• Часопісы
  • Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі  Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

    Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі

    Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 443с.
    Мінск 1996
    98.06 МБ
    Маор. Гэтага не можа быць, не можа быць! Вы памыліліся.
    Стары Маор. Мажліва, я памыліўся. Слухай далей, але стрымай свой гнеў. Так праляжаў я цэлыя суткі; і ні адзін чалавек не ўспомніў пра мяне ў маім няшчасці. Нага чалавечая ўжо даўно не праходзіла па гэтых пустэльных месцах, бо, па народнаму павер’ю, у паўночную гадзіну цені маіх продкаў блукаюць у гэтых руінах, цягнучы за сабой грымлівыя ланцугі, і хрыпла распяваюць пахавальныя песні. Нарэшце я зноў адчуў рып дзвярэй; гэты чалавек прынёс мне хлеба і вады і паведаміў, што я асуджаны на галодную смерць і яму можа каштаваць жыцця, калі дазнаюцца, што ён носіць мне ежу. Гэтыя крошкі падтрымлівалі мяне даволі доўгі час, але безупынны холад, смурод ад маіх нечыстотаў, непамернае гора!.. Сілы мае падламаліся, цела зачахла. Тысячы разоў са слязамі маліў я бога паслаць мне смерць, але, відаць, мера маёй кары не напоўнілася. Ці, магчыма, яшчэ чакае мяне нейкая радасць, калі я цудам ацалеў дагэтуль? Але я па заслугах цярплю гэтыя пакуты. Мой Карл! Мой Карл! I ён жа яшчэ не дажыў да сівізны...
    М а о р. Даволі! Падымайцеся! Гэй вы, цурбаны, сяннікі ляныя, нячулыя санліўцы! Уставайце! Ніводзін не прачнуўся? (Страляе ў паветра з пісталета.)
    Разбойнікі (перапалохана). Гэй, гэй! Што там здарылася?
    М а о р. Дык гэты расказ не строс з вас дрымоты? Ён здолеў бы абудзіць чалавека і ад вечнага сну! Глядзіце сюды! Глядзіце! Законы сусвету ператвораны ў ігральныя косці! Сувязь прыроды распалася, старажытная сварка вырвалася на волю! Сын забіў свайго бацьку.
    Разбойнікі. Аб чым ты, атаман?
    Maop. He, не забіў! Гэта вельмі мякка! Сын тысячу разоў калесаваў бацьку, паліў яго на павольным агні, катаваў, мучыў. He, і гэтыя словы вельмі чалавечныя! Грэх пачырванее ад яго дзеянняў, канібалы здрыгануцца! Мозг д’ябла не выдумае падобнага! Сын — свайго роднага бацьку! 0, глядзіце, глядзіце, людзі! Ён страціў прытомнасць. У гэтае падзямелле сын пасадзіў бацьку! Страх, вільготныя сцены, пакуты голаду, смага! О, глядзіце, глядзіце! Гэта мой бацька! Я болып не хаваюся ад вас.
    Разбойнікі (ускокваюць і акружаюць старога). Твой бацька?
    Швейцар (з глыбокай пашанай набліжаецца да яго). Бацька майго атамана, кланяюся да зямлі табе! Мой кінжал чакае тваіх загадаў.
    М а о р. Помсціць, помсціць, помсціць за цябе, жорстка абражаны, зганьбаваны стары! Я навекі разрываю брацкія вузы! (Раздзірае з верху да нізу сваё адзенне.) Кожную кроплю брацкай крыві праклінаю перад тварам нябёс! Слухайце мяне, месяц і зоркі! Слухай, паўночнае неба, што глядзела на гэта ганебнае злачынства! Слухай мяне, тройчы грозны Бог, ты, што пануеш у надзорным свеце, караеш і асуджаеш! Ты, што працінаеш полымем змрок начы! Тут схіляю я калені. Тут узнімаю дзясніцу ў страшны змрок, тут клянуся я,— і няхай вывергне мяне прырода са свайго царства, як апошняе стварэнне, калі я парушу гэту клятву! — клянуся не сустрэць дзённага святла, раней чым кроў бацьказабойцы, пралітая каля гэтага каменя, не ўзнімецца дымам да сонца!
    Разбойнікі. Гэта сатанінская справа. А гавораць, мы нягоднікі! He, чорт вазьмі, такога нам не прыдумаць!
    М а о р. Так, клянуся страшным хрыпам тых, хто загінуў ад нашых кінжалаў, тых, каго паглынуў запалены мною агонь, раздушыла ўзарваная мною вежа! Нават думка аб забойстве ці рабунку не павінна зарадзіцца ў вашым мазгу, пакуль ваша адзенне не зробіцца барвовым ад крыві гэтага злодзея! Вам, напэўна, і не снілася, што вы станеце караючай рукой усявышняга? Заблытаны вузел лёсу развязаны! Цяпер, цяпер нябачная сіла зрабіла высакародным наша рамясло! Маліцеся таму, хто дараваў вам высокі лёс.
