• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі  Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

    Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі

    Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 443с.
    Мінск 1996
    98.06 МБ
    Л а э р т
    О, трыццаць бед трохкратных на таго, Хто адабраў твой розум малады Учынкам злосніцкім! — Зямлі не рушце, Хачу ў апошні раз яе абняць.
    (Саскоквае ў магілу.)
    Цяпер завальвайце жывога з мёртвай. Жвір, жвір у вочы! Насыпайце насып Вышэй за Пеліён і за Алімп Да самых да нябёс.
    Г а м л е т
    (выходзячы наперад)
    Чый гэта сум Так пышна выяўляецца? Хто той, Што заклікае зоры ў буйным смутку I прымушае іх нямець ад дзіва?
    Я — Гамлет, дацкі прынц.
    (Саскоквае ў магілу.) _ Лаэрт	Няхай цябе
    Ухопіць д’ябал!
    (Кідаецца да яго біцца.)
    Г а м л е т
    Дрэнная малітва.
    Будзь ласкаў, не душы мяне за горла: Я стрыманы, я ціхі, але ўсё ж Ёсць нешта небяспечнае ва мне, Чаго табе лепш сцерагчыся. Прэч!
    Прэч рукі!
    К а р о л ь
    Разніміце.
    Каралева
    Гамлет, Гамлет!
    У се
    Панове...	.
    Г а р а ц ы о
    Супакойцеся, мой прынц.
    Прыдворныя іх разнімаюць, і яны выходзяць з магілы.
    Г а м л е т
    О, я за гэта буду біцца з ім Насмерць.
    Каралева
    За што, сынок?
    Г а м л е т
    Ды я ж любіў Афелію, любіў; і сорак тысяч Братоў з усім сваім каханнем братнім Са мною не зраўняцца.— Скажы мне, Што ты гатоў зрабіць дзеля яе?
    Кароль
    Лаэрт, не слухай,— ён вар’ят.
    Каралева
    Пабойся бога, пашкадуй яго.
    Г а м л е т
    Што ты гатоў зрабіць?
    Рваць валасы? Пасціцца? Біцца? Плакаць?
    Ніл выпіць? Кракадзіла праглынуць?
    I я таксама. Ты прыйшоў тут енчыць?
    Ты мне на злосць ускочыў у магілу?
    Хацеў, каб пахавалі з ёю разам?
    I я таксама. Ты тут горы кідаў?
    Няхай жа мільёны дзесяцін
    На нас узваляць, каб курган высокі Апёк свой лоб у зоне агнявой, 3 прышчом зраўняўшы Оссу! Ты хваліўся, I я магу не горш.
    Каралева
    Ён непрытомны;
    Але прыпадак гэты хутка пройдзе,
    I стане ціхі ён, як галубіца
    Над залатымі дзеткамі ў гняздзе.
    Г а м л е т
    Скажыце,
    За што вы абражаеце мяне?
    Я меў да вас любоў. Але ўсё роўна, Што б ні рабіў на свеце Геркулес, Кот мяўкае, а воўк глядзіць у лес.
    Выходзіць.
    К а р о л ь
    Гарацыо, прашу, сачы за ім.
    Г a р а ц ы о выходзіць.
    (Лаэрту.) .
    А ты не забывай умовы нашай.
    Мы справе зараз жа дадзім штуршок. Гертруда, учыні нагляд за сынам.
    Мы тут паставім манумент жывы: Тады супакаенне будзем мець, А покуль што — прыходзіцца цярпець.
    Выходзяць
    Сцэна другая
    Зала ў замку.
    Уваходзяць Гамлет і Гарацыо.
    Гамлет
    Пра гэта досыць; слухай жа далей.
    Ці помніш ты апошнія падзеі?
    Г а р а ц ы о
    Мой прынц, я помню ўсё.
    Г а м л е т
    У маёй душы Ішло змаганне нейкае, і сон Мяне не браў; ляжаць было мне мулка, Горш, чым якому арыштанту. Раптам — Няхай жыве раптоўнасць! — Ведай, дружа: Часамі рызыка ратуе нас
    I не ўдаецца план. Адгэтуль вывад: Ёсць нехта, хто канчае нашы справы Па-свойму, не зважаючы на нас.
    Г а р а ц ы о Напэўна.
    Г а м л е т Апрануўшыся наспех, 3 каюты выйшаў я. Ноч. Цемната. Шукаю гэтых двух. Знаходжу. Спяць. Схапіў пакет і да сябе ў каюту.
    Ад страху забываецца прыстойнасць; Я дзёрзка ўскрыў пасланне караля. Што ж там было, Гарацыо! 0 подласць! Там быў загад, нашпігаваны густа Траскучай балбатнёю аб дабры Англійскае і дацкае дзяржавы, I ў ім о, слухай! — столькі начапляна Чарцей і д’яблаў на маё жыццё, Што безадкладна, у адну мінуту. He навастрыўшы нават тапара, Мне б галаву адсеклі.
