• Часопісы
  • Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі  Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

    Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі

    Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 443с.
    Мінск 1996
    98.06 МБ
    М а о р. Да гэтых пор прамова збудавана раскошна. Але бліжэй да справы! Што ж апавяшчае мне праз вас шаноўны магістрат? .
    Патэр. Тое, чаго ты зусім не варты. Азірніся, забойца і падпальшчык! Куды ні накіруецца твой позірк, усюды вы абкружаны нашымі коннікамі! Уцякаць няма куды. Як на гэтых дубах не вырасці вішням, а на елках не паспець персікам, так не выбрацца і вам цэлымі і непашкоджанымі з гэтага лесу.
    Маор. Ты чуеш, Швейцар? Ну, што ж далей?
    Патэр. Слухай жа, злодзей, як літасціва, як велікадушна абыходзіцца з табою суд! Калі ты адразу ж уціхамірышся і пачнеш маліць аб літасцівасці і дараванні, строгасць у адносінах да цябе ператворыцца ў спачуванне, правасуддзе зробіцца для цябе любячай маткаю. Яно закрые вочы на палову тваіх злачынстваў і абмяжуецца — падумай толькі! — абмяжуецца адным калесаваннем!
    Швейцар. Ты чуеш, атаман? Ці не здавіць мне глотку гэтаму аблезламу псу, каб чырвоны сок пырснуў У яго з усіх пораў?
    Ролер. Атаман! Пекла, гром і маланка! Атаман! Бач, як ён закусіў губу! Ці не павесіць мне гэтага малойчыка дагары нагамі?
    Ш в е й ц а р. Мне! Мне! На каленях прашу цябе: мне падаруй шчасце расцерці яго ў парашок!
    Патэр крычыць.
    М а о р. Прэч ад яго! He смейцё яго і пальцам крануць! (Вымае шаблю і звяртаецца да патэра.) Ці бачыце, пан патэр, тут семдзесят дзевяць чалавек. Я іх атаман. I ніводзін з іх не ўмее ўцякаць па камандзе ці
    скакаць пад гарматную музыку. А там стаіць тысяча семсот чалавек, пасівелых пад стрэльбай. Але слухайце! Так гаворыць Маор, атаман забойцаў і падпальшчыкаў: так, я забіў імперскага графа, я падпаліў і абрабаваў дамініканскую царкву, я закідаў. палаючымі галавешкамі ваш ханжаскі горад, я скінуў парахавую вежу на галовы добрых хрысціян... I гэта яшчэ не ўсё. Я зрабіў болей. (Выцягвае правую руку.) Бачыце гэтыя чатыры каштоўныя пярсцёнкі ў мяне на руцэ? Ідзіце ж і пункт за пунктам перакажыце высокашаноўнаму судзілішчу, уладнаму над жыццём і смерцю, усё, што вы ўбачыце і пачуеце! Гэты рубін зняты з пальца аднаго міністра, якога я на паляванні мёртвым кінуў да ног яго гасудара. Выхадзец з чэрні, ён ліслівасцю дабіўся становішча першага любімца; падзенне папярэдніка паслужыла яму ступенькай да высокіх ушанаванняў, ён усплыў на слязах абабраных сірот. Гэты дыямент я зняў з аднаго саветніка, які прадаваў ганаровыя чыны і пасады таму, хто болып дасць, і праганяў ад сваіх дзвярэй засмучанага лёсам радзімы патрыёта. Гэты агат я нашу на ўспамін пра агіднага пана, якога я прыдушыў уласнымі рукамі за тое, што ён у сваім казанні скардзіўся на заняпад інквізіцыі. Я мог бы расказаць яшчэ безліч гісторый пра пярсцёнкі на маёй руцэ, калі б не шкадаваў і тыя нямногія словы, якія на вас патраціў.
    Патэр. Ірад! Ірад!
    Маор. Чулі? Заўважылі, як ён уздыхнуў? Паглядзіце, ён стаіць так, быццам заклікае ўвесь агонь нябесны на шайку грэшнікаў; ён судзіць нас поціскам плячэй, праклінае хрысціянскім «ах». Няўжо чалавек можа быць такім сляпым? Ён, які сотняю аргусавых вачэй выглядвае нязначную пляму на сваім бліжнім, такі сляпы да самога сябе. Грозным голасам прапаведуюць яны пакору і слухмянасць богу любові, быццам агнярукаму Малоху, прыносяць чалавечыя ахвяры. Яны навучаюць любові да бліжняга — і з праклёнамі адганяюць васьмідзесяцігадовага сляпога ад свайго парога; яны ганьбяць скупасць,— і яны ж у пагоні за залатымі зліткамі спустошылі краіну Перу і, быццам цяглавую жывёлу, запрэглі язычнікаў у свае павозкі. Яны ламаюць сабе галаву, як магла прырода стварыць Юду Іскарыёта, але — і гэта яшчэ не горшыя з іх —
    з радасцю прадалі б трыадзінага бога за дзесяць срэбранікаў! О вы, фарысеі, ілжэтлумачальнікі праўды, малпы бажаства. Вам не страшна ўкленчыць перад крыжам і алтарамі, вы мардуеце пастом сваю плоць, спадзеючыся гэтым нікчэмным фіглярствам затуманіць вочы таго, каго самі ж — о дурні! — называеце ўсёведным і ўсюдыісным. Так усіх зласней насміхаюцца над вялікім гэтага свету тыя, што лісліва завяраюць, быццам ім ненавісны лісліўцы. Вы пахваляецеся прыкладным жыццём і сумленнасцю, але бог, які наскрозь бачыць вашы сэрцы, абрушыў бы свой гнеў на тых, хто вас стварыў такімі, калі б сам не стварыў нільскую пачвару! Прыбярыце яго з вачэй маіх!