    хто прывёў вас у гэты лес, хто заклікаў вас быць страшнымі анёламі яго грознага суда! Зніміце шапкі! Схіліцеся ніц, у прах, і ўстаньце ачышчанымі ад брыдоты!
    Яны схіляюць калені.
    Ш в е й ц а р. Загадвай, атаман! Што рабіць?
    М а о р. Устань, Швейцар! Крані гэтую свяшчэнную сівізну! (Падводзіць яго да свайго бацькі і дае яму ddкрануцца да валасоў старога.) Памятаеш, як ты раскроіў чэрап багемскаму драгуну, калі ён занёс нада мною шаблю, а я, ледзь дыхаючы, знясілены гарачым боем, упаў на калені? Я абяцаў тады аддзякаваць табе па-царску, але і дагэтуль не мог заплаціць гэтага доўгу.	■	„
    Швейцар. Так, ты пакляўся! Гэта праўда, але дазволь мне лічыць цябе маім вечным даўжніком!
    Маор. He, цяпер я разлічуся з табой! Швейцар, ніводзін смертны не спадобіўся такога гонару! Адпомсціць за майго бацькуГ
    Швейцар (устае). Вялікі атаман! Зараз упершыню я адчуў гордасць. Загадвай: дзе, калі, як мне забіць яго?
    М а о р. Кожная хвіліна дорага, ты павінен спяшацца; выберы самых вартых з шайкі і вядзі іх проста да графскага замка! Выцягні яго з пасцелі, калі ён спіць ці аддаецца сладастраснасці, вывалачы яго з-за стала, калі ён п’яны, адарві ад распяцця, калі ён на каленях моліцца перад ім! Але, кажу табе, загадваю: дастаў мне яго жывым! Я раздзяру на кавалкі і аддам на з’ядзенне каршунам цела таго, хто нанясе яму хоць адну драпіну, хто дасць хоць воласу ўпасці з яго галавы! Жывы патрэбен ён мне! I калі ты даставіш яго цэлым і непашкоджаным, то атрымаеш ва ўзнагароду — мільён. 3 небяспекай для жыцця я выкраду яго ў любога з каралёў, ты ж будзеш вольны, як вецер у полі. Зразумеў? Спяшайся!
    Ш в е й ц а р. Хопіць, атаман! Вось мая рука. Ты або ўбачыш нас абодвух, або ніводнага. Караючыя анёлы Швейцара, за мной! (Выходзіць з атрадам.)
    Маор. Астатнім рассыпацца па лесе. Я застаюся.
    ДЗЕЯ ПЯТАЯ
    Сцэна першая
    Анфілада пакояў. Цёмная ноч.
    Даніэль^ уваходзіць з ліхтаром і рэчамі, звязанымі Ў клунак). Бывай, мой мілы, родны дом! Многа наглядзеўся я тут добрага і харошага, калі быў жывы нябожчык граф. Многа праліў я слёз па ім, даўно сатлелым у сырой магіле! А такога запатрабаваць ад старога служкі’ Гэты дом быў прытулкам убогіх, прыстанкам гаротных, а гэты сын ператварыў яго ў разбойніцкі прытон! Бывай і ты, мілая падлога графскіх пакояў! Як часта падмятаў цябе стары Даніэль. Бывай, мілая грубка! Старому нялёгка расстацца з табой. 3 усім гэтым я так звыкся. Цяжка табе, стары Елеазар! Але бог у сваёй літасцівасці ўратуе мяне ад нячысціка, не ўвядзе ў спакушэнне. Убогім прыйшоў я сюды, убогім і пайду. Затое душа мая выратуецца. (Хоча пайсці.)
    У пакой урываецца Ф р а н ц, апрануты ў шлафрок.
    Божа, ратуй і злітуйся! Мой пан. (Гасіць ліхтар.)
    Франц. Здрада! Здрада! Духі ўзнімаюцца з магіл! Царства мёртвых паўстала з вечнага сну і крычыць: «Забойца! Забойца!» Хто там варушыцца?
    Даніэль. Прасвятая маці божая, заступіся за мяне. Гэта вы, васпан, так страшна крычыцё на ўвесь замак, што ўсе ўскокваюць з пасцеляў?
    Ф р а н ц. Усе? А хто загадвае вам спаць? Ідзі, запалі святло!
    Д а н і э л ь выходзіць, уваходзіць другі с л у г а.
    Ніхто не павінен спаць у гэты час! Чуеце? Няхай усе будуць на нагах, пры зброі. Зарадзіць карабіны! Бачыў ты, як яны імчаліся па скляпеністай галерэі?
    Слуга. Хто, ваша міласць?
    Франц. Хто, ёлуп? Хто? Так спакойна, так абыякава ты пытаеш: хто? Мяне гэта ўразіла да млосці! Асёл! Хто? Духі і чэрці! Якая гадзіна?
    Слуга. Вартаўнік пракрычаў дзве!
