Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі  Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі

Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
98.06 МБ
I тройчы галавою паківаў,
I уздыхнуў так цяжка, так глыбока. Што, мне здалося, разарвуцца грудзі, Закалаціўся ўвесь, як перад сконам, I адпусціў мяне, і адышоў, Нейк дзіўна павярнуўшы галаву, I не шукаў вачамі ён, дзе дзверы, А ўсё глядзеў, усё глядзеў ў мой бок. П а л о н і й
To пойдзем жа цяпер да караля.
Бо гэта ёсць экстаз, экстаз кахання, Праява страсці, што бярэ ў палон, Штурхае волю на адчайны крок, Між іншым, як і ўсякая ахвота.
Што нас гняце і паліць. Я шкадую... Што, можа, ты з ім груба абышлася?
А ф е л і я
He, татачка, а так, як вы казалі: Лістоў не брала і к сабе яго He дапускала.
П а л о н і й
Ён і звар’яцеў.
Ах, ах, шкада! — недаацэнка выйшла. I трэба ж так? Я думаў, ён жартуе, Цябе пакрыўдзіць хоча. Падазронасць Праклятая! To праўда, што старым Разлік часамі заядае розум;
Але ж і моладзь надта стала спрытнай. Хадзем да караля, даложым гэта. ’ Бо калі змоўчым,— не мінуць бяды, А далажыць — яшчэ туды-сюды.
Хадзем, галубка.
Выходзяць.
Сцэна другая
Пакой у замку.
Уваходзяць кароль, каралева, Разенкранц, Гільдэнстэрн і світа.
К а р О Л Ь
Прывет вам, Разенкранц і Гільдэнстэрн; Апроч жадання шчырага вас бачыць, Патрэбу маем выкарыстаць вас, Таму і выклікалі адмыслова.
Вы, мабыць, чулі, што апошнім часам Перамяніўся Гамлет. Гэта так;
Бо і знутры і звонку ён другі. He той, што быў раней. У чым прычына Такое страты самаразумення
I што яшчэ, апроч нуды па бацьку, Я не магу ўявіць. Я вас прашу, Паколькі гадаваліся вы разам I вам яго капрызы лепш вядомы, Пацешыць нас, застацца пры двары На пэўны час, каб праз сяброўства ваша
Ўцягнуць яго да слодычаў жыццёвых.
I будзе добра, калі вам удасца Як-небудзь выпадкова дасачыць Таемны вузел гэтае напасці, Нам невядомы, выкрыўшы які, Мы паспрабуем падшукаць лякарства. Каралева
Панове, шмат ён гаварыў пра вас;
Няма, напэўна, двух людзей на свеце Яму мілейшых. Калі ваша ласка Нам будзе аказаць так многа-многа Добраахвотнасці і далікацтва, Каб сярод нас пабавіць тымчасова Для падтрымання нашае надзеі, Аддзячана вам будзе за турботы Па-каралеўску.
Разенкранц
Вашая вялікасць
I вашая вялікасць маюць права Распараджацца намі, не прасіўшы. Гільдэнстэрн
О найяснейшыя, мы цалкам вашы; Пакорна слухаемся і абодва Да вашых ног кладзём свае паслугі. Кіруйце намі.
К а р о л ь
Ах, дзякуй, Разенкранц і Гільдэнстэрн! Каралева
Ах, дзякуй, Гільдэнстэрн і Разенкранц! Прашу вас зараз жа пайсці праведаць Майго сыночка беднага. Гэй, людзі, Вядзіце іх да Гамлета хутчэй!
Гільдэнстэрн
To дай жа божа, каб прысутнасць наша I спробы нашы памаглі яму.
Каралева
Так, так, амін.
Выходзяць Разенкранц, Гільдэнстэрн і некалькі прыдворных.
Уваходзіць П а л о н і й.
П а л о н і й
Паслы з Нарвегіі, мой уладар, Вярнуліся шчасліва.
К а р о л ь
Ты быў заўжды тварцом прыемных вестак. П а л о н і й
Вы думаеце, вашая вялікасць?
Паверце мне, ласкавы уладар, Душу ўкладаю я ў свой абавязак Як перад богам, так і перад вамі;
I мне здаецца (альбо страціў я Свой тонкі нюх у справах палітычных), Што я адкрыў галоўную прычыну Вар’яцтва Гамлета.
К а р о л ь
О, раскажы;
Мне так цікава мець аб гэтым весткі.
Па л оній
Прашу спачатку выслухаць паслоў;
Mae навіны будуць на закуску.
К а р о л ь
Зрабі ім ласку, прывядзі іх сам.
П а л о н і й выходзіць.
О любая Гертруда, ён мне кажа, Што ведае, чаму змяніўся Гамлет. Каралева
Ах, думаецца мне, адно і тое ж:
Смерць бацькава і наш раптоўны шлюб.
