• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі  Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

    Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі

    Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 443с.
    Мінск 1996
    98.06 МБ
    A?
    Аргон
    Ну?
    Марыяна
    Як?
    Аргон
    Ну іпто?
    М а р ы я н a
    Чый голас быў жывы?
    Пачулася мне?
    Аргон
    Што?
    М а р ы я н a
    Karo назвалі вы?
    Хто Богам дадзены з душою тонкай?
    Каго я мушу пакахаць, як стану жонкай?
    А р г о н
    Тарцюфа.
    М а р ы я н а.
    Ды яго я не люблю зусім.
    А р г о н
    Загадваю любіць і жыць шчасліва з ім.
    М а р ы я н a
    Ды, бацька...
    Аргон
    Толькі час дарма на спрэчку трацім. Пабраўшыся з табой, Тарцюф мне стане зяцем, Мы параднімся з ім. I гэта мой загад.
    Мне па тваіх вачах відаць.
    (Паварочваецца і заўважае Дарыну.) Убачыць рад!
    Падслухаць хочацца, пра іпто мы тут гаворым? Цікаўнасць маем мы, але згубілі сорам.
    Д а р ы н a
    Пра гэты шлюб пляткаркі шэпчуцца гурмой Як можна верыць гэткім чуткам, пане мой? Падумаць толькі, хто мог выдумаць такое? Няма ад плётак ні адбою, ні спакою.
    А р г о н
    Як? Вам не верыцца?
    Д а р ы н a
    . Настолькі, што якраз He веру ў тое, што пачула я ад вас.
    А р г о н
    Чакай, зраблю рахманым нораў твой упарты!
    Д а р ы н a
    Але ж! Бываеце вы шчодрымі на жарты! Аргон
    He з тых я, хто на вецер словы кідаць звык. Д а р ы н a
    Няўжо?
    А р г о н
    (да Марыяны).
    He жартачкі.
    Д а р ы н a
    (да Марыяны).
    Ваш татка жартаўнік.
    He верце чутаму, прыміце як забаву. Аргон
    Каму кажу я?
    Д а р ы н a
    А прыдумана на славу, Ды нас не правядзеш...
    А р г о н
    Ну, твой запал пагас?.. Д а р ы н a
    Ну, веру, веру я... Ды хто б чакаў ад вас! Шаноўны чалавек, амаль сівабароды, На схіле год сваіх стаў гарадзіць гароды. Вы з глузду з’ехалі, пабойцеся бяды!
    Аргон
    Што вам да розуму майго, да барады.
    Вам аднаго нахабства дастаткова.
    Дарына
    Няхай спакойная пагодзіць нас размова. Людзей смяшыць вам захацелася чаму? Нашто дачцэ святы? Нашто яна яму? Дазвол жаніцца мусіць ён узяць у Бога. Якая радасць жонцы мужа мець святога? Ну, а ў святога, нібы ў тога галыша,— Ані шыша, адна малітва ды душа.
    Багаты цесць, а зяць — жабрак?
    А р г о н
    Маўчы, Дарына!
    Калі жабрак ён, значыць, большая прычына Каб паважаць яго. Багацце што? Лухта! Душу святой якраз і робіць бедната.
    Багацце — прах, набыць не хоча ён нічога, Багаты ён штодзённым клопатам пра Бога.
    Ды ён маёнткі меў. Дапамагчы я рад, Каб вотчыну сваю змог зяць вярнуць назад. Зямля яго бацькоў здаўна слыла даходнай, Цяпер бядняк ён, ды крыві высакароднай.
    Д а р ы н a
    Ён гэта сам казаў, ды чалавек святы Павінен уцякаць далей ад тлумнаты. Той, хто за сумятню свет ганіць грахаводны, Сваёй не будзе выхваляцца радаводнай. Хто не скароміцца, жыве з адной мальбы, He будзе ў думках мець дваранскія гербы. Гардыня — грэх... Што?
    Вас перасмыкнула гневам?
    Маўчу. Бог з ім, з ягоным радаводным дрэвам. Ім зоймемся самім. Прыкіньце хоць на міг Іх удваіх, яна — нявеста, ён — жаніх!
    Гром іншы загрыміць, як адгрыміць вяселле.
    I саладок мядок, ды горкае пахмелле.
    Калі дзяўчыну мусяць браць з нялюбым шлюб, Усмешка хітрая ва ўсіх злятае з губ.
    Муж — аратай, жыццё сямейнае — аблога, I гонар, і спакой залежыць ад нарога.
    Калі расце у мужа нешта на ілбе, He жонку і не лёс — няхай вініць сябе. Маўчы, крычы, раз муж нядуж — заўважыць мушу,—
    Як будзеш жонкай вернаю слабому мужу? Той, хто дачку прымусам замуж аддае, Адкажа перад небам за грахі яе.
    Дачка аступіцца — на бацьку ўсе папрокі.
    А ргон
    Пабачце вы, ў каго я мушу браць урокі!
    Д а р ы н a
    А'не зашкодзіла б мая навука вам.
    А р г о н
    Пра што балбочаш ты, табе самой няўцям.