    П а т э р. Злодзей, а колькі гардыні!
    Маор. He! Горда я яшчэ толькі цяпер загавару з табой! Ідзі і скажы шаноўнаму судзілішчу, уладнаму над жыццём і смерцю: я не злодзей, што, змовіўшыся з паўночнай цемрай і сном, геройнічае на вяровачнай лесвіцы. Безумоўна, я прачытаю калі-небудзь у даўгавой кнізе божага промысла пра тое, што я ўчыніў, але з нікчэмнымі яго намеснікамі я слоў губяяць не маю намеру. Скажы ім, што маё рамяство — адплата, мой промысел — помста. (Адварочваецца ад яго. )
    П а т э р. Дык ты адмаўляешся ад літасцівасці і даравання. Добра! 3 табой я скончыў. (Звяртаецца да шайкі.) Слухайре ж, што маімі вуснамі апавяшчае вам правасуддзе. Калі вы зараз жа звяжаце і выдасце і без таго асуджанага злодзея, вам навекі даруюцца ўсе вашы злачынствы! Святая царква з абноўленай любоўю прыме аблудных авечак у сваё мацярынскае лона, і кожнаму з вас будзе адкрыта дарога да любой паважанай пасады. (3 пераможнай ухмылкай.) Ну што? Гэта па густу вашай вялікасці? Жыва! Вяжыце яго — і вы вольныя!
    М а о р. Вы чулі? Зразумелі? Што ж вы марудзіце? Аб чым задумаліся? Царква прапануе вам волю, а вы ж яе нявольнікі! Яна даруе вам жыццё,— і гэта не пустая пахвальба, бо вы асуджаны на смерць. Яна абяцае вам чыны і ўшанаванні, а вашай доляй,— калі вам нават пашчасціць вырвацца з акружэння,— усё роўна будзе ганьба, ганенне і праклёны. Яна апавяшчае вам прымірэнне з небам, а вы ж даўно пракляты. Hi на адным з вас няма і валаска, не асуджанага ў пек-
    ла. I вы яшчэ марудзіце, яшчэ вагаецеся? Няўжо такі цяжкі выбар паміж небам і пеклам? Ды дапамажыце ім, пан патэр!
    П а т э р. Ці не зглузду з’ехаў гэты хлопец? (Гучна.) Можа, вы баіцёся, што гэта пастка, пастаўленая для таго, каб злавіць вас жыўцом? Чытайце самі: вось падпісаная амністыя. (Дае Швейцару паперу.) Ну што? Вы яшчэ сумняваецеся?
    М а о р. Вось бачыце! Што ж вы яшчэ хочаце? Уласнаручны подпіс — ці ж гэта не бязмежная літасць?! Ці вы, памятаючы аб тым, што слова, дадзенае здраднікам, не трымаюць, баіцёся, што абяцанне будзе парушана? Адкіньце страх! Палітыка прымусіць іх трымаць слова, хай яно было дадзена хоць сатане. Інакш, хто паверыць ім у далейшым? Як выкарыстаюць яны яго ў другі раз? Я дам адсекчы галаву, што яны шчырыя. Яны ведаюць, што я адзін вас падбухторыў. Вас яны лічаць бязвіннымі, вашы злачынствы яны гатовы вытлумачыць як памылкі, як неабдуманасць маладосці. Адзін я ім патрэбны. Адзін я панясу пакаранне. Так, пан патэр?
    Патэр. Які д’ябал гаворыць яго вуснамі? Так, вядома, так! He, гэты хлопец прымусіць мяне звар’яцець!
