Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі
Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
Г е р м а н. Што вы? (Радасна.) Хутчэй куля паляпіць назад і разверне вантробы стралка! Спадзявайцеся на мяне! Дайце мне дзейнічань! Бывайце!
Франц (крычыць яму ўслед). Жніво тваё, любы Герман! Калі вол звёз у свіран увесь хлеб, яму даводзіцца есці толькі сена. Даглядчыцу жывёлы табе, а не Амалію! (Выходзіць.)
Сцэна другая
Спальня старога Маора.
Стары Маор спіць у крэсле. А м а л і я.
А м а л і я ( хутка падыходзіць да яго). Цішэй, цішэй! Ен задрамаў! (Спыняецца перад ім.) Які ён прыгожы! Такімі пішуць святых. He, я не магу на цябе злавацца! Сівавалосы стары, я не магу на цябе злавацца! Спі спакойна, прабудзіся радасна. Я адна вазьму на сябе пакуты.
Стары М a о р fz/ сне). Сын мой! Сын мой! Сын мой!
Амалія (бярэ яго за руку). Тсс! Тсс! Яму сніцца сын.
С т а р ы М а о р. Ці ты гэта? Ты тут? Ах, які ў цябе жаласны выгляд. He глядзі на мяне такім тужлівым паглядам! Мне цяжка і без гэтага.
А м а л і я (будзіць яго). Прачніцеся! Гэта толькі сон! Супакойцеся!
Стары Маор (спрасоння). Няўжо ён не быў тут? Няўжо я не паціскаў яго руку? Жорсткі Франц! Ты і ў сне хочаш адабраць у мяне сына?
Амалія. Дык вось яно што!
Стары Маор (прачнуўшыся). Дзе ён? Дзе? Дзе я? Гэта ты, Амалія?
А м а л і я. Ці палягчэла вам? Вы так соладка спалі.
Стары Маор. Мне сніўся сын. Чаму я прачнуўся? Быць можа, быць можа,я пачуў бы з яго вуснаў словы даравання.
Амалія. Анёлы не помняць зла. Ён вам даруе. (3 пачуццём бярэ яго за руку.) Бацька майго Карла, я дарую вам!
Стары Маор. He, дачка мая! Змярцвелая бледнасць твайго твару мяне абвінавачвае. Бедная дзяўчынка! Я пазбавіў цябе ўсіх асалод юнацтва! О, не праклінай мяне!
Амалія (з ласкаю цалуе яго руку). Вас?
Стары Маор. Ці знаёмы табе гэты партрэт, дачка мая?
Амалія. Карл! „ u
Стары Маор. Такім ён быў, калі яму пайшоў шаснаццаты год. Цяпер ён іншы. Маё сэрца разбіта! Лагоднасць змянілася азлабленнем, усмешка грымасай адчаю. Ці не праўда, Амалія? Гэта было ў язмінавай альтанцы, у дзень яго нараджэння, калі ты пісала з яго партрэт? 0 дачка мая! Ваша каханне рабіла шчаслівым і мяне.
Амалія (не зводзячы вачэй з партрэта). He! He! Гэта не ён! Клянуся богам, гэта не Карл! Тут, тут (паказвае на сваё сэрца і галаву) ён зусім іншы... Бляклыя фарбы не могуць паўтарыць высокі дух, што зіхцеў у яго вогненных вачах! Зусім не падобны. На партрэце ён толькі чалавек. Якая ж я нікчэмная мастачка!
Стары Маор. Гэты ветлівы, ласкавы позірк... О, калі б ён стаяў ля маёй пасцелі, я жыў бы і мёртвы... Ніколі, ніколі б я не памёр!
А м а л і я. Ніколі, ніколі! Смерць была б як пераход ад адной думкі да другой — да лепшай. Яго позірк свяціў бы вам і за труною, яго позірк узнёс бы вас вышэй зорак.
Стары Маор. Як цяжка, як журботна! Я паміраю, а майго сына Карла няма каля мяне, мяне аднясуць на могілкі, а ён не будзе плакаць на маёй магіле. Як соладка засынаць вечным сном, калі цябе закалыхвае малітва сына: гэта — калыханка.
Амалія (летуценна). Так, соладка, невымоўна соладка засынаць вечным сном, калі цябе закалыхвае песня каханага. Хто ведае, можа, гэты сон працягваеш бачыць і ў магіле! Доўгі, вечны, бясконцы сон аб Карле, пакуль не прагучыць звон уваскрэсення. (3 захапленнем.). I тады — у яго абдымкі навекі!
Паўза. Амалія ідзе да клавесіна і іграе.
He спяшы на бітву, Гектар мілы, Там без жалю грозны меч Ахіла За Патрокла смерць усім нясе! Хто ж твайму дзіцятачку парадзіць Шанаваць багоў, хто лук наладзіць, Калі дзікі Ксанф цябе знясе?
