Рамэо i Джульета | Гамлет | Тарцюф | Разбойнікі
Вільям Шэкспір, Жан Батыст Мальер, Фрыдрых Шылер
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 443с.
Мінск 1996
Франц. Так ці не! Што за балбатня?
Д а н і э л ь. Я буду з гэтага часу яшчэ старанней служыць вам! He разгінаючы старых рук, буду, як падзёншчык, працаваць на вас, буду яшчэ раней уставаць і яшчэ пазней класціся, днём і ноччу маліцца за вас богу,— і бог не адрыне малітвы старога.
Ф р а н ц. Паслухмянства лепш ахвяры. Ці ж бача
ная гэта справа, каб кат манерыўся перад карай!
Даніэль. Так, так, правільна. Але задушыць бязвіннага...
Франц. Магчыма, я павінен зрабіць табе справаздачу? Няўжо сякера пытае ката, навошта адсякаць гэтую галаву, а не іншую? Але бачыш, які я літасцівы; я прапаную табе ўзнагароду за тое, што ты павінен рабіць, як слуга. .
Д а н і э л ь. Але я спадзяваўся застацца хрысціянінам на вашай службе.
Франц. Хопіць балбатаць! Даю табе дзень на роздум. Толькі ўзваж: шчасце ці бяда? Чуеш? Зразумеў? Найвялікшае шчасце ці жахлівая бяда! Я перасягну самога сябе ў катаваннях!
Даніэль (пасля некаторага роздуму). Я ўсё зраблю, заўтра зраблю. (Выходзіць.)
Ф р а н ц. Спакушэнне моцнае, а стары не народжаны пакутнікам за веру. Што ж!.. На здароўе, шаноўны граф! Падобна, што сёння ўвечары адбудзецца ваша апошняя трапеза. Усё залежыць ад таго, як глядзець на рэчы; і дурань той, хто не захоўвае сваёй выгады. Бацька, магчыма, выпіўшы лішнюю бутэльку віна, загараецца жаданнем — і ў выніку ўзнікае чалавек; а пра чалавека ж наўрад ці многа думаюць за гэтай геркулесавай працай. Вось і на мяне цяпер нахлынула жаданне — і чалавека не стане. I ўжо, вядома, у гэтым болып розуму і наўмыснасці, чым пры яго зачацці. Быццё болыпасці людзей знаходзіцца ў простай залежнасці ад спякотнага ліпеньскага поўдня, ад прыгожага пакрывала на пасцелі, ад гарызантальнага стану задрамаўшай кухоннай грацыі ці ад пагасшай свечкі. Калі нараджэнне чалавека — справа жывёльнай похаці, пустой выпадковасці, дык навошта так жахацца адмаўленню яго нараджэння? Хай будзе праклята дурасць карміліц і нянек, якія набіваюць наша ўяўленне страшнымі казкамі і начыняюць наш слабы мозг агіднымі карцінамі страшнага суда! Яны саджаюць наш абуджаны розум на ланцуг цёмных забабонаў, так што кроў ледзянее ў жылах і бянтэжыцца самая смелая рашучасць! Забойства! Сонм ведзьмаў уецца наўкол гэтага слова! Прырода запамятавала зрабіць яшчэ аднаго чалавека: не перавязалі пупавіны, бацька ў час шлюбТнай ночы аказаўся не на вышыні — і ўсёй гульні ценяў
як не бывала! Было штосьці — і не засталося нічога... Ці ж гэта не тое самае, што: нічога не было, нічога і не будзе! А няма нічога, дык і гаварыць няма аб чым. Чалавек узнікае з гразі, шлёпае некаторы час па гразі, спараджае гразь, у гразь ператвараецца, пакуль, нарэшце, граззю не наліпне на падэшвы сваіх праўнукаў! Вось і ўся песня, усё бруднае кола чалавечага прызначэння. I так, шчаслівай дарогі, любы братка! Няхай сумленне, гэты злосны падагрычны мараліст, гоніць маршчыністых бабуль з публічных дамоў і мучыць на смяротным ложы старых ліхвяроў! У мяне яму ніколі не дабіцца аўдыенцыі! (Выходзіць.)
Сцэна трэцяя
Другі пакой у замку.
Разбойнік М а о р уваходзіць з аднаго боку. Д а н і э л ь з другога.
Маор (спехам). Дзе фрэйлейн Амалія?
Д а н і э л ь. Ваша міласць! Дазвольце беднаму чалавеку звярнуцца да вас з просьбай.
М а о р. Кажы! Што табе патрэбна?
Даніэ л ь. Нямногага і ўсяго, вельмі малога і разам з тым вельмі многага. Дазвольце мне пацалаваць вашу РУку!