    М а о р. Як? Усё няма адказу? Ці не думаеце вы зброяй пракласці сабе дарогу? Азірніцеся ж наўкол! Азірніцеся! He, вы не можаце думаць так! Гэта было б дзяцінства! Ці, убачыўшы, як я радуюся сутычцы, вы і сябе цешыце думкай — гераічна загінуць? О, выкіньце гэта з галавы! Вы не Маоры! Вы бязбожныя нягоднікі, нікчэмныя прылады маіх вялікіх планаў, пагарджаныя, як вяроўка ў руках ката! Зладзеі не могуць загінуць смерцю герояў. Жыццё — выйгрыш для злодзея. Услед за ім надыходзіць жах: зладзеі павінны дрыжэць перад смерцю. Чуеце, як трубіць іх рог? Бачыце, як грозна бліскаюць іх шаблі? Як? Вы яшчэ не адважваецеся? Вы звар’яцелі ці здурнелі? Гэта недаравальна! Я не скажу вам дзякую за жыццё! Я саромеюся вашай ахвяры!
    Патэр (у надзвычайным здзіўленні). Я звар’яцею! Лепш уцячы адгэтуль! Нечуваная справа!
    М а о р. Ці вы баіцёся, што я пазбаўлю сябе жыцця і самагубствам знішчу дагавор, які прадугледжвае
    толькі злаўленне жывога? He, хлопцы, ваш страх дарэмны! Вось, глядзіце, я кідаю кінжал, і пісталеты, і гэты пузырок з ядам, які мог бы мне яшчэ спатрэбіцца. Я цяпер такі бяссільны, што не маю ўлады нават над уласным жыццём. Як? Вы яшчэ не адважваецеся? Ці не думаеце вы, што я пачну бараніцца, калі вы возьмецеся вязаць мяне? Глядзіце, я прывязваю сваю правую руку да гэтага дуба — цяпер я зусім безабаронны, дзіця можа справіцца са мной. Ну! Хто з вас першы пакіне ў бядзе свайго атамана?
    Ролер (у дзікім хваляванні). Ніхто! Хоць бы ўсё пекла з дзесяцяронай сілай абступіла нас! (Махае шабляй.) Хто не сабака, ратуй атамана!
    Ш в е й ц а р (раздзірае амністыю і кідае кавалачкі яе ў твар патэру). Амністыя — у нашых кулях. Выбірайся, шэльма! Скажы сенату, што паслаў цябе: у шайцы Маора не знайшлося ніводнага здрадніка. Ратуйце, ратуйце атамана!
    Усе (шумна). Ратуйце, ратуйце атамана!
    Маор (вырываючыся, радасна). Цяпер мы вольныя, сябры! Цяпер я адчуваю ў сябе ў кулаку цэлую армію! Смерць ці воля! Жывымі не здадзімся!
    Трубяць наступ, шум і грукат. Усе выходзяць з аголенымі шаблямі.
    ДЗЕЯ ТРЭЦЯЯ
    Сцэна першая
    А м а л і я ў садзе, іграе на лютні.
    Як анёл, ён добры і прыгожы, За усіх мілей быў юнакоў;
    Яго позірк, ясны, нетрывожны, Як зіхценне сонца над ракой.
    Ад яго абдымкаў кроў кіпела, У грудзях агонь пякучы рос, Губы губ шукалі... ўсё цямнела, I душа ўзлятала да нябёс.
    Колькі ў пацалунках шчасця, мукі, Быццам бы агонь з агнём вёў бой, Нібы два сарваных з арфы гукі
    У адзін зліліся той парой —
    Так цяклі, цяклі хвіліны роем;
    I пунсовых шчок агонь не гас...
    Неба расплаўлялася з зямлёю
    I плыло марамі міма нас.
    Ды няма яго! Няма! Дарэмна Клікаць яго слёзнаю журбой! Ўсё, што тут прыгожа і прыемна, Горкай арашаецца слязой.
    Уваходзіць Ф р а н ц.
    Франц. Ізноў ты тут, упартая летуценніца? Ты цішком пакінула вясёлы банкет і засмуціла радасць гасцей.
    А м а л і я. Шкадую аб страце гэтай нявіннай радасці. А ў тваіх вушах яшчэ павінен быў бы гучаць пахавальны напеў, што раздаваўся над магілай бацькі.
    Ф р а н ц. Няўжо ты вечна будзеш наракаць? Пакінь мёртвым мірны сон і зрабі шчаслівымі жывых! Я прыйшоў...
    А м а л і я. А хутка ты пойдзеш?
    Франц. О, божа! He напускай на сябе столькі холаду і змроку. Ты засмучаеш мяне, Амалія! Я прыйшоў сказаць табе...
    А м а л і я. Напэўна, мне давядзецца пачуць, што Франц фон Маор зрабіўся ўладарным графам?
    Франц. Так, гэта праўда. Аб гэтым я і прыйшоў паведаміць табе. Максіміліян спачывае ў склепе сваіх продкаў. Я — пан. Але я хацеў бы зрабіцца ім у поўнай меры, Амалія. Ты ведаеш, кім ты была ў нашым доме? Ты выхоўвалася як дачка Маора, яго любоў да цябе перажыла нават смерць. Ты ж ніколі не забудзеш пра гэта?