Стары Маор. Што за дзіўная песня, дачка мая? Ты спяеш мне яе перад смерцю.
А м а л і я. Гэта развітанне Гектара з Андрамахай. Мы з Карлам часта спявалі яе пад гукі лютні.
Мілы друг, кап’ё і шчыт хутчэй мне!
Там, у лютай бітве, весялей мне...
Я іду за бацькаўшчыну ў бой.
Хай багі валодаюць табою! Я загіну, ды ўратую Трою. Ды цвіце Элізіум з табой.
Уваходзіць Д а н і э л ь.
Даніэль. Вас пытае нейкі чалавек. Ён просіць прыняць яго; кажа, што прыйшоў з важнымі весткамі.
Стары Маор. Мне ў цэлым свеце важна толькі адно... I ты ведаеш гэта, Амалія. Калі гэтаму няшчаснаму патрэбна дапамога, ён не пойдзе адгэтуль без суцяшэння.
Амалія. Калі гэта жабрак, пусці яго хутчэй.
Д а н і э л ь выходзіць.
Стары Маор. Амалія! Амалія! Пашкадуй мяне! Амалія (спявае).
О багі! Браня твая знямее, Меч твой без трывогі затупее, I Прыама знікне слаўны род. Сыдзеш ты ў той край, дзе вечны вечар, Дзе Кацыт санлівай хваляй плешча: Ў Леце злой памрэ твая любоў.
Помыслы ўсе, мары і жаданні Патаплю я ў ёй без шкадавання, Толькі не сваю любоў.
Чуеш! Зноў дзікун ля сцен тупоча! Дай мне меч, слязой аросім вочы! Ў Леце не памрэ мая любоў!
Франц, пераапрануты Герман, Даніэль.
Ф р а н ц. Вось гэты чалавек. Ён кажа, што прывёз вам страшэнныя весткі. Ці ў стане вы яго выслухаць?
Стары Маор. Для мяне існуе толькі адна вестка. Падыдзі бліжэй, шаноўны, і не шкадуй мяне. Дайце яму віна.
Г е р м а н (змененым голасам). Васпан, не збаўляйце
бедняка вашых міласцяў, калі ён супраць волі пратне вам сэрца. Я чужы ў гэтых краях. Але вас ведаю добра. Вы бацька Карла фон Маора.
Стары Маор. Адкуль ты гэта ведаеш?
Герман. Я ведаў вашага сына.
А м а л і я(ускоквае). Ён жывы? Жывы? Ты ведаеш яго? Дзе ён? Дзе? Дзе? (Зрываецца з месца.)
Стары Маор. Ты ведаеш што-небудзь пра майго сына?
Г е р м а н. Ён вучыўся ў Лейпцыгу і адтуль знік невядома куды. Па яго словах, ён босы і з непакрытай галавой выхадзіў уздоўж і ўпоперак усю Германію, выпрошваючы міласціну пад вокнамі. Праз пяць месяцаў зноў успыхнула злашчасная вайна паміж Прусіяй і Аўстрыяй, і так як яму не было на што спадзявацца ў гэтым свеце, то ён дазволіў уцягнуць сябе ў Багемію барабаннаму грому непераможнага Фрыдрыха. «Дазвольце мне,— сказаў ён вялікаму Шверыну,— загінуць смерцю храбрых: у мяне няма болей бацькі!»
’Стары Маор. He глядзі на мяне, Амалія!
Г е р м а н. Яму ўручылі сцяг. I ён памчаўся наперад па шляху прускай славы. Неяк раз мы спалі з ім у адной палатцы. Ён многа гаварыў пра свайго састарэлага бацьку, пра шчаслівыя дні, што канулі ў мінулае, пра няспраўджаныя надзеі. Слёзы цяклі з нашых ва. чэй! м
Стары Маор (хавае твар у падушкі). Маўчы! О, маўчы! .
Г е р м а н. Праз восем дзён адбылася гарачая бітва пад Прагай. Mary вас запэўніць, ваш сын паводзіў сябе, як і належыць храбраму воіну. Ён рабіў цуды на вачах усёй арміі. Пяць палкоў палегла навакол яго — ён усё стаяў. Гарачыя ядры сыпаліся частым градам — ваш сын стаяў. Куля раздрабіла яму правую руку — ён узяў сцяг у левую і працягваў стаяць!
Амалія (з захапленнем). Гектар! Гектар! Чуеце?
Ён не здрыгануўся. о
Г е р м а н. У той жа вечар я зноў наткнуўся на яго. Наўкол свісталі кўлі, ён ляжаў на зямлі, левай рукой сунімаючы кроў, правай хапаючыся за зямлю. «Брат,— крыкнуў ён мне,— па радах пайшоў слых, што наіп генерал ужо з гадзіну як забіты».— «Так, ён загінуў,— адказаў я.— Ты паранены?» — «Як храбры
салдат,— закрычаў ён, адымаючы левую руку ад раны,— я іду за сваім генералам». I яго вялікая душа адляцела ўслед за героем.
