Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі  Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі

Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
98.06 МБ
Усю маёмасць, дом — аддайце ўсё яму.
I мой пасаг няхай таксама забірае, Крый Божа, не мяне, ўжо лепш зямля сырая Зашлюбіць хай мяне. Дазвольце мне ўзамен Дні далічыць мае між манастырскіх сцен.
А р г о н
Так-так. Манашкай стаць.	„
Прыём дачок спрадвечны, Каб бацька разгадаць не мог туман сардэчны. Даволі! Ўстань з калень! Лухтой спакой не руш! I ўсё ж, калі табе агідны будзе муж, Лічы, што ёсць карысць і ў гэтым павароце: Пасланы ён табе для змерцвялення плоці. He румзай, дай спакой!
Д а р ы н a
Ды як жа...
А р г о н
Зноўку ты?
Забылася загад — маўчаць да нематы?
К л е я н т
Дазвольце мне параду даць у знак пашаны.
А р г о н
О, любы швагра мой! Дарадчык вы прызнаны, Высока стаўлю я ваш розум, ваш намер, Ды, выбачайце, мне не да парад цяпер.
Э л ь м і р a
(Аргону).
На ўсё, што чую тут, не хопіць абурэння: Як можна быць такім сляпым да ачмурэння? Занадта верыце ўлюбёніку свайму, Ваш неадумны крок — як сведчанне таму.
А ргон
Мяне не ўдасца вам правесці на мякіне. Вядома, што ў маім ветрагаловым сыне He чуеце душы. Надумаў абібок Бяднягу ачарніць. Ці вы далі зарок Сачыць, як воз хлусні імчыцца ды з гары ўсё? Каб раптам што было — я б зману не скарыўся, Убачыў бы, што вы абураны ўзахлын.
Э л ь м і р a
А вы мяркуеце, што кожная з жанчын, Павінна, выслухаўшы ўсю лухту прызнання, Абразіцца і абміраць ад хвалявання. Заломваць. рукі, хмарыць вочы напаказ?
Такія выхадкі мне смешныя якраз.
Наш нораў можа быць суровы і пачцівы, I мне не па душы гарачыя парывы: Жанчына іншая за гонар трапяткі Пускае ў ход усё — і зубы й кіпцюркі. Прыстойнасць мераю зусім інакшай мерай; Быць вернай жонкаю — не значыць быць мегерай. Суровым холадам, ды так, што напавал, Ахладзіць хутчэй мне недарэчны пал.
Аргон
Вядома, ды няма прычын мяняць рашэнне. Эльміра
Я толькі паўтару: сляпы ад ачмурэння.
Калі ж мне даказаць удасца дзіваку, На нашым праўда ўсё ж — не на яго баку?
А р г о н На вашым?
Э л ь м і р a
Так.
А р г о н
Лухта!
Эльміра
Калі ж спадуць утайкі 3 задумы вашай злой?
Аргон
Даўно не веру ў байкі.
Эльміра
Упарты! Я схіляць намеру не вазьму, Каб давяралі вы нам болей, чым яму. Калі б мы вам цяпер наладзілі з ахвотай Такое, каб маглі ад праведніка ўпотай Пачуць, як прадае вас сябра, пастыр душ, Дык што б сказалі вы на гэта мне, мой муж?
А р г о н
Што я сказаў бы?.. Мгэ!.. Што гэта немагчыма. Э л ь м і р a
Час на хлусню зірнуць цвярозымі вачыма. Як довадамі вас не зрушыць ні на пядзь, Вам давядзецца ўсё наглядна паказаць.
Аргон
Лаўлю на слове вас. Якія там сакрэты? Паглядзім, як сваёй дабіцца ўдасца мэты.
Э л ь м і р a
(Дарыне).
Пакліч яго сюды.
Д а р ы н a
(да Эльміры).
У прахадзімцаў нюх
Такі, нібы ў хартоў,— чужы пачуе дух.
Э л ьмі р a
0 не! Паддаўся ён юрліваму дурману.
I верыць, сам не свой, свайму ж самападману...
Скажы, каб паспяшаў Тарцюф як на пажар.
(Клеянту і Марыяне.)
Пакіньце нас.
Дарына, Клеянт і Марыяна выходзяць.
3’ Я В A IV
Эльміра, Аргон.
Э л ь м і р a
А вы пад стол, як гаспадар.
А р г о н Як?
Э л ь м і р a
Так схавацца ад чужога вока.
А ргон
Чаму пад стол?	■
Э л ь м і р a
Так трэба. Там жа не высока' Цяпер я — гаспадыня, тут мае правы.
Калі ўсё скончыцца, зноў поўнаўладца — вы. Сядзіце пад сталом, чакайце — і ні гуку.
А р г о н
Рахманы я, таму цярплю любую муку. Аднак жа я цяпер сам увайшоў у раж: Як знойдзецеся вы? •	•
Э л ь м і р a
За вамі вывад ваш.
