Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі  Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі

Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
98.06 МБ
Hippokrates Што не вылечвае лякарства, вылечвае жалеза, што не вылечвае жалеза, вылечвае агонь.
Гіпакрат In tyrannos! — Супраць тыранаў!
ДЗЕЮЧЫЯ АСОБЫ
Максіміліян, уладарны граф фон Маор. Карлі	,
ФранцГ0 СЬІНЫ' Амалія фон Эдэльр э й х. Шпігел ьберг Ш в е й ц а р Г р ы м Р а ц м а н
Шуфтэрле Роле-р Касінскі Ш в а р ц
Г е р м а н, пабочны сын двараніна.
Д а н і э л ь, дварэцкі графа фон Маора.
П а с т а р Мозер.
П а т э р.
Шайка разбойнікаў.
Другарадныя дзеючыя асобы.
разбэшчаныя маладыя людзі, пасля разбойнікі.
Месца дзеяння — Германія;
час — каля двух гадоў.
11-1574
ДЗЕЯ ПЕРШАЯ
Сцэна першая
Франконія. Зала ў замку Маораў.
Франц, стары Маор.
Франц. Як здароўе, бацька? Вы гэтакі бледны.
Стары Маор. Я здаровы, мой сын. Ты нешта хацеў мне сказаць?
Франц. Пошта прыйшла... Ліст з Лейпцыга ад напіага страпчага...
Стары Маор (усхвалявана). Весткі аб маім сыне Карле?
Франц. Гм, гм! Вы адгадалі. Але я баюся... Нават не ведаю... Бо ваша здароўе... Ці сапраўды вы сябе добра адчуваеце, бацька?
Стары Маор. Як рыба ў вадзе! Ён піша аб маім сыне? Але чаму ты так занепакоіўся аба мне? Другі раз пытаеш у мяне пра здароўе.
Ф р а н ц. Калі вы хворы, калі адчуваеце хоць лёгкае недамаганне, тады не трэба... Я дачакаюся больш падыходзячай хвіліны. (Упаўголаса.) Гэта вестка не для кволага старога.
Стары Маор. Божа! Божа! Што я яшчэ пачую?
Ф р а н ц. Дазвольце мне спачатку адысці ўбок і праліць слязу спачування аб маім аблудным браце. Я павінен быў бы вечна маўчаць аб ім,— бо ён ваш сын; павінен быў бы навекі ўтаіць яго ганьбу,— бо ён мой брат. Але паслухацца вас — мой першы журботны абавязак. А таму не крыўдуйце...
Стары Маор. О, Карл, Карл! Калі б ты ведаў, як сваімі паводзінамі ты раздзіраеш бацькоўскае сэрца! Адна-адзіная добрая вестка аб табе прыбавіла б мне дзесяць гадоў жыцця, ператварыла б мяне ў юнака... Але — ах! — кожная новая вестка яшчэ на крок набліжае мяне да магілы!
Франц. О, калі так, няшчасны стары, бывайце! Інакш мы яшчэ сёння будзем ірваць валасы над вашай труною.
Стары Маор (апускаючыся ў крэсла). He ідзі! Мне засталося зрабіць толькі адзін крок... А Карл...
Вольнаму воля! Грахі бацькоў спаганяюцца ў трэцім і чацвёртым калене... Хай дабівае!
Франц (вымае ліст з кішэні). Вы ведаеце нашага страпчага? О, я даў бы адсекчы сабе руку за права сказаць: ён ілгун, нізкі чорны лгун! Дык збярыцеся з сіламі! Прабачце, што я не даю вам самому прачытаць пісьмо. Усяго ведаць вы яшчэ не павінны.
Стары Маор. Усё, усё! Сын, ты выратуеш мяне ад нядужай старасці.
Франц (чытае). «Лейпцыг, першага мая. Калі б я не быў звязаны непарушным словам паведамляць табе, шаноўны друг, усё, што даведаюся аб паходжаннях твайго браткі, маё скромнае пяро не стала б так мучыць цябе. Мне вядома з многіх тваіх лістоў, што падобныя весткі працінаюць тваё брацкае сэрца. Я ўжо бачу, як ты льеш гаручыя слёзы праз гэтага гнуснага, іпалапутнага...»
Стары М а о р закрывае твар.
•	Бачыце, бацюхна, а я ж чытаю яшчэ самае нявіннае; «...льеш гаручыя слёзы...». Ах, йны, цяклі, яны ліліся гарачымі ручаямі па маім твары! «Я ўжо бачу, як твой стары, паважаны бацька, смяртэльна бледны...» Божа! Вы і сапраўды пабляднелі, хоць не ведаеце яіпчэ і малой часткі!..
Стары Маор. Далей! Далей!
