Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі
Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
маці Аргона
муж Эльміры
жонка Аргона
сын Аргона
дачка Аргона, закаханая ў Валера малады чалавек, закаханы ў Марыяну швагер Аргона святоша
пакаёўка Марыяны
судовы прыстаў
служанка пані Пернэль
Дзеянне адбываецца ў Парыжы, у доме Аргона.
ДЗЕЯ ПЕРШАЯ
3’ Я В A I
Пані Пернэль, Эльміра, Марыяна, Даміс, Клеянт, Дарына, Фліпот.
Пані Пернэль
Хадзем, Фліпот, хадзем. Тут, бачу, я чужая. Э л ь м і р a
Чакайце, мамачка, я ледзьве паспяваю.
Пані Пернэль
Сябе клапоціце, нявестухна, дарма, Без вас дарогу я адсюль знайду сама.
Э л ь м і р a
Праводзіць вас — і абавязак наш, і смутак. Ды нас пакінуць вы спяшаеце чаму так?
Пані Пернэль
Таму, што гэты дом страшней нячым турма, I ад нікога тут увагі мне няма.
3 сабой ад вас нясу я крыўду і абразу, Бо ўсё, што ні скажу, нявечыце адразу. Тут, як у пекле, гвалт і крык стаіць такі. Цішэй на цвінтары гарланяць жабракі.
Д а р ы н a
Я...
Пані Пернэль
Мілая мая, звяглівай грубіянкі
Такой, як вы, яшчэ не бачыў свет служанкі. Ад слуг нахабных не патрэбна мне паслуг.
Д а м і с
Аднак...
Пані Пернэль
Унук мой, вы тупы, як той ланцуг.
Хоць клёку бедна ў галаве, гадоў багата.
Чуў ад мяне сто раз мой сын, а вам ён тата, Што выпладак яго апошні — шалапут.
Што з ім уволю нахапаецца пакут.
М а р ы я н a
Бабуля...
Пані Пернэль
Бачу, з братам заадно сястрычка, Ціхоня ціхая, дзяўчынка-невялічка.
Ды варта прымаўку напамінаць часцей Пра тое ціхае балота, пра чарцей.
Э л ь м i p a
Але... .
Пані Пернэль
Хоць вас і крыўджу я сваім дакорам, Вы абыдлелі ўсе, забыліся на сорам. Каб маці родная была ў дзяцей, дык ім Належны прыклад бы давала скрозь ва ўсім. A то атожылкі адрозныя ад дрэва.
На вас зірнуць — апранута што каралева.
На ўборы траціце замнога не таму, Што спадабацца мужу хочаце свайму. К л е я н т
Ды ўсё ж, васпані...
Пані Пернэль
Я таго таіць не стану,
Што я васпану аддаю сваю пашанў.
Аднак каб сын мой варушыць мазгамі мог, Такога швагра не пускаў бы на парог: Вы прапаведваць тое маеце намеры, Чаго належыць сцерагчыся нам без меры. Такая я, васпан, і не мая віна, Што праўду ў вочы гаварыць люблю здаўна. Д а м і с
Ваш пан Тарцюф зайздросна ўтульна ўладкаваны... Пані Пернэль
Ён чыстая душа, ў ім ніякой заганы,
Яго паслухаць — ратаваць сваю душу, Я за яго любога ёлупа скрышу.
Д а м і с
Як? Мне змірыцца з тым, каб крывадушнік звадны У доме панаваў, як дэспат своеўладны.
Мы посным позіркам глядзець павінны ў кут, Пакуль ханжа нам свой не вынесе прысуд?
Д а р ы н a
Ён кожны ўчынак наш тлумачыць так злаўчыўся, Нібыта ўсё, што робім мы,— адно злачынства. Ён павучаць прывык штодня старанна нас.
Пані Пернэль
Мяркуе слушна ён, ганьбуе грэх якраз.
Ён нас скіроўвае на шлях выратавання, Мець, сын мой, вучыць вас, імя яго ў пашане.
Д а м і с "
Мяне не змусіць і ўсявышні Валадар, Я ведаю: Тарцюф — нягоднік і махляр!
Я не крывіў душой ні з вечара, ні з рання, Больш бачыць не магу ягонае крыўлянне.
I ведаю адно, што гэтаму ханжу, Дзе бог, а дзе парог, аднойчы пакажу.
Д а р ы н a
Каб не нахабнасць, дык было б святому туга — Гол як сакол да нас прыбіўся валацуга, Яму б хадзіць у слепака павадыром, Прыплёўся жабраком, а стаў гаспадаром.
Сваёй нахабнасці знайшоўшы ў нас апору,
I, сапраўды, прыйшоўшы з бору, гоніць з двору. Пані Пернэль
Вам лепей спрэчак бы не пачынаць пустых, А жыць, як вучыць ён, па правілах святых.
