Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі
Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
Р а ц м а н. Паскуднае пажаданне, за якое цябе варта было б павесіць. Але штука такая, што лопнуць можна!
Р о л е р. Так, гэта была сапраўдная дапамога ў бядзе! Каб зразумець гэта, трэба, як я, з вяроўкай на шыі жывым прагуляцца да магілы. А гэтыя страшныя
1 Чорт пабяры! (франц.)
прыгатаванні, гэтыя жывадзёрскія цырымоніі! Ты ступаеш дрыготкімі нагамі, і з кожным крокам усё бліжэй — да жаху блізка! — паўстае перад табой у промнях страшнага ранішняга сонца праклятая кватэра, падрыхтаваная для новага кватаранта! А скуралупы, якія цябе чакаюць! А гэтая агіднейшая музыка — яна яшчэ і цяпер грыміць у маіх вушах! А карканне галоднага варання, якое абсела майго напалову згніўшага папярэдніка!.. Гэта ўсё... усё. I звыш гэтага яшчэ смакаванне асалоды, якая цябе чакае. Браты! Браты! I раптам — заклік да волі! Ото ж быў трэск, быццам абруч лопнуў на нябёснай бочцы. Верце мне, шэльмы! Сігануўшы з распаленай печы ў ледзяную ваду, не адчуеш такога кантрасту, які адчуў я, апынуўшыся на тым беразе.
Шпігельберг (гучна рагоча). Нябога! Ну ды ўсё гэта ўжо ветрам здзьмула! (ІГе.) Са шчаслівым уваскрошаннем з мёртвых!
Р о л е р (кідае на зямлю сваю шклянку). He, клянуся ўсімі скарбамі Мамона, не хацеў бы я яшчэ раз перажыць такое! Смерць, здаецца, болып сур’ёзная, чым скачок Арлекіна; але страх смерці яшчэ страшней, чым яна сама.
Шпігельберг. А ўзляцеўшая на паветра парахавая вежа! Разумееш цяпер, Рацман? Таму і смярдзела серай на ўсю акругу, быццам Молах праветрываў на свежым паветры свой гардэроб. Гэта быў адменны жарт, атаман! Зайздрошчу табе!
Швейцар. Калі ўвесь горад забаўляецца тым, што нашага таварыша прырэзваюць, як зацкаванага вепрука, то ці нам, чорт вазьмі, папракаць сябе за тое, што мы спустопіылі горад з любові да сябра. У дадатак нашы хлопцы здолелі там нядрэнна пажывіцца. Ну, паказвайце сваю здабычу!
Адзін з шайкі. У часе мітусні я прабраўся ў царкву святога Стэфана і спароў махры з алтарнага пакрыцця. «Гасподзь бог багаты,— падумаў я,— і можа зрабіць зблата з простай вяроўкі».
Швейцар. I правільна зрабіў! Каму гэты хлам патрэбен у царкве? Яны ахвяруюць яго госпаду богу, якому, праўда кажучы, не патрэбна такое барахло, а між тым божыя стварэнні галадаюць. Ну, а ты, Шпанглер? Куды ты закінуў сеці?
Д р у г і. Мы з Бюгелем абабралі краму і прыцягнулі рознай крамніны чалавек на пяцьдзесят.
Т рэці. Я сцягнуў два залатыя гадзіннікі ды тузін сярэбраных лыжак.
Швейцар. Добра, добра! А мы ім справілі такі пажар, што яго і за два тыдні не пагасіць. Каб суняць агонь, давядзецца затапіць вадой увесь горад. He ве даеш, Шуфтэрле, колькі там загінула народу?
Шуфтэрле. Кажуць, восемдзесят тры чалавекі Адна вежа разнесла на кавалкі чалавек шэсцьдзесят.
М а о р. Ты дорага абышоўся, Ролер!
Шуфтэрле. Падумаеш, важнасць! Ну, калі б гэта яшчэ былі мужчыны, a то ўсё грудныя дзеці, якія толькі і ведаюць, што залаціць свае пялёнкі, ды згорб леныя бабулі, што ад іх мух адганялі, ды яшчэ вы сахлыя старыя, што паўскоквалі з ляжанак і з перапа лоху дзвярэй не знайшлі. Гэтыя пацыенты жаласным віскам клікалі доктара, які ўрачыста ішоў за працэ сіяй. Бо ўсе, хто лёгкі на пад’ём, выскачылі пагля дзець на камедыю. Сцерагчы дамы засталіся падонкі насельніцтва.
Маор. О бедныя стварэнні! Хворыя, кажаш ты? Старыя і дзеці?
