Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі
Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
Франц. Яго ўжо няма, навошта запозненыя пакуты? (Злосна ўсміхаючыся.) Забіць лягчэй, чым уваскрэсіць. Вам не вярнуць яго з магілы.
Стары Маор. Ніколі, ніколі, ніколі не вярнуць з магілы! Няма яго! Страчаны навекі! Ты сваімі нагаворамі вырваў праклён з майго сэрца!.. Ты... ты!.. Вярні мне сына!
Франц. He даводзьце мяне да шаленства! Я пакідаю вас сам-насам са смерцю.
Стары Маор. Страшыдла! Страшыдла! Аддай
мне майго сына! (Ускоквае з крэсла і хоча схапіць Франца за горла, але той з сілай адкідвае яго.)
Франц. Нядужы шкілет... Вы яшчэ адважваецеся?.. Памірайце! Мучайце сябе!..
Стары Маор. Тысячы праклёнаў хай грымнуць над табою! Ты ўкраў у мяне сына! (Кідаецца ў крэсле.) Гора, гора мне! Гэтак страціць надзею — і жыць!.. Яны бягуць, пакідаюць мяне сам-насам са смерцю... Анёлхавальнік пакінуў мяне! Святыя адступіліся ад сівавалосага забойцы! Гора, гора мне? Ніхто не хоча падтрымаць маю галаву, вызваліць маю знемагаючую дупіу! Hi сыноў, ні дачкі, ні сябра! Толькі чужыя! Ніхто не хоча... Адзін, усімі пакінуты! Гора, гора мне! Гэтак страціць надзею — і жыць! ■
А м а л і я ўваходзіць з заплаканымі вачыма.
Амалія, пасланка нябёс! Ты прыйшла вызваліць маю ДУШУ? .
Амалія (ласкава). Вы страцілі доблеснага сына.
Стары Маор. Забіў, хочаш ты сказаць. Вінаваты ў забойстве сына я з’яўлюся перад прастолам усявышняга...
Амалія. He, не, шматпакутны стары! Нябесны бацька паклікаў яго да сябе. Інакш мы былі б вельмі шчаслівыя тут, на зямлі... Там, там, вышэй свяціл нябесных, мы ўбачымся зноў.
Стары Маор. Убачымся, убачымся! He! Меч пратне маю душу, калі я, блажэнны, у сонме блажэнных убачу яго. I на нябёсах жахнуць мяне жахі пекла, і перад тварам вечнасці мяне будзе душыць усведамленне: я забіў свайго сына.
Амалія. О, ён з усмешкай прагоніць з вашага сэрца страшныя ўспаміны! Падбадзёрыцеся, мілы бацька, бачыце: я бадзёрая. Ці ж ён не праспяваў нябёсным сілам на арфе серафімаў імя Амаліі і ці ж нябёсныя сілы не падпявалі яму? Яго ж апошні ўздых быў: «Амалія!» Дык ці ж не будзе і яго першы крык захаплення: «Амалія!»
С т а р ы М а о р. Салодкія суцяшэнні цякуць з тваіх вуснаў! Ён усміхаецца, кажаш ты? Даруе? Застанься ж пры мне, каханая майго Карла і ў час майго сканання.
А м а л і я. Памерці — значыць кінуцца ў яго аб-
дымкі! Добра вам! Я вам зайздрошчу. Чаму маё цела не драхлае, мае валасы не сівыя? Гора маладосці! Добра табе, нядужая старасць: ты бліжэй да неба, бліжэй да майго Карла!
Уваходзіць Ф р а н ц.
Стары Маор. Падыдзі да мяне, сын мой! Прабач, калі я быў вельмі суровы да цябе! Я дарую табе. Я хачу сканаць у згодзе.
Франц. Ну што? Дасыта наплакаліся аб вашым сыне? Можна падумаць, што ён у вас адзін.
Стары Маор. У Іакава было дванаццаць сыноў, але аб сваім Іосіфу ён праліваў крывавыя слёзы.
Франц. Гм!
СтарыМаор. Вазьмі Біблію, дачка мая, і прачытай гісторыю пра Іакава і Іосіфа: яна і раней заўсёды мяне кратала, хоць я тады і не быў яшчэ Іакавам.
Амалія. Якое ж месца прачытаць вам? (Бярэ Біб лію.) .
Стары Маор. Чытай мне пра гора асірацелага бацькі, калі ён паміж сваіх дзяцей не знайшоў Іосіфа і дарэмна чакаў яго ў кругу адзінаццаці; і пра яго стогны, калі ён даведаўся, што Іосіф адабраны ў яго навекі.
А м а л і я (чытае). «I ўзялі адзенне Іосіфа, і зарэзалі казла, і запэцкалі адзенне кроўю; і паслалі разнаколернае адзенне, і даставілі бацьку свайму, і сказалі: «Мы гэта знайшлі; паглядзі, ці сына твайго гэтае адзенне, ці не?»
