• Часопісы
  • Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі  Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

    Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі

    Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 443с.
    Мінск 1996
    98.06 МБ
    жаным мужам; тут у квітнеючых дзецях Амаліі табе давялося б паўторна перажыць свае дзіцячыя гады; тут, тут быць кумірам сваіх падданых! Але вораг чалавечы злосна насмяяўся нада мною! (Уздрыгвае.) Чаго я прыйшоў сюды? Каб адчуць сябе вязнем, якога звон ланцугоў абуджае ад сноў пра волю? He, я вярнуся да сваёй юдолі. Вязень забыў святло сонца, але сон пра волю, як маланка, прарэзаў ноч наўкол яго, каб зрабіць яе яшчэ цямней. Бывайце, родныя даліны! Калісьці вы бачылі хлопчыка Карла, і гэты хлопчык быў шчаслівы; цяпер вы ўбачылі мужчыну, і ён поўны адчаю. (Хутка паварочваецца і ідзе ў далёкі куток сцэны, спыняецца і з тугой глядзіць на замак.) He ўбачыць яе, не кінуць на яе ніводнага погляду, калі толькі сцяна раздзяляе мяне і Амалію? He! Я ўбачу яе. Я ўбачу яго, што б гэта ні каштавала! Бацька, бацька, твой сын ідзе да цябе! 3 дарогі, чорная дымлівая кроў! 3 дарогі, пусты, нерухомы, ледзяны позірк смерці! Дай мне волю толькі гэтую гадзіну! Амалія! Бацька! Ваш Карл ідзе да вас. (Хуткімі крокамі накіроўваецца да замка.) Катуй мяне, калі пачне світаць, неадступна праследуй мяне ў начной цемры, катуй жахлівымі снамі! He атруці мне толькі гэта адзінае імгненне асалоды! (Спыняецца ля варот.) Што са мной? Што гэта значыць, Маор? Мужней! Смяротны жах!.. Страшнае прадчуванне!.. (У ваходзіць у замак.)
    Сцэна другая
    Галерэя ў замку.
    Разбойнік Маор. Амалія ўваходзіць.
    Амалія. I вы думаеце пазнаць яго партрэт сярод усіх іншых?
    Маор. О, безумоўна. Яго воблік заўсёды стаяў перад маімі вачыма. (Аглядвае карціны.) Гэта не ён.
    А м а л і я. Вы адгадалі! Гэта роданачальнік графаў. Барбароса ўзвёў яго ў дваранства за расправу над марскімі разбойнікамі.
    Маор (працягвае ўглядвацца ў карціны). I гэта не ён, і гэты, і той. Яго няма сярод іх.
    Амалія. Як? Прыгледзьцеся лепш! Я думала, вы ведаеце яго.
    М а о р. Ведаю, як роднага бацьку! Вось гэтаму не хапае мяккай усмешкі, якая вылучала б яго сярод тысяч... Гэта не ён.
    А м а л і я. Я ўражана. Як? He бачыць васемнаццаць гадоў, і ўсё яшчэ...
    Маор (хутка, успыхнуушы). Вось ён! (Стаіць як паражоны маланкай.)
    А м а л і я. Цудоўнейшы чалавек!
    М а о р (не адрываючыся, глядзіць на парпгрэт). Бацька, бацька, прабач мне! Так, цудоўнейшы чалавек! (Выцірае вочы.) Святы чалавек!
    Амалія. Вы, здаецца, вельмі шанавалі яго?
    М a о р. О, вельмі добры чалавек! I яго ўжо няма ў жывых?	-
    Амалія. Няма! Ён адышоў, як адыходзяць лепшыя радасці жыцця. (Дакранаецца да яго рукі.) Мілы граф, шчасце не паспявае расквітнець на зямным свеце!
    Маор. Так, праўда, праўда... Але калі вы паспелі пераканацца ў гэтым? Вам жа не больш дваццаці трох гадоў.
    А м а л і я. I ўсё-такі я паспела. Усё жыве для таго, каб памерці ў журбе. Мы імкнемся да шчасця і здабываем яго, каб зноў з болем страціць.
    М а о р. Вы ўжо страцілі нешта?
    А м а л і я. Нічога... Усё! Нічога... Ці не прайсці нам далей, граф?
    М а о р. Вы так спяшаецеся? Чый гэта партрэт там, направа? Такі змучаны твар.
    А м а л і я. Налева партрэт яго сына, цяперашняга ўладарнага графа... Пойдзем жа? Пойдзем!
    М а о р. Але гэты партрэт направа? Ты плачаш, Амалія?
    Амалія хутка выходзіць.
    Яна кахае мяне! Кахае! Уся яе істота страпянулася, здрадлівыя слёзы паліліся з вачэй. Яна кахае мяне! Няшчасны, ці ж ты гэта заслужыў? Ці ж я не стаю тут, як злачынец перад плахай? Ці ж не гэта сафа, на якой я патанаў у шчасці, абдымаючы яе? Ці ж не гэта пакоі бацькоўскага дома? (Расчулены партрэтам бацькі.)
