Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі  Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер

Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі

Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
98.06 МБ
Т а р ц ю ф
Вер, брат мой! Злодзей я, нахабны, Хітры, хцівы.
Віноўнік зла ўсяго, што па зямлі цячэ, Такога грэшніка не бачыў свет яшчэ. Страшнейшая з істот са мною здасцца цудам, Жыццё маё плыло смуродам, ганьбай, брудам. За цёмныя грахі, дзе я загруз зусім, Мне пакаранне шлюць нябёсы — дзякуй ім. Прысуд бы мне які не вынеслі сурова, Скаруся і ў адказ не вымаўлю ні слова. Паверце вы таму, хто ўпотайкі глядзеў, Абрушце на мяне няўмольны люты гнеў, Ганіце прэч мяне. Хай літасць не чакае. Стрываю ўсё ад вас — мая віна цяжкая.
А р г о н
(Дамісу.)
Дзе ты нахабства ўзяў — я адказаць прашу,— Паклёп узвесці на бязгрэшную душу?
Д а м і с
Што? Гэты крывадух крыўляецца агідна. А вы яго...
А ргон Маўчы, праклятая яхідна!
Т а р цю ф
О, хай гаворыць ён, і верце вы яму! Я словы лютыя з удзячнасцю прыму. А раптам довады абмазгаваўшы стала, Ганебных плям на мне вы знойдзеце нямала? Даверу да мяне спрыяюць, любы брат, Адкрыты твар мой і праўдзівы мой пагляд, Ды вонкавасць нярах была сястрой спадману, I я ўтаю ў душы не святасць, а загану? I добрым норавам лагодзячы людзей, Я, можа, за таго Люцыпара люцей?
(Дамісу.)	~
Я перад вамі ўвесь адкрыты, сын мой любы, Дык не шкадуйце слоў для згубы і рахубы: Я вызвер, крывадух, клятваадступнік, вуж, Забойца, блудадзей, ліхвяр аблудных душ. Укленчыўшы, сцярплю, галодны, голы, босы, Усё, што ні пашлюць мне за грахі нябёсы.
(Апускаецца на калені.) А р г о н
(да Тарцюфа).
Мой неацэнны брат!
(Дамісу.)
Ну, бессардэчны хлус.
Ты не раскаяўся?
Д а м і С
Ані, які прымус
He здолее...
А р г о н
Маўчаць!
(Падымаючы Тарцюфа з калень.)
Устаньце, брат, даруйце!
(Дамісу.)
Нячысцік!
Д аміс
Я...
А р г о н
Маўчы!
Д а м і с
Пасля не лямантуйце...
Аргон
Паклёпніка ні чуць, ні бачыць не хачу.
Яшчэ твой гук адзін — і галаву скручу!
Тарцюф
Брат! Богам я малю, сябе вазьміце ў рукі.
Я сам з рашучасцю аддам сябе на мукі, Каб волас не зляцеў з аблуднай галавы.
А р г о н
(Дамісу.)
Ну! Чуў?
Т а рцюф
Няўжо забыліся на літасць вы?
Я, ўкленчыўшы, малю. Бо дзеці — нашы дзеці. А р г о н
(становячыся на калені перад Тарцюфам).
Як можна, любы брат...
(Дамісу.)
Глядзі: ва ўсім Сусвеце
Такога не знайсці, святая дабрыня!
Д а м і с
Ды...
А р г о н
Прэч!
Д а м і с
Ды я...
Аргон
Маўчы! Усё — крутня, хлусня.
Усе яго вы ўзненавідзелі і разам:
Прыслуга нават, жонка, дзеці, ды абразам Аддаць я праведніка не дазволю. He!
Чым болып стараецеся вы, тым болей мне Ён дарагі, лепш вы сябе саміх суцешце,— Я замуж за яго аддам дачку нарэшце.
I гэтым шлюбам пыху з вас усіх саб’ю.
Д а м і с
Вянчаць прымусам хочаце дачку сваю?
Аргон
Але, латруга! Так! Намер свой не адрыну
На злосць усім як ёсць: дачушцы, жонцы, сыну. Хто галава ў сям’і? На парашок усіх Сатру, ў рог бараноў скручу. Ну што, заціх, Валіся ў ногі, хай святы табе даруе!
Д а м і с ~
Я? Ў ногі махляру?
Аргон
Што? Зноў віну старую Шануеш? Дзе мой кій?
(Тарцюфу.)
He бараніце зло!
(Дамісу.)
Вон з хаты — каб цябе і вонках не было!
Убачу тут цябе — зламаю кій на спіне!
Д а м і с
Што ж, я пайду...
Аргон
Жвавей! Няхай твой след прастыне!
I спадчыны цябе, пракляты ветрагон, Я пазбаўляю, ты прымі ўзамен праклён!
Д а м і с выходзіць.
3’ Я В A VU
Тарцюф, Аргон.
