Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі
Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
Аднак зірніце, спакайней так будзе нам.
Тарцюф выходзіць.
3’ Я В A VI
Эльміра, Аргон.
Аргон
(вылязае з-пад стала).
Як гэткую брыду мае трывалі сцены!
Ніяк я не прыйду ў сябе ад гэтай сцэны!
Э л ь м і р a
Вам не сядзіцца? Як? Яшчэ не ўвесь паказ!
А мабыць, зноў пад стол — там лепей бавіць час.
Вы пад сталом знайшлі паспешлівасць такую?
Баюся, што яшчэ вам доказаў бракуе,
Пакуль ён да канца ўсё не давёў як след.
Аргон
Нягоднікаў такіх яшчэ не бачыў свет!
Эльміра
Няўжо здаліся вы? Так хутка? 3 перапуду?
А ці хапае ў вас улікаў для прысуду?
ЦІ ўсё вы ўзважылі? Ці вам ўсё відно?
(Засланяе сабой Аргона.)
3’ Я В A vn
Тыя ж і Тарцюф. Тарцюф
(не заўважаючы Аргона).
Ну вось! I нават лёс са мною заадно:
Ані душы. Мяне чакае міг шчаслівы...
Тарцюф набліжаецца, распасцёршы абдымкі, да Э л ь м і р ы, але яна выслізгвае, і Тарцюф апынуўся тварам у твар з Аргонам.
А р Г О Н
Лягчэй, васпане мой! Які вы нецярплівы! Паклапаціцеся ахаладзіць ваш пал.
Вось гэта праведнік! Нябесны ідэал!
I ўзвышаны ваш дух спакусе змог паддацца, I вырашылі вы, духоўны мой дарадца: Жаніцца на маёй дачцэ і жонку ўзяць У палюбоўніцы, напарнік мой і зяць!
Я сумняваўся, я чакаў, я меў надзею...
Відушчым стаў... Цягнуць абрыдла гэту дзею. Э л ь м і р a
(Тарцюфу). . о
Шляхі кружныя не любіла я заўсёды, Пайшла на хітрыкі я не для асалоды.
Т а р цю ф
(Аргону).
Як! Вы паверылі?..
Аргон u
Даволі пустаслоўя!
Вон! Там крыўляйцеся, як блазен, на здароўе! Тарцюф Хацеў я...
Аргон .
Досыць навіляліся хвастом! Паклапаціцеся пакінуць гэты дом!
Тарцюф
Глядзіце, каб саміх не пратурылі з дому! Як не па-добраму, дык будзе па-благому: Дом — мой, і на яго я заяўлю правы.
I мне адкажаце за словы злыя вы. Вы пашкадуеце яіпчэ не раз і слёзна, Пачнеце ў муках каяцца, ды будзе позна. Вы не мяне пакрыўдзілі — нябесны храм, Мяне прагнаўшы. Вам за ўсё спаўна я ўздам! (Выходзіць.)
3’ Я В A VIII Эльміра, Аргон. Эльміра
Пра што ён тут казаў? Што гэта за пагрозы. A pro н ..
Бяда ідзе. Тут, сапраўды, не смех, а слезы.
Э л ь м i p a
Прашу, скажыце мне...
Аргон
Патрапіў я ў палон Дароўнай граматы! Таму і смелы ён.
Эльміра
Як? 3 граматай дароўнай? -
А р г о н
Тут бяда мая. Ці толькі тая?
Больш падазронасць мучае мяне...
Э л ь м і р a
Якая?
А р г о н
Пасля ўсё раскажу. Цяпер спакою мулка. Ці не прапала запаветная шкатулка?
ДЗЕЯ ПЯТАЯ
3’ Я В A I
Аргон, Клеянт.
К л е я н т
Цяпер куды вы?
А р г о н
Ax! I сам не адкажу я.
К л е я н т
Спачатку трэба пра сваю — не пра чужую Бяду падумаць нам, што здарылася тут. А р г о н
Шкатулка — ў ёй бяда, прычына ўсіх пакут! Змушае скрыначка ў трывозе сэрца біцца.
К л е я н т
Ці гэта важная такая таямніца?
А р г о н
Мне перадаў яе мой бедны друг Аргас,
Каб скрыначку схаваў. Быў дзень і смутны час, Калі ўцякаў бядак, аднак не траціў веры Вярнуцца,— склаў туды важнейшыя паперы,— Яго набытак і яго жыццё ад іх Залежаць, бач.
Клеянт
Мяне адзін бянтэжыць штрых: Як вы маглі вачам даверыць рэч такую?
Аргон
Па шчырасці сваёй прызнаўся махляру я, Паверыў злодзею, як шчыруну свайму, I раіў ён шкатулку перадаць яму: Што, бач, калі з паперамі пачнецца клопат, I змусяць прысягнуць мяне, ўчыніўшы допыт, Сказаць магу я, грэх не ўзяўшы на душу, Што іх няма ў мяне; схлусіўшы, не схлушу I са святой душой дам зманную прысягу.
