Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі
Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
Шпігельберг. I ўсё праз нейкіх паршывых дзвюх тысяч дукатаў.
Карл Маор. He! Я не хачу больш пра гэта думаць! I гэта мне здавіць сваё цела шнуроўкай, а волю зашнураваць законамі? Закон прымушае паўзці смаўжом і таго, хто мог бы ўзляцець арлом! Закон не стварыў ніводнага вялікага чалавека, толькі свабода нараджае гігантаў і высокія парывы. Пранікшы ў бруха тырана, яны патураюць капрызам яго страўніка і задыхаюцца ад яго вятроў! О, калі б дух Германа ўзняўся з попелу! Пастаўце мяне на чале войска такіх жа малайцоў, як я, і Германія стане рэспублікай, побач з якой і Рым і Спарта будуць здавацца жаночымі манастырамі. (Кі дае шпагу на стол і ўстае.)
Шпігельберг (ускокваючы). Брава, бравісіма! Вось ты і дайшоў да маёй думкі! Я зараз шапну табе на вуха, Маор, што ўжо даўно засела мне ў галаву. Ты для такой справы самч прыдатны чалавек! Пі, братка, пі! Што, калі нам аб’явіць сябе іудзеямі і аднавіць іудзейскае царства?
Карл Маор (рагоча на ўсё горла). А! Я бачу, што ты сабраўся вывесці з моды крайнюю плоць, таму што твая ўжо зрабілася здабычай фельчара!
Шпігельберг. А каб цябе, акаянны! Са мной і сапраўды здарылася такая аказія. Але прызнайся, што гэта хітры і адважны план. Мы выдадзім маніфест, разашлём яго на ўсе чатыры бакі свету і заклічам у Палестыну ўсіх, хто не жарэ свінога мяса. Там я дакументальна даказваю, што Ірад-тэтрарх — мой продак, і гэтак далей і гэтак далей. Вось пачнецца радасць, братка, калі яны зноў адчуюць глебу пад нагамі і возьмуцца за адбудову Іерусаліма. I тут, пакуль жалеза гарачае, гані туркаў з Азіі, ссякай ліванскія кедры, будуй караблі, збывай абы-каму старызну і абноскі! Тым часам...
Карл М a о р f усміхаючыся, бярэ яго за руку). Годзе, друг, пара пакінуць дурыкі.
Шпігельберг (азадачана). Цьфу, прорва! Ці не хочаш ты разыграць з сябе блуднага сына? Ты, удалец, які напісаў шпагай на фізіяноміях болып, чым тры пісцы ў высакосны год паспеюць напісаць у канцылярскай кнізе?.. Ці не напомніць табе аб пышным сабачым пахаванні? Добра ж! Я ўваскрашу ў тваёй памяці тваё ўласнае аблічча! Быць можа, гэта ўвалье агонь у твае жылы, калі ўжо нішто іншае цябе не натхняе. Памятаеш, як паны з магістрата загадалі адстрэліць лапу тваёй медзялянскай сучцы, а ты ў адплату прадпісаў пост усяму гораду? Усе рагаталі над тваім рэскрыптам; але ты не даў маху, загадаў скупіць усё мяса ў горадзе, так што праз восем гадзін ва ўсёй акрузе не адшукаць нават абгладанай косткі, і рыба пачынае ўзнімацца ў цане. Магістрат, бюргеры прагнуць помсты! Тысяча семсот нашых хлопцаў выстраіліся імгненна, ты на чале, а ззаду мяснікі і краўцы, разносчыкі, тракціршчыкі, цырульнікі і краўцы — адным словам, усе цэхі, гатовыя на трэскі разнесці горад, калі каго-небудзь з нашых хоць пальцам крануць. Ну, тым, вядома, і давялося павярнуць аглоблі. Ты неадкладна склікаеш дактароў — цэлы кансіліум — і абяцаеш тры дукаты таму, хто прапіша сабаку рэцэпт. Мы баяліся, што ў паноў урачоў хопіць гордасці занаравіцца і адмовіцца, і ўжо гатовы былі ўжыць сілу. Як бы не так! Шаноўныя медыкі пабіліся з-за трох дукатаў і хутка збавілі цану да трох бацэнаў; за хвіліну з’явіўся добры тузін рэцэптаў, так што сучка тут жа і акалела.
К а р л Маор. Падлюгі!
Ш п і г е л ь б е р г. Пахаванне робіцца з выдатнай пышнасцю; надмагільных прамоў, у якіх усхваляецца аёс, не абабрацца. I вось сярод ночы мы, ледзь не гысяча чалавек, выстрайваемся, кожны з ліхтаром у адной і рапірай у другой руцэ, ды так, пад званы, бразгаючы зброяй, і праходзім праз увесь горад да месца апошняга спачынку сабакі. Затым да самага світання ідзе жратва. Тут ты ўзнімаешся, дзякуеш за ўдзел і загадваеш пусціць у продаж рэшткі мяса за паўцаны’ Mort de ma vie!1 Мы глядзелі на цябе з няменшай павагай, чым гарнізон заваяванай крэпасці глядзіць на пераможцу.
