Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі
Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
Лаэрт „
Хан будзе так. I смерць яго, і пахаванне ўпотай, Без герба, без мячоў над дамавінай, Без пышнасці належнай і абрадаў, 3 нябесных высяў скаргаю грымяць. Пара мне разлічыцца!
К а р о л ь
Так, пара. Крыўдзіцель не ўцячэ ад тапара. Прашу за мною.
Выходзяць.
Сцэна шостая
Другі пакой у замку.
Уваходзяць Г а р а ц ы о і с л у г а.
Г a р а ц ы о Хто там мяне пытае?
С л у г a
Прыйшлі матросы; кажуць, ёсць лісты на ваша імя.
Г а р а ц ы о Пусці іх.
С л у г а выходзіць.
He ведаю, хто і з якога краю Успомніў пра мяне, калі не Гамлет.
Уваходзяць м а тросы.
П е р ш ы матрос
Благаславі вас бог, пане.
Г а р а ц ы о
I Цябе таксама.
Першы матрос
Калі захоча, то і мяне благаславіць. Вам тут ёсць ліст, калі толькі вас завуць Гарацыо, як мне казалі. Гэта ад пасла, які павінен быў ехаць у Англію. Г а р а ц ы о
( чытае)
«Гарацыо, прачытаўшы гэта, дапамажы як-небудзь гэтым хлопцам атрымаць доступ да караля; у іх ёсць да яго лісты. He прабылі мы і двух дзён на моры, як за намі пагнаўся моцна ўзброены ваяўнічы пірат. Бачачы, што наш паруснік дае малы ход, мы нехаця набраліся храбрасці; калі была бойка, я пераскочыў да іх, і яны адразу адплылі ад нас; такім чынам, я апынуўся ў палоне адзін. Яны абышліся са мной, як добрыя разбойнікі; але яны ведалі, што ім трэба; я павінен быў зрабіць ім паслугу. Паклапаціся, каб кароль атрымаў мае лісты, а сам хутчэй, з усіх ног, быццам уцякаеш ад смерці, імчыся да мяне. Я скажу табе на вуха такое, што ты аслупянееш, і ўсё ж гэта будзе дробязь у параўнанні з выключнасцю справы.Гэтыя слаўныя хлопцы пакажуць табе, дзе я спыніўся. Разенкранц і Гільдэнстэрн плывуць у Англію, пра іх я шмат чаго раскажу. Бывай.
Твой друг Гамлет».
Хадзем, вы аддасце свае лісты I мне паможаце знайсці таго, Хто вас паслаў сюды. Адкладваць нельга.
Выходзяць.
Сцэна сёмая
Другі пакой у замку. Уваходзяць кароль і Лаэрт.
К а р О Л Ь
Цяпер ты ведаеш усё, нарэшце. Я апраўданы. Прымацуй мяне Пячаткай дружбы да сваёй душы.
Той, кім забіты твой шаноўны бацька, Рабіў замах на нас.
Л а э р т
Выходзіць, так.
Але скажыце мне, як вы цярпелі Такія абураючыя факты, Такія крымінальныя злачынствы: Ваш супакой, ваш розум, ваша годнасць, Усё вам дыктавала не маўчаць.
К а р о л ь
О, дзве прычыны ёсць; табе яны Пакажуцца нязначнымі, аднак Я вымушан лічыцца. Каралева Без сына жыць не можа, сам жа я (Загана гэта ці мая заслуга?) Прывязан да яе усёй істотай:
Як зорка, што ў адвечным коле кружыць, Так я пры ёй. Другая акалічнасць, Якая перашкодаю стаіць
Між мною і публічнаю расправай,— Народная прыхільнасць да яго.
Як той паток, што з дрэва робіць камень, Тупая чэрнь, злачынствы патапіўшы
У спачуванні, замест ланцугоў Яму навяжа банты. Рызыкоўна Пускаць стралу супроць такога ветру,— Яна б вярнулася ў мой лук назад, А вораг быў бы цэлы.
Л а э р т
Няма ў мяне болып бацькі і не будзе, Сястра мая ў адчаі чорным гіне, Чыя краса і чыстае дзявоцтва, Калі б назад магла ісці хвала, Ўздымаліся, б, як сонца, над вякамі,— Але я не дарую, я адпомшчу!
К а р о л ь ,
He гарачыся. Можаш спаць спакойна. He думай, што мы чуласці не маем. Калі раптоўна нас за бараду Ухопіць небяспека, мы не скажам, Што гэта жарт. Пачуеш хутка болей. Твой бацька быў нам любы, і мы любім Саміх сябе, адгэтуль выцякае...
Уваходзіць пасланец.
Што там? Якія весткі?
П асланец
Уладар,
Лісты ад прынца,— вам і каралеве.
