Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі  Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі

Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
98.06 МБ
Прынц, хіба ж хараство перашкаджае нявіннасці? Гамлет
О не. Пакуль сіла нявіннасці ачысціць хараство, улада хараства змяшае нявіннасць з гразёю. Раней гэта быў парадокс, а цяпер гэта пацвярджаецца практыкай. Я цябе кахаў калісьці.
А ф е л і я
I я гэтаму верыла, прынц.
Га м л ет
А не трэба было верыць. Як ты ні прышчапляй
нявіннасць на наш стары ствол, усё роўна парахня будзе сыпацца. Я цябе не кахаў.
Афелія
Падманулі мяне, ашукалі.
Г а м л е т
Ідзі ў манастыр. Нашто табе пладзіць грэшнікаў. Я яшчэ трошкі сумленны, аднак я мог бы абвінаваціць сябе ў такіх рэчах, што лепш бы мая маці мяне не раджала. Я люблю славу, я помслівы, горды, да маіх паслуг столькі грахоў, што не хапіла б розуму, каб іх абдумаць, фантазіі, каб іх уявіць, і часу, каб іх зрабіць. Нашто такім слімакам, як я, поўзаць паміж небам і зямлёю. Мы ўсе шэльмы, усе! He вер нікому з нас! Ідзі лепш у манастыр. Дзе твой бацька?
Афелія
Дома, прынц.
Гамлет
Замкні за ім дзверы, хай ён сядзіць дома і строіць дурня толькі там, толькі там. Бывай!
А ф е л і я
Ратуйце яго, сілы нябесныя!
Г а м л е т
Калі ты выйдзеш замуж, вазьмі сабе ў пасаг мой праклён: будзь чыстая, як лёд, белая, як снег,— усё роўна абгавораць. Ідзі ў манастыр. Бывай. Ну, а калі ты вельмі хочаш замуж, бяры дурня, бо разумныя ведаюць добра, якіх пачвар вы з іх робіце. У манастыр ідзі, хутчэй. Бывай.
А ф е л і я
Памажыце яму, сілы нябесныя!
Га м л ет
Чуў я і пра ваша маляванне, чуў; прырода дае вам адзін твар, а вы робіце сабе другі; вы скачаце, вы спяваеце, вы шчабечаце, вы дражніце божыя стварэнні і сваю разбэшчанасць прыкрываеце няведаннем. Хопіць, з мяне даволі! Гэта давяло мяне да вар’яцтва. Я кажу, у нас не будзе болей шлюбаў; тыя, хто пажаніліся, хай жывуць, за выключэннем аднаго; рэшта застанецца так, як ёсць. У манастыр ідзі.
(Гамлет выходзіць.)
А ф е л і я
Які выдатны розум заняпаў!
Язык вучонага, вяльможы вока, Меч воіна, акраса і надзея Усёй дзяржавы, люстра далікацтва, Узор узорным,— згінула усё.
А я адна, усіх жанчын няшчасней, Пакаштаваўшы мёду абяцанняў, Цяпер гляджу, як гэты волат мыслі, Нібы зламаны звон, скрыгіча страшна. О квет юнацтва, светач маладосці, Чаму адцвіў так рана? Гора мне! Якім ты быў, такім не будзеш, не.
Вяртаюцца кароль і Палоній. Кароль
Тут не каханне,— іншая хвароба;
Хоць тое, што казаў ён, і туманна, Аднак ён не вар’ят. Яго туга Наседжвае штось іншае; баюся, Каб гэты плод, з’явіўшыся на свет, Нам не пашкодзіў. А таму хутчэй, У мэтах папярэджання, рашаю: Ён безадкладна ў Англію паедзе Збіраць нам недаданую даніну;
■ Магчыма, мора, незнаёмы край
I змена ўражанняў прагоняць тое, Што ўлезла ў сэрца, ўстурбавала мозг I парушае функцыі персоны Майго пляменніка. Што скажаш нам?
П а л о н і й
Так будзе добра. Але ўсё ж, по-мойму, Вытокам і пачаткам смутку прынца З’яўляецца няўдача ў каханні.— Афелія, не трэба пераказваць, Мы чулі ўсё.— Як наш кароль жадае, Хай так і будзе. Тым не менш прасіў бы, Каб пасля п’есы каралева-маці Прыватна распытала пана прынца Наконт сардэчных спраў. Хай будзе строгай Калі ж даведацца ёй не удасца, Тады адпраўце ў Англію яго Альбо яшчэ куды.
К a d о л ь	m
р	Так, так, не жарты
Шаленства прынца патрабуе варты.
Выходзяць.
Сцэна другая
Пакой у замку.
Уваходзяць Гамлет і a $ ц ё р ы.