    Ты, ты! Вочы твае вывяргаюць агонь! Праклён, праклён! Адрачэнне! Дзе я? Ноч перад маімі вачыма. Божая кара! Я, я забіў яго! (Выбягае.)
    Франц Маор (уваходзіць, паглыблены у роздум). Прэч гэты вобраз! Нікчэмны баязлівец! Чаго ты баішся? I каго? 3 тых пор, як гэтыграф у маім замку, мне ўсё здаецца, што нейкі шпіён, падасланы пеклам, па пятах крадзецца за мной. Я калісыіі бачыў яго! Штосьці велічнае і знаёмае ёсць у яго палкім загарэлым твары. Ды і Амалія нераўнадушна да яго! Яна раз-пораз кідае на гэтага малойчыка сумуючыя, млявыя пагляды, а на іх яна звычайна скупіцца! Ці ж я не „ бачыў, як яе сляза цішком скацілася ў віно, якое ён піў за маёй спіной так прагна, нібы хацеў праглынуць і бакал. Так, я бачыў гэта ў люстры, бачыў уласнымі вачыма. Сцеражыся, Франц! За ўсім гэтым крыецца нейкая пагібельная пачвара! (Дапытліва ўглядваецца ў партрэт Карла.) Яго доўгая, гусіная шыя, яго чорныя вогненныя вочы, гм-гм-гм, цёмныя навіслыя густыя бровы. (Уздрыгвае.) Злараднае пекла, ці не ты насылаеш на мяне гэта прадчуванне? Так, гэта Карл. Цяпер усе яго рысы ажылі перада мною. Гэта ён! Ён! Маска яго не схавае! Гэта ён! Праклён і смерць! (У лютасці ходзіць пгуды-сюды,.) Няўжо для таго я не спаў па начах, для таго зносіў скалы і засыпаў прорвы? Няўжо для таго я паўстаў супраць усіх чалавечых інстынктаў, каб гэты неспакойны валацуга ператварыў у нішто ўсе мае хітраспляценні? Спакой! Галоўнае, спакой! Засталася нязначная праца! Я і без таго паграз у смяротных грахах. Неразумна плыць назад, калі бераг далёка ззаду. Аб вяртанні няма чаго і думаць. Літасць пайшла б жабраваць, адпусціўшы мае грахі, і вечнае спачуванне зрабілася б банкрутам! Ітак, наперад, як належыць мужчыне! (Звоніць.) Няхай злучыцца з духам бацькі і тады прыходзіць. Мерцвякі мне не страшны. Даніэль! Гэй! Даніэль! Іду ў заклад, яны і яго ўцягнулі ў змову! У старога нейкі загадкавы выгляд.
    Д а н і э л ь уваходзіць.
    Даніэль. Што загадаеце, васпан?
    Ф р а н ц. Нічога. Ідзі налі віна ў гэты кубак, ды 'Жвавей паварочвайся!
    Д а н і э л ь выходзіць.
    Пачакай, стары, я злаўлю цябе! Я так пагляджу табе ў вочы, што злоўленае сумленне прымусіць цябе пабляднець, і гэтая бледнасць будзе бачна і скрозь маску. Ен павінен памерці! Разява той, хто кідае справу на палове дарогі і, адышоўшы ўбок, пазірае: што тут будзе далей?
    Даніэль з віном.
    Пастаў сюды! Глядзі мне проста ў вочы! Ды ў цябе калені трасуцца? Як ты дрыжыш! Прызнавайся, стары! Што ты зрабіў?
    Даніэль. Нічога, ваша міласць! Клянуся богам і выратаваннем беднай душы маёй!
    Франц. Выпі гэта віно! Што? Ты марудзіш? Ну, гавары, хутка! Што ты падсыпаў у кубак?
    Д а н і э л ь. Божа, барані і злітуйся! Як? Я — у віно?
    Ф р а н ц. Яду падсыпаў ты ў віно! Ты бледны як смерць! Прызнавайся ж, прызнавайся! Хто табе даў яд? Граф, праўда? Граф даў табе яго?
    Д а н і э л ь. Граф? Прасвятая дзева! Граф нічога мне не даваў.
    Франц (хапае яго). Я буду душыць цябе, пакуль ты не пасінееш, сівы падманшчык! Нічога? А чаму вы ўвесь час тырчыце разам? Ён, ты і Амалія? Аб чым перашэптваецеся? Выкладвай! Якія таямніцы ён давяраў табе?
    Даніэль. Бог за сведку, ён ніякіх таямніц не давяраў мне.
    Ф р а н ц. Дык ты ўпіраешся? Якія падкопы вы задумалі, каб скінуць мяне з дарогі? Га? Збіраецеся задушыць мяне соннага? Зарэзаць брытвай? Пачаставаць атрутай у віне ці ў шакаладзе? Кажы! Кажы! Ці ў талерцы супу паднесці мне вечнае заспакаенне? Кажы! Мне ўсё вядома.
    Д а н і э л ь. Забі мяне бог, калі я не кажу вам чысцюткай праўды!
