Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі
Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
Г а м л е т
Непрытомнасць?
Мой пульс, як твой, нармальны і здаровы, Музычна адбівае такт. He мары Мая гаворка. Апытай мяне, I я даслоўна паўтару ўсё, Чаго вар’ят не зробіць. Слухай, маці, He маж душы уцешнаю масцікай, Што гэта шал, а не твая віна: Балячка не загоіцца пад струпам, Зараза ціха усочыцца ў нутро
I з’есць цябе. Пакайся перад небам, Прызнай свой грэх і болей не грашы; He падкладай пад пустазелле гною, Каб лепш расло. Прабач на добрым слове. У наш адкормлены надзьмуты век Дабро павінна кленчыць' перад ліхам, Само прапанаваць свае паслугі.
Каралева
Гамлет, Гамлет, ты разбіў мне сэрца!
Г а м л е т Вазьмі ды выкінь горшую палову, А з лепшаю жыві у чыстаце.
. Дабранач! Толькі не на ложку з дзядзькам. Прыкінься чэснай, калі чэсць згубіла. Прывычка, гэты чорт, што загрызае Любое пачуццё, табе паможа На гэты раз: учынак злы ці добры — Ёй усё роўна, знойдзе гарнітур Якраз па мерцы — і насі сабе.
Сягоння устрымайся, заўтра зноў,— I ты пазнаеш лёгкасць устрымання. Прывычка можа адмяніць прыроду: Ці ўшчэміць чорта, ці яго прагоніць Дзівоснай сілаю. Бывай, дабранач! Калі ты вернешся на верны шлях, Благаславі мяне.— Табе, стары, (паказвае на Палонія) Табе я спачуваю. Воля неба. Ты мне быў караю, а я табе;
Я толькі зброя у руках нябесных. Я вынесу яго і дам адказ За гэту смерць. Яшчэ раз добрай ночы! Я жорсткім стаў. бо я хацеў быць добрым; Пачатак дрэнны, але будзе горш. Яшчэ два словы, маці.
Каралева
Што рабіць?
Г а м л ет
Рабі наадварот, мяне не слухай; Дазволь, каб гэта пухлая пачвара, Твой любы муж, завёў цябе на ложак, Пачаў цябе за шыйкай казытаць I парачкай паскудных пацалункаў Дабіўся поўнага ва ўсім прызнання: Мой сын, скажы, ніякі не вар’ят, Мой сын лавушкі строіць.— Мы так любім, Так любім весткі.— Як жа утаіць Прыгожай, скромнай, мудрай каралеве Ад кажана, ад жабы, ад ката Такую справу? Хто гэта дацерпіць?
О не, узлезь, як тая малпа ў байцы, Насуперак і розуму і чэсці, 3 кашом на дах і, выпусціўшы птушак, Сама для спробы сядзь у гэты кош, Ды і каціся на зламанне карка.
Каралева
Павер мне, калі мова — гэта подых, А подых ёсць жьіццё, я нежывая, Каб вымавіць хоць слова.
Гамлет
Я еду ў Англію. Табе вядома? Каралева
А я й забыла; так пастанавілі.
Г а м л е т
Лісты падпісаны. Са мною разам Паедуць два мае сябры па школе, Каторым я, як дзвюм гадзюкам, веру, I павязуць загад. Яны павінны Расчысціць шлях мне ў пастку. Што ж, няхай! Цікавая гульня: пад далакопаў Падкласці іх жа міну. Дрэнна будзе, Калі я не падрыюся глыбей I кішкі іх не пачаплю на месяц.
Якая слодыч, сеўшы у засаду, Прыпільнаваць і кінуцца на здраду,— Воеь хто паскорыць зборы.
Я выцягну адгэтуль мерцвяка.— Дабранач, маці! — Ціхі і паважны Ляжыць міністр, спакойнае чало, А пры жыцці быў шэльма і трапло.— Дазвольце услужыць вам, ваша светласць.— Дабранач, маці.
Выходзяць кожны асобна;
Г а м л е т выцягвае П а л о н і я.
АКТ ЧАЦВЁРТЫ
Сцэна першая
Пакой у замку
Уваходзяць кароль, каралева, Разенкранц і Г і л ь д э н с т э р н.
Еароль
У гэтьіх уздыханнях, гэтых стогнах Павінна нешта быць. Дай тлумачэнне. Нам трэба ведаць. Дзе твой сын? Каралева
Пакіньце на мінутку нас.
Разенкранц і Гільдэнстэрн выходзяць
Ах, друг мой, Што бачыла я ўночы.
К а р о л ь
Што, Гертруда? Што з Гамлетам?
Каралева
Шалёны, бьіццам мора
I вецер, калі ўсходзяцца абое Спрачацца, хто дужэй. У лютым гневе, Пачуўшы шум за дываном, умомант Схапіў ён меч і, крьікнуўшы: «Пацук!», He глянуўшы, напаў і закалоў Няшчаснага старога.