Гамлет
Вымаўляй маналог, калі ласка, так, як я табе паказваў: лёгка і жвава, а калі ты будзеіп драць горла, як гэта робяць многія нашы акцёры, тады я мог бы даручыць чытаць мае вершы гарадскому клікуну. He пілуй паветра рукамі, так; рабі ўсё далікатна. У патоках, у буры і, так сказаць, у завіхрэнні свайго запалу, ты павінен заўсёды трымацца меры, якая згладзіць яго рэзкасць. Я цярпець не магу, калі які-небудзь здаравенны доўгавалосы дзяцюк ірве пачуцці на кавалкі, на шматкі, і гвалціць вушы партэра, які, у болыпасці выпадкаў, нічога не разумее, апроч невыразных нямых сцэн і калатні. Я б ахвотна высек такога дзецюка. Ён табе выйдзе такім ліхадзеем, якім і Тэрмагант не быў, ён табе Ірада пераірадзіць. Калі ласка, каб гэтага не было.
Першы акцёр
Даю гарантыю вашай высокасці.
Гамлет
He будзь таксама і занадта вялым; хай тваім настаўнікам будзе твая крытычная думка. Дапасоўвай дзею да слова, слова да дзеі; а галоўнае, старайся не выходзіць за межы прыроднай прастаты. Бо ўсё, што гэтак перабольшана, не адпавядае сутнасці ігры, канчатковая мэта якой, раней і цяпер, была і ёсць — трымаць як бы люстра перад прыродай; паказваць дабраце яе рысы, пагардзе яе вобраз і, у адпаведнасці з часам, кожнаму стану і ўзросту — яго форму і адбітак. Калі ж перабольшыць альбо не дацягнуць, то хоць невук і пасмяецца, але знаўцу будзе сумна, а вы павінны згадзіцца, што ацэнка знаўцы пераважае думку цэлага тэатра іншых. О, ёсць акцёры, і я бачыў іх ігру і чуў, як іх хвалілі, нават вельмі хвалілі, якія, каб не сказаць груба, не мелі ні голасу, ні фігуры, ні наогул людскага аблічча; крыўляліся і завывалі так, што я думаў: ёсць жа на свеце такія падзёншчыкі прыроды, якія бяруцца ляпіць людзей і псуюць іх — так бяздарна яны паказвалі чалаве-
ка.
Першы акцёр
Спадзяюся, што мы гэтага ў асноўным пазбавіліся. Гамлет
Знішчайце, каб і знаку не было. I хай тыя, што іграюць у вас блазнаў, не гавораць болып, чым для іх напісана. Бываюць сярод іх такія, што смяюцца самі, каб насмяшыць пустых гледачоў, хаця ў гэ тую хвіліну ўвага павінна быць сканцэнтравана на якім-небудзь важным моманце п’есы. Гэта брыдка і паказвае нікчэмнае зазнайства таго блазна, які так робіць. Ідзіце падрыхтуйцеся.
Акцёры выходзяць.
Уваходзяць Палоній, Разенкранц і Гільдэнстэрн.
Скажыце, будзе кароль слухаць гэту п’есу?
П а л о н і й
I сам будзе, і каралева, і каб зараз жа.
Г а м л е т
Загадай акцёрам, каб не бавіліся.
П а л о н і й выходзіць.
А вы што? Ідзіце падганяйце.
Разенкранц і Гільдэнстэрн
Ахвотна, прынц.
Разенкранц і Гільдэнстэрн выходзяць.
Г а м л е т
Гэй, Гарацыо!
Уваходзіць Г а р а ц ы о.
Г а р а ц ы о
Я каля вас, мой прынц.
Г а м л е т
Гарацыо, ты — слаўны чалавек, Сярод усіх — адзіны друг сапраўдны.
Г а р а ц ы о
О прынц...
Г а м л е т
He думай, што я льшчу табе.
Якая мне карысць? Ты не багаты.
Твая апора — твой здаровы дух.
He золата. Нашто льсціць бедняку?
Няхай язык цукровы ліжа пыпінасць
I кленчыць прагавіты падхалім Там, дзе ён бачыць свой інтэрас. Чуеш? 3 тае пары, як навучыўся я Адрозніваць людзей і стаў свабодным, Цябе абраў я другам для душы. Ты церпіш гора, не падаўшы віду, 3 аднолькавай падзякаю прымаеш I гнеў і ласку лёсу. Лепшы дар — Мець розум і пачуцці у адзінстве, He быць за пасвісцёла у Фартуны I не іграць чужых мелодый. Дружа, Знайдзі мне, дай такога чалавека, Які б не быў рабом сваіх пачуццяў, I я да сэрца прытулю яго, I я яго укрыю ў сэрцы сэрца 3 табою побач. Кінем гэта. Зараз Для караля акцёры ставяць п’есу. Ты ведаеіп, як паміраў мой бацька,— Яны пакажуць гэту смерць на сцэне. Прашу цябе, калі пачнуць спектакль, Сачы за дзядзькам як мага уважней. Калі яго таемная віна He выявіцца пры адной прамове, To, значыць, нам з’яўляўся дух пракляты I уяўленне чорнае маё, Як лёх Вулкана. Прыглядайся добра. Я ў твар яго ўвап’юся вострым вокам, Пасля мы параўнаем нашы думкі I зробім пэўны вывад.