Аргон
Адкуль нахабнасць у нягодніка такая!..
Тарцюф
Яму дарую я, а гнеў нябёс чакае.
(Аргону.)
Як горка, любы брат, што ваша ўся сям’я Цкуе мяне! Ну чым іх так прагневаў я?
Аргон
Ды не!
Тарцюф
Абразіць так уіушы маёй парывы!
Адзін ён да мяне, Усявьішні, справядлівы!.. Жах ледзяніць душу!.. Ёй прагнецца цяпла... Ах, брат!.. Здаецца мне, Смерць па мяне прыйшла...
Аргон
(рыдае, кідаецца у дзверы.
за якімі хаваецца Даміс).
Пракляты шыбельнік! Шкада, не стала духу,— Прыхлопнуў бы цябе на месцы, быццам муху!
(Тарцюфу.)
Ачніцеся, мой брат! Вярніце свой давер!
Тарцюф
Казаць не трэба больш пра гэта... Ды цяпер Я зразумеў, што я ў ваш дом разлад прынёс, Жыццё азмрочыў вам і намякае лёс, Каб я адсюль пайшоў, куды вядзе пагляд.
А р г о н
Пакіньце!
Тарцюф
Ім усім я знелюбеў, мой брат.
Набрэшуць пра мае грахі, як зграя тая.
А р г о н
Ды я тае лухты і слухаць не жадаю’
Т а рцю ф
Да часу браць не будзеце да галавы, Ды ў барацьбе са злом прытоміцеся вы, I ім саступіце.
А р г о н
Іх раздзяру на клочча!
Тарцюф
Ах, брат мой!.. Калі жонка нечага захоча, Паддасца муж ёй усё роўна.
А рго н
Ды не я.
Т а р ц ю ф
Не-не, як на мяне напала ўся сям’я, Дазвольце мне пайсці!
А р г о н
Расстанне з вамі, верце,
Я не перажыву.
Тарцюф
Вы можаце да смерці Мяне давесці. Сэрцам чуючы бяду, Баюся, дрогну...
А р г о н
Ах!..
Тарцюф
Здаюся, не пайду...
Ды каб не выклікаць зласлоўя недарэчы, Я мушу з жонкай вашаю спыніць сустрэчы.
А р го н
Я змушу вас, бо тут вы гаспадар — не госць, ' He расставацца з ёй паклёпнікам на злосць. Прызнаюся, што мне няма мілей занятку, Чым юшыць дурняў... Іх я размяжджулю ўсмятку Рашэннем толькі што надуманым адным: Я спадчыннікам вас хачу зрабіць сваім.
Апроч усіх былых! Адзіным! Каб не звадна!
Складаннем акта я займуся неадкладна: Маёнтак свой у дар хачу вам адпісаць. Мілей мне друг душы і мой слухмяны зяць, Чым жонка, сын і ўсе... Ці прымеце ласкава?
Т а р ц ю ф
Як запярэчыць мне? Яна з нябёс, праява!
А р г о н
Бядак!.. Хадзем!
Я акт складу і злосць зганю —
Хай роспач сквапна даканае ўсю радню!
' ДЗЕЯ ЧАЦВЁРТАЯ
3’ Я В A I
Клёянт, Тарцюф.
К л е я н т
Паразышліся хутка чуткі пра здарэнне, Ваш гонар ставяць і сумленне пад сумненне. Я рады, што сустрэў, васпане, вас якраз: Сам-насам вам сказаць што-кольвек самы час. Паслухайце, прашу, я маю пільны клопат, Пра падрабязнасці я не ўчыню вам допыт. Няхай Даміс несправядліва, без прычын
Абвінаваціў вас. Вы, як хрысціянін, He крыўду мусіце насіць ажно да скону — А ў грэх упаўшага ўзяць пад сваю заслону. Вы паказалі так святой пакоры ўзор, Што бацька сына з хаты вытурыў на двор? А паднялася нечуваная трывога, Ўсіх абурыла — ад малога да старога. Я раю вам наладзіць зноў і мір, і лад, Каб быў Даміс у бацькаў дом вярнуцца рад. Давайце ўсё закончым мы высакародна. Бо ворагам грахі не помніць Богу ўгодна.
Т а р ц ю ф
Каб мог я павярнуць жыццёвую брую! Паверце: на яго я злосці не таю, Я дараваў яму і па душэўнай волі Хацеў бы паспрыяць гаротніку ў нядолі, Ды выраку нябёс пярэчыць нельга мне, Ва ўладзе боскай лёс, таму кажу я «не». Як дам дазвол вярнуцца зноў сюды прыблуду, Сам без страхі я начаваць пад небам буду. На жаль, юнак бяду сабе наклікаў сам, 3 ім памірыўшыся, я волю чуткам дам, Якія будуць і яму, і мне на шкоду, Пачнуць вярзці: калі пайшоў я з ім на згоду, Сам, значыць, маю грэх; дарую для таго, Каб хоць маўчанне неяк мне купіць яго.