Франц. «...Смяртэльна бледны, падае ў крэсла, праклінаючы дзень, калі ён упершыню пачуў лепет: «тата». Усяго разведаць мне не ўдалося, а таму паведамляю толькі тое нямногае, што мне стала вядома. Твой брат, як бачна, дайшоў да краю ў сваіх бясчынствах; мне ў кожным разе не прыдумаць нічога, што ўжо не было б зроблена ім, але, быць можа, яго розум акажацца болып вынаходлівым за мой. Учора ноччу, зрабіўшы доўгу на сорак тысяч дукатаў...» Нядрэнныя кішанёвыя грошыкі, бацька! *...а да гэтага абняславіўшы дачку багатага банкіра і смяртэ'льна параніўшы на дуэлі яе паклонніка, вартага павагі маладога двараніна, Карл і сем другіх яго таварышаў, якіх ён уцягнуў у распуснае жыццё, прынялі знамянальнае ра^ шэнне — бегчы ад рук правасуддзя». Бацька! Крый божа, бацька! Што з вамі!
Стары Маор. Годзе, пакінь, сын мой!
Франц. Я злітуюся над вамі. «Яму наўздагон паслана беглая грамата... Абражаныя лямантуюць аб помсце... Яго галава ацэнена... Імя Маораў...» He! Мой злашчасны язык не зробіцца бацьказабойцам. (Раздзірае ліст.) He верце пісьму, бацька! He верце ніводнаму слову!
Стары Maopf горка плача). Маё імя! Маё сумленнае імя!
Ф р а н ц (падае яму на грудзі). Агідны, тройчы агідны Карл! Ці ж я не прадчуваў гэтага яшчэ ў дзяцінстве, калі мы цешылі душу малітвамі, а ён, як злачынец з цямніцы, адводзіў свой позірк ад божага храма, цягаўся за дзеўкамі, гойсаў па лугах і горах з вулічнымі хлапчукамі і розным збродам, выкленчваў у вас манеты і кідаў іх у шапку першага сустрэчнага жабрака? Ці ж я не прадчуваў гэтага, калі бачыў, што ахвотней чытае жыццеапісанні Юлія Цэзара, Аляксандра Вялікага ды іншых паганыХ язычнікаў, чым жыціе богабоязнага Товія? Сотні разоў я прадказваў вам,— бо любоў да брата заўсёды ўжывалася ўва мне з абавязкам сына,— што гэты хлопчык увергне нас у ганьбу і пагібель. О, калі б ён не насіў імя Маораў! Калі б у маім сэрцы было менш любові да яго! Бязбожная любоў, якую я не ў сілах вырваць са свайго сэрца! Яна яшчэ будзе сведчыць супраць мяне перад прастолам усявыіпняга.
Стары Маор. О мае надзеі! Mae залатыя летуценні!..
Ф р а н ц. Вось іменна. Пра што ж я вам і кажу. Гэты гарачы дух, што бродзіць у хлопчыку, казалі вы тады, які робіць яго такім чулым да ўсяго вялікага і прыгожага, гэтая шчырасць, дзякуючы якой яго душа, як у люстры, адбіваецца ў яго вачах, гэтая пачуццёвасць, якая прымушала яго праліваць гаручыя слёзы, калі бачыў любыя пакуты, гэтая мужная адвага, што падбухторвала яго залазіць на верхавіны стагодніх дубоў і віхрам пераносіцца праз ірвы, платы і імклівыя . патокі, гэтае дзіцячае славалюбства, гэтая непахісная ўпартасць і іншая бліскучая дабрачыннасць, што расцвітала ў сэрцы вашага любімца,— о, з цягам часу яны зробяць з яго вернага друга, прыкладнага грамадзяніна, героя, буйнага, вялікага чалавека! Вось і палюбуйцеся цяпер, бацька! Гарачы дух развіўся.
