Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі  Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі

Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
98.06 МБ
М а р ц э л
Так, так, прашу. Ідзіце ўсе за мною, Я ведаю, дзе ён бывае ўранні.
Выходзяць.
Сцэна другая
Парадны пакой у замку.
Трубы. Уваходзяць кароль, каралева, Гамлет, Палоній, Лаэрт, Вальціманд, Карнелій, вяльможы і світа.
Кароль
Хаця нябожчык Гамлет, любы брат наш, Пакінуў нас нядаўна і нам след Яшчэ трымаць у сэрцы нашым смутак, Аплакваць прах яго ўсім каралеўствам, Аднак наш розум перамог прыроду;
У мудрым горы спалучылі мы I памяць брата, і свае патрэбы: Мы нашую сястру і каралеву, Наследніцу дзяржавы ваяўнічай, У радасці, разбаўленай маркотай, I смех і слёзы сумясціўшы разам, Хаўтуры і вяселле аб’яднаўшы, Каб пораўну было таго й таго, Ўзялі за жонку. He хацелі ў гэтым Пярэчыць вашай мудрасці, якая Дапамагала нам у справе нашай. За ўсё падзяка наша. А цяпер: Як вам вядома, Фарцінбрас-малодшы, He уважаючы на нашу годнасць Альбо мяркуючы, што калі нас Пакінуў любы брат наш, дык ужо Ў дзяржаве нашай і няма парадку, Кіруемы карысным летуценнем, Адважыўся лістамі нас трывожыць . 3 хадайніцтвам звароту ўсіх зямель, Законна страчаным ягоным бацькам I нам прыдбаных нашым любым братам. Вось гэта пра яго. Цяпер пра нас I пра нараду нашу. Справа ў тым, Што намі ўжо учынена пасланне Нарвежцу, Фарцінбрасаваму дзядзьку: Ён ледзь жывы, наўрад ці ён дачуўся Аб замыслах пляменніка; мы пішам, Каб ён суняў яго далейшы наступ I абіранне дзядзькавых васалаў Падаткамі, вярбоўкай войск ды іншым;
I даручаем мы табе, Карнелій,
I Вальціманду перадаць прывет наш Старому каралю Нарвежцу; мы Абмежавалі вашую уладу Дакладна пунктамі ў пасланні нашым. Дык едзьце ў добры час. Да пабачэння. Спяшайцеся явіць сваю услужнасць. Карнелій і Вальціманд
Ва ўсім гатовы праявіць услужнасць. Кароль
He сумняваемся. Да пабачэння.
Вальціманд і Карнелій выходзяць.
А ты, Лаэрт, з навінамі якімі? Ты нас прасіць хацеў, якая просьба? Разумнае хадайніцтва Лаэрта Паслухаем. Чаго б ты ні жадаў, Тваё жаданне стрэне нашу ласку,— I сэрца галаве радней не будзе. He будуць рукі паслухмяней вуснам, Як дацкі трон Лаэртаваму бацьку. Чаго жадаеш?
Лаэрт
Грозны мой кароль, Дазвольце мне у Францыю вярнуцца. Па добрай волі я сюды прыехаў На вашу каранацыю, і я Свой абавязак выканаў, і вось Mae жаданні зноў назад імкнуцца У Францыю, калі на тое ласка.
Кароль
А бацька даў дазвол? Скажы, Палоній. П а л о н і й
О мой кароль, ён вырваў мой дазвол Упартым намаганнем, і, нарэшце, Я адпусціў, хаця і неахвотна. Калі дазволіце, няхай ён едзе.
Кароль
Ну што ж, Лаэрт, выкарыстоўвай час: Твая пара — лаві, лаві уцехі.
А ты, сваяк мой Гамлет, любы сыне? Гамлет (убок)
Сваяк, але не сын.
К а р о л ь	О любы сыне,
Ты ўсё яшчэ, як хмара ў небе нашым.
Гамлет
Няпраўда, сонца свеціць — люба, сіне. Каралева
Мой мілы Гамлет, скінь свой чорны колер, Са шчырасцю зірні на караля.
I не пытай, павекі апусціўшы, Куды сышоў, куды падзеўся бацька. Ты ведаеш, такая наша доля: Жывое ўсё, нарэшце, памірае, Цераз прыроду ў вечнасць адлятае. Гамлет
Так, рэч звычайная.
Каралева	А калі так,
To што табе здаецца незвычайным?
Гамлет
Здаецца? He, так ёсць. He прызнаю Я гэтага «здаецца». Маці, маці!
Hi чорны плашч, ні мой убор жалобны, Hi уздыханне цяжкае з грудзей, Hi рэкі слёз, ні сумнае аблічча, Ніякі знак, ніякі доказ гора Мяне не выявяць. Здаецца той, Хто ўмее прытварацца, хто няшчыры. У сэрцы праўда, праўда не відна, А іншае ўсё — выгляд і мана.
