Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі
Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
Д а р ы н а Ён ідзе.
• (Дамісу.)
Вам лепей памаўчаць.
Д а м і с выходзіць.
3’ Я B A V
Аргон, Клеянт, Дарына.
А р г о н
А, швагра, добры дзень!
К л е я н т
3 прыездам любы зяць!
А ў вёсцы сум-туга, ні спраў, ні адпачынку? А р г о н
Дарына!..
(Да Клеянта.)
Любы брат! Дазвольце на хвілінку Вас затрымаць, адно спытаць як у радні Пра дом і пра сям’ю, бо я не быў два дні! (Дарыне.)
Дарына! Раскажы ўсе небыліцы, былі, Ці ўсе здаровыя, што без мяне рабілі?
Д а р ы н a
Ды нашу пані пазаўчора цэлы дзень Паліла жудасна і мучыла мігрэнь.
А р г о н
А як Тарцюф?
Д а р ы н a
Тарцюф? Паўнее, цягне сокі, Як яблык на суку адзін, чырванашчокі.
А р г о н
Нябога!
Д а р ы н a
Пані так балела галава, Што вечарам была, як вялая трава. I за вячэрай не даткнулася да лыжкі.
А р г о н
А як Тарцюф?
Д а р ы н a
Тарцюф? Наеўся да адрыжкі. Так багавейна за сталом дабрак абмяк, Калі ўмалоў двух куранят і ўплёў кумпяк.
А р г о н
Нябога!
Д а р ы н a
Пані дужа мучылася ўночы, Як легла, так і не звяла ні разу вочы To ў холад кідала, а то ў гарачыню, I я не спала, мы абрадваліся дню.
Аргон
А як Тарцюф?
Д а р ы н a
Тарцюф? Закончыўшы вячэру, Ледзь чэрава падняў, згадаўшы ў Бога веру. Спакой ратуючы свой ад трывог зямных, Як лёг, да дня ў пасцелі пухавой прадрых.
Аргон
Нябога!
Д а р ы н a
Пані мы нарэшце ўгаварылі: Дазволіла яна, каб мы ёй кроў пусцілі, I да яе вярнулася бадзёрасць зноў.
А р г о н
А як Тарцюф?
Д а р ы н a
Тарцюф? Калі пускалі кроў, (Ёй, не яму) нічым не выдаў хвалявання, Каб тую кроў вярнуць, якая выйшла з пані, Вячэраючы, бутлю асушыў да дна.
Аргон
Нябога!
Д а р ы н a
Ды цяпер прыйшла ў сябе яна. Бягу хутчэй сказаць, прыклаўшы ўсе старанні, Які шчаслівы вы, што ачуняла пані.
3’ Я В A VI
Аргон, Клеянт.
К л е я н т
Яна ж смяецца вам у вочы, любы зяць! I не жадаючы зусім вас раздражняць, Сказаць хачу, не тоячыся хітралоба, He даспадобы вам падобная хвароба. Якое ведзьмаўство на вас ён напусціў, Што ўсё забылі вы, падпаўшы пад уплыў, Парасчынілі перад ім усе пакоі, Як і сваю дуіпу...
Аргон
He, гэта ўсё пустое.
Яго яшчэ не ведаеце вы зусім.
К л е я н т
He ведаю. Няхай. He бачыў. А між тым
У выпадках такіх вачам я веру болей.
А р г о н
3 ім пазнаёміцеся лепей — і міжволі Прыхільнікам яго вы станеце навек.
Вось чалавек! Ён... Ён... Ну, словам, ча-ла-век! Шчаслівы я! Бо ён сказаў: «Ідзі за мною!», Ён растлумачыў мне, ўвесь свет наш — куча гною. Суцешыў мне душу ягонай думкі ўзлёт!
Як нашае жыццё — адно гніццё й смурод, Дык хіба ж даражыць чым-небудзь варта ў свеце? Цяпер няхай памруць усе — і маці, й дзеці, Няхай і жонку, й брата пакладу ў труну — Ужо я, верце мне, і вокам не міргну.
К л е я н т .
Вось гэта адкрыццё! Прынамсі, чалавечна.
А р г о н
Калі сустрэўся з ім — яго ўзлюбіў навечна... Маліліся ў царкве, штодня ён побач быў, I ў ім мяне скарыў набожнасці парыў.
У храме на яго глядзелі ўсе са здзівам — Як ён стагнаў, палаў у забыцці шчаслівым, Ніц падаў і ўздымаў далоні да нябёс, I цалаваў зямлю, святлеючы ад слёз;
Калі выходзіў я — адразу ў хвілю ж тую Мне самаручна падаваў ваду святую.
Спытаў слугу (а ён як гаспадар такі), Той мне сказаў: яны — абодва бедакі. Адорваць стаў яго тым-сім я, ды нябога Маліў яму даваць нямнога імем Бога. «Не,— мне казаў ён,— He, я ўзяў бы толькі трэць;
He варты я таго, каб вам мяне сустрэць*.