(Аргону, які сядзіць пад сталом.) Павінны вы сядзець нямы і нерухомы. Яшчэ скажу адно: пачну я млець ад стомы, Пасля не абражайце ў злосці жончын слых, Калі ў паводзінах праявіцца маіх Мне неўласцівая развязная манера — Прасцей садраць нам так лічыну з малавера. Пушчуся ў пешчы з ім, і падпушчу надзей, Каб дзёрзкім выхадкам аддаўся ліхадзей.
Яго прызнанні буду слухаць па-дзявочы, Нібыта верыць ім, абы раскрыць вам вочы, Каб вам раскрылася агіды глыбіня, Відушчым станеце — закончыцца гульня. Няхай мой муж, усё прыкінуўшы цвяроза, Пакончыць з ганьбаю, зразумее, дзе пагроза, I абароніць жонку верную сваю ж, Што прыніжаецца, каб ёй паверыў муж. Запомніце, вы — гонару сям’і ахоўца... Цішэй! Сюды ідуць. Замоўкніце, як змоўца.
3’ я в А V
Тыя ж і Тарцюф.
Т а р ц ю ф
(да Эльміры).
Сказалі мне, каб я прыйшоў сюды, бо ў вас Жаданне ёсць пагаварыць са мною.
Э л ь м і р a
Час
Сказаць цяпер вам па сакрэту, а не потым, Адно зірніце: ці няма яшчэ каго там? Ды лепей дзверы зачыніце гэты раз!
(Тарцюф зачыняе дзверы і вяртпаецца.) Крый Бог, каб, як тады, цяпер засталі нас! I асцярожнасць нам бы не перашкаджала: Ці ж нам Даміс прынёс турбот трывожных мала? He шкадавала сіл, баялася за вас, Хацела, каб яго раўнівы пал пагас, Ды з апантаваным не знайшла агульнай мовы, Мяне трымалі нерашучасці аковы.
Яго, як стаў ён перад бацькам вас чарніць, Я не змагла назваць манюкай і спыніць. Што ўсё ўлагодзілася — не мая заслуга: Вам дужа верыць муж, а так было б нам туга. Насуперак злым языкам з нядаўніх дзён, Каб бачыліся мы часцей, жадае ён. Таму без асцярог магу апошнім часам Я з вамі гаварыць у цішыні сам-насам, Даверыць сэрца вам, сказаўшы заадно, Што адгукнулася на ваш парыў яно.
Тарцюф
А вы са мною не жартуеце, васпані? Зусім нядаўна чуў я іншыя прызнанні.
Э л ь м i p a
Ці мой адказ вас так збянтэжыў сапраўды? Жаночы нораў невядомы вам тады!
Адрозніць бы маглі — вы не юнак зялёны — «Не» найрашучае ад кволай абароны.
У гэткіх выпадках заўсёды між сабой Пяшчота з сорамам вядуць зацяты бой. Як мы паддацца ўладзе пачуцця гатовы, Прызнацца ў тым нам сорам не дае суровы. За сцюжай слоў адчуць умейце смелы май: Пяшчотны покліч сэрца і душы адчай.
I раіць нам лічыць кахання шал гарачы Адмову кожную прадмоваю да здачы. Але не зразумелі вы. Таму вось зноў Я, сорам змогшы, змушана пачаць з высноў. Яшчэ згадайце ўсё — ў вас памяць неблагая: Навошта б пасынка ўтаймоўваць пачала я, А перш за ўсё, ці вам дазволіць бы магла Казаць мне словы, што дапальваюць да тла, I верыць шчыра апантаным вашым словам, Калі б лічыла вас паклоннікам чарговым? I не ўхваляючы ваш з Марыянай іплюб, Я падавала знак празрысты, і чаму б He здагадацца вам, што я супроць вяселля Таму, каб полымя, якое ў вашым целе Гарыць і сэрца паліць ласкай праліўной, Вы не маглі дзяліць між мною і не мной.
Тарцюф
Мая душа дрыжыць перад салодкай згубай, Мне вестку радасці сказалі вусны любай. Вам падказаў сказаць мне гэты словы рай, Ён меж не прызнае, ўзаемнай згоды край. Прыемным быць для вас — маіх надзей вяршыня, I плоці і душы маёй вы — гаспадыня.
Ды вам прызнаюся — і зразумець прашу: Дасюль чарвяк сумнення точыць мне душу. Вьі не хітруеце, не маеце рахубу, Калі мне раіце адмовіцца ад шлюбу?
Я сцежкай кручыстай да простасці прыйшоў: I да канца паверу ў шчырасць вашых слоў, Забуду вашу недаткнёнасць, патаемнасць, Калі вы мне сваю дакажаце ўзаемнасць, Ды не на словах, шчасце словам скажа: прэч!— Пачуцці мусяць быць канкрэтныя, як рэч.