К л е я н т
Але, падпёрліся, як чорт з каўшом пад брагу. 3 дароўнай граматай і са шкатулкай вы! Дагаспадарыліся так без галавы, Што самі ворагу паклалі зброю ў рукі.
Калі зашчэміш хвост, люцей шыпяць гадзюкі. Як вам ні рупіла хутчэй яго прагнаць, Болып розуму было б стрымацца, любы зяць. А ргон
Стварэнне злоснае з душою вераб’інай, А як прыкідваўся сіроткаю нявіннай! Згалеў бы ў жабраках, я ўратаваў дарма! Вось праведнікі ўсе! Чумы на іх няма. Пачну распазнаваць людзей такога плану, Для праведных асоб я горш за чорта стану. Клеянт
Вось так заўсёды: ледзьве што — хапае ўсім. Вы памяркоўным быць не можаце ні ў чым. Вы можаце сабе раскошу даць благую, Каб з крайнасці адной шарахнуцца ў другую. Цяпер, як бачыце, нявінныя душой, Вы топіце сябе, звязаўшыся з ханжой,— Зноў упадаеце, няйнакш ад перапуду, Што памыліліся, у іншую аблуду: Калі вас ашукаць змог крывадушны чмут, Пры чым, скажыце мне, ўсе праведнікі тут? Хай на кручок вы трапіліся шарлатану, Хай дабрачыннасць тут прыслужвала спадману, Ці гэта значыць, Што ўвесь свет з адных зладзюг, Што не жыве на свеце праведнасці дух?
Хай вальнадумцы будуць з розумам зацятым. Вядома, нельга быць даверлівым вар’ятам, Душой свяціць перад нягоднікам любым,— Найлепей мудрая сярэдзіна ва ўсім.
Ваш грэх, што ваш давер празмерна быў рахманы, Ды падазронасць — гэта грэх такі паганы, Што, калі ў крайнасці ваш кідаецца дух, Тады ўпадайце ў першую з магчымых дзвюх.
3’ я в А II
Тыя ж і Д а м і с.
Д а міс
Ці праўда, бацька мой, што з мінаю ласкавай Вам, дабрадзею, злодзей грозіцца расправай, I што, ўсмялеўшы ў злой нахабнасці, скаваў
Ен зброю супраць вас з найдобрых ваіпых спраў? А ргон
He ведаў, што святы зрабіцца можа катам.
Д а м і с
Адно дазвольце мне — зраблю яго куртатым!
He, нельга дараваць нахабнаму лычу.
Вас ад нахабнасці абараніць хачу:
Я змалачу яго, прыблуду, на мякіну.
К л е я н т
Так лёгка гаварыць падлетку, не мужчыну.
Час не такі — пашану сілы не ўздае, I трэба справы з розумам рабіць свае.
3’ яв А ш
Тыя ж, пані Пернэль, Эльмі ра, Марыяна, Дарына.
Пані Пернэль
Ну, што ў вас тут? Зноў нейкі беспарадак?
Аж кругам галава ад чутак, ад здагадак. А р г о н
Я — сведка нізасці, я — сам сабе папрок.
Абразіў сорам гэты мой і слых і зрок, За ўсё маё дабро — нахабная расплата. Прыгрэў гаротніка, ўзлюбіў яго, як брата, Пад гэтым дахам ён не ведае турбот.
I льецца на яго паток усіх выгод,
Я аддаю яму дачку і свой маёнтак,
Тым часам, страціўшы апошні сорам, ён так
На жонку квапіцца, акрыўшыся маной,
308
Але раскрыты брудныя задумы мной —
I пагражае мне агідны недародак,
Я, неадумны, сам даў злюдню ў рукі сродак, Забыўшы пра свае старцоўскія кійкі.
Д а р ы н a
Бядак!..
Пані Пернэль
Ты палічыў, што ў гэты небыліцы
Так і паверу я? Няхай табе не сніцца!
А р г о н
Як?
Пані Пернэль
А так, што ворагаў у праведнікаў шмат!
А р г о н
Пра што вы, мамачка? I сам бы ўцяміць рад!
Пані Пернэль
Пра норавы, яшчэ пра тое, ягамосьці,
Што ўсе б яго стаўклі вы ў ступе ў лютай злосці. А р г о н
Пры чым тут злосць, калі...
Пані Пернэль
3 малечых год, дзівак,
Казала: гэты свет пабудаваны так,
Дзе праведнасці грэх звык сыпаць соль на раны, Дзе дабрачыннасць церпіць крыўды ад заганы. Памруць зайздроснікі, а зайздрасць — аніяк.
А р г о н
Дзе сувязь з тым, што адбылося тут...
Пані Пернэль
Прасцяк!
Як мог паддацца ты агідным нагаворам?
Тарцюф — ахвяра.
