• Часопісы
  • Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі  Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

    Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі

    Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 443с.
    Мінск 1996
    98.06 МБ
    А м а л і я. Ніколі, ніколі! Ды і хто б мог забыць пра гэта сярод вясёлых банкетаванняў?
    Ф р а н ц. За любоў бацькі ты павінна адплаціць сынам. Але Карл мёртвы... Ты здзіўлена? Збянтэжана? Так, вядома, у гэтай думцы столькі прывабнага, што яна павінна ашаломіць нават жаночую гордасць. Франц топча спадзяванні самых знатных дзяўчат. Франц прыходзіць і прапануе беднай, бездапаможнай сіраце сваё сэрца, сваю руку і разам з ёю ўсё сваё золата, усе свае палацы і лясныя ўгоддзі. Франц — якому
    ўсе зайздросцяць, якога ўсе баяцца — добраахвотна аб’яўляе сябе рабом Амаліі.
    А м а л і я. Чаму маланка не расшчэпіць паганы язык, які адважыўся вымавіць зладзейскія словы! Ты забіў майго каханага, і цябе Амалія назаве мужам? Ты...
    Ф р а н ц. He гневайся так, найласкавейшая прынцэса! Так, Франц не выгінаецца перад табой, як варкуючы селадон. Франц не ўмее, нібы млявы аркадскі пастушок, прымушаць рэха гротаў і скалаў паўтараць яго любоўныя нараканні. Франц гаворыць, а калі яму не адказваюць, то будзе... загадваць!
    А м а л і я. Ты, чарвяк, загадваць? Загадваць мне? А калі адказам на гэтыя загады будзе пагарджальны смех?
    Франц. На гэта ты не адважышся. Я ведаю, сродак, які хутка зломіць гордасць упартай свавольніцы,— манастырскія сцены!
    А м а л і я. Брава! Цудоўна! Манастырскія сцены навекі схаваюць мяне ад гэтага позірку васіліска. Там будзе ў мяне многа вольнага часу думаць, марыць пра Карла. Прывет табе, манастыр! Хутчэй, хутчэй, прымі мяне!
    Ф р а н ц. Ха-ха! Ну, сцеражыся! Ты навучыла мяне майстэрству мучыць. He, мая блізкасць, быццам вогневалосая фурыя, прагоніць з тваёй галавы твайго любімчыка Карла. Страшны воблік Франца прытаіцца за абліччам каханага, будзе вартаваць яго, як пёс з чароўнай казкі, які сцеражэ падземныя скарбы. За валасы павалаку я цябе да вянца! 3 мечам у руцэ ў цябе шлюбнае абяцанне! Прыступам вазьму тваю дзявочую пасцель! Тваю ганарлівую сарамлівасць зламлю сваёю, большай гордасцю.
    Амалія (дае яму аплявуху). Спачатку атрымай вось гэта на пасаг!
    Франц (уз’юшана). О, цяпер я адплачу табе ў сто разоў. He жонкай,— не, многа гонару! — маёй палюбоўніцай будзеш ты! Сумленныя сялянкі пачнуць паказваць на цябе пальцамі, калі ты адважышся выйсці на вуліцу. Што ж! Скрыгачы зубамі! Спапяляй мяне агнём і злосцю тваіх вачэй! Мяне весяліць гнеў жанчыны. Ён робіць цябе яшчэ прыгажэйшай, яшчэ болып
    жаданай! Хадзем — твая ўпартасць упрыгожыць маю ўрачыстасць, надасць вастрыню гвалтоўным абдымкам. Хадзем — я гару жаданнем! Цяпер, зараз жа ты пойдзеш за мной. (Цягне яе за сабою.)
    Амалія (кідаецца яму на шыю). Прабач мне, Франц! (Ён хоча абняць яе, яна выхоплівае з ножнаў шпагу і хутка адыходзіць.) Глядзі, нягоднік, цяпер . я распраўлюся з табой. Так, я жанчына, але раз’юшаная жанчына! Асмелься толькі паганым дакрананнем апаганіць маё цела — гэтая сталь праткне тваё юрлівае сэрца! Дух дзядзькі накіраваў маю руку. Ратуйся хутчэй! (Праганяе яго.) Ах, як мне добра! Нарэшце я магу ўздыхнуць вольна,— я адчула сябе дужай, як агнядышачы конь, злоснай, як тыгрыца, якая праследуе таго, хто ўкраў яе дзіцянят. «У манастыр»,—сказаў ён? Дзякуй за шчаслівую думку! Падманутае каханне знайшло сабе прыстанішча! Манастыр, святое распяцце — вось апора падманутага кахання. (Хоча выйсці.)
    Г е р м а н уваходзіць нерашучымі крокамі.
    Г е р м а н. Фрэйлейн Амалія! Фрэйлейн Амалія!
    А м а л і я. Няшчасны! Чаму ты мяне турбуеш?