Карл Маор. I табе не сорамна гэтым выхваляцца? У цябе хапае сумлення не саромецца такіх штук?
Шпігельберг. Маўчы, маўчы! Ты болып не Маор. Ці не ты за бутэлькаю віна тысячы разоў насміхаўся над старым скнарай, прыгаворваючы: «Няхай сабе збірае і скнарыцца, а я буду піць так, што небу стане горача!» Ты гэта помніш? Хе-хе! Помніш? Эх ты, бессаромны, нікчэмны хвалько! Гэта было сказана памаладзецку, па-дваранску, а зараз...
Карл Маор. Будзь ты пракляты за тое, што ўспамінаеш мне аб гэтым! Хай буду пракляты я, што гаварыў так! Але гэта я гаварыў у вінным чадзе: сэрца не чула, што балбатаў язык.
Шпігельберг (ківае галавой). He! He! He! He можа быць! He веру, што ты гаворыш сур’ёзна. Скажы, братка, няўжо нястача настроіла цябе на падобны лад? Давай вось я раскажу табе адзін выпадак з майго маленства. Каля нашага дома была канава, шырынёю ні многа ні мала футаў у восем, і мы, хлопцы, бывала, наперагонкі стараемся цераз яе пераскочыць. Ды ўсё дарэмна. Хлоп! — і ты ляжыш на дне, а наўкол крык, рогат, усяго цябе закідаюць снежкамі. Ля суседняга дома сядзеў на ланцугу сабака, такое злоснае стварэнне, што дзеўкам праходу не было: ледзь зазяваюцца, ён і хоп за спадніцу! Лепшай маёй пацехай было чым ні папала дражніць сабаку. Я проста паміраў са смеху, калі гэта бэстыя ўтаропіцца на мяне і, здаецца, вось-вось так і кінуўся б, каб не ланцуг. I што ж здары-
1 Клянуся гонарам (франц.).
лася? Раз неяк я зноў узяўся за свае штукі і дагадзіў яму каменем у рабро; ён у нгаленстве сарваўся з ланцуга і проста на мяне. Ліха на яго! Я памчаўся наўскрут галавы, але вось бяда — праклятая канава якраз перада мной. Што рабіць? Сабака гоніцца па пятах. Раз-думваць тут няма калі. Я разбегся — скок! — і перамахнуў цераз канаву. Гэтаму скачку я абавязаны жыццём: пёс разарваў бы мяне на кавалкі.
Карл Маор. Да чаго ты хіліш?
Шпігельберг. Да таго, што сілы растуць з патрэбай... Вось чаму я ніколі не баюся, калі даходзіць да крайнасці. Мужнасць расце з небяспекай: чым тужэй бывае, тым болей сіл. Лёс, напэўна, хоча зрабіць з мяне вялікага чалавека, калі так упарта ставіць мне перашкоды.
Карл Маор (з прыкрасцю). Далібог, не ведаю, навошта нам яшчэ мужнасць і калі нам яе не хапала?
Шпігельберг. Ах, так? Значыць, ты хочаш, каб твае здольнасці пайшлі прахам? Хочаш закапаць свой талент у зямлю? Магчыма, ты ўяўляеш, што тваё лейпцыгскае свавольства верх дасціпнасці? He, галубок, пусцімся ў свет: у Парыж і ў Лондан, дзе можна хутка зарабіць аплявуху, назваўшы каго-небудзь сумленным чалавекам. Душа радуецца, як там пастаўлена справа! Ты, брат, рот разявіш, вочы вылупіш! А як там падрабляюць подпісы, круцяць у карты, узламваюць замкі і вытрэсваюць трыбухі з куфраў! Гэтаму, брат, павучыся ў Шпігельберга! На шыбеніцу таго шэльму, які згодзен галадаць, маючы спрытныя рукі!
Карл Маор (разгублена). Як! Ты ўжо і на гэта пайшоў?
Шпігельберг. Чаго добрага, ты мне не верыш? Пачакай, дай мне толькі развінуцца! Ты ўбачыш цуды! У цябе галава закружыцца, калі мой гумар з выццём нешта народзіць! (Устае, горача.) Як усё ў мяне яснее! Вялікія мыслі разгараюцца ў душы маёй! Гіганцкія планы бродзяць у маім творчым мазгу! (Б'е сябе па лбе.) Праклён соннаму ачмурэнню, якое да гэтай пары скоўвала мае сілы, перагараджала мне шлях, перашкаджала маім пачынанням! Але вось я прачынаюся, я ўсведамляю, хто я такі і кім павінен зрабіцца. .