    Г а р а ц ы о
    Быць не можа!
    Г а м л е т
    Вось гэтае пасланне; прачытай У вольны час. Сказаць табе цяпер, Што я зрабіў?
    Г a р а ц ы о
    Цікава; раскажыце.
    Гамлет
    Аблытаны навокал ліхадзействам, Мой розум не прыдумаў і пралога, Як распачаў ігру. Я сеў за стол, Склаў новы ліст, перапісаў прыгожа; Я некалі, як нашыя міністры, Лічыў за сорам мець прыгожы почырк, Стараўся развучыцца; але тут Маё уменне на карысць пайшло. Ты хочаш ведаць, што я напісаў?
    Г а р а ц ы о
    Хачу, мой прынц.
    Г а м л е т
    Ад караля сур’ёзнейшая просьба,— Паколькі Англія ягоны даннік, Паколькі паміж іх квітнець павінна Любоў падобна пальме, гэтаксама, Паколькі мір пшанічнаю гірляндай Вісіць над імі, як злучок сяброўства,— I шмат яшчэ «паколькі» і «злучкоў»,— Па атрыманні гэтага паслання, Без разважанняў, доўгіх ці кароткіх, Падацеляў схапіць, звязаць і знішчыць, He даўшы памаліцца.
    Г а р а ц ы о
    А пячаць?
    Г а м л е т
    I ў гэтым мне дапамагала неба, Я пры сабе меў бацькаву пячатку. Мадэль сучаснай дацкае пячаці. Згарнуўшы ўсё так, як было раней, Я падпісаўся, прылажыў пячаць I вепрыкметна ім падкінуў ліст. Назаўтра быў на моры бой; далей Ты ведаеш.
    Г а р а ц ы о
    Дык Гільдэнстэрн і Разенкранц плывуць? Г а м л е т
    Няхай плывуць, ім гэта даспадобы. Сумленне не гняце мяне. Іх смерць Ёсць вынік умяшання. Небяспечна Істотам нізкадушным поўзаць там,
    Дзе скрыжаваны коп’і і мячы Магутных ворагаў.
    Га р а ц ы о
    Вось дык кароль!
    Г а м л е т
    Скажы, ці ж не павінен я паўстаць Супроць таго, хто атруціў мне бацьку, Зняславіў маці мне, убіўся клінам Паміж абраннем і маёй надзеяй, Жыццё маё на вудачку лавіў
    3 такою хітрасцю? Ці ж я не ў праве 3 ім расквітацца гэтаю рукой?
    Ці ж не пракляты буду я навек, Калі дазволю чарвяку ліхому Прыроду нашу грызці?
    Г а р а ц ы о
    Мабыць, хутка Ён атрымае весткі аб падзеях, Што адбыліся ў Англіі.
    Г а м л е т
    , Напэўна;
    Але пакуль што перапынак мой; Жыццё людское — скарацечны міг. Шкада, шкада мне вельмі, друг Гарацыо, Што я з Лаэртам груба абышоўся,— Мой лёс і лёс яго зусім падобны.
    Хачу мірыцца з ім; але, павер, Ён так крычаў, так задаваўся горам, Што я не м.ог стрымацца.
    Г а р а ц ы о
    Ціха; хто там?
    Уваходзіць О з р ы к.
    О з р ы к
    Дазвольце, прынц, павіншаваць вас з прыездам. Г а м л е т
    Дзякую, пане. (Ціха Гарацыо.) Ты ведаеш гэтага матыля?
    Г a р а ц ы о
    (йіха Гамлету)
    He. мой прынц.
    Г а м л е ч
    (ціха Гарацыо)
    Твае шчасце. Той, хто яго ведае, няшчасны. Гэта абшарнік. Зямлі ў яго многа, поле яго родзіць;
    а калі скаціна пануе над быдлам, то яё жолаб бу дзе заўсёды пры каралеўскім стале. Гэта шпак, але, як я ўжо сказаў, прасторна абложаны брудам.
    О з р ы к
    Святлейшы прынц, калі ваша высокасць мае воль ны час, то я меў бы нешта сказаць вашай высокасці ад імя яго вялікасці.
    Г а м л е т
    . Я вас уважна слухаю. Зрабіце з вашым капелюшом тое, для чаго ён прызначаны: надзеньце яго на галаву.
    О з р ы к
    Удзячны вашай высокасці; вельмі горача.
    Г а м л е т
    Што вы? Паверце мне, вельмі холадна: вецер з поўначы.
    О з р ы к
    А яно такі халаднавата, мой прынц.
    Г а м л е т
    Наадварот, па-мойму, вельмі горача; мне проста душна пры маёй камплекцыі.
    О з р ы к
    Надзвычайна, мой прынц. Так душна, так душна, як... я не магу вам выказаць. Ваша высокасць, яго вялікасць запрапанавалі мне давесці да ведама вашай высокасці, што яны пайшлі на вялікі за клад адносна вас; справа ў тым...