Эльміра
(кашляе, каб прыцягнуць увагу мужа).
Як вы спяшаеце! Ці вам яшчэ замала, Што я ад вас дупіу сваю таіць не стала? Задужа гэта споведзь каштавала мне, Ды бачу, ўдзячнасць сэрца вам не зварухне, Ды вы-такі практычны болып, нячым гарачы, Вам атрымаць бы ўсё адразу, да астачы.
Тарцюф
Чым найнікчэмнейшыя мы, тым нам цяжэй Пра шчасце марыць, слухаць галасы надзей, I запрашэнню ў пазавоблачныя сферы, He апынуўшыся ў іх, даць не можам веры. I, вас паслухаўшы, ў сумненні згас душой: Чым вас прывабіў я ў нікчэмнасці маёй? Нялёгка верыць мне ў трываласць сантыментаў, Ад вас не атрымаўшы важкіх аргументаў.
Эльміра
Каханне ў вас не мае літасці. Ва ўсім Рашучы вы. А я збянтэжаня зусім. Ах, Божа мой! Мілосць гукае асалоду! Ды ці не час зрабіць парыву перашкоду? Ці не аглухлі вы ў сваёй сляпой мальбе? Чакайце!.. Стойце!.. Дайце мне прыйсці ў сябе! Васпане, дзейнічаць прывыклі вы няшчадна, Каб дамагчыся і ўсяго, і неадкладна!
Няўжо таму, што я даверылася вам, Свой шал, свой юр вы ўжо стрымаць He ў сіле сам?
Т а р цю ф
Калі вы сапраўды маім спрыялі марам,
Чаму б не ўспалымніць пачуццяў жар пажарам? Эльміра
Аднак, я кіну выклік небу, як ва ўсім Вам саступлю і грэшнай буду перад тым, Хто запаведзі даў — закон жыцця зямнога? Тарцюф
Вам боязна нябёс? Дарэмная трывога!
Я ўсё ўладкую, заглушу заганны брэх.
Эльміра
Парушыць запаведзь — і ёсць смяротны грэх! Тарцюф
О, я пазбаўлю вас і ад слабога ценю Наіўных засцярог, што муляюць сумненню!
Нам забаронены плод пэўных асалод, Ды людзі з розумам знаходзяць іншы ход, Паразумеўшыся і з промыслам нябесным, Калі сумлення кола робіцца зацесным, Пашырыць можна: грэх любы цяжкі, відаць, Намерам добрым нам няцяжка апраўдаць. Я вас умела павяду таемным шляхам, Мне ўся даверцеся, расстаньцеся са страхам, Набожнай просьбаю я вам кірунак дам, За ўсё, што здарыцца, адказваць буду сам.
(Эльміра кашляе гучней.)
Дазволілі свайму здароўю застудзіцца? Эльміра
Так, кашаль мучае.
Тарцюф
Ёсць у мяне лакрыца, Прапанаваць дазвольце вам.
Эльміра
Ласкавыя ўрачы: Ласкавым словам могуць лепей памагчы.
Тарцюф
Я ў засмучэнні!
Э л ьм і р a
I пакутую сама я!
Т а р ц ю ф
А ваша боязь, верце мне, падстаў не мае. Сакрэт раскрыць наш нельга, як бы хто ні праг. He ўчынак страшны, ўвесь у погаласцы страх. Спакусай свет бянтэжыць — грэх, і грэх вялікі, Грашыць не грэшна, калі грэх не мае ўлікі.
Э л ь м і р a
(зноўку кашляе і стукае па стале).
Мне піляху іншага няйнакш няма ў жыцці, Як вам, дазволіўіпы ўсё, да канца ісці. Адно такой цаной — упэўнена цяпер я — Mary растаіць толькі крыгу недавер’я. Вядома, гэты крок зрабіць мне цяжка так, Ды не пераканаць, напэўна, мне ніяк Таго, каму ўсяго, што ён пачуў, замала; Ён дабіваецца чаго б ні каштавала Наяўных сведчанняў, ужо не слоў, а спраў,— Што ж, калі так, хай атрымае, што жадаў. I калі грэх цяжкі ўчыняцца будзе мною, Тым горай для таго, хто сам таму віною,
Я ні пры чым тут, бачыць Бог з-за аблачын. Тарцк?ф
Але за ўсё, што ёсць, я адкажу адзін.
Эльміра
Ды ўсё ж сваімі празарлівымі вачыма
Зірніце: ці няма там мужа за дзвярыма?
Т а р цюф
Ён стаў, як мніх, мужчынскі гнеў няйнакш заціх.
Сам захацеў, каб мы часцей былі ўдваіх.
I гэтым горды ён, пагляд туманіць пыха, Калі застане нас, будзіць не стане ліха, Хутчэй паверыць мне, нячым сваім вачам. Эльміра