К а р о л ь
Пахвальна, Гамлет, і прыемна чуць, Што ты свайго шкадуеш гэтак бацьку. Але павінен ведаць, што твой бацька Таксама страціў бацьку, той — таксама. Ну, а жывы, як гэта і належыць, Як вымагае абавязак роду, Галосіць нейкі час на пахаванні.
Але зацяжны смутак ёсць упартасць, Ёсць непабожны і нялюдскі смутак, Знявага небу, розуму буянства, I сведчыць ён аб маласільным сэрцы, Незагартованым і непрактычным. Мы ведаем, што так было і будзе,— Такі парадак рэчаў. Дык навошта Упартым быць, усё прымаць да сэрца? О, нельга так! — злачынства перад небам, Перад нябожчыкам, перад прыродай I перад розумам, які гаворыць,
Даказвае, што смерць — гэта звычайнасць, I ад Адама да апошніх дзён Так ёсць і будзе так. Мы прапануем Спыніць дарэмны смутак і прызнаць Нас родным бацькам. Хай жа бачаць людзі, Што ты да трона нашага найблізшы.
I я не менш выдатнаю любоўю, Чым самы дарагі на свеце бацька, Цябе узрадую. А твой намер Паехаць зноў вучыцца ў Вітэнберг Жаданню нашаму праціўны цалкам. Мы просім, мы настойваем пяшчотна: Застанься з намі у выгодах нашых, Наш ўлюбёнец, наш сваяк і сын. Каралева
Будзь ласкаў, Гамлет, заставайся тут. He едзь ў Вітэнберг, паслухай маці.
Г а м л е т	-
Вас, маці, я паслухаю ахвотна.
К а р о л ь
Прыемна чуць такі адказ сардэчны. Дык будзь у Даніі, як дома; будзь, Як мы. Хадзем, Гертруда. Сын наш Гамлет Уцешыў наша сэрца шчырай згодай, I ў гонар гэтага патрэбна выпіць.
Як будзем піць, то каб з гармат стралялі, Каб наша каралеўскае здароўе Дайшло да неба і грымела. Пойдзем.
Трубы. Выходзяць усе, апроч Гамлета.
Гамлет
0, растаўчы б крутое цела гэта, Разбіць ушчэнт, рассыпаць, як расу! "Чаму нам забаронена спрадвечным Дарога самагубства? Божа, божа! Якім пустым, і нудным, і нікчэмным Здаецца мне парадак свету! Дрэнь! Брыдота! Гэта — дзікі сад, які Расце у корань, плодзіць пустазелле, I толькі. Каб да гэтага дайсці!
Два месяцы, як ён памёр! — не,— меней. He будзе двух! Такі кароль выдатны,— Гіперыон, а гэта хто? — сатыр.
А як любіу ён маці! — нават ветру He дазваляў ён твар яе абвеяць! Ці варта ўспамінаць? Зямля і неба! Яна ж яго болып за жыццё кахала, Жыла яго каханнем. А праз месяц?	 Падумаць страшна, толькі месяц! Слабасць Тваё імя, жанчына! He паспела Стаптаць і чаравікаў, у якіх Ііііла на могілкі, як Ніабея, Заліўпіыея слязьмі, а ўжо яна,— — О неба! — нават неразумны звер Даўжэй бы смуткаваў,— а ўжо яна Выходзіць замуж, за каго? — за дзядзьку, За бацькавага брата, што падобен На бацьку так, як я на Геркулеса. Няпоўны месяц! He паспела ёй Раз’есці вочы соль фальшывых слёз, Як замужам. Што за паскудны спрыт Хутчэй валіцца на нячысты ложак! He будзе з гэтага дабра, не будзе. Прыціхні, сэрца; анямей, язык.
Уваходзяць Гарацыо, Бернарда і Марцэл.
Г a р а ц ы о
Вітанне, прынц!
Г а м л е т
Я вельмі рад вас бачыць. Гарацыо! Каб я так жыў, Гарацыо!
Г а р а ц ы о
Але, мой прынц, і бедны ваш слуга. Г а м л е т
Ты — бедны, але ты — мой лепшы друг. Чаго ты тут, чаму не ў Вітэнбергу? — Марцэл?
Марцэл
Мой добры прынц...
Г а м л е т
Я вельмі рад вас бачыць.
(Да Бернарда.)
Добры вечар! — Дык, сапраўды, чаму не ў Вітэнбергу?
Г а р а ц ы о
Бо я гультай і валацуга, прынц.
Гамлет
Ну, гэтага і вораг не сказаў бы, Ты мне абразіў вушы. He люблю Паклёпаў і хлусні! — ты не гультай. Але чаго ты тут у Эльсіноры?
Хіба мо піць прыехаў падвучыцца?
Г а р а ц ы о
Мой прынц, прыехаў я на пахаванне.