    Г а м л е т
    Калі ласка, не забывайце.
    (Прымушае яго надзець капялюш.)
    О з р ы к
    Мой добры прынц, слова гонару, мне так лепей, слова гонару. Ваша высокасць, нядаўна пры двары з’явіўся Лаэрт. Паверце мне, гэта дасканалейшы дваранін, поўны самых выдатных асаблівасцей, выключна далікатнага абыходжання і вялікай імпазантнасці. Калі гаварыць аб ім з належнай чуласцю, то гэта каляндар і карта прыстойнасці, бо вы ў ім знойдзеце злучэнне тых якасцей, якія жадаў бы мець кожны дваранін.
    Г а м л е т
    Акрэслены вамі вобраз не пацярпеў ніякіх страт з вашага боку. Хаця я ведаю, што пералічэнне ўсіх яго ўласцівасцей можа натрудзіць арыфметыку
    памяці і ўсё ж застацца адсталым у параўнанні з яго імпэтам па шляху дасканаласці; аднак у мэтах праўдзівага праслаўлення дзіўлюся яму, як істоце вялікіх артыкулаў годнасці. Перад намі футарал такіх неацэнных дыяментаў і крышталяў духу, што яму падобным можа быць толькі яго ўласнае адлюстраванне; той жа, хто ў захапленні кінецца наследаваць яму, будзе яго ценем, не болей.
    О з р ы к
    Ваша высокасць, вы атэстуеце яго беспамылкова. Г а м л е т
    Але якое ён мае да нас дачыненне? Навошта мы абдаём яго высокае імя нашым грубым дыханнем?
    О з р ы к
    Прынц?
    Г а р а ц ы о
    Мабыць, вы разумееце толькі тое, што вы самі гаворыце.У вас пытаюцца?
    Г а м л е т
    Навошта вы яго ўспомнілі!
    О з р ы к
    Лаэрта?
    Г а р а ц ы о
    (йіха Гамлету)
    Яго кашалёк парожні. Чырвонцы сваіх слоў ён растраціў.
    Г а м л е т
    Так, Лаэрта.
    О з р ы к
    Мне вядома тое, што вы ведаеце...
    Г а м л е т
    Рад за вас; але калі вам вядома тое, што я ведаю. то мне невялікі гонар. Прашу далей.
    О з р ы к	1
    ...Што вы ведаеце здольнасці Лаэрта.
    Г а м л е т
    He адважуся гэта сцвярджаць, каб не зраўняцца з ім у здольнасцях; ведаць добра чалавека — гэта значыць ведаць самога сябе.
    О з р ы к
    Я маю на ўвазе яго здольнасці па часці зброі; паводле агульнага прызнання, у гэтым ён найвы датнейшы мастак
    Г а м л е т
    Якая яго зброя?
    О з р ы к
    Рапіра і кінжал.
    Г а м л е т
    Дзве зброі; прымем пад увагу. Ну і што ж?
    О з р ы к
    Кароль, ваша высокасць, залажыўся з ім на шэсць берберыйскіх коней, супраць якіх ён паставіў, як я дачуўся, шэсць французскіх рапір і шпаг з усімі іхнімі прыладамі, гэта значыць з паясамі, рамя нямі ды іншым; сярод якіх ёсць трое набедраў самых адмысловых форм, вельмі адпавядаюць ру каяцям,— надзвычайна зграбныя набедры,— тон кага густу і добрай выдумкі.
    Г а м л е т
    Што вы называеце набедрамі?
    Г а р а ц ы о
    (ціха Гамлету)
    Я так і думаў, што тут без каментарыяў не абы дзецца.
    О з р ы к
    Набедры, прынц, гэта партупеі.
    Г а м л е т
    Ваша слова было б болей дарэчы, каб мы цягалі на сабе гармату; а пакуль што няхай будуць партупеі. Такім чынам: шэсць берберыйскіх коней супроць шасці французскіх шпаг з прыналежнас цямі і трох адмысловай формы набедраў; дацкі заклад супроць французскага. Дзеля чаго ж гэта ўсё «пастаўлена», як вы толькі што вельмі трапна сказалі?
    О з р ы к
    Кароль, мой прынц, паспрачаўся, мой прынц, што пры дваццаці сутычках ён вас не абгоніць больш як на тры ў-дары. Лаэрт жа закладаецца на дзевяць, і можна зрабіць зараз жа спробу, калі ваша высокасць явіць добрую волю і скажа: так.
    Г а м л е т
    А калі я яўлю дрэнную волю і кажу: не?
    О з р ы к
    Я хачу сказаць, калі ваша высокасць дасць згоду на паядынак.
    Га млет
    Я буду хадзіць па гэтай зале. Калі яго вялікасш. жадае, цяпер якраз мой адпачынак. Няхай прынясуць рапіры. Калі ёсць зтда Лаэрта і кароль не адмяніў свайго намеру, то я паспрабую выйграць для яго заклад, а калі не. то будзе сорамна вачам маім і накладна бакам маім