Маор. He, добры стары. (Абдымае яго.) Ты мне падыходзіш у бацькі.
Даніэль. Вашу руку, вашу руку! Прашу вас.
Маор. He, не!
Даніэль. Я павінен! (Бярэ яго руку, глядзіць на яе і падае перад ім на калені.) Мілы, неацэнны Карл!
Маор (палохаецца, авалодвае сабою, суха). Што гаворыш, друг мой? Я цябе не разумею.
Даніэль. Што ж, адпірайцеся, прытварайцеся! Добра, добра! Вы ўсё ж мой дарагі, неацэнны Карл! Божа літасцівы! Я, стары, спадобіўся такой радасці. Дурань я, што не адразу... Айцец нябесны! Вось вы вярнуліся, а стары ж граф у зямлі... А вы зноў тут. Што я за сляпы асёл (ляпае сябе па лобе), што не адразу... Госпадзі, божа ты мой! Хто б мог падумаць! Аб
чым я слёзна маліўся... Ісусе Хрысце!.. Вось ён стаіць уласнай асобай у сваім ранейшым пакоі!
М а о р. Што за дзіўная размова? Ды што вы, у белай гарачцы, ці што? Ці хочаце на мне выпрабаваць, як вам удаецца роля з нейкай камедыі?
Даніэль. Тфу ты! Божа, і не грэх вам пацяшацца над старым слугою? Гэты шрам... Ды памятаеце ж... Вялікі божа! Вось дык страху нагналі вы на мяне ў тую пару! Я вас так любіў заўсёды, а вы... Вось было б гора!.. Вы сядзелі ў мяне на руках... Памятаеце, там, у круглай зале... Іду ў заклад, вы, напэўна, ужо забылі і зязюльку, якую так любілі слухаць! Падумаць толькі, зязюлька разбілася ўшчэнт. Старая Сусанна ўпусціла яе, калі падмятала пакой... Ага, дык вось вы сядзелі ў мяне на руках ды раптам як закрычыце: «Ноно!» Я і пабег за вашым конікам... Госпадзі Ісусе, і куды толькі я, стары асёл, памчаўся? Мяне як варам абдало, калі я яшчэ ў сенцах пачуў ваш крык. Убягаю, вы лежыцё на падлозе, а кроў так і хлешча. Матка боска! Мяне быццам ледзяной вадой аблілі! I заўсёды ж бывае так, ледзь не дагледзіш за дзіцём! Божа літасцівы, а што, калі б у вочка трапіла? Бо і так, як знарок, у правую руку. Да канца дзён маіх, сказаў я сабе тады, не дам дзіцяці нажа, ці нажніц, ці чаго іншага вострага! Так і сказаў... Дзякуй богу, яшчэ пан і пані былі ў ад’ездзе. Так, так, гэта быў мне ўрок на ўсё жыццё! Ісусе Хрысце, гэта ж мяне маглі са двара прагнаць! Божа, даруй вам, упартае дзіця!.. Але, дзякуй богу, рана загаілася, толькі вось рубец застаўся.
Маор. He разумею ні слова з усяго, што ты гаворыш!
Даніэль. Няўжо? Ото ж былі часіны! Колькі разоў, бывала, цішком падсунеш вам пернічак, ці бісквіт, ці перапечку... А памятаеце, што вы мне абяцалі ў канюшні, калі я вас саджаў на дарашаватага каня старога графа і пускаў катацца па вялікім лузе? «Даніэль,— бывала, скажаце вы,— Даніэль, пачакай, я вырасту вялікі, зраблю цябе ўпраўляючым, і ты будзеш раз’язджаць са мной у карэце».— «Так,— гавару я і смяюся,— калі пашле нам бог дзён і здароўя і вы не будзеце саромецца старога, я ў вас папрашу тую хатку ўнізе ў вёсцы, што ўжо даўно стаіць пустая, завяду там скляпок вёдраў на дваццаць віна, ды і пачну гас-
падарыць на старасці год». Добра, смейцеся, смейцеся! У вас, мабыць, усё вылецела з галавы! Старога і знаць не хочаце! Так размаўляеце з ім — холадна, горда... А ўсё-такі вы мой залаты Карл! Праўда, вы заўсёды былі ветрагонам, не ў крыўду вам будзе сказана! Ну, ды ўся моладзь такая... А потым, глядзіш, усё і ўладзіцца!
М а о р (кідаецца яму на шыю). Так, Даніэль, не буду болып заўпірацца. Я твой Карл, твой аблудны Карл. Што мая Амалія?