Ф р а н ц раптоўна выходзіць.
Ен пазнаў яго і сказаў: «Гэта адзенне сына майго. драпежны звер з’еў яго; напэўна, разарваны Іосіф».
Стары Маор (адкінуўшыся на падушку). «Драпежны звер з’еў яго; напэўна, разарваны Іосіф».
А м а л і я ( чытае далей). «I разадраў Іакаў адзенне • вае, і ўсклаў врэцішча на чрэсла сваё, і аплакваў ына евайго многія дні. I сабраліся ўсе сыны і ўсе дочкі яго. каб суцешыць яго; ён не хацеў суцепіьшца ; сказаў: «Са смуткам сыду да сына майго ў магілу...»
Стары Маор. Пакінь, пакінь! Мне дрэнна!
Амалія (упускае кнігу і падбягае да яго). Божа мой! Што з вамі?
Стары Маор. Гэта смерць!.. Чарната... плыве... перад маімі вачамі... Прашу цябе... пакліч свяшчэнніка... Няхай прынясе... святыя дары... Дзе мой сын Франц?
А м а л і я. Ён збег! Божа, злітуйся над намі!
Стары Маор. Збег... збег... ад смяротнага ложа! I гэта ўсё... усё... ад двух сыноў, з якімі звязвалася столькі надзей... Ты іх даў... ты іх адабраў... Хай свяціцца імя тваё!.. (Падае.)
Амалія (раптам ускрыквае). Памёр! He б’ецца сэрца! (Уцякае ў адчаі.)
Ф р а н ц (уваходзіць радасны). «Памёр!» — крычаць яны. Памёр! Цяпер я пан. Па ўсім замку лямантуюць: «Памёр!» А што, калі ён толькі спіць? Так, вядома, вядома, гэта сон. Але,заснуўшы такім сном.ужо ніколі не пачуе «добрай раніцы». Сон і смерць — блізняты. Толькі зменім назвы. Добры, жаданы сон!. Мы назавём цябе смерцю. (Закрывае бацьку вочы.) Хто ж цяпер асмеліцца прыйсці і пацягнуць мяне да адказу ш сказаць мне ў вочы: «Ты падлюга!» Цяпер далоў цяжкую маску лагоднасці і дабрадзейства! Глядзіце на прыкрытага Франца і жахніцеся! Мой бацька не ў меру падсалоджваў сваю ўладу. Падданых ён ператвараў у дамачадцаў; ласкава ўсміхаючыся, ён сядзеў ля варот і вітаў іх, як братоў і дзяцей. Mae бровы навіснуць над вамі, нібы навальнічныя хмары; імя пана. як злавесная камета, узнясецца над гэтымі ўзгоркамі: маё чало стане вашым барометрам. Ён гладзіў і лашчыў свавольную шыю. Гладзіць і лашчыць — не ў маіх звычках. Я ўсаджу ў ваша цела зубчастыя шпоры і прымушу вас паспытань бізуна. Хутка ў маіх уладаннях бульба і вадкае піва зробяцца святочным пачастункам. I гора таму, хто трапіцца мне на вочы з пульхнымі. ружовымі шчокамі! Бледнасць галечы і рабскага страху — вось колер маёй ліўрэі. I я апрану вас у гэтую ліўрэю! (Выходзіць.)
• Сцэна трэцяя
Багемскія лясы.
Ш пігельберг. Р а ц м а н . Разбойнікі.
Р а ц м а н. Ты тут? Каго я бачу? Дай задушыць цябе ў абдымках, друг Морыц! Прывет табе ў багемскіх
лясах! Бач, як ты растаўсцеў і паздаравеў! Чорт вазьмі, ды ты, здаецца, і рэкрутаў прывёў цэлы гурт? Ай ды вярбоўшчык!