    Герман. Гэты цяжар я павінен зняць з сэрца, раней чым ён уцягне мяне ў пекла. (Кідаецца перад ёй на калені.) Прабачце! Прабачце! Я жорстка пакрыўдзіў вас, фрэйлейн Амалія!
    Амалія. Устань! Ідзі! Я нічога не хачу слухаць.
    (Хоча выйсці.)
    Герман (утрымлівае яе). He! Застаньцеся! Дзеля бога! Вы павінны ўсё даведацца!
    А м а л і я. Hi слова болей! Я дарую табе. Ідзі ў спакоі!
    Г е р м а н. Выслухайце хоць адно слова! Ён верне вам спакой.
    А м а л і я (вяртаецца і здзіўлена глядзіць на яго.) Як, друг мой? Хто на зямлі ці на небе здолее вярнуць мне спакой?
    Г е р м а н. Адцо адзінае слова з вуснаў маіх. Выслухайце мяне!
    Амалія (спачувальна бярэ яго руку). Добры чалавек, як можа слова з тваіх вуснаў сарваць засаўкі вечнасці?
    Герман (узнімаецца). Карл жывы!
    Амалія (крычыць). Няшчасны!
    Герман. Так, гэта так. I яшчэ адно... Ваш дзядзька...
    Амалія (кідаецца да яго). Ты хлусіш!
    Герман. Ваш дзядзька...
    А м а л і я. Карл жывы яшчэ?
    Герман. I ваш дзядзька таксама. He выдавайце мяне! (Хутка выходзіць.)
    Амалія (доўга стаіць у здранцвенні, потым кідаецца ўслед за ім). Карл жывы!
    Сцэна другая
    Мясцовасць блізка каля Дуная. Разбойнікі размясціліся на ўзгорку пад дрэвамі. Коні пасуцца ўнізе.
    Маор. Тут я прылягу. (Кідаецца на зямлю.) Я ўвесь разбіты. У роце перасохла.
    Ш в е й ц а р непрыкметна знікае.
    Я хацеў папрасіць прынесці мне прыгаршчы вады з гэтай ракі, але і вы ўсе да смерці стаміліся.
    Ш в а р ц. I віно ў нашых бурдзюках усё скончылася.
    М а о р. Глядзіце, якая адменная збажына! Дрэвы гнуцца пад цяжарам пладоў. Поўныя надзей вінаградныя лозы.
    Грым. Год выдасца ўраджайны.
    Маор. Ты думаепі? I так, хоць адна кропля поту ўзнагародзіцца на гэтым свеце. Адна... Але ж ноччу можа выпасці град і пабіць ураджай.
    Ш в а р ц. Зусім магчыма. I ўсё загіне перад самым жнівом.
    М а о р. Вось я і кажу — усё загіне. Ды і чаму павінна ўдавацца чалавеку тое, што родніць яго з мураўямі, калі тое, у чым ён роўны богу, яму не даецца? Ці ўжо такая людская доля?
    Ш в а р ц. Вось чаго не ведаю.
    Маор. Добра сказана і ячшэ лепш зроблена, калі ты сапраўды не імкнешся пранікнуць у сэнс рэчаў. Брат! Я бачыў людзей, і іх пчаліныя турботы і гіганцкія задумы, іх цудоўныя намеры і мышыную мітусню, іх незвычайна дзіўную пагоню за шчасцем. Адзін
    давярае сябе бегу каня, другі нюху асла, трэці ўласным нагам. Такая ўжо яна, стракатая латарэя жыцця! У пагоні за выйграшам многія ўслаўляюць чысціню і ратаванне душы сваёй, а выцягваюць адны толькі пустышкі: выйгрышных білетаў, як выявілася, і не было зусім. Ад гэтага відовішча, брат мой, глотку казыча смех, а на вочы наплываюць слёзы!
    Шварц. Як велічна заходзіць сонца!
    Маор (пагружаны ў сузіранне). Так памірае герой! Хочацца схіліць перад ім калені.
    Грым. Ты, здаецца, вельмі расчулены?
    М а о р. Яшчэ ў маленстве маёй любімай марай было так жыць і так памерці. (Са стрыманай горыччу.) Дзяціная думка!
    Грым. Што і казаць!
    Маор (насоўвае капялюій на вочы). У той час... Пакіньце мяне аднаго, сябры!
    Ш в а р ц. Маор! Маор! Што за д’ябалыпчына! Як ён змяніўся з твару.
    Грым. Тысяча чарцей! Што з ім? Яму дрэнна?
    Маор. Быў час, калі я не мог заснуць, не памаліўшыся ўвечары.
    Грым. Ды ты з глузду з’ехаў! Што за блазенства? Маор (кладзе галаву на грудзі Грыма).Брат! Брат! Грым. Што ты? He будзь дзіцем, прашу цябе! Маор. О, калі б я зрабіўся ім зноў!