Як на яго мальбу я не даваў адказу, Да жабракоў ішоў усё раздаць адразу. Я прытуліў яго са згодаю нябёс, Прыйшоў ён да мяне і шчасце ў дом прынёс. За ўсімі сочыць ён, як вартаўнік надзейны, Ахоўвае Тарцюф і гонар мой сямейны, Раўнуе жонку ён маю, чым я, мацней, Стараецца трымаць ад воч чужых далей. Нічога дабрадзей сабе не патрабуе,
Ён ставіць у віну сабе лухту любую. А ўсе мы перад ім і небам у граху.^ Вось — за малітвай ён на днях злавіў блыху, А потым дараваць прасілі ў неба вусны, Што бедную блыху без спачування луснуў.
Клеянт
Вы, родны мой, дальбог, зусім без галавы!
Ці так пакпіць з мяне надумаліся вы?
Бо, можа, так сябе чмут ці вар’ят паводзіць! Аргон
Мой швагра, ў вас яшчэ ўсё вальнадумства
Ў модзе;
I ўвогуле ў душы яно сядзіць у вас;
I я вам намякаў і прадракаў не раз, Куды вас прывядзе адступная дарога. Клеянт
Падобныя да вас — а іх, на гора, многа — Пяюць на гэты лад. Вам, слепакам, хутчэй Трылузіцца адно — ўсіх бачыць без вачэй. Таму наводзіць страх на вас відушчы кожны, Ён дыхае не так, ён не такі набожны,— Ён злыдзень, вальнадум. He падтрымаў ханжу — Кашчунствуе вядзьмар, спрыяе мяцяжу. Вас не баюся я, крывіць душой не стану, Адданы ісціне, я не слуга спадману. Лжэправеднікі ёсць і лжэбарацьбіты.
Са змроку да святла не цягнуцца краты. А праведнікі нам давалі добры прыклад — За праўду ў бой ісці і не крыўляцца прыкра. Няўжо вы не адрозніце па іх хадзе, Дзе вера шчырая і паказная дзе? Як гэта вы хлусню за праўду палічылі, Адлушчыць не змаглі аблічча ад лічыны, He здолелі адчуць, дзе сутнасць, дзе лухта? Як гэта вы купіць пайшлі ў мяху ката? Як зблытаць вы маглі чуб з галавой пляшывай, I паўнацэнную з манетаю фалыпывай?
У балыпыне сваёй мы, людзі, дзівакі, Чаму супроць сябе нам дзейнічаць з рукі? Чаму бяздумна з межаў розуму выходзім? Чаго мы так сваю бязглуздзіцу лагодзім? Чаму з глабальнай аглабельнасцю ва ўсім Люцеем мы, сабе не верачы самім?
Прашу вас улічыць і не лічыць папрокам.
Аргон
А як жа! Вы даўно слывеце ў нас прарокам: Ва ўсёй галактыцы няма такіх свяціл, Вы — сонца мудрасці, а мы — нікчэмны пыл. Аракул і Катон, адзіны на прыкмеце, Як з вамі параўнаць, дык дурні ўсе на свеце. Клеянт
Васпане, верце мне, зусім я не прарок, Звычайны розум мой, звычайны слых і зрок, Цвяроза бачу ўсё — і гэтага даволі, Каб ісціну з хлуснёй не блытаць аніколі. А ў дабрачыннасці найболып за ўсё цаню Памкненняў велічных святую чысціню.
I прыклад можа даць адзін высакародны, Той, у чыёй душы агонь дабра галодны. А без даверлівых не пражывуць ні дня Прадажнасць, крывадушша, ханжаства, хлусня. Агідней ад брыды прадажныя святошы, Пяюць, як жабракі, а рвуцца да раскоіпы. Ім лёгка растаптаць святое ўсё ў душы, Каб з прагнасцю святой дрыжэць за барышы. Зрабілі божы храм яны жывым базарам, Дзе можна гандляваць сумленнем, як таварам. Убіўшы ў дол пагляд, святыя жабракі Прыкідваюць, ці шмат дадуць ім прастакі. Спяшаюцца туды сцяжынай боскай згоды, Дзе ўжо чакаюць іх і грошы, і гасподы, Пустэльнікамі жыць даюць гаротны кліч, Ля цёплага двара ў карыта ўклаўшы лыч, Умеюць святасцю прыкрыць свае заганы, Рахманы кожны з іх, хоць прыкладай да раны, Паклёпнікі цішком наносяць свой удар, Хто бачыць іх наскрозь — супроць нябёс бунтар. I веры меч святы ператварылі ў зброю, Якою твораць зло прыспешнікі разбою, 3 малітваю ідуць, каб сеяць смерць паўсюль, А джала чорных слоў, як джала вострых куль. Хоць могуць ціхімі прыкінуцца праныры, Ды існы праведнік ва ўсім і ўсюды шчыры.