Даніэль (плача). Гэта ж мне, старому грэшніку, такая радасць! Значыць, і нябожчык граф дарэмна праліваў слёзы! Ну, цяпер адыдзіце з мірам, сівая галава, трухлявыя косці! Мой пан і валадар жывы! Давялося-такі пабачыцца!
М а о р. I ён стрымае сваё абяцапне? Вазьмі гэта, сумленны стары, за дэраша. (Совае ялту ў рукі цяжкі кашалёк.) Я не забыў цябе, дзядуля!
Даніэль. Што? Што вы робіце? Куды так многа? Вы памыліліся.
М а о р. He памыліўся, Даніэль. Устань! Скажы, што мая Амалія?
Д а н і э л ь. Бог ды ўзнагародзіць вас! Божа ты мой! Ваша Амалія? Ох, ды яна не перажыве гэтага, яна памрэ ад шчасця.
Маор (жвава). Яна не забыла мяне?
Даніэль. Забыла? Што вы такое кажаце? Забыць вас? Трэба было вам бачыць сваімі вачыма, як яна гаравала, калі да нас дайшоў слых, які распусціў цяперашні пан, нібыта вы памерлі.
Маор. Што ты кажаш? Мой брат...
Даніэль. Так, ваш брат, наш пан, ваш брат... Іншым разам, пры вольным часе, я вам раскажу болей... А як яна адганяла яго, калі ён кожны божы дзень прыставаў да яе з прапановай стаць яго жонкай. О, мне трэба бегчы, сказаць ёй... (Хоча пайсці.)
М а о р. Чакай, чакай! Яна не павінна ведаць! Ніхто не павінен ведаць. Мой брат таксама.
Д а н і э л ь. Ваш брат? Ваш брат? He, божа барані! Ён нічога не павінен ведаць! He павінен! Калі толькі ён ужо не ведае болып чым трэба. Ох, паверце, ёсць на свеце благія людзі, благія браты, благія паны... Але
я і за ўсё панскае золата не зраблюся благім служкай... Ваш брат лічыў вас памершым!
Маор. Што ты там мармычаш?
Даніэль (яшчэ цішэй). I праўда, калі так няпрошана ўваскрасаюць... Ваш брат быў адзіным наследнікам нябожчыка графа...
М а о р. Стары! Што ты там мармычаш скрозь зубы, быццам страшэнная таямніца круціцца ў цябе на языку і не адважваецца, не можа з яго сарвацца? Гавары ясней!
Д а н і э л ь. He, лепш я згаджуся грызці ўласныя косці і піць уласную ваду, чым забойствам заслужыць багацце і дастатак. (Хутка выходзіць.)
Маор (выходзячы з жахлівай здранцвеласці). Падмануты! Падмануты! Як маланкай асвяціла мяне... Зладзейскія падкопы! Пекла і неба! He ты, бацька! Зладзейскія падкопы!.. Забойца, разбойнік — і ўсё праз... чорныя падкопы! Ён абгаварыў мяне! Падрабіў, перахапіў мае лісты. Сэрца напоўнена любоўю! О, я дурнейшы з дурняў! Бацькоўскае сэрца, поўнае любові... 0 подласць, подласць! Мне варта толькі ўпасці да яго ног... адной маёй слязы было б дастаткова. О, я сляпы, сляпы дурань! (Б’ецца галавой аб сцяну.) Я мог быць шчаслівым!.. О, каварства, каварства! Шчасце майго жыцця разбурана подлым ашуканствам! Забойца, разбойнік! Праз яго чорныя падкопы! Ён нават не злаваўся на мяне! Нават думкі аб праклёне не закрадвалася ў яго сэрца!.. О, злодзей! Недаступны розуму, каварны, агідны злодзей.
Уваходзіць Касінскі.
Касінскі. Куды гэта ты прапаў, атаман? У чым справа? Я бачу, што ты не супраць і яшчэ затрымацца тут.
Маор. Хутчэй! Сядлай коней! Яшчэ да заходу сонца мы павінны быць за межамі графства!
Касінскі. Ты жартуеш?
Маор (загадна).Хутка! Хутка! He марудзь ні хвіліны! Кідай усё! Каб ніхто цябе не бачыў!
К а с і н с кі выходзіць.
Я бягу з гэтых сцен. Нязначнае прамаруджванне давядзе мяне да шаленства, а ён усё ж сын майго баць-
кі. Брат! Брат! Ты зрабіў мяне самым няіпчасным з людзей! Я ніколі не крыўдзіў цябе. Ты абышоўся не па-брацку. Зжынай спакойна плады свайго ліхадзейства, мая прысутнасць не атруціць твайго шчасця!.. Але гэта не па-брацку! Хай змрок пакрые твае дзеянні, хай смерць не выкрые іх!