    I розную лухту ты не прымай на веру.
    Як бацьку, мне павер. Я слова даў Валеру, Ды мне, што ён гулец, казалі пра яго, Гулец-галец і вальнадумец да ўсяго.
    Яшчэ не часты госпь Валер у Божым храме.
    Д а р ы н a
    I ён павінен рассцілацца перад вамі
    3 малітвай напаказ, як новы ваш жаніх?
    А р г о н	#
    Спыніся! Досыць мне парад усіх тваіх.
    (да Марыяны.)
    Абраннік мой душу харчуе харчам прэсным, Адным заняты толькі промыслам нябесным, He прызнае забаў і радасці зямной.
    Цябе, калі вы станеце сям’ёй адной, Кунежыць будзе ён, як галубок галубку, Што скажаш, прынясе, Падасць ён з дзюбкі ў дзюбку, Да шчасця павядзе, не давядзе да слёз.
    А ты...
    Д а р ы н a
    Яна яму наставіць з ходу... нос. Аргон
    Вар’ятка!
    Дарына
    Гэткае ў яго, васпан, аблічча, Што на бязгрэшнасць грэх, дальбог, Само накліча.
    Хоць і купалі вы дачку ў святой вадзе, Але замужжа з ім у грэх яе ўвядзе.
    А ргон
    Замоўкніце! Вы мне абедню ўсю псуеце, Я гавару з дачкой, а вы свой нос суеце.
    Д а р ын a
    Стараюся для вас.
    А р го н
    Я ад паслуг адвык.
    Трымаць вас папрашу на прывязі язык.
    Д а р ы н a
    Я гэтак вас люблю, што аніякай сіле...
    А ргон
    Ды не жадаю я, каб вы мяне любілі!
    Д а р ы н a
    А я люблю, люблю! Хоць буду ў сіняках.
    А р г о н Ах, так?
    Д а р ы н a
    Душа баліць, што вас на языках Адразу панясуць, ахвотнікаў нямала.
    А р г о н
    Згінь!
    Д а р ы н a
    Лепей бы дачка ў дзеўках звекавала.
    Аргон
    Гадзюка! Люты яд свой выліваеш дзе?
    Д а р ы н a
    Злуецца багамол? У пекла гнеў вядзе!
    А р г о н
    I слухаць, і цярпець дапамажы нам Божа!
    Ад глупства гэткага жоўць разыйсціся можа.
    Дай адпачыць вушам, маўчы, прашу цябе.
    Д а р ы н a
    Маўчу! Ды не магу не думаць пра сябе... А р г о н
    I думай. Ды не ўслых. A то язык у мыле...
    (да Марыяны.)
    Дык вось, дзіцё маё, мы, значыць, парашылі. Д а р ы н a
    Маўчаць і ўсё цярпець, спадобіцца скале!
    (Ледзь толькі ён паварочвае галаву, яна змаўкае.)
    А р г о н
    (да Марыяны).
    Даверся мне. Тарцюф не прыгажун, але
    ягоны твар...	-
    Д а р ы н a
    (убок).
    Як лыч у вепрука застылы...
    А ргон
    ...прыемны, і калі б ты нават не цаніла
    Яго душу...
    Д а р ы н a
    Душу? Ды ён...
    Аргон паварочваецца і не слухае Д а р ы н ы, мераючы яе позіркам і скрыжаваўшы рукі на грудзях.
    Кажу, калі б
    Да алтара мяне прымусам павялі б, -
    Я б даказала ўраз, узяўшы ў сведкі неба,
    Каб мужа ашукаць, шмат розуму не трэба. А р г о н
    Дык, значыць, гук пусты —
    Загад бацькоўскі мой?
    Д а р ы н a
    He з вамі гавару.
    А р г о н
    А з кім?
    Д а р ы н a Сама з сабой.
    А р г о н
    Выдатна.
    ( Убок.)
    Я хачу душэўнага спакою.
    Ёй мала слоў маіх, пагавару рукою.
    А ргон увесь час наважаны даць Д а р ы н е поўху і пры кожным слове, якое ён кажа дачцэ, паварочваецца, каб зірнуць на Д а р ы н у, але тая стаіць моўчкі.
    Ты ўхваліш выбар мой... Нязгодай не паруш Маю ў цябе святую веру... Будзе муж...
    (Дарыне.)
    Чаму замоўкла ты?
    Д а р ы н a	-
    Сказала дастаткова.
    А р г о н
    ЦІ маеш, можа, што дадаць?
    Д а р ы н a
    Hi слова, ні паўслова.
    А р г о н
    А ўсё ж?
    Д а р ы н a
    Я думаю пакуль што галавой. Аргон
    (да Марыяны).
    Ты ведаеш, дачка, што хоча бацька твой. Багаслаўлю — і пойдзеш ты да аналою.
    Д а р ы н a
    ( уцякаючы).
    Я б жаніха пад зад паганаю мятлою!
    Л ргон
    (хоча даць ёй поўху, але прамахнуўся). Твая служанка не жанчына, а чума.
    Як я не звар’яцеў? Ратунку з ёй няма.