I праведнікі ёсць і ў нашы дні, магу Прывесці прыклады таму ў сваю чаргу: Вазьміце Црркла вы, вазьміце вы Клітандра, Аранта, Горгія, Даманта, Перыяндра — За імі гэты сан прызнаць павінны усе,
I годнасць кожны з іх без пахвальбы нясе, I ў чванстве вінаваціць іх ніхто не будзе, Бо ў дабрачыннасці сваёй яны, як людзі, He судзяць грэшных нас яны судом сваім, Пакору несучы, давераную ім.
Бо ім рабіць дабро падказвае сумленне Рукамі чыстымі без самапахвалення.
I не смыліць душа ў іх ад уяўных здрад, Найлепшае знайсці з іх кожны ў іншым рад. Інтрыгі не плятуць у марных намаганнях
I ў шчырых думках чыстыя, і ў меркаваннях, I ненавідзяць, я заўважу вам, яны He бедных грэшнікаў, а грэх ад сатаны.
Ісці на нечы лёс не будуць чорнай хмарай, Ад імені нябёс гразіць нябеснай карай.
Вось гэта людзі! Так пра гонар трэба дбаць! I прыклад вось з каго нам неабходна брапь! Тарцюфа ўпамінаць і не хацеў бы сёння, Ды вас падвёў давер3 вы ў махляра ў палоне. I медны залатым здаецца нам пятак.
А р г о н
Шаноўны швагра мой, вы ўсё сказалі?
К л е я н т
Так.
А р г о н
Пакорны вам слуга.
(Хоча пайсці.)
К л е я н т
Хвіліначку, прабачце. Спрачацца досыць нам. А вы мне растлумачце. Ды па. парадку растлумачце, што, калі Зрабіць Валера зяцем згоду вы далі?
Аргон
Так.
К л е я н т
I назначьіць на вяселле дзень паспелі?
А р г о н *
Паспеў.
К л е я н т
Чаму ж тады адклалі вы вяселле?
А р г о н
Ды так...
К л е я н т
У вас ёсць іншы план, шаноўны брат?
A p г o н
Гм!.. Гм!..
K л e я н т
Наважыліся слова ўзяць назад?
А р г о н
He так, каб і назад...
К л е я н т
Для шлюбу перашкоды
Як быццам і няма?
А р г о н
Як паглядзець...
К л е я н т
Але да згоды
He хочаце прыйсці. Мяне прасіў Валер...
А р го н
Я рады.
К л е я н т
Ен прасіў спытаць пра ваш намер.
Што адказаць яму, скажыце мне душэўна?
А р г о н
Што пажадаеце?
К л е я н т
Я мушу ведаць пэўна, Як хочаце зрабіць?
А р г о н
Параіць неба мне.
К л е я н т
Ці слова будзеце сваё трымадь ці не?
А р г о н Бывайце!
(Выходзіць.)
К л е я н т
Гэты шлюб — як тайная вячэра.
Пайду скажу яму — баюся за Валера.
ДЗЕЯ ДРУГАЯ
3’ Я В A I Аргон, Марыяна.
А р гон
Дачушка!
М а р ы я н a
Бацька!
Аргон
Ты паслухай, трэба нам Пагутарыць цішком.
(Зазірае ў суседні пакой.)
М а р ы я н a Што вы згубілі там?
Аргон
Гляджу, каб не было чужога выпадкова, Бо сёння ў нас якраз сакрэтная размова... Нікога. Хай, дачка, нас ліха абміне, Да сённяшняга дня ты слухала мяне. Бацькоўская любоў знясе абразы, кпіны, Пра твой жа дабрабыт быў клопат мой адзіны.
М а р ы я н a
Бацькоўскую любоў шаную я даўно.
Аргон
Выдатна сказана. Мне не пярэч адно —
I будзе вечная табе мая спагада.
М а р ы я н a
Я дагадзіць ва ўсім заўсёды бацьку рада. Аргон
Так, так... Ці па душы табе Тарцюф, наш госць? М а р ы я н a
Мне? Па душы?
A pro н u
Ў дачкі доўг перад бацькам ёсць.
Праўдзіва адкажы, падумаўшы даволі. Марыяна
Што маю адказаць. На тое ваша воля.
З’ЯВА II
А ргон, Марыяна, Дарына (уваходзіць нячутна і становіцца ззаду за Аргонам так, што той яе не заўважае).
А р г о н
Адказ дачкі разумны лашчыць бацькаў слых, Тарцюф — узор для ўсіх, прыстойнейшы жаніх, Ён Богам дадзены, мудрэц з душою тонкай I пакахаеш ты яго, як станеш жонкай.
М а р ы я н a