот, каб здохнуць, як сабакі, сволач ты гэткая? Дзеля таго прайшлі агонь і ваду, каб акаляваць, як пацукі?
    Грым. Але, чорт цябе вазьмі, друг! Што ў вас там здарылася? Атаман уз’юшыцца.
    Ш в е й ц а р. Гэта ўжо мой клопат. (Рацману.) А ты, бязбожная твая душа, ты быў з ім заадно! Знікні з вачэй маіх! Шуфтэрле недалёка ад цябе пайшоў і вісіць цяпер у Швейцарыі, як яму прадракаў атаман.
    Стрэл.
    Шварц (ускоквае). Чуеце? Стрэл!
    Зноў стрэл.
    Яшчэ адзін! Ура! Атаман!
    Грым. Пачакай! Ён павінен стрэліць тры разы!
    Яшчэ адзін стрэл.
    Шварц. Гэта ён, ён, ён! Страляй, Швейцар! Трэба яму адказаць. (Страляе.)
    Маор і Касінскі ўваходзяць.
    Швейцар (ідзе ім насустрач). 3 добрым прыбыццём, атаман!.. Я без цябе крыху пагарачыўся. (Пад водзіць яго да трупа Шпігельберга.) Будзь ты суддзёй паміж мною і гэтым. Ён хацеў з-з вугла забіць цябе.
    Разбойнікі (здзіўлена). Як? Атамана?
    Маор (агорнуты сузіраннем, потым горача). Недаступна розуму! Рука караючай Немезіды! Ці не ён першы праспяваў мне ў вушы песню сірэны? Прысвяці свой нож змрочнай мсцівіцы! Ці не ты гэта зрабіў, Швейцар!
    Швейцар. Клянуся богам, гэта зрабіў я. I гэта не горшае з таго, што я зрабіў у жыцці. (Раззлаваны выходзіць.)