    Ф р а н ц. Што? Гэта ноч хоча працягнуцца да страшнага суда! Ты не чуў поблізу шуму, перамож-
    ных крыкаў, імклівага тупату коней? Дзе Карл... Граф, хачу я сказаць.
    С л у г a. He ведаю, ваша міласць.
    Ф р а н ц. Ты не ведаеш? Ты таксама ў гэтай шайцы? Я вырву ў цябе сэрца з грудзей за тваё праклятае «не ведаю»! Хутка прывядзі пастара!
    Слуга. Ваша міласць!
    Франц. Ты нешта мармычаш? Ты марудзіш?
    С л у г а паспешна выходзіць.
    Як? Гэтыя жабракі таксама ў змове супраць мяне? Неба, пекла, усё ў змове?
    Даніэль (уваходзіць са свечкай). Ваша міласць...
    Ф р а н ц. He, я не дрыжу! Гэта быў усяго толькі сон. Мёртвыя яшчэ не паўсталі. Хто сказаў, што я дрыжу і бляднею? Мне так лёгка, так добра...
    Д а н і э л ь. Вы бледны як смерць. Ваш голас дрыжыць ад спалоху...
    Франц. У мяне ліхаманка! Скажы пастару, калі ён прыйдзе, што ў мяне ліхаманка. Заўтра я загадаю пусціць сабе кроў. Скажы гэта пастару.
    Д а н і э л ь. Ці не загадаеце накапаць крыху бальзаму на цукар?
    Ф р а н ц. Добра. Накапай бальзаму! Пастар прыйдзе не так хутка. Мой голас дрыжыць нібы ад страху. Дай мне бальзаму на цукры!
    ■ Даніэль. Дазвольце мне ключы, я схаджу ўніз, вазьму з шафы...
    Франц. He! He! Застанься! Ці можна мне пайсці з табой? Ты бачыш, я не магу быць адзін! Ты ж бачыш, я магу страціць прытомнасць, калі застануся адзін... Чакай! Чакай! Зараз пройдзе. Застанься.
    Даніэль. О, ды вы сур’ёзна хворы!
    Франц. Ну так, так! У тым і справа... А хвароба расстройвае мозг, насылае шалёныя, недарэчныя сны. Сны нічога не значаць. Праўда, Даніэль? Сны — гэта ад страўніка; яны нічога не значаць. Я бачыў зараз забаўны сон. (Падае непрытомны.)
    Д а н і э л ь. Госпадзі Ісусе! Што ж гэта такое? Георг! Конрад! Бастыян! Мартын! Ды адгукніцеся ж! (Трасе яго.) Прасвятая дзева Марыя! Магдаліна! Іосіф! Прачніцеся! Яшчэ скажуць, што я яго забіў. Божа, злітуйся нада мною!
    Франц (перапалохана). Прэч! Прэч! Што ты так трасеш мяне, агідны шкілет? Мёртвыя яшчэ не ўсталі.	-
    Даніэль. Божа літасцівы! Ён страціў розум!
    Франц (з цяжкасцю прыўзнімаецца). Дзе я? Ты, Даніэль? Што я тут гаварыў? He звяртай увагі! Я ўсё хлушу... Што б я ні сказаў, падыдзі! Дапамажы мне! Гэта проста галавакружэнне! Таму... таму, што я не выспаўся...
    Даніэль. Хоць бы Іаган прыйшоў! Я зараз гукну на дапамогу, паклічу ўрачоў.
    Франц. Стой! Сядзь побач са мной на сафу. Так! Ты ж кемлівы, добры чалавек. Я ўсё раскажу табе.
    Даніэль. He цяпер, іншым разам! Я адвяду вас у пасцель, спакой вам болыц патрэбен.
    Франц. He, прашу цябе, я ўсё раскажу. А ты добра пасмейся з мяне! Слухай жа, мне здалося, нібы я наладзіў царскі баль, і на сэрцы ў мяне было лёгка, і я, ап’янелы, ляжаў на траве ў нашым садзе, як раптам — гэта было апоўдні — раптам... але смейся, смейся ж з мяне!
    Д а н і э л ь. Што раптам?
    Франц. Раптам шалёны ўдар грому паразіў мой дрымотны слых..._Калоцячыся ад страху, я ўзняўся на ногі, і вось... мне здалося, што ўвесь далягляд палае агнём! Горы, лясы і гарады расплаўляюцца, як воск у печы! I ўраган, выючы, змятае прэч моры, неба і зямлю... Тут, нібы з меднай трубы, загрымела: «Зямля, аддай сваіх мерцвякоў, аддай мерцвякоў сваіх, мора!» I голы стэп пачаў трэскацца і выкідваць чарапы і рэбры, сківіцы і косці. Яны зрасталіся ў чалавечыя целы і імчаліся неаглядным патокам — жывы ўраган! Тады я ўзняў вочы, і вось — я ўжо стаю ля падножжа граманоснага Сіная, і пада мной і нада мной кішаць натоўпы, а там, на вяршыні гары, на трох дымных прастолах, трое старых, позірку якіх унікае ўсё жывое.