Ф р анц(гучна Герману). Хай адсохне твой пракляты язык! Ці ты з’явіўся сюды, каб нанесці смяртэльны ўдар нашаму бацьку? Бацька! Амалія! Бацька!
Герман. Вось апошняя воля майго нябожчыкатаварыша: «Вазьмі гэты меч,— прахрыпеў ён,— і аддай старому бацьку; кроў яго сына запяклася на ім. Бацька можа радавацца: ён адпомшчаны. Скажы яму, што яго праклён пагнаў мяне ў бітву/ насустрач смерці. Скажы, што я памёр у адчаі». Апошні ўздых яго быў: «Амалія!»
Стары Маор (з лямантам ірве на сабе валасы). Мой праклён забіў яго! Ён памёр у адчаі!
Франц (бегае ўзад і ўперад па пакоі). О! Што вы зрабілі, бацька! Карл! Брат мой!
Г е р м а н. Вось і меч і партрэт, які ён зняў са сваіх грудзей. Кропля ў кроплю гэта паненка. «Гэта майму брату Францу!» — прашаптаў Маор. Што ён хацеў гэтым сказаць, я не ведаю.
Франц (са здзіўленнем). Мне — партрэт Амаліі? Мне... Карл... Амалію? Мне?
Амалія (разгневаная падбягае да Германа). Нізкі, падкуплены ашуканец! (Уважліва глядзіць на яго.)
Г е р м а н. Вы памыляецеся, васпані! Гляньце, ці ж гэта не ваш партрэт? Вы, напэўна, самі яго далі яму?
Ф р а н ц. Клянуся богам, Амалія, гэта твой партрэт! Далібог, твой!
Амалія (аддаючы партрэт). Мой, мой! О божа!
Стары Маор(з лямантам драпае сабе твар). Гора, гора мне! Мой праклён забіў яго, ён памёр у адчаі!
Ф р а н ц. I ён успомніў пра мяне ў апошні цяжкі час сканання! Пра мяне — анёльская душа! Калі чорны сцяг смерці ўжо развяваўся над ім — пра мяне!
Стары Маор (ціха бармоча). Мой праклён забіў яго! Ён памёр у адчаі!
Герман. Я не ў сілах болей глядзець на гэтыя пакуты! Бывайце, васпан! (Ціха Францу.) Навошта вы ўсё гэта задумалі? (Хоча пайсці.) ,
А м а л і я (бяжыць за ім). Стой! Стой! Што было яго апошнім словам?
Герман. Яго апошні ўздых быў: «Амалія!» (Выходзіць.)
А м а л і я. Яго апошні ўздых быў: « Амалія! * He, ты не ашуканец! Дык гэта праўда! Праўда! Ён памёр! Памёр! (Хістаецца і падае.) Памёр! Карл памёр!
Ф р а н ц. Што я бачу? Што гэта кроўю напісана на мячы? Амалія!
Амалія. Яго рукой?
Ф р а н ц. Наяве гэта ці ў сне? Паглядзі, кроўю выведзена: «Франц, не пакідай маёй Амаліі!» Глядзі ж, глядзі! А на другім баку: «Амалія, тваю клятву вырашыла ўсемагутная смерць!» Бачыш! Бачыш! Ён пісаў гэта дубеючай рукой, пісаў гарачай крывёй свайго сэрца на ўрачыстым рубяжы вечнасці. Яго дупіа, гатовая адляцець, памарудзіла, каб злучыць Франца і Амалію.
А м а л і я. Божа літасцівы! Гэта яго рука, ён ніколі не кахаў мяне! (Імкліва выходзіць.)
Ф р а н ц (тупае нагой). Праклён! Усё маё майстэрства бяссільна перад гэтай свавольніцай!
Стары Маор. Гора, гора мне! He пакідай мяне, Амалія! Франц, Франц, вярні мне майго сына!
Ф р а н ц. А хто пракляў яго? Хто пагнаў свайго сына на поле смерці? Хто кінуў яго ў адчай? О, гэта быў анёл, жамчужына ў вянцы ўсявышняга! Хай будуць праклятыя яго каты! Будзьце і вы пракляты!
Стары Маор (б’е сябе кулаком у грудзі). Ён быў анёл! Ён быў жамчужынай у вянцы ўсявышняга! Праклён, праклён, пагібель і праклён на маю галаву^ Я бацька, які забіў свайго доблеснага сына! Ён любіў мяне да апошняй хвіліны і, каб дагадзіць мне, кінуўся ў бой, насустрач смерці! 0, я пачвара, пачвара! (У шаленстве pee на сабе валасы. )