падужэў— і што за цудоўныя плады прынёс ён! Дык палюбуйцеся на гэту шчырасць — як яна хутка зрабілася нахабствам, а пачуццёвасць — як яна прыдалася для варкавання з какеткамі, як жвава адгукаецца яна на прывабнасці якой-небудзь Фрыны. Палюбуйцеся на гэты палымяны дух: за якіх-небудзь шэсць гадкоў ён начыста выпаліў у ім усё масла жыцця, і Карл, яшчэ не расстаўшыся з плоццю, зданню блукае па зямлі, а сараматнікі, пялячы вочы на яго, прыгаворваюць: «C’est 1’amour qui a fait ?a!»' Так, палюбуйцеся на гэты смелы, прадпрымальны розум, як ён задумвае і здзяйсняе планы, перад ‘якімі цямнеюць гераічныя подзвігі ўсіх Картушаў і Говардаў. А ці гэта яшчз будзе, калі пышныя расткі дасягнуць поўнай спеласці’ Ды і ці можна чакаць дасканаласці ў такім пяшчот ным узросце? I, быць можа, бацька, вы яшчэ дажывеце да радасці бачыць яго на чале войска, што кватаруе ў свяшчэннай цішы дрымотных лясоў і напалову аблягчае стомленаму падарожнаму цяжар яго ношы’ Можа быць, вам яшчэ давядзецца, перш чым сысці ў магілу, зрабіць паломніцтва да помніка, які ён збу дуе сабе паміж небам і зямлёй! Можа быць... О бацька, бацька, бацька! Шукайце сабе іншае імя, інакш усе хлапчукі і гандляры, якія бачылі на лейпцыгскім рынку партрэт вашага сынка, пачнуць паказваць на вас пальцамі.
Стары Маор. I ты таксама, мой Франц? Ты таксама? О мае дзеці! Яны б’юць мяне проста ў сэрца!
Ф р а н ц. Бачыце, і я магу быць дасціпным. Але мой гумар — джала скарпіёна... I вось гэты «сухі, пасрэдны чалавек», гэты «халодны, драўляны Франц» ці — не ведаю, на якія там яшчэ мілыя мянушкі натхняла вас розніца паміж мною і братам, калі ён, седзячы на бацькоўскіх каленях, тузаў вас за шчокі,— гэты Франц памрэ ў родным кутку, сатлее і будзе забыты, у той час як слава таго сусветнага генія прамчыцца ад полюса да полюса! О божа! (Маліцвенна ўскідвае рукі.) Халодны, сухі, драўляны Франц дзякуе табе за тое, што ён не такі, як той!
Стары Маор. Прабач мне, сын мой. He гневайся на бацьку, ашуканага ў сваіх надзеях! Бог, што пры-
1 Гэта каханне яго даканала! (франц.)
г
мусіў мяне ліць слёзы праз Карла, асушыць іх тваёй рукой, мой мілы Франц!
Франц. Так, бацька, я асушу іх. Франц гатоў ахвяраваць сваім жыццём, каб прадоўжыць ваша. Ba­rna жыццё — для мяне аракул, у якога я пытаю перад любым пачынаннем; люстра, у якім я ўсё сузіраю. Для мяне няма абавязку, нават самага свяшчэннага, які б я не парушыў, калі справа ідзе аб вашым неацэнным жыцці. Ці верыце вы мне?
Стары Маор. На цябе лягуць яшчэ і іншыя абавязкі, сын мой. Ды няхай блаславіць цябе бог за тое, чым ты быў для мяне і чым будзеш.
Франц. Скажыце, калі б вы перасталі называць таго сына сваім, ці палічылі б вы сябе шчаслівым?
Стары Маор. Маўчы! О, маўчы! Калі павітуха ўпершыню падала мне яго, я высока яго ўзняў і ўсклікнуў: *Ці ж я не шчаслівы чалавек!»
Ф р а н ц. Так вы сказалі, ды не так яно выйшла. Цяпер вы зайздросціце апошняму з вашых сялян, што ён не бацька такога сына. He, вам не пазбавіцца гора, пакуль у вас ёсць гэты сын. Яно будзе расці разам з Карлам. Яно падточыць ваша жыццё.
Стары Маор. О, яно ўжо зрабіла мяне васьмідзесяцігадовым старым!
Ф р а н ц. I так... А што, калі вам адрачыся ад гэтага сына?
Стары М a op (уздрыгвае). Франц! Франц! Што ты гаворыш?
Ф р а н ц. Але няўжо не любоў да яго прымушае вас так пакутаваць? Без гэтай любві ён для вас не існуе. Без гэтай злачыннай, праклятай любві ён мёртвы для вас і ніколі не нараджаўся. Але плоць і кроў — сэрца робіць нас бацькамі і дзецьмі. Калі вы яго не любіце, гэты вырадак ужо не сын вам, хоць бы ён і быў плоццю ад плоці вашай. Дагэтуль ён быў для вас зяніцаю вока, але «аіпчэ спакушае цябе вока,— кажа пісанне,— вырві яго вон». Лепш з адным вокам у раю, чым з двума ў геене вогненнай. Лепш бяздзетным з’явіцца перад богам, чым абодвум, і бацьку і сыну, трапіць у пекла. Так глаголіць бог!
Стары Маор. Ты хочаш, каб я пракляў майго сына?
Франц. He, не’ Вам няма чаго праклінаць сына!
Karo вы называеце сваім сынам? Таго, каму вы далі жыццё і хто робіць усё, каб скараціць ваша?