Д а р ы н a
Ад гэтакіх святых павек ратуй нас, Божа! Прыкінуцца ягнём ваш крывадушнік можа. Пані Пернэль
Грэх на душу бярэш!
Д а р ы н a
Яго слуга Ларан
Такі ж махляр і чмут, як і ягоны пан.
Пані Пернэль
Да слуг чужых здаўна я клопату не мела, А за гаспадара магу ручацца смела.
Няцяжка зразумець, чым ён раз’юшыў вас, Бо ў вочы праўду ўсю ён кажа без акрас.
Усё, што грэшнае, знішчае ён аддана, Таго жадае, што нябёсам пажадана.
Д а р ы н a
Так-так, але чаму нябесны дабрадзей
Як да сябе, ў наш дом не стаў пускаць гасцей? Ці ж гэта грэх цяжкі, што прыдуць ягамосьці, Ці з-за таго шалець ад лютасці і злосці?
У нашым доме ён узвёў уласны трон.
(Паказвае на Эльміру.)
Здаецца, рэўнаваць пачаў васпані ён.
Пані Пернэль
Замоўкніце! He абніжайце высакосці!
He аднаму яму аб’елі косці госці.
Гам гэты ўвесь і гвалт, і разнамасны зброд, I вечны строй карэт прыціхлых ля варот, I цуг бясконцы слуг, як на базары, шумны — Разносяць чуткі ўсе, канец іх будзе сумны.
Няхай збіраліся б суседзі, сваякі, Каб што, ды чуткам не завяжаш языкі. К л е я н т
Вам рупіць, каб усе маўчалі навакола? Ці ж той вясёлы, у каго ў застоллі гола? Калі б хавацца пачалі мы ад сяброў Ды слоў баяцца, што лятуць з чужых ратоў, Нам сумна жыць бы ў адзіноце стала, мусіць. Хіба маўчаць людскія плёткі можна змусіць? Яшчэ няма такіх на свеце дактароў, Каб ратаваць маглі яны ад плеткароў.
Як людзі будзем жыць, не так, як здані ў лесе. А зваднікі няхай пляткараць, колькі ўлезе.
Д а р ы н a
Адны суседзі нашы — Дафна з мужам так Аббрэшуць потайкі лепш за гайню сабак;
Усе, што параслі грахамі, як лясамі, 3 зайздроснай лёгкасцю няславяць іншых самі. Яны ў імгненне ўгледзяць лепей за сарок Вугольчык чуласці, што ледзь відзён здалёк, 3 малой іскрынкі разадзьмуць пажар да неба, I ўсё раскажуць і размажуць, як ім трэба.
У справы блізкага з іх кожны hoc суе, Каб абяліць справункі цёмныя свае, Каб бараніць сябе і абцягнуць нявіннай Свае грашкі высакароднасці лічынай, У іншых пусцяць стрэлы плётак, і тады Шчасліва цешацца яны з чужой бяды.
Пані Пернэль
Благая чутка сцежкі ў праўды не пытае.
3 усіх жанчын Аранта самая святая.
I дабрачынная, вядома, што якраз Яна адна рашуча не ўхваляе вас.
Д а р ы н a
Узор прыстойнасці самой! I вы паверце, He саграшыць яна цяпер да самай смерці. Спакусы кус дарма пад старасць не сулоць — Мацнее стрыманасць, калі слабее плоць.
• Пакуль яшчэ палоніць сэрцы сілу мела. He дбала пра душу, не шкадавала цела. Калі ў вачах яе няўтольны бляск пагас, Дык на яе забыліся і свет, і час.
Адчуўшы, што красу гады няўмольна ўкралі, Зрабілася яна заступніцай маралі.
Ён незайздросны, лёс, ва ўсіх былых франціх, Глядзець услед, як поспех пакідае іх.
Са старасцю сваёй бягуць наперагонкі, Хутчэй стараюцца прапхнуцца ў недаткнёнкі. Ім застаецца страсць адна — судзіць людзей, I суд іх, і прысуд за ўсе суды люцей!
Шукаць прывыклі на чужым сумленні плямы, Чарнеючы ад злосці, праведныя дамы, Што маладыя будуць млець ад асалод, Што не па іх старых зубах крамяны плод.
Пані Пернэль (да Эльміры.).
Нявестухна, траскучай гэтай таратайкі, Заткнуўшы рот мне, вы гатовы слухаць байкі. У вас і ў славе, і ў пашане пустальга.
Я намаўчалася, сказаць прыйшла чарга.
Мой сын святым нябёсам дзякаваць павінны, Што імі ў дом да нас пасланы дабрачынны, Якому суджана нас вывесці хутчэй На сцежку ісціны са зманлівых начэй.