Кароль
Ад Гамлета? Хто іх прынёс?
Пасланец
Матросы, уладар; я сам не бачыў;
Мне перадаў іх Клаўдыо, ён першы
Іх атрымаў.
К а р о л ь
Лаэрт, ты будзеш слухаць.—
Пакінь нас.
Пасланец выходзіць.
(Чытае.)
«Высокі і магутны, даводжу да вашага ведама, мяне высадзілі голым на бераг вашага каралеўства. Заўтра я буду хадайнічаць аб дазволе глянуць у вашы каралеўскія вочы; і тады, папярэдне папрасіўшы ў вас прабачэння, далажу аб прычынах майго нечаканага і вельмі дзіўнага з’яўлення тут. Гамлет».
Што гэта значыць? Рэшта дзе? Няўжо
Усе вярнуліся? Тут нешта ёсць.
ЦІ не падман?
Л а э р т
А вам рука вядома?
К а р о л ь
Так, піша Гамлет. «Голым»,— і яшчэ Тут у прыпісцы сказана — «адзін». Што нам параіш?
Л аэрт
He разумею. Што ж, няхай прыходзіць, Уцепліцца душы маёй хвароба, Калі публічна крыкну ў твар яму: «Твая работа».
К а р о л ь
Калі так, Лаэрт...
He, гэтак нельга. Як іначай? Вось...
Я буду кіраваць табою, хочаш?
Л а э р т
Я згодзен, уладар, але, прашу вас, Кіруйце так, каб міру не было.
К а р о л ь
Я мір вярну табе. Калі цяпер Ён тут у нас і болей не захоча Пакінуць нас, я дам яму заданне,— У галаве якраз наспела думка,— На гэты раз яго падкосіць смерць; Hi ганьбы нам не будзе, ні папрокаў. Намеру нава-т маці не заўважыць, Падумае — няшчасце.
Л а э р т
Уладар, Кіруйце мною, і было б найлепей, Каб я быў вашай зброяй.
К а р о л ь
Так і будзе.
Як ты паехаў, шмат было гаворак Аб тым, што ты валодаеш бліскуча Адным майстэрствам. Гамлет гэта чуў. Усе дары твае не абудзілі
У ім такое зайздрасці, як гэты, Зусім звычайны, на мой погляд, дар. Л а э р т
Які, о мой кароль?
К а р о л ь
О, гэта толькі Істужка на капелюшы юнацтва, Але патрэбная. На кожны ўзрост Свой звычай і адзежа: юнаку — Прыгожыя і лёгкія ўборы, А пажылому — футра і сукно Для большае вагі і для здароўя. He так даўно, два месяцы назад, Тут быў адзін нармандскі дваранін; Я ведаю французаў, біўся з імі, Выдатна ездзяць; але гэты зух Быў проста чараўнік, сядзеў так зграбна, Такія дзівы вырабляў з канём, Нібы той конь і чалавек на ім Былі адной натуры. Ўсё, што мне Даводзілася бачыць на турнірах, Ён перавысіў.
Л а э р т Кажаце, нармандзец?
К а р о л ь
Нармандзец.
Л а э р т
Клянуся, гэта быў Ламонд.
К а р о л ь
Ён самы.
Л а э р т
Я з ім знаёмы; сапраўды ён перл
I дыямент свайго народа.
К а р о л ь
А ён цябе хваліў, назваў выключным Тваё уменне фехтаваць на шпагах, Падкрэсліў дасканаласць абароны I ў захапленні выказаўся так: «Вось бы пабачыць роўнага яму! Найлепшыя байцы краіны нашай Губляюць вернасць зроку, рух і націск У паядынку з ім». Ацэнка гэта Так атруціла Гамлету нутро, Што з зайздрасці ён месца не знаходзіў, Усё чакаў, калі ты зноў прыедзеш, Каб сіламі памерацца з табой. Адгэтуль...
Л а э р т
Што адгэтуль, уладар?
К а р о л ь
Лаэрт, ці дарагі табе твой бацька? Няўжо, як тое гора на малюнку, Ты маеш твар, але не маеш сэрца? Л а э р т
Нашто вам гэта ведаць?
К а р о л ь
He таму Пытаюся, што бацькі ты не любіш,— Ён дарагі табе. Але я знаю, Паводле практыкі і назірання: Пачуцці падпарадкаваны часу, He толькі іскры, нават і пажары Ў яго прасторах гаснуць. У каханні Ёсць гэтак жа свой кнот і свой нагар. Нішто не застаецца раўнацэнным; Каштоўнае, разбухшы цераз меру, Нарэшце лопаецца. А таму Рабіць патрэбна тое, што мы хочам, Тады, калі мы хочам, бо ахвота Мяняецца; ёй могуць перашкодзіць
Язык, рука, здарэнне,— і тады «Патрэбна» можа стаць, як цяжкі ўздых, Што з мукай аблягчае нашы грудзі. Наступім на балячку. Гамлет тут.