Ш п і г е л ь б е р г. А сапраўды, здорава, братка, здорава? Малойчыкі як на падбор! Ты не паверыш! Нада мною проста-такі божая раскоша! Быў я галодны бядняк, нічога не меў, апрача гэтага кія, калі перайшоў Іардан, а цяпер нас семдзесят восем малайцоў, усё больш купцы, якія разарыліся, прагнаныя чыноўнікі ды пісары са швабскіх правінцый. Гэта, братка, скажу я табе, атрад такіх малайцоў, такіх слаўных хлопцаў, што кожны адзін у аднаго на хаду падноскі рэжа і адчувае сябе спакойна побач з суседам, калі трымае ў руках зараджаную стрэльбу. Hi ў чым ім няма адмовы, а слава пра іх такая на сорак міль у акрузе, што дзіву даешся. Цяпер, брат, не знойдзеш ніводнай газеты, у якой не было б артыкульчыка пра спрытнюгу Шпігельберга. Толькі таму я іх і чытаю. 3 ног да галавы так мяне апісалі, што як жывы стаю. Гузікаў на маім каптане і тых не мінулі. А мы толькі і ведаем, што вадзіць за нос гэтых дурняў. Неяк нядаўна заходжу ў друкарню, заяўляю, іпто я бачыў славутага Шпігельберга, і дыктую тамашняму пісаку жывы партрэт ад наго дактарышкі з іх акругі. Усё пайшло як па пісанаму, прыцягнулі галубчыка да адказу, дапыталі з по стракам, а гэты дурань вазьмі ды і прызнайся — праваліцца мне на гэтым месцы,— што ён, бач, і ёсць ІПпігельберг! Гром і маланка! Мне так і карцела пайсці з пакаяннем у магістрат, каб гэты шэльма не няславіў маё імя. Што ж ты думаеш? Праз тры месяцы павесілі майго доктара. Мне давялося закласці ў нос добрую панюшку тытуню, калі я пасля, прагульваючыся ля шыбеніцы, убачыў, як гэты ілжэ-Шпігельберг гайдаец ца на ёй ва ўсёй сваёй красе. I вось, у той час, як Шпігельберг матляецца ў пятлі, сапраўдны Шпігельберг асцярожненька з пятлі выблытваецца і нацягвае пра; мудрай юстыцыі доўгі нос, што нават шкада робіцца яе, небараку.
Рацман (са смехам). А ты, друг, зусім не змяніўся!
Шпігельберг. Так, як бачыш, я ўсё той жа душой і целам! Паслухай, дурань, якую я штуку адпаліў надоечы ў манастыры святой Цэцыліі. Трапляецца,
значыць, на шляху гэты манастырок. Ужо вечарэла, а я ў гэты дзень яшчэ не выдаткаваў ніводнага патрона. Ты ж ведаеш, я страшэнна не люблю diem perdidi1, але калі дзень прапаў, трэба хоць ноччу заварыць такую кашу, каб чарцям моташна зрабілася. Ну дык вось. Мы трымаем сябе ціха да наступлення цемры. Запанавала цішыня. Агні гаснуць. Эге, думаем мы, манашкі, відаць, ляглі спаць. Я бяру з сабой прыяцеля Грыма, а іншым загадваю чакаць ля варот, пакуль не свісну, дамаўляюся з брамнікам і, атрымаўшы ад яго ключы, пракрадваюся ў памяшканне, дзе спяць паслушніцы. Я хутка сабраў іх плацці, звязаў у вузел і вынес за вароты. Потым мы прайшліся па келлях і забралі адзенне ва ўсіх сясцёр, а пад канец і ў самой ігуменні. Тут я свіснуў, і мае малайцы, што засталіся за варотамі, узнялі такі шум і гам, нібыта настаў страшны судны дзень, і затым з крыкам і гіканнем рассыпаліся па ўсім манастыры. Ха-ха-ха! Паглядзеў бы ты, якая там пачалася мітусня. Як небаракі шукалі ўпоцемку сваю вопратку, кідаліся, вохкалі, быццам у кіпцюрах у чорта, а мы — давай іх лапаць! 3 перапуду адны пачалі закручвацца ў прасцірадлы, залазйхь пад печ, як кошкі, а другія так напрудзілі ў келлях, хоць плаваць ідзі! Віску! Крыку!.. Вылезла і старая карга ігумення ў касцюме Евы да грэхападзення. Ты ж ведаеш, братка, што для мяне няма на свеце стварэння агідней павука і старой бабы, атут гэта счарнелая, маршчыністая, касматая старая так і ўецца наўкол, заклінаючы мяне злітавацца над яе дзявочай нявіннасцю. Тфу! Я ўжо ўзняў быў кулак, каб выбіць ёй апошнія зубы, ды ўстрымаўся і прапанаваў на выбар: альбо падавай нам манастырскае серабро, каш тоўнае начынне і ўсю звонкую манету, альбо.. Mae хлопцы ўмомант зразумелі мяне! Адным словам, я вынес адтуль не менш чым на тысячу талераў усяляка га дабра ды яшчэ ўспамін аб вясёлай ночцы. А хлопцы пакінулі манашкам памяткі, ад якіх ім раней, як праз дзевяць месяцаў, не пазбавіцца.
Р а ц м а н (тупнуушы нагой). Чорт вазьмі, чаму мяне там не было!
Шпігельберг. Вось бачыш! Паспрабуй еказаць
Страціпь дзень (лац.)
I
пасля гэтага, што шалапутнае жыццё дрэннае! У дадатак ты застаешся свежы, бадзёры ды яшчэ таўсцееш не горш за рымскага прэлата. Напэўна, ёсць у мяне нешта такое магнетычнае, што ўсе басякі, увесь зброд так да мяне і ліпнуць.