Кароль
Ліхадзейства!
Каб я там быў, было б са мною гэтак.
Яго свабода пагражае ўсім:
Табе. і мне, і кожнаму. Ах, ах!
Хто дасць адказ за гэты чын крывавы? Яго ўскладуць на нас. Наш абавязак Быў утрымаць, прыбраць да рук вар’ята, Але такая нашая любоў, Што мы нічога не маглі прадбачыць, I, як уласнік брыдкае хваробы, Таіліся датуль, пакуль яна
He выела вантробы нашы. Дзе ён? Каралева
Панёс забітага. I тут явіла
Яго вар’яцтва чыстату сваю, Як золата сярод руды звычайнай; Ён каецца і плача.
Кароль О, хадзем,
Мая Гертруда!
I сонца не апусціцца за горы, Як ён пакіне нас. Ну, а злачынства Мы нашаю уладай і умельствам Як-небудзь апраўдаем.— Гільдэнстэрн!
Уваходзяць Разенкранц і Гільдэнстэрн.
Сябры, ідзіце клічце дапамогу:
Прынц Гамлет, непрытомны, закалоў Палонія і павалок кудысьці
3 пакояў каралевы. Ўсе на пошук!
3 ім гаварыце хораша, а труп Перанясіце у капліцу. Хутка!
Разенкранц і Гільдэнстэрн выходзяць.
Гертруда, пойдзем; склічам на нараду Людзей мудрэйшых і вярнейшых, трэба Іх пазнаёміць з нашым меркаваннем I з тым, што здарылася. Можа, плётка, Што з хуткасцю гарматнага ядра Па свеце мчыцца з сыканнем змяіным, Нас абміне і ў пустату пацэліць. Хадзем, Гертруда. У душы маёй Трывога і няпэўнасць.
Выходзяць.
Сцэна другая
Другі пакой у замку-
Уваходзіць Г а м л е т
Г а м л е т
Схаваў нядрэнна.
Разенкранц і Гільдэнстэрн
(за сцэнай)
Гамлет! Прынц Гамлет!
Г а м л е т
Ціха! Што там за гвалт? Хто кліча Гамлета? А, вось яны.
Уваходзяць Разенкранц і Гільдэнстэрн.
Разенкранц
Што вы зрабілі з трупам, прынц?
Г а м л е т
Змяшаў з зямлёю. Яна яму крыху радня. Разенкранц
Скажыце, дзе ён, каб забраць яго і вынесці ў капліцу.
Г а м л е т
■ He верце.
Резенкранц
А што такое?
Г а м л е т
Што я вашу тайну буду трымаць за пазухай, a сваю на языку. Апроч таго, калі пытаецца губка, што можа адказаць ёй каралеўскі сьін?
Разенкранц
Прынц, якая губка?
Г а м л е т
Так, пане мой,— губка, якая смокча каралеўскія міласці, падзякі і загады. Такія прыдворныя — скарб для караля. Ён іх трьімае, як малпа арэхі,— за шчакою: кладзе ў рот першымі, а глытае апошнімі. Калі яму спатрэбіцца тое, чаго вы набраліся, ён вас ціскане добра — і губка сухая.
Разенкранц
Я вас не разумею, прынц.
Г а м л е т
Вельмі рад. Слова шэльмы спіць у вуху дурня. Разенкранц
Мой прынц, вы павінны сказаць, дзе знаходзіцца цела, і пайсці з намі да караля.
Гамлрт
Цела ў караля, але яно скора разваліцца. Кароль рэч...
Разенкранц
Якая рэч, мой прынц?
Г а м л е т
Непатрэбная. Вядзіце мяне да яго. Гоп, гоп, ліска! — Гайня блізка.
Выходзяць.
Сцэна трэцяя
Другі пакой у замку.
Уваходзіць кароль з прыдворнымі.
К а р О Л Ь
Я даў загад знайсці яго і цела.
Ён на свабодзе — гэта небяспечна;
Аднак жа мы караць яго не будзем: Яму надзвычай чэрнь сімпатызуе, Бо судзіць не папраўдзе, а на вока,— Яна убачыць мукі ліхадзея, А не яго злачынства. А таму Пасадзім мы яго на карабель [ сплавім прэч. Але, каб выйшла гладка, Прадставіць трэба гэтае выгнанне Як вынік доўгіх дум. Ліхой хваробе — Ліхія лекі.
Уваходзіць Разенкранц.
Ну, што там яшчэ? Разенкранц
О найяснейшы, не маглі дазнацца, Куды схаваў ён труп.
К а р о л ь А дзе ён сам? Разенкранц
Пад вартаю, чакае вашай ласкі;
Тут, тут, каля дзвярэй.
К а р о л ь
Прывесці.