К л е я н т
Гляджу, васпане мой, вы рытар з нараджэння — Вы довад можаце давесці да свячэння. Вы небу хочаце аблегчыць груз пакут? Нябесны промысел сам звершыць свой прысуд. I грэшнікам без вас пашле ён пакаранне. Дык ці не нам Хрыстос казаў пра спачуванне, Пра забыццё грахоў? Што чуткі вам, калі Па запаведзях вы жывеце на зямлі?
Няўжо ўстрымаецеся вы ад добрай справы Са страху, што пра вас звярзе язык вяртлявы? Таму, хто перад небам чысты, як сляза, Зямная сумятня — лухта і драбяза.
Т а р цю ф	-
Я вам сказаў, калі пачуў, што шэпчуць зоры, Я дараваў яму абразы, нагаворы.
Але хутчэй нябёсы зрынуцца на дол, Чым жыць пад гэтым дахам з ім дадуць дазвол.
Клеянт
Ды без разваг дазвол яны далі нібы так, Без спадчыннікаў вам забраць чужы набытак? Адмовіцца — якраз быў абавязак ваш.
Гнеў бацьку ачмурыў, ды разагнаць міраж Чаму не памаглі вы, мараліст суровы?
Тарцюф
Чужыя мне зямлі карыслівай высновы — Пацвердзяць гэта вам, хто ведае мяне. Багацце — прах, яно мой дух не закране.
I тым не меней даў знак мне вышэйшы розум, Калі адмоўлюся, дык перадам пагрозам Добраахвотны дар з набожных чыстых рук, Я ўратаваць дабро згадзіўся без прынук, Бо спадчыннікі ўраз маёнтак пусцяць прахам, Мой абавязак іх трымаць нябесным страхам. Я грошы ўсе ў дагоду небу прымяню Пра шчасце бліжняга мне дбаць не ўпершыню. Клеянт
Вы па няўлоўнасці маглі б спрачацца з лісам! А ці лепш было б, каб спадчыннік прамы сам, Вас не турбуючы, на свой уласны страх Падумаў аб сваіх маёнтках і грашах?
Тады, як будзе раскідахай ён ці жмотам, He назавуць вас бессаромным жываглотам. Дык падарунак прынялі вы, і няўцям 3 сумленнем раіцца, а ці трапляўся вам У тэкстах, мудрасцю асвечаных, спаконных, Дазвол, каб спадчыннікаў рабаваць законных? Калі над вамі мае ўладу божы страх, Навошта вам тады дзяліць з Дамісам дах? Як вы, такая багавейная персона, Маглі б згадзіцца, каб не пасынкам закона Пакінуў бацькаў дом не гаспадарскі сын, А вы, хоць пра сябе пакінуўшы ўспамін. Сказаць мне сорамна, што сораму нізвання У вас...
Тарцюф
Тры гадзіны. Час маліцца мне, васпане. Даруйце, што пакіну вас, як пастыр душ, I падымуся да сябе.
(Выходзіць.)
Клеянт
У, слізкі вуж.
3’ Я В А П
Клеянт, Эльміра, Марыяна, Дарына.
Д а р ы н a
(Клеянту).
Наш, васпан, абавязак — беднай Марыяне Дапамагчы, бо ад пакут яна завяне.
Так бацька ўсцешыў жаніхом дачцэ душу, Пасля вяселля можна заказаць імшу.
Ён зараз будзе тут. Мы ў наступ рушым разам, А як адмовіць нам, дык пусцім хітрым лазам Лісіцу кемнасці, абы забраў назад Сваю пагрозу...
3’ Я В A III
Тыя ж і А р г о н.
А р г о н
А! Вы ў зборы. Дужа рад.
(Да Марыяны.)
Дачка мая, такую склаў я тут паперу!.. Я пра цябе адну турбуюся праз меру. М а р ы я н a
(кідаючыся на калені перад Аргонам). Мой бацька! Я малю! Я заклінаю вас Усім, што дорага вам! Хай на гэты раз Бацькоўскія правы саступяць спачуванню Я ўпершыню пярэчу вашаму жаданню. Ці ж мне на досвітку зняверыцца ў жыцці, Няўжо жыццё, падараванае бацькамі, Аплакаць мушу я гарачымі слязамі?
Калі ж насуперак парывам светлых мар, Прагналі сэрцу любага, як гаспадар, Дык я малю вас, хоць пазбаўце ад планіды Быць з тым, каго ўявіць мне цяжка без агіды! He дазваляйце хоць, каб мой адчай люцеў, Злагодзьце літасцю бацькоўскі ўладны гнеў. А р г о н (расчулены, сам сабе).
Ну-ну, не раскіраць! Я — гаспадар. Я дома. М а р ы я н a
Прыхільнасць ваша да Тарцюфа мне вядома. Я папракаць вас не збіраюся, таму