    Я сілы болей гутарыць з табой не маю: У жылах кроў смыліць і галава нямая. Душа гатова вырвацца ад слоў благіх, Хачу прайсціся, каб крыху мой гнеў аціх.
    3’Я B A III
    М а р ы яна, Дарына
    Д а р ы н a
    Ці сарамліўка наша ў рот вады набрала? Ваюю за яе, а ёй і гора мала.
    Пачуць, як бацька несусвеціцу нясе, Маўчаць і заставацца пры сваёй красе? М а р ы я н a
    А ці не мае ўлады бацька над дачкою?
    Д а р ы н a
    Пакончыць трэба вам з задумаю такою?
    М а р ы я н a
    Ды як зрабіць?
    Д а р ы н a
    Вы бацьку мусілі б сказаць, Што дужа кепска, як цясцю нялюбы зяць. Але яшчэ страшней, як жонцы муж нямілы, Бо не яму, а вам жыць з мужам да магілы. Калі ў Тарцюфа бацька закаханы ў дым, Дык сам няхай тады ідзе вянчацца з ім.
    М а р ы я н a
    Улада бацькава ў сям’і — сям’і аснова, Нам як зага'д — ягонае любое слова.
    Д а р ы н a
    А за каго даў слова бацька выдаць вас?
    Вам дарагі Валер, ці жар пад прыскам згас? М а р ы я н a
    Як можаш ты ў мяне пытацца бессардэчна! Валера аднаго кахаць я буду вечна.
    I гзта сто разоў ты чула ад мяне.
    He згас ў сэрцы пал і не патухне — не!
    Д а р ы н a
    Я словы чула. Веру ў чыстыя парывы.
    А ўсё ж Валера забываць не пачалі вы?
    М а р ы я н a
    He аддзяляю я ад слова пачуццё.
    He верыць грэх, Валер мне дораг як жыццё.
    Д а р ы н a
    Вы, карацей сказаць, кахаеце Валера?
    М а р ы я н a
    На ўсё жыццё.
    Д а р ы н a
    I ў вас ёсць ва ўзаемнасць вера?
    М а р ы я н a
    Так!
    Д а р ы н a	„
    I ў каханых іскры сыплюцца з вачэй, Каб стаць ім жонкаю і мужам як хутчэй?
    М а р ы я н a
    Так.
    Д а р ы н a	u
    Ну, а як жа слова бацькавага ўлада?
    М а р ы я н a
    А прымушаць пачнуць, памерці буду рада!
    Дарына
    Выдатна! Сапраўды, ёсць выйсце хоць куды: Памёр — і скончана: ні гора, ні бяды.
    I ўсе вас шкадаваць, і ўсе аплакваць стануць... Як вас паслухаеш — дальбог жа, вушы вянуць. Марыяна	u
    Ты ўсё стараеіпся то крыўдзіць, то ўшчуваць, Адно чужой бядзе не хочаш спачуваць.
    Д а р ы н a
    Каму мне спачуваць? Каго крапіць слязою?
    He трэба быць, паненка, гэткай размазнёю.
    М а р ы я н a
    Ты ведаеш, я змалку ціхая была.
    Д а р ы н a
    Калі кахаеш, будзеш цвёрды, як скала.
    М а р ы я н a
    Кахаю я да забыцця, павер, Дарына.
    Ды бацьку ўгаварыць на шлюб, ці я павінна?
    Няхай Валер...
    Д а р ы н a
    Валер? Ды бацька ваш прастак, Яго ханжа Тарцюф пячэ, як той праснак, Да вас няма ў яго ні жалю, ні пашаны, А вы: «Няхай Валер бярэ з агню каштаны».
    М а р ы я н a
    Пярэчыць бацьку як? Вось ты сама рашы.
    Адразу выдам я, каго нашу ў душы.
    Пачуцці адкрываць ніхто ў нас неахвочы. Забыць, што я дачка, што сорам ёсць дзявочы? Вам хочацца мяне даць лютым языкам...
    Д а р ы н a
    Нічога мне зусім не хочацца. А вам? Чаго вы хочаце? Скажыце ўжо сумленна,
    Што хочацца вам стаць мадам Тарцюф. Адменна! Што ж, кожны сам сабе шукае ласы кус.
    Чаму б і не прыняць такі хаўрус-саюз?
    Ну чым жа пан Тарцюф, скажыце, вам не пара? Ягонай жонкай стаць паненкі знанай мара. Такога жаніха бяры ды забірай,
    Жыць з ім — нябесны рай і шчасця цераз край. Румяна-белы ён, мажны, чырванавухі, Яго баяцца ў доме будуць злыя духі.
    Крыві высакароднай, праведнік ва ўсім.
    О, лёс зайздросны — абмяняць пярсцёнкі з ім! Марыяна
    О Божа!
    Д а р ы н a
    I не так пачнеце клікаць Бога, Калі ў пасцелі вы абдымеце святога! М а р ы я н a
    Ды не вярэдзь душу! Прашу цябе, маўчы! Парай ды навучы, як ад бяды ўцячы!
    Я свой прагнала страх, цяпер на ўсё гатова... Дарына