Разенкранц
Гэй, Гільдэнстэрн! Прывесці прынца!
Уваходзяць Гамлет і Гільдэнстэрн
К а р о л ь
Што скажаш, Гамлет? Дзе Палоній?
Г а м л е т На вячэры.
К а р о л ь На вячэры? Дзе?
Г а м л е т
He там, дзе ён есць, а там, дзе яго ядуць; на сойме сярод палітычных чарвей. Чарвяк — наш адзіны імператар па часці яды. Мы гадуем усякую жывёлу, каб смачна пад’есці, а сабою гадуем чарвей. Тлусты кароль і худы жабрак — гэта толькі розныя гатункі ежы, дзве стравы на адзін стол; такі канец. -
К а р о л ь
На жаль, праўда.
Г а м л е т
Чалавек можа лавіць рыбу на чарвяка, які наеўся каралеўскага мяса, і есці рыбу, якая праглынула гэтага чарвяка.
К а р о л ь
Што ты хочаш гэтым сказаць?
Г а м л е т .
Нічога. Я толькі малюю карціну працэсаў, паказваю рух каралеўскай асобы ў жабрацкіх кішках. К а р о л ь
Дзе Палоній?
Г а м л е т
На небе. Няхай хто-небудзь палезе паглядзець. Калі вашы паслы яго там не знойдуць, то праваліцеся ў пекла і шукайце самі. У выпадку няўдачы, праз месяц ён сам дасць аб сабе знаць: калі будзеце падымацца на галерэю, то пачуеце смурод.
К а р о л ь
(прыдворным)
Абшукайце галерэю!
Г а м л е т
He спяшайцеся, ён не ўцячэ.
Прыдворныя выходзяць.
К а Р О Л Ь
Жадаючы табе дабра, сын Гамлет,
I шчыра замаркочаныя тым,
Што ты зрабіў, дзеля твайго спакою Мы вырашылі як мага хутчэй Цябе адсюль справадзіць. А таму Збірайся сынку Карабель выгодны I вецер слаўны, і калегі ў зборы, I Англія вам рукі прасцірае.
Г а м л е т
Хто. Англія?
К а р о л ь Так, любы сыне.
Г а м л е т Добра.
К а р о л ь
Надзвычай добра, каб ты ведаў толькі.
Г а м л е т
Бачу я херувіма, які гэта бачыць. Ну, што ж, па едзем у Англію. Бывай, дарагая маці.
К а р о л ь
Твой бацька, Гамлет.
Г а м л е т
Маці; бацька і маці — муж і жонка; муж і жон ка — адно цэлае. Бывай, дарагая матуля! Еду ў Англію.
Выходзіць.
К а р о л ь Хутчэй за ім; бяжыце, наглядайце, Каб выехаў яшчэ да ўсходу сонца. Хутчэй, хутчэй! Усё падрыхтавана.
Разенкранц і Гільдэнстэрн выходзяць.
О Англія! Калі шануеш ты Маю прыхільнасць і маю магутнасць (Каторых знакі на тваёй спіне, Бо не засох яшчэ рубец крывавы Ад дацкага мяча, і вольны страх твой Укленчыў перад намі),— ты уважыш Дзяржаўны наш загад. Мы прапануем, Як гэта ўсё адзначана ў лісце, Умерцвіць Гамлета. Зрабі нам гэта. Як трасца, як скула, ён тут лютуе. Будзь нам за доктара. Прэч, прэч заразу! I я адчую смак жыцця адразу.
Выходзіць.
Сцэна чацвёртая
Раўніна ў Данп
Уваходзяць Фарцінбрас, к a п і г а н 1 вой с ка, маршыруючы
Фарцінбрас
Ідзіце перадайце, капітан.
Прывет мой каралю; і далажыце, Што Фарцінбрас, паводле дамаўлення, Жадае разам з войскам перайсці Праз Данію. Пункт збору вам вядомы. Калі ж ён мае ў нас патрэбу, мы Засведчым нашу вернасць асабіста. Так і скажыце.
К а п і т а н
Слухаюся, прынц. Фарцінбрас
Наперад, крок павольны!
Фарцінбрас і войска выходзяць Уваходзяць Гамлет, Разенкранц, Гільдэнстэрн ды іншыя.
Г а м л е т
Чыё тут войска, капітан?
К а п і т а н
Нарвежца.
Г а м л е т .
А куды яно ідзе, Дазвольце запытаць?
К а п і т а н
Ідзе на Польшчу.
Г а м л е т
А хто яго начальнік?
К а п і т а н
Фарцінбрас, Нарвежскі прынц. _
Г а м л е т
Скажыце, капітан, Мяркуеце ўсю Польшчу заваёўваць Ці толькі частку?
К а п і т а н
Сказаць па чыстай праўдзе, не зманіць, Ваюем за кавалачак зямлі,