А р г о н
Сам я гэты бачыў сорам!
Пані Пернэль
Ды нехта нацкаваў цябе і ўвёў у гнеў.
Аргон
О д’я..., ды я наклікаць д’ябла не хацеў!
Ды як на споведзі кажу, бо сам быў сведкай.
Пані Пернэль
Перад паклёпам святасць — беднаю суседкай.
А р г о н
Што за бязглуздзіца. Я прысягаю вам, Сам гэта ўласнымі вачыма бачыў! Сам!
Сам бачыў! Бачыў сам! О прасвятыя душы!
Ці вам так, мамачка мая, заклала вушы?
Пані Пернэль
Сам бачыў? Ну і іпто? Хто веры дасць вачам?
Падчас уяўнае здаецца яўным нам.
А р г о н
О, д’я...
ПаніПернэль
Стаў злосным род людскі і не здаецца!
Яму злачынствам і само дабро здаецца.
А р го н
Ці мне яму ў заслугу ставіць, ці ў давер,
Што з жонкаю маёй... ён пэўны меў намер?
Пані Пернэль
Каб вінаваціць так, адных здагадак мала;
Чаму не пачакаў, каб больш выяўней стала.
А р го н
Выяўней? Мне чакаць, каб на вачах маіх
Ён вы... ён выйсце даў для брудных
Спраў сваіх!..
Так паліць гнеў — ажно перасыхае ў роце!
Пані Пернэль
Святы, ён выстаіць перад спакусай плоці, Непадуладна гэта розуму майму,
Як мог зрабіць ён грэх, прыпісаны яму.
А р г о н
Калі б вы не былі матуляй мне, паверце, Сказаў бы... Усяго мяне калоцяць чэрці!
Д а р ы н a
(Аргону).
За намі ўслед ідзе адплаты хітры звер:
Вы нам не верылі,— не верым вам цяпер.
К л е я н т
He будзем траціць час дарма ў пустых размовах, Нам, апынуўшыся ў такіх крутых умовах, Падумаць час, як з кіпцяў вырвацца хутчэй.
Д а м і с
Няўжо асмеліцца на подласць ліхадзей?
' Э л ь м і р a
He веру. Як у суд ён прыйдзе з чалабітнай, Драпежнасць выявіць натурай ненасытнай.
К л е я н т
He суцяшайцеся. Ён знойдзе ўсе хады.
■ (Аргону.)
3 ім, любы зяць, вы паспытаеце бяды. Пры меншых козырах тварылі прахадзімцы Такое, з чым кашмар і той не пагадзіцца. Ён вамі ўзброены — на гора вам самім,— Дарэмна крута так вы абышліся з ім.
Аргон
Так. Ды нахабства ўбачыўшы, пачаў з размаху Крышыць усё. Зусім забыўся на развагу.
Клеянт
Паспешлівасць пасля вініць сябе сама!
Вас трэба памірыць, бо выбару няма.
Эльміра
Каб ведала, дзе небяспека падпільнуе, Дык не цвяліла б гэтак сатану я Тады...
Аргон
(Дарыне, бачачы, што ўваходзіць пан Лаяль). Хто там? Даведайся хутчэй!
Во, не хапала мне яшчэ гасцей!
3' Я В A IV
Тыя жіпан Лаяль.
Пан Лаяль
(Дарыне, у глыбіні сцэны).
Сястрычка, добры дзень! Што я яго чакаю, Скажы гаспадару.
Д а р ы н a Патрэба ў тым якая?
Заняты. He пускаць нікога даў загад.
Пан Лаяль
Зрабіце ласку, мне не трэба ўвагі шмат. Прынёс гаспадару прыемную вясціну, I, думаю, мяне ён прыме чын на чыну.
Д а р ы н a
Як вас завуць?
Пан Лаяль ~
Адно скажы — і той бяды,— Што пан Тарцюф хутчэй паслаў мяне сюды, Каб добра стала ўсім.
Дарына
(Аргону).
Круцель, якіх нямала,—
Мёд з вуснаў аж цячэ: усім каб добра стала, Прыслаў Тарцюф — пачаў з далёкага канца. К л е я н т
(Аргону).
' Памылку зробіце, прагнаўшы пасланца, Таму яго прыняць спакойна прананую.
А р г о н
(Клеянту).
Магчыма, што Тарцюф ідзе на міравую? Што мне рабіць?
К л е я н т
Суцішыцца, каб гнеў ачах, I выслухаць яго з лагодаю ў вачах.
Пан Лаяль
(Аргону).
Здароўя добрага жадаю вам, васпане’ Няхай на вас прыязна вока неба гляне, I злыдняў з вашае дарогі ўсіх змяце. А р г о н
(Клеянту, цішком).
Пачатак гэткі добры рознай благаце.
Пан Лаяль
Павагай звязаны даўно я з гэтым домам: Васпане, бацька ваш мне добрым быў знаёмым. А р г о н