Добра, прынц.
Г а р а ц ы о
Калі абкрадзе ён маю ўвагу I уцячэ, адказваю за кражу.
Г а м л е т
Яны ідуць. Мне трэба быць вар’ятам. Займі жа месца.
Далі марш. Трубы. Уваходзяць к а р о л ь, каралева, Палоній, Афелія, Разенкранц, Гільдэнстэрн ды іншыя.
К а р о л ь
Як маешся, пляменнік Гамлет?
Г а м л е т
Дасканала. Харчуюся, як хамелеон. Ем паветра, заскваранае абяцанкамі. Як каплун у мяшку, нават лепей.
К а р о л ь
Я цябе не разумею, Гамлет. Твае словы не дайшлі да мяне.
Г а м л е т
А з мяне яны выйшлі. (Палонію.) Пане, вы гаварылі, што вы калісьці ігралі ва універсітэце?
П а л о н і й
Так, так, мой прынц, і лічыўся добрым акцёрам.
Г а м л е т
На якія ролі?
П а л о н і й
Я іграў Юлія Цэзара, я быў забіты на Капітоліі, мяне забіў Брут.
Г а м л е т
Якая брутальнасць! I нашто ты, Брут, забіў такое вялізнае цяля! — Акцёры гатовы?
Разенкранц
Гатовы, прынц. Загадаеце пачаць?
Каралева
Гамлет, ідзі сюды, мой дарагі; сядзь каля мяне.
Г а м л е т
He, мамачка, тут ёсць магніт мацнейшы.
П а л о н і й
(каралю)
Ага! Вы чуеце?
Г а м л е т
Панна, дазвольце мне прылегчы да вас на калені?
Кладзецца каля ног Афеліі.
А ф е л і я
He, мой прынц.
Г а м л е т
Я хачу сказаць, дазвольце палажыць галаву да вас на калені.
Афелія	Але, мой прынц.
Г а м л е т
Вы думаеце, я недалікатны?
А ф е л і я
Я нічога не думаю, мой прынц.
Г а м л е т
Якая далікатная думка — ляжаць між ног у дзяўчыны.
А ф е л і я
Што, мой прынц?	.
Гамлет
Нічога.
Афел ія
Вам весела, мой прынц?
Гамлет
Каму, мне?
Афелія
Вам, мой прынц.
Гамлет
О, я толькі ваш падпявала. Чалавек любіць весяліцца. Паглядзіце, у якім добрым настроі мая маці, а яшчэ не прайшло і дзвюх гадзін, як памёр мой бацька.
Афел ія
Ах, не; ужо два месяцы, мой прынц.
Гамлет
Так даўно. У такім выпадку, хай чорт носіць чорнае, а я начаплю сабаліную мантыю. О неба, цэлых два месяцы, як памёр, і яшчэ не забыты! Тады ёсць надзея, што памяць аб вялікіх людзях перажыве іх на паўгода. Але трэба будаваць цэрквы, каб штодзённа паміналі, a то забудуць, як таго каляднага каня; каляды прэч — коніка з плеч.
Трубныя гукі. Нямы паказ.
Уваходзяць кароль і каралева, пяшчотна абдымаючыся.
Яна становіцца на калені і горача завярае яго. Ён яе падымае і туліцца галавой да яе пляча.
Кладзецца на лаву з кветак. Яна, бачачы, што ён заснуў, пакідае яго. Тады з’яўляецца чалавек, здымае з яго карону, цалуе яе, налівае атруты ў вушы каралю і выходзіць. Каралева вяртаецца, знаходзіць караля мёртвым і разыгрывае адчай.
Труціцель і некалькі статыстаў з'яўляюцца і робяць выгляд, што лямантуюць разам з ёю. Нябожчыка выносяць. Труціцель прапануе каралеве падарункі; спачатку яна нібыта не задаволена, не згаджаецца, але, нарэшце, прымае яго любоў.
Выходзяць.
А ф е Л І Я
Як гэта разумець, мой прынц?
Г а м л е т	(
Вельмі проста: тут хаваецца «малечо» , гэта значыць — злачынства.
1	Malhecho — злачынства (іспан.).