Вяртаюцца Палоній з Вальцімандам і Карнеліем.
К а р о л ь
Мы гэта высветлім.— Вітаю вас, Сябры мае. Скажы нам, Вальціманд, Што пасылае нам наш брат Нарвежац? Вальціманд
Зваротныя прывет і пажаданні;
Ён з першых слоў аддаў загад спыніць Наборы, што пачаў яго пляменнік;
Ён меркаваў, што той ідзе на Польшчу, Але, прыгледзеўшыся, зразумеў, Што гэта супраць вас; і засмучоны, Што так яго хваробы, век і немач Даюцца злоўжыванням, загадаў Паклікаць Фарцінбраса; той з’явіўся I атрымаў суровую вымову;
I тут жа, перад дзядзькам, даў зарок
Ніколі больш на вашую вялікасць Замахаў не рабіць, пасля чаго Стары кароль, узрадаваны вельмі, Пяць тысяч крон у год яму прызначыў I даручыў набранае ім войска Вайной на Полыпчу весці. А яшчэ, Як тут паказана, ён просіць вас (падае паперку) Дазволіць ім свабодны пераход Праз землі вапіыя для гэтай мэты Пры захаванні ўсіх правоў, на льготах, Як тут паказана.
К а р о л ь
Мы вельмі рады.
У вольны час мы гэта пачытаем;
Абдумаем, адпішам. А пакуль што Падзяка вам за добрую работу, Адпачывайце. Ўночы пагуляем. Мы вельмі рады.
Вальціманд і Карнелій выходзяць.
П а л о н і й
Справа удалася.
Кароль вялікі наш і каралева Тлумачаць, што такое ёсць вялікасць, I што ёсць абавязак, і што дзень Бывае днём, а ноч бывае ноччу, Што час ёсць час,— усё гэта, нарэшце, Ёсць марнаваць і дзень, і ноч, і час. Паколькі сцісласць — розуму душа, А мнагаслоўе — члены і прыдаткі, Я буду сціслым. Ваш шаноўны сын — Вар’ят; кажу, вар’ят, бо ў чым вар’яцтва, Калі не ў тым, что людзі вар’яцеюць? Але далей.
К а р о л ь
Больш справы, менш штукарства.
П а л о н і й
О каралева, галавой клянўся,— Ніякага штукарства,— ён вар’ят, I гэта праўда, праўда і бяда, Бяда, што гэта праўда. Вось дурны Зварот які! Ну, добра. Без штукарства. Палічым за вар’ята. Застаецца Знайсці прычыну гэтага афекту
Ці, лепш, дэфекту, бо такі афект Дэфектны спрычыніўся ад прычыны. Вось гэта рэшта, а нарэшце вось: Увага!
Мая дачка (раз маю, то мая),
Прывыкшы паслухмянай быць, увага, Дала мне вось. Мяркуйце і рашайце.
(Чытае.)
«Нябеснай, ідалу маёй душы, вельмі ўпрыгожанай Афеліі...» Гэта няўдалы сказ, брыдкі сказ; «вельмі ўпрыгожанай» — брыдкі сказ; але вы слухайце. Вось (чытае): «На яе выдатна белыя грудзі, гэтыя...» Ну і так далей.
Каралева
I гэта ёй ад Гамлета?
П а л о н і й
Хвіліначку; я далажу парадкам.
(Чытае.)
«Не вер, што сонца свеціць,
He вер, што зоркі ззяюць, Што праўда ёсць на свеце, А вер, што я кахаю.
0 дарагая Афелія, мне цесна ў рамках верша, я не ўмею падлічваць свае ўздыханні, але, што я цябе люблю як найлепей, о мая найлепшая, павер мне. Бывай. Твой назаўсёды, любая дзяўчына, пакуль не паламаецца гэты механізм.
Гамлет».
Вось гэта мне з пакорнасцю пахвальнай
Дала мая дачка і, звыш таго, Пераказала, як ішло каханне, Калі, дзе, што ён ёй прапанаваў.
К а р о л ь
I што ж яна на гэтае каханне?
П а л о н і й
А што вы думаеце пра мяне?
Кароль
Ты — шчыры і адданы чалавек.
П а л о н і й
Хацеў бы вельмі гэта даказаць.
Што б вы падумалі, каб я дагледзеў
Падобны ўздым і ўзлёт яго кахання (А я дагледзеў, гавару адкрыта, Яшчэ дачка маўчала), што б тады
Вы і мая вялікасць каралева Маглі падумаць, калі б гэта я Стаяў, як слуп, кішэняй для пісулек, I глух і нем, і пазіраў праз пальцы, Як людзі любяцца? Ну што б тады вы Маглі падумаць? He, я быў рашучы, I я сказаў сваёй дзяўчыне так:
Прынц Гамлет — прынц, і ён табе не пара, Няма чаго. I тут жа даў параду: Замок на дзверы, пабачэнні прэч, Hi пасланцоў яго, ні падарункаў.