Шуфтэрле. Так, чорт вазьмі! У дадатак яшчз парадзіхі ды цяжарныя жанчыны, якія баяліся скінуць пад шыбеніцай, ці брухатыя бабачкі, што спало халіся, як бы гэтыя тры перакладзіны не адбіліся на гарбах іх дзяцей, ды яшчэ бедныя паэты, якім не было што абуць, бо адзіную пару ботаў яны аддалі ў рамонт, ды іншы зброд, пра які і гаварыць не варта, Дык вось, іду я міма адной халупы і чую нейкі піск. заглядваю — і што ж бачу? Дзіця, пульхнае такое і здаровае, ляжыць пад сталом, а стол ужо вось-вось успыхне! «Эх ты, гаротнік,— сказаў я,— ды ты тут замерзнеш!»—і шпурнуў яго ў агонь.
М а о р. Ты праўду кажаш, Шуфтэрле? Дык няхай жа гэта полымя палае ў тваіх грудзях, пакуль не пасі вее сама вечнасць. Прэч, нягоднік! Каб я больш не бачыў цябе ў маёй шайцы! Вы, здаецца, наракаеце, сумняваецеся? Хто адважваецца сумнявацца, калі я загадваю? Ганіце яго! Чулі?! Паміж вас ужо многія паспелі для кары! Я ведаю цябе, Шпігельберг! I неда лёка дзень, калі я зраблю вам жорсткі агляд.
Усе выходзяць у страху.
(Адзін, ходзіць узад і ўперад.) He слухай іх, мсцівец нябесны! Чым вінаваты я, ды і ты, калі пасланыя табою мор, голад, патопы аднолькава губяць і праведніка і злодзея? Хто забароніць полымю, якому назначана паліць асіныя гнёзды, перакінуцца на благаславёныя нівы? Але дзетазабойства? Забойства жанчын? Забойства хворых? О, як цяжка прыгнятаюць мяне гэтыя злачынствы! Імі атручана лепшае з таго, што я зрабіў. I вось перад усёбачным вокам тварца стаіць хлопчык, абсмеяны, чырвоны ад сораму. Ён адважыўся гуляць булавой Юпітэра і перамог пігмея, тады як хацеў нізрынуць тытанаў. Суніміся! Суніміся! He табе дзейнічаць помслівым мячом вярхоўнага суддзі. Ты змогся ад першай жа стычкі. Я адракаюся смелых дамаганняў. Пайду зашыюся ў якую-небудзь бярлогу, дзе дзённае святло не азорыць маёй ганьбы. (Хоча ісці.)
Некалькі разбойнікаў (імкліва ўбягаюць). Сцеражыся, атаман! Тут нешта нячыста! Атрады багемскіх коннікаў гойсаюць па лесе! Напэўна, сам д’ябал навёў іх на след!
Іншыя разбойнікі. Атаман, атаман! Нас высачылі. Некалькі тысяч салдат акружылі лясны гушчар.
Яшчэ некалькі разбойнікаў. Бяда, бяда! Мы злоўлены! Мы загінем на коле, на шыбеніцы! Тысячы гусараў, драгўнаў і егераў імчацца па ўзгорках і адразаюць усе сцежкі.
М а о р выходзіць.
Швейцар, Грым, Ролер, Шварц, Шуфтэрле, Шпігельберг, Рацма н. Натоўп разбойнікаў.
Ш в е й ц а р. Дык мы вытраслі іх, нарэшце, з мяккіх пасцеляў? Радуйся ж, Ролер! Даўно мяне разбірала ахвота схапіцца з гэтымі дармаедамі. Дзе атаман? Ці ўся шайка ў зборы? Пораху дастаткова?
Р а ц м а н." Пораху хоць адбаўляй, ды нас жа ўсяго восемдзесят душ. Значыць,— адзін супраць дваццаці.
Ш в е й ц а р. Тым лепш! Няхай хоць пяцьдзесят супраць аднаго майго вялікага пальца! Дачакаліся ж, чэрці, што мы падпалілі ў іх сяннікі пад задніцай. Браточкі, браточкі! Невялікая бяда! Яны прадаюць
сваё жыццё за дзесяць крэйцараў, а мы б’ёмся ці ж не за сваю галаву, не за сваю волю? Мы абрушымся на іх, як сусветны патоп! Маланкай грымнем на іх галовы! Але дзе ж, чорт вазьмі, атаман?
Шпігельберг. Ён кінуў нас у бядзе, дык ці не ўцячы і нам?
Швейцар. Уцячы?
Шпігельберг. Ох, чаму я не застаўся ў Іерусаліме?
Ш в е й ц а р. Каб табе захлынуцца ў гнілой канаве, брудная твая душа! Супраць голых манашак ты храбрэц, а ўбачыў кулак, дык і зб’аяўся? Ану, пакажы сваю адвагу, інакш мы зашыем цябе ў свіную скуру і зацкуём сабакамі.
Рацман. Атаман, атаман!