Карл Маор. Ты дурань! Гэта віно ў табе бушуе.
Шпігельберг (усё болый гарачыцца). Шпігельберг, будуць гаварыць, ты чараўнік, Шпігельберг! Шкада, што ты не зрабіўся генералам, Шпігельберг, скажа кароль. Ты б праз ігольнае вуіпка прагнаў усю аўстрыйскую армію! Ах, наракаюць дактары, жахліва, недаравальна, што гэты чалавек не заняўся медыцынай! Ён бы вынайшаў новы парашок супраць зоба! Ах, як шкада, што ён не захацеў быць міністрам фінансаў, уздыхаюць новыя Сюллі і іх кабінеты, ён бы камяні ператварыў у луідоры! «Шпігельберг! Шпігельберг!» —будуць гаварыць на ўсходзе і захадзе. Поўзайце ў гразі, вы, баб’ё, гадзіны! А Шпігельберг, расправіўшы крылле, паляціць у храм бяссмерця.
Карл Маор. Шчаслівай дарогі! Караскайся па ганебнаму слупу на вяршыню славы. У ценю дзядоўскіх дубоў, у абдымках маёй Амаліі мяне чакаюць іншыя радасці. Яшчэ на мінулым тыдні ў лісце да бацькі я ўпрошваў яго аб дараванні; я не ўтаіў ніводнага свайго ўчынку. А дзе шчырасць, там спачуванне і дапамога. Развітаемся, Морыц! Мы бачымся сёння ў апошні раз. Пошта прыйшла. Бацькоўскае дараванне ўжо тут, у сценах горада.
Уваходзяць Швейцар, Грым, Ролео, Шуфтэрле,
Р а ц м а н.
Р о л е р. Ці ведаеце вы, што за намі сочаць?
Грым. Што нас могуць схапіць кожную хвіліну?
Карл Маор. Мяне гэта не здзіўляе. Хай будзе, як будзе! Ці не сустракалі вы Шварца? Ці не казаў, што ў яго ёсць ліст для мяне?
Ролер. Неіпта такое казаў. Ён даўно цябе шукае.
Карл Маор. Дзе ён? Дзе, дзе? (Імкнецца бегчы.) Р о л е р. Пачакай! Мы загадалі яму прыйсці сюды. Ты дрыжыш?
Карл Маор. He! Чаго мне дрыжэць? Сябры, гэты ліст... Радуйцеся разам са мной! Шчаслівей мяне няма чалавека пад сонцам! Чаго мне дрыжэць?
Уваходзіць Ш в а р ц.
(Бяжыць яму насустрач.) Брат! Брат! Ліст, ліст!
Ш в а р ц (падае яму ліст. Маор паспешліва яго распя чатвае). ПТго з табою? Ты бялей за крэйду.
Карл Маор. Рука майго брата?
Ш в а р ц. Ды што гэта са Шпігельбергам?
Грым. Хлопец з глузду з’ехаў! Торгаецца, як у плясцы святога Віта.
Шуфтэрле. У яго розум за розум заскочыў! Падобна, што ён піша вершы.
Р а ц м а н. Шпігельберг! Гэй, Шпігельберг! He чуе, скаціна!
Грым (трасе яго). Гэй, хлопец, ты трызніш, ці што?
Шпігельберг, які на працягу ўсёй размовы сядзеў у куце і жэстыкуляваў, як чалавек, заняты распрацоўкай складанага плана дзеянняў, імкліва ўскаквае, крычыць: «La bourse ou la vie!» i хапае за горла Швейцара, які спакойна адкідвае яго да сцяны, Маор губляе ліст і выбягае, як шалёны. Усе ўскокваюць.
Ролер (услед яму). Маор! Куды ты, Маор? Што з табой?
Г р ы м. Што з ім? Што з ім? Ён бледны як смерць. Швейцар. Добрыя, напэўна, весткі. Паглядзім! Р о л е р (падымае з падлогі ліст і чытае). «Няшчасны брат!» Вясёлы пачатак! «Я павінен коратка паведаміць табе, што твае надзеі не спраўдзіліся. Ідзі туды, загадвае табе сказаць бацька, куды цябе вядуць бессаромныя ўчынкі. Далей ён загадвае перадаць, каб ты не спадзяваўся на каленях вымаліць у яго дараванне, калі не хочаш ласавацца хлебам з вадой у скляпеннях яго вежаў да тых пор, пакуль валасы не вырастуць у цябе з арліныя пер’і і пазногці не зробяцца падобнымі да птушыных кіпцюроў. Гэта яго ўласныя словы. Бывай навекі. Мне шкада цябе! Франц фон Маор».