    Ф р а н ц. На гэты раз я дарую табе. Але ён, напэўна, соваў грошы табе ў кашалёк? Паціскаў руку мацней, чым гэта заведзена? Як паціскаюць руку старым знаё мым?
    Даніэль. Ніколі, ваша міласць.
    Франц. Казаў ён табе, напрыклад, што ведаў цябе? Што і ты павінен быў бы ведаць яго? Што з тваіх вачэй ападзе калі-небудзь пялёнка? Што? Як? Ён ніколі не гаварыў нічога падобнага?
    Д а н і э л ь. Hi слоўца.
    Франц. Што пэўныя абставіны ўтрымлівалі яго... Што часта даводзілася надзяваць маску, каб пранікнуць да ворага, што ён хоча адпомсціць за сябе, жорстка адпомсціць?
    Д а н і э л ь. Hi аб чым такім ён і не заікаўся.
    Франц. Як? Зусім ні аб чым? Падумай добра... Што ён блізка, вельмі блізка ведаў старога графа? Што ён любіць яго, бясконца любіць, любіць, як родны сын?..
    Д а н і э л ь. Нешта падобнае я і сапраўды чуў ад яго.
    Франц (бляднее). Дык ён казаў гэта? На самай справе казаў? Але што? Скажы? Казаў, што ён брат мне?
    Даніэль (здзіўлены). Што, ваша міласць? He! Ta­Tara ён не казаў! Але калі фрэйлейн Амалія вадзіла яго па галерэі,— я якраз выціраў пыл з карцін,—ён раптам спыніўся перад партрэтам нябожчыка графа як громам паражоны. Фрэйлейн Амалія, паказаўшы на партрэт, сказала: «Цудоўнейшы чалавек!»—«Так, так! Цудоўнейшы чалавек»,— пацвердзіў і ён, выціраючы слёзы.
    Франц. Слухай, Даніэль! Ты ведаеш, я заўсёды быў табе добрым панам; я карміў, адзяваў цябе і нязменна шанаваў тваю старасць.
    Д а н і э л ь. Хай узнагародзіць вас бог! I я заўсёды служыў вам верай і праўдай.
    Ф р а н ц. Пра гэта я і кажу. Ты ніколі ў жыцці не пярэчыў мне, так як добра ведаеш, што абавязаны выконваць маю волю, што я ні загадаў бы!
    Даніэль. Ад усяго сэрца, пан граф, калі толькі гэта не ідзе супраць бога і майго сумлення!
    Ф р а н ц. Лухта, лухта! Як табе не сорамна? Стары, а верыш бабскім байкам. Кінь, Даніэль, гэтае глупства! Бо я пан, мяне пакараюць бог і сумленне, калі бог і сумленне існуюць.
    Даніэль (усплясквае рукамі). Божа літасцівы!
    Франц. Успомні пра абавязак паслухмянства! Ра'зумееш ты гэтае слова? У імя гэтага абавязку я за-
    гадваю табе, ужо заўтра графа не павінна быць сярод жывых.
    Даніэль. Божа, барані і злітуйся! Ды за што ж?
    Ф р а н ц. Памятай аб сляпым паслухмянстве! Ты мне за ўсё адкажаш!
    Даніэль. Я? Прасвятая маці! Барані і злітуйся! Я? У чым я, стары, правініўся?
    Ф р а н ц. Тут няма калі разважаць! Твой лёс у маіх руках. Выбірай — альбо пакутаваць усё жыццё ў самым глыбокім з маіх скляпенняў, дзе голад прымусіць цябе грызці ўласныя косці, а пякучая смага хлябтаць уласную ваду, альбо да канца дзён у міры і спакоі есці хлеб свой.
    Д а н і э л ь. Як, васпан? Мір, спакой — і забойства?
    Ф р а н ц. Адказвай на маё пытанне!
    Даніэль. О мая сівізна, мая сівізна!
    Франц. Так ці не?
    Даніэль. He! Божа, злітуйся нада мною!
    Ф р а н ц (робіць выгляд, што выходзіць). Добра! Хутка божая літасць табе спатрэбіцца.
    Даніэль (утрымлівае яго, падае перад ім на калені). Злітуйцеся, васпан, злітуйцеся!
    Франц. Так ці не?
    Даніэль. Ваша міласць! Мне ўжо семдзесят другі год. Я заўсёды шанаваў сваіх бацькоў. Я, колькі памятаю, ні ў кога граша не ўзяў падманам. Я сумленна трымаўся сваёй веры. Я сорак чатыры гады праслужыў у вашым доме і чакаю цяпер спакойнай, мірнай смерці. Ах, васпан, васпан! (Горача абдымае яго калені.) А вы хочаце адабраць у мяне апошняе суцяшэнне перад смерцю! Хочаце, каб сумленне, як чарвяк, падтачыла маю апошнюю малітву і каб я заснуў навекі, зрабіўшыся пачварай перад богам і людзьмі. He, не, мой дарагі, мой неацэнны, мой любімы граф! Вы гэтага не хочаце! Гэтага вы не можаце хацець ад сямідзесяцігадовага старога!