М а о р (павольна ўваходзіць). Я давёў да таго, што іх акружылі з усіх бакоў. Цяпер яны павінны біцца як шалёныя! (Гучна.) Хлопцы! Жарты дрэнь! Мы павінны ці загінуць, ці біцца не горш за раз’юшаных вепраў.
Швейцар. Я клыкамі распару ім бруха, так што ў іх кішкі павылазяць. Вядзі нас, атаман! Мы пойдзем за табой хоць у пашчу самой смерці.
М а о р. Зарадзіць усе стрэльбы! Пораху дастаткова?
Швейцар (ускоквае). Пораху хопіць! Захочам, дык зямля да месяца ўзляціць.
Р а ц м а н. У нас па пяці зараджаных пісталетаў на брата ды па тры стрэльбы ў дадатак.
М а о р. Добра, добра! Цяпер няхай адзін атрад узлезе на дрэвы ці схаваецца ў гушчары, каб адкрыць па іх агонь з засады.
Швейцар. На гэта ты здатны, Шпігельберг.
М a о р. А мы тым часам, быццам фурыі, накінемся на іх флангі’
Швейцар. А гэта ўжо справа па мне!
М а о р. А затым бегайце па лесе і дудзіце ў свае дудкі! Мы напалохаем іх нашай уяўнай шматлікасцю. Спусціце ўсіх сабак! Яны рассеюць іх і прьігоняць пад яашы стрэлы. Мы трое — Ролер, Швейцар і я — будзем быцца ў самай гушчы.
Швейца р. Слаўна, выдатна! Мы так на іх накінемся, што яны і зразумець не паспеюць, адкуль сып-
люцца аплявухі. Я, бывала, пападаў у вішню, якая тырчэла з рота. Няхай толькі прыходзяць!
Шуфтэрле трымае Швейцара за крысо, той адводзіць атамана і ціха гаворыць з ім.
Маор. Маўчы!
Швейцар. Прашу цябе...
М а о р. Прэч! Яго ганьба захавае яму жыццё: ён не павінен памерці там,дзе я,і мой Швейцар, і мой Ролер поміраем! Клянуся табе, Швейцар, ён не ўцячэ ад шыбеніцы.
Уваходзіць п а т э р.
Патэр (сам сабе, азіраючыся). Дык вось яно драконава логава! 3 вашага дазволу, панове мае, я служка царквы, а там вунь стаіць тысяча семсот чалавек, якія аберагаюць кожны волас на маёй галаве.
Швейцар. Брава, брава! Вось гэта пераканаўча сказана. Сцеражонага і бог сцеражэ.
Маор. Маўчы, мой друг! Скажыце коратка, пан патэр, што вам тут патрэбна?
Патэр. Я гавару ад імя ўрада, уладнага над жыццём і смерцю. Гэй вы, злодзеі, грабежнікі, шэльмы, ядавітыя яхідны, якія поўзаюць у цемры і джаляць спадцішка, праказа роду чалавечага, вырадкі пекла, ежа для груганоў і гадаў, спажыва для шыбеніцы і кола...
Ш в е й ц а р. Сабака! Пакінь лаяцца! Інакш... (Прыстаўляе яму аа носа прыклад.)
М а о р. Як не сорамна, Швейцар! Ты саб’еш яго з панталыку. Ён так добра зазубрыў сваю казань. Працягвайце, пан патэр! I так, «для шыбеніцы і кола»...
Патэр. А ты, слаўны атаман, князь кішэннікаў, кароль жулікаў, вялікі магол усіх махляроу пад сон цам, падобны да таго першага падбухторшчыка, які распаліў полымем бунта тысячы легіёна^ бязвінных анёлаў і ўцягнуў іх за сабой у бяздонны вір праклену! Лямант асірацелых матак імчыцца за табой па пятах, Кроў ты хлебчаш, нібы ваду. Людзі для твайго смертаноснага кінжала — усё роўна што мыльныя пухіры!
Маор. Праўда, чыстая праўда! Што ж далей?
Патэр (распаліўся). Жахлівы чалавек, адыдзі ад
мяне! Ці не запяклася кроў забітага імперскага графа на тваіх праклятых пальцах? Ці не ты зладзейскімі рукамі ўзламаў свяцілішча божае і ўкраў свяшчэнныя сасуды? Што? Ці не ты раскідаў палаючыя галавешкі ў нашым богабаязным горадзе і абрынуў парахавую вежу на галовы добрых хрысціян? (Успляснуў рукамі.) Агідныя, агідныя злачынствы! Смурод іх узносіцца да нябёс, падганяючы страшны суд, які грозна грымне над вамі. Ваша ліхадзейства лямантуе аб адплаце. Хутка, хутка загучыць труба, якая абвесціць дзень апошні!