Г а м л е т
Будзь ласкаў, не жартуй, студэнт-таварыш, Ты, як відаць, прыехаў на вяселле.
Г а р а ц ы о
Але, мой прынц,—так нечакана выйшла. Гамлет
Інтэрас, друг Гарацыо, інтэрас!
Бо тое, што з памінак засталося, Даесці трэба было,— вось і шлюб. Цяхай бы лепш мой вораг, самы люты, Ўбачыў рай, чым я той дзень, Гарацыо! Мой бацька, бацька мой, ён тут, ён тут. Гарацыо
Дзе, прынц?
Г а м л е т
Са мною, у душы, Гарацыо.
Г a р а ц ы о
Калісьці бачыў; добры быў кароль.
Г а м л е т
Ён чалавек быў, чалавек ва ўсім,—
Такі мне не сустрэнецца ніколі.
Г a р а ц ы о
Мой прынц, сягоння ўночы ён прыходзіў.
Г а м л е т
Прыходзіў? Хто?
Г a р а ц ы о	-
Мой прынц, кароль, ваш бацька. Га млет
Кароль, мой бацька?
Г а р а ц ы о
Прашу вас, не дзівіцеся. Уважна Праслухайце, што я вам раскажу. Бяру за сведак гэтых афіцэраў, Мы бачылі...
Гамлет
Хутчэй, хутчэй як можаш.
Г a р а ц ы о
Ужо дзве ночы і’этым афіцэрам, Марцэлу і Бернарда, ў час іх варты, Папоўначы, у вусцішы магільнай
З’яўляўся прывід. Нехта, як ваш бацька, Узброены ад галавы да ног, З’яўляецца раптоўна перад імі, Праходзіць урачыста і павольна, Праходзіць тры разы перад вачамі, Звыш меры здзіўленымі, і так блізка, Што ледзь іх не крануў сваім жазлом; Яны ж, пахаладзелыя ад страху, Трасуцца, нібы студзень, і маўчаць; Пра гэта дзіва пад сакрэтам строгім Яны сказалі мне. На трзцю ноч Я сам стаяў на варце разам з імі: I вось у тую ж самую пару, Дакладна так, як мне пераказалі, Выходзіць здань. Мне памятны ваш бацька: Як дзве рукі адна адной да пары, Так і яны.
Г а м л е т
А дзе гэта было?
М а р ц э л
Прынц, на пляцоўцы, там, дзе мы вартуем. Г а м л е т
Вы з ім не гаварылі?
Г а р а ц ы о
Гаварыў,	.
Але ж ён мне не адказаў нічога; Быў нешта раз ускінуў галаву, Нібы хацеў, а тут як певень крыкне,— Прапала ўсё, пабег як апантаны I знік з вачэй.
Г а м л е т
Дзіўна, вельмі дзіўна.
Г а р а ц ы о
Паверце, прынц, не манім і не хлусім; I мы лічылі нашым абавязкам Паведаміць вам аб усім.
Г а м л е т
Так, так; але ўсё гэта непакоіць. Вы будзеце на варце ўночы?
У с е
Будзем, прынц. Гамлет
Узброен, кажаце?
У с е	Узброен, прынц.
Га м лет
Ад галавы да ног?
У се
Ну, як абліты.
Г а м л е т
А твар вы бачылі?
Г а р а ц ы о
Вядома, прынц,—
Шалом быў без забрала.
Гамлет
Ён быў хмурны?
Г а р а ц ы о
Хутчэй здаваўся сумным, чым сярдзітым. Гамлет
Быў бледны ці чырвоны?
Гарацыо
Вельмі бледны.
Гамлет I пазіраў на вас?
Гарацыо
Надзвычай пільна.
Гамлет
Шкада, што не было мяне пры гэтым. Гарацыо
О, вы б зжахнуліся.
Гамлет	_
Магчыма,
Магчыма, доўга быў?
Гарацыо
А так: лічыць.
To, не спяшаючыся, будзе сотня.
Марцэл і Бернарда
Даўжэй, даўжэй.
Гарацыо
Як я быў, то якраз.
Гамлет
А барада сівая?
Гарацыо
Такая самая, як пры жыцці:
Як собаль, чорная і з серабром.
Гамлет
Я буду вартаваць у гэту ноч;
Ён, можа, прыйдзе.
Га ра цы о
Так, напэўна прыйдзе. Гамлет
Калі ён будзе ў бацькавым абліччы, Я з ім загавару, хаця б і пекла, Разявіўшыся, пагражала мне.
Я вас прашу, калі дагэтуль вы Нікому не казалі пра здарэнне, Дык і далей — маўчанне перш за ўсё;
I што б адбылося ў гэту ноч,— Шукайце сэнсу, прэч ад языка. Я вам аддзякую за ўсё. Бывайце. Там на пляцоўцы я сустрэну вас Каля дванаццатай.
У се
Прыміце доўг.
Г а м л ет
Прыму любоў, а вы маю. Бывайце!