    Грым. Тфу, тфу!
    Шварц. Падбадзёрсяі Паглядзі, які маляўнічы краявід, які ціхі вечар.
    Маор. Так, сябры мае, свет цудоўны!
    Шварц. Вось гэта правільна адзначана!
    Маор. Зямля такая багатая!
    Грым. Правільна, правільна! Вось за гэта люблю!
    Маор (паніклы). А я такі агідны сярод гэтага дзівоснага свету, я страшыдла на гэтай прыгожай зямлі!
    Грым. Вось жа напасць!
    М а о р. Мая наіўнасць! О мая наіўнасць! Глядзіце! Усё наўкол грэецца ў мірных промнях вясновага сонца! Чаму толькі мне аднаму ўсмоктваць пекла з усіх радасцей, што даруе неба? Усё — шчаслівае наўкол, усё парадніў гэты мірны дух! Сусвет — адна сям’я, і адзін бацька там, наверсе! Бацька, але не мне бацька!
    Я адзін занядбаны, адзін выгнаны з асяроддзя праведных! Сладаснае імя «дзіця» — мне яго не пачуць! Ніколі, ніколі не адчуць млявага погляду каханай, абдымкаў вернага сябра! Ніколі! Ніколі! (3 жахам адхіснуўся.) Сярод забойцаў, сярод сыкання гадаў, жалезнымі ланцугамі прыкаваны да граху, па хісткай жэрдцы парока валакуся я да пагібелі — Абадона, які рыдае сярод цвіцення шчаслівага свету!
    Шварц (да іншых разбойнікаў). Незразумела! Ніколі яго такім не бачыў!
    М а о р (тужліва). О, калі б я мог вярнуцца ў чэрава маці! Калі б мог нарадзіцца жабраком! He, нічога не хацеў бы я болей, о неба, як зрабіцца такім вось падзёншчыкам! О, як хацеў бы працаваць так, каб з ілба ў м£не ліўся крывавы пот! Гэтай цаной купіць сабе асалоду пасляабедзеннага сну... шчасце адзінай слязы!
    Грым. Ну вось! Прыпадак пайшоў на спад.
    М а о р. Быў час, калі слёзы ліліся так лёгка! О бесклапотныя дні! Бацькоўскі замйк і вы, зялёныя задуменныя даліны! Шчаслівыя дні майго маленства! Ніколі, ніколі яны не вернуцца! Ніколі ласкавым подыхам не асвяжаць мае палаючыя грудзі! Усё прайшло, прайшло беззваротна!
    З’яўляецца Швейцар з капелюшом, напоўненым вадой.
    Швейцар. Пі, атаман! Вады тут уволю, сцюдзёнай, як лёд.
    Шварц. Ты ў крыві? Што ты зрабіў?
    Швейцар. Дурань я! Такое, што ледзь было не каштавала мне абедзвюх ног і галавы. Спускаюся з пясчанага ўзгорка да ракі... раптам уся гэта дрэнь папаўзла пада мной і я паляцеў уніз на добры дзесятак рэйнскіх футаў. Ляжу гэта я і, ледзь апрытомнеў, бачу: у гравіі цячэ самая што ні на ёсць празрыстая вада. Няхай, падумаў я, хоць я і накуляўся, ды атаману вада будзе па густу.
    Маор (вяртае шапку і выцірае яму твар). A то не бачна шрамаў, якімі пазначылі твой лоб багемскія ўланы. Вада цудоўная! Гэтыя шрамы табе да твару.
    Ш в е й ц а р. Глянь, месца хопіць яшчэ для добрых трыццаці.
    Маор. Так, хлопцы, дзянёк выдаўся гарачы!
    А страцілі мы толькі аднаго чалавека. Мой Ролер загінуў гераічнай смерцю. Над яго прахам збудавалі б мармуровы манумент, калі б ён памёр не за мяне. Здавольвайцеся хоць гэтым! (Выцірае вочы.) А колькі чалавек палегла з непрыяцельскага боку?
    Швейцар. Сто шэсцьдзесят гусараў, дзевяноста тры драгуны і сорак егераў — усяго трыста чалавек.
    М а о р. Трыста за аднаго! Кожны з вас мае права на гэту галаву. (Здымае капялюш.) Вось я ўзнімаю кінжал. Клянуся выратаваннем маёй душы, я ніколі не пакіну вас.
    Ш в е й ц a р. He кляніся! Магчыма, табе яшчэ суджана шчасце і ты будзеш раскайвацца.
    Маор. Клянуся прахам майго Ролера! Я ніколі не пакіну вас!
    Уваходзіць Касінскі.
    Касінскі (убок). Мне сказалі, што дзесьці тут блізка я знайду іх. Ого! Гэта што за людзі? Ці не яны толькі? Што, калі яны? Так, так, гэтак яно і ёсць. Паспрабую з імі загаварыць.