Зрабіўшы ўсё, як я сказаў, яна Плады маёй навукі спажывала, А ён, адхілены (каб гэта карацей), Спярша заныў, пасля пакінуў есці, А потым страціў сон, пасля аслаб, Пасля задумаўся і гэтак, паступова, Скаціўся да вар’яцтва, дзе і трызніць На гора нам.
Кароль
Вы думаеце, гэта? Каралева
Зусім магчыма.
П а л о н і й
Ці было калі,
Хацеў бы ведаць я, каб я сцвярджаў: Кароль мой,— так, а выйшла не па-мойму? К а р о л ь
He помню.
П а л о н і й
Галаву здыміце з плеч...
(Паказвае на галаву і на плечы.)
Вось гэта з гэтага, калі не гэта;
Калі мне акалічнасці спрыяюць, Я вышукаю праўду, каб яна там У цэнтр зямлі залезла.
К а р о л ь
Як жа нам Наладзіць дослед?
П а л о н і й
Бачыце, ён часам Гуляе доўга ў галерэі...
Каралева
Так.
Палоній
У гэты час я выпушчу дачку,
А, вы і я, мы станем за дыван, Яны сустрэнуцца. Сачыце пільна. Калі не тое, не з кахання гэта, Калі ён не па ёй зайшоўся з думак, To я вам болей не дзяржаўны радца, А конюх фальварковы.
Кароль	„	_
р	Зробім спробу.
Уваходзіць Гамлет, чытаючы.
Каралева
Вось ён ідзе, маркотны, і чытае.
П а л о н і й
Прэч, калі ласка; выйдзіце абое.
Я прыступлю, дазвольце прыступіць.
Кароль, каралева і прыдворныя выходзяць.
Як ваша здаровейка, прынц Гамлет?
Г а м л е т
Нічога, дзякуй.
П а л о н і й
Ці пазналі вы мяне, мой прынц?
Г а м л е т
Вельмі добра. Ты гандлюеш рыбай.
П а л о н і й
He, прынц.
Г а м л е т
Тады я хацеў бы, каб ты быў сумленным
„	. „	чалавекам.
П а л о н і н
Сумленным, прынц?
Га млет
Так, пане мой. Быць сумленным на гэтым свеце, гэта азначае быць адным з дзесяці тысяч.
Палоній
Праўду кажаце, мой прынц.
Га млет
Бо калі сонца плодзіць чарвей у дохлым сабаку, з’яўляючыся богам, цалуе падлу... Ці ёсць у цябе дачка?
П а л о н і й Ёсць, прынц.
Г а м л е т
He пускай яе на сонца. Развіццё — дар божы, але ў тваёй дачкі можа развіцца плод. Дружа, сцеражыся.
Палоній
Што вы хочаце гэтым сказаць? (Убок.) Усё чэпіцца да маёй дачкі. Але ён не пазнаў мяне спачатку, сказаў, што я гандлюю рыбай. Далёка заехаў, далёка заехаў. I то праўда, калі я быў маладым, то бегаў за жанчынамі бадай так, як і ён. Паспрабую яшчэ раз. Што гэта вы чытаеце, прынц?
Г а м л е т
Словы, словы, словы.
П а л о н і й
A што яны кажуць?
Г а м л е т
Хто гэта? '	-
П а л о н і й
Мой прынц, я пытаюся, што тут напісана ў кнізе? Г а м л е т
Хлусня, пане мой. Нягодны сатырык сцвярджае, што ў старых людзей сівыя бароды, што твары іх паморшчаны, а з вачэй цячэ жывіца і вішнёвы клей, што розуму ў іх няма, ногі слабыя. I хоць я гэтаму веру, пане мой, усёй сілаю веры, аднак лічу непрыстойным так пісаць, бо і вы, пане мой, былі б у маіх гадах, каб маглі, як рак, паўзці назад. П а л о ній
(убок)
У гэтьім вар’яцтве ёсць свая паслядоўнасць. Хадзем, мой прынц, тут вецер, вам трэба схавацца. Г а м л е т
У магілу?
П а л о н і й
А і праўда — самы надзейны схоў. (Убок.) Якія трапныя адказы. Шанцуе вар’ятам. Разумны і здаровы чалавек часамі цэлы век шукае, а вар’ят знаходзіць адразу. Я яго пакіну і зараз жа зраблю так, каб ён сустрэўся з маёй дачкою. Ласкавы прынц, прашу вас вызваліць мяне.
Г а м л е т
Я магу вас вызваліць ад усяго, пане мой, ад усяго; толькі не ад майго жыцця, не ад майго жыцця, не ад майго жыцця.