Нам трэба слухаць слова кожнае святое, Усё, што лічыць ён благім, благое тое. Прыёмы, вечары, вячэры, песні, смех, I жартачкі фрывольныя, і танцы — чысты грэх, Служэнне д’яблу. А... «сяброўскія сустрэчы»! Бязбожніцтву, кашчунству гэта ўсё дарэчы.
Хто толькі ім на зуб ні трапіць — сват, ці брат, У брудзе вымыюць ад галавы да пят.
Разумны, прагнучы душэўнага спакою, He пойдзе з дурнямі на зборышча такое. Так плётак сплеценых не развязаць вузлоў, I, як сказаў адзін вучоны багаслоў, Там кожны толькі пра сваё крычаць гатовы, Быў гэткі гвалт, калі, перамяшаўшы мовы, Паганцы разбурыць хацелі Вавілон.
К л е я н т смяецца.
Наказ мой — праўда, чым, васпане, смешны ён? Каб пацяшаць вас не пайду я ў скамарыцы.
(Да Эльміры.)
■ Пайду, нявестухна, бо не магу змірыцца.
3 тым, што ў вас творыцца, аж цёмна мне ўваччу. Да вас у госці я цяпер не зачашчу!
(Дае паўшка Фліпот.)
Глядзіш вушамі ты і слухаеш вачыма. Як вушы я кручу, забылася, магчыма? Прэч, заткала, з вачэй!
З’ЯВА II
Клеянт, Дарына.
К л е я н т
Я з імі не пайду, Зусім няцяжка зноў патрапіць у бяду 3 такой старой...
Д а р ы н a
Пашанцавала вам, васпане, Што слоў яна не чула вашых, бо не стане Свякроў і ў сто гадоў лічыць сябе старой, Бо не гады жанчыну стараць, а настрой. К л е я н т
3-за дробязы ледзь не ўсхадзілася навала! А як салодка пра Тарцюфа заспявала!
Д а р ы н a
Хто разумнейшы, сын ці маці, разбяром. Вы бачылі б, што сталася з гаспадаромК Харобра ў часе смут край бараніў ад згубы, Стаяў ля караля. А сёння — Божа любы! Калі Тарцюф прыстаў да нашага двара, 3 тых дзён пазнаць не можам мы гаспадара. Тарцюф яму як брат адзіны ў цэлым свеце, I даражэй стакрат, чым маці, жонка, дзеці. Зрабіў дарадцай прайдзісвета гаспадар, Ён для яго як Бог, што ў дом спусціўся з хмар. ' Тарцюфа б, як абраз, аздобіў пазалотай, Красунь яшчэ з такой не песцілі пяшчотай; Глядзіць, каб сеў Тарцюф за стол раней за ўсіх I Ў радасці, як той адзін есць за шасціх;
I ласыя кускі кладзе яму як можа, I калі той рыгне — наш: «Памажы вам Божа!» Тарцюф — кумір, за ім, як цень ступае ўслед, Нібы не Бог — Тарцюф стварыў наш грэшны свет; Як дзея — кожны рух, хада падзеі — крокі, Што ні прамовіць ён — прысуд нябёс высокі. Аргон, як ідыёт, глядзіць лісліўцу ў рот, Тарцюф гуляе з ім, як з мышаняткам кот;
Ён ханжаства зрабіў крыніцаю нажывы, Нас хоча павучаць крумцель-муцель ілжывы.
I лёкай круцяля — бадлівае цяля —
Бярэцца ўсіх вучыць, ды так, што о-ля-ля; Паўсюль суе свой нос — Ну ледзь не пад падушкі —
I вызвяраецца на стужкі і на мушкі, 3 карункамі знайшоў насоўку ў псалтыры, Дык на шматкі падраў, нібы той псюк стары.
I папракаць пачаў, што ў веры я аслабла, Святыню бруднячы такой спакусай д’ябла.
3’ я в A III
Эльміра, Марыяна, Даміс, Клеят, Дарына.
Э л ь м і р a
(да Клеянта).
Вы з намі не пайшлі за ёй, зайздрошчу вам, Тут быў яшчэ чысцец, а пашча пекла там!..
Пад’ехаў муж; свякроў ён не застаў, на шчасце, Я да сябе пайду, пад гнеў бы не папасці.
К л е я н т
Я застануся тут, нікуды не пайду, Каб павітацца з ім, як кажуць, на хаду.
Эльміра і Марыяна выходзяць.
3' Я В A IV
Клеянт, Даміс, Д а р ы н а.
Д а м і с
(да Клеянта).
Яму скажыце пра вяселле Марыяны.
Баюся, што Тарцюф парушыць нашы планы.
Параіў бацьку ён марудзіць, далібог, Размова ўся ідзе пра шчасце чатырох. Калі мая сястра Валеру жонкай стане, Я да яго сястры пашлю сваё каханне У сваты.