Чым ты дакажаш, што ты бацькаў сын?
Л а э рт
Яму ў царкве я перарэжу горла.
К а р о л ь
Царква не ёсць прытулак для забойцы, I помсце меж няма. Але, мой дружа, Каб гэта учыніць, сядзі лепш дома. Як толькі Гамлет з’явіцца, адразу Даведаецца ён, што ты вярнуўся; Мы будзем выхваляць тваё майстэрства I славу, што надаў табе француз, Пакрыем новым глянцам; мы звядзём вас I выставім заклады; бесклапотны, Велікадушны, поўны шчырай веры, Ён шпаг глядзець не стане, і ты лёгка, Ці трошкі змахляваўшы можаш выбраць Клінок без наканечніка, і спрытным, Умела накірованым ударам Ты расквітаешся за бацьку.
Л аэрт
Згодзен.
Пры гэтым я намажу свой клінок. Вандроўны лекар мне прадаў атруты, Такое моцнай, што, калі нажом, Намочаным у ёй, дастаць крыві, Усе прыпаркі, з усіх траў гаючых, Якія ёсць пад месяцам, не здольны Уратаваць ад смерці. Я натру Канец маёй рапіры гэтым зеллем, I калі я хоць чуць яго параню, To ён памрэ.
К а р о л ь
Мы гэта абмяркуем, Узважым час і сродкі ўсебакова; Бо калі нам не ўдасца наша справа I выкананне дрэннае нас выдасць, To лепш не пачынаць. Дзеля таго Патрэбна гэты план падмацаваць Яшчэ адным, болып пэўным. Дай падумаць. Мы урачыста б’ёмся аб заклад...
Знайшоў:
Калі ад рухаў горача вам стане (А ты будзь паваротлівым, старайся) I ён папросіць піць, то будзе намі Падрыхтавана загадзя віно;
Абы ён кубак прылажыў да губ, Хаця б ты й не ўкалоў яго,— гатова, Канцы яму. Чакай, што там за шум?
Уваходзіць каралева.
А! — каралева наша. Каралева
Была бяда, цяпер бяда другая:
Твая сястра ўтапілася, Лаэрт.
Л а э р т
Утапілася! Дзе?
Каралева
Над рэчкаю расце вярба старая, У люстра вод глядзіцца сівым лісцем; Пад той вярбой яна пляла гірлянды, Вянкі віла: касач, і крапіва, I кураслеп, і доўгі цвет чырвоны, Які у пастухоў завецца груба, А ў сельскіх дзевак — пальцам мерцвяка; Яна хацела пачапіць на голле Набытак свой; нядобры сук зламаўся;
I разам з кветкамі яна упала Ў рыдаючую плынь. Яе адзенне, Раскінуўшыся, падняло яе;
Яна ўсплыла, як німфа, і спявала Урыўкі песень...
Далёкая ад гора і адчаю, Нібы ў сваёй стыхіі. Ды не доўга Было ўсё гэта. Плацце стала цяжкім, I апусцілася яна на дно, 3 улоння музыкі у багну смерці.
Л а э р т
Ўтапілася?
Каралева
Ўтапілася, няма.
Л а э р т
Афелія, табе вады даволі, I слёзы я стрымаю. Але ўсё ж Прырода забірае верх, хоць воля
I супярэчыць. Выцекуць яны,
I выйдзе вон жаночы дух.— Бывайце. Сказаў бы я вам словы агнявыя, Калі б не гэты боль.
Выходзіць.
К а р о л ь
Хадзем, Гертруда.
Насілу я суняў, такі быў гнеў;
Баюся, каб ізноў не ашалеў.
He трэба пакідаць яго. Хадзем.
Выходзяць.
АКТ ПЯТЫ
Сцэна першая
Могілкі.
Уваходзяць два блазныз рыдлёўкамі ды іншым.
Першы блазен
Ці ж можна хаваць па-хрысціянску таго, хто самаўпраўна шукае сабе збавення? х
Другі блазен
Я табе кажу, што можна; капай хутчэй яму; было следства, і вырашылі хаваць яе па-хрысціянску. Першы блазен
Як гэта так, раз яна ўтапілася не ў парадку самаабароны?
Другі блазен
А табе што? Такое рашэнне.
Першы блазен
Але ж трэба, каб нехта нападаў. У гэтым жа ўся штука. Бо калі я таплюся наўмысна,— гэта азначае дзею, а ўсякая дзея мае тры галіны, а іменна: дзею, учынак і выкананне